• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Ю.Пэна, Р.Семашкевіча, М.Сеўрука, М.Станюты, М.Філіповіча, графічныя аркушы С.БогушСестранцэвіча, А.Каменскага, К.Кастравіцкага, скульпт. кампазіцыі А.Бембеля, А.Грубэ, А.Краснапольскага, Я.Тышынскага. Адметная роля належала Б.ж. ў мастацтве т.зв. сац. рэалізму. Стварылася новая разнавіднасць жанру — тэматычная кампазіцыя, прысвечаная падзеям, якія мелі сац. значэнне і складалі аснову шматфігурнай кампазіцыі. У1950—60я гг.
    Да арт. Бытавы жанр. Г.В а ш ч а н к а. Маё Палессе. 1970—72.
    асаблівую папулярнасць набыла тэматычная кампазіцыя з апавядальным сюжэтам у жывапісе (С.Бархаткоў, Г.Бржазоўскі, В.Волкаў, П.Гаўрыленка, А.Гугель, І.Давідовіч, Ф.Дарашэвіч, В.Жолтак, К.Касмачоў, У.Кудрэвіч, А.Мазалёў, Л.Ран, І.Стасевіч, І.Фяцісаў, А.Шаўчэнка), графіцы (А.Волкаў, І.Гембіцкі, Л.Лейтман). Імкненне адлюстраваць велічны гіст. змест быцця, наблізіцца да сімвала алегорыі характэрна для твораў быт. жанру 1960—70х гг. (у жывапісе — Э.Белагураў, Г.Вашчанка, У.Гоманаў, М.Данцыг, Б.Казакоў, А.Малішэўскі, М.Савіцкі, У.Стальмашонак, І.Стасевіч, В.Сумараў, Л.Шчамялёў, А.Шыбнёў; у графіцы — Л.Асецкі, А.Дзямарын, Ю.Зайцаў, А.Кашкурэвіч, А.Лось, Г.Паплаўскі, А.Паслядовіч, У.Пашчасцеў; у скуль
    птуры — М.Бельскі, А.Веліксонаў, І.Глебаў, М.Пушкар, М.Якавенка). У 1980 — пач. 1990х гг. звычайныя жыццёвыя працэсы ў творах Б.ж. набьші рытуальны характар: час выражаўся іманентна, вобразы сталі імперсанальнымі, вылучаліся своеасаблівымі філас.інтэлектуальнымі абагульненнямі, набылі больш выразны нац. каларыт (у жывапісе — С.Казак, У.Кожух, А.Марачкін, В.Маркавец, У.Сулкоўскі, В.Тоўсцік, Ф.Янушкевіч, В.Яўсееў; у графіцы — Э.Агуновіч, А.Лапіцкая, В.Славук, Б.Цітовіч; у скульптуры — А.Гвоздзікаў, У.Слабодчыкаў, А.Фінскі, У.Церабун). На мяжы 20—21 ст. Б.ж. не карыстаецца асаблівай папулярнасцю. Мастакі адыходзяць ад пазачасавага філас. быцця чалавека, іх больш цікавяць прыватны яго кантэкст, малазначныя і дробныя, на першы погляд канкрэтныя быт. калізіі. Акцэнты з сюжэтнай лініяй у Б.ж. змяшчаюцца ў бок адлюстравання ўзаемадачыненняў персанажаў, прадметаў і асяродДзя. М.Л.Цыбульскі.
    БЬІХАЎ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Быхаўскага рна. Прыстань на р. Дняпро. За 50 км на Пд ад Магілёва, чыг. ст. на лініі Магілёў— Жлобін, аўтадарогамі звязаны з Магілёвам, Рагачовам і аўтамагістралямі Магілёў—Гомель, Магілёў—Бабруйск. 16,1 тыс. ж. (2010).
    Упершыню ўзгадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (KaHeu 14 ст.), уваходзіў у склад ВКЛ. У 2й пал. 16 ст. адкрыта людвісарня, пач. будаўніцтва гар. умацаванняў і замка. У канцы 16 ст. Ян Караль Хадкевіч заснаваў у Б. касцёл св. Казіміра. У 1й пал. 17 ст. ў адрозненне ад засн. мястэчка Новы Быхаў Б. пачынаюць называць Стары Быхаў. Быў цэнтрам Быхаўскага графства ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. Ў 1755 у горадзе 534 двары, 2522 ж., 3 штогадовыя кірмашы. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, цэнтр павета Магілёўскай губ. У 1781 зацвержаны герб Б.: на чырвоным полі 2 скрыжаваныя чыгунныя гарматы (сучасны герб). У1831 Б. канфіскаваны ў Сапегаў за ўдзел у паўстанні 1830—31 і стаў
    134
    БЫХАЎСКАЯ
    дзярж. уласнасцю. У 1886 у горадзе павятовае і прыходскае вучылішчы, 3 царквы, касцёл, сінагога, 10 малітоўных школ. У 1897 у Б. 816 дамоў, 6,4 тыс. ж. (36,2% пісьменных). 3 1902 дзейнічала чыг. станцыя. 3 1919 у складзе РСФСР, цэнтр павета Гомельскай губ. 3 1924 у БССР, цэнтр раёна (да 1930 Магілёўскай акругі, з 1938 Магілёўскай вобл.). У 1939 тут 11 тыс.ж. У Вял. Айч. вайнуз 5.7.1941 да 28.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970уБ. 17,4тыс. ж. У 1999 — 18,4 тыс. ж.
    Першыя абарончыя збудаванні Б. ўзніклі ў 14 ст. У пач. 17 ст. горад — магутная крэпасць, умацаваная землянымі валамі, равамі і бастыёнамі. Кампазіцыйным цэнтрам паселішча стаў Быхаўскі замак. Гандлёвая пл. падзяляла горад рэгулярнай забудовы з прамавугольнымі жылымі кварталамі на 2 ч. Ад яе пачыналіся 2 гал. вуліцы (дарогі на Магілёў і Рагачоў), перспектыва якіх у лініі вонкавых умацаванняў замыкалася 2 брамамі. Паводле генплана 1778 стараж. ўмацаваная частка горада з замкам і гандлёвай пл. захавана як цэнтр. планіровачнае ядро, вакол якога з Пн і Пд створаны новыя рэгулярныя спланаваныя раёны з сеткай амаль прамавугольных кварталаў. Гал. кампазіцыйная вось сучаснага Б. — вул. Леніна, перпендыкулярная Дняпру, разам з вуліцамі Чырвонаармейская, Аскаленкі, Пралетарская і інш. вызначае архіт.планіровачную структуру горада. Пры ўездзе ў Б. на перакрыжаванні вуліц Леніна і Дорахава ўтварылася Кастрычніцкая пл. Паводле генплана 1998 фарміруецца новы грамадскі цэнтр у раёне вул. Красоўскага, вядзецца шматпавярховая забудова па вул. Чырвонаармейская. Зона адпачынку — гар. парк па вул. Леніна. Пабудаваны паліклініка, 9павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне Колас, праведзена мадэрнізацыя Палаца спорту, жыллёвага фонду, капітальны рамонт чыг. вакзала, будынка «Белаграпрамбанка», добраўпарадкаванне з малымі архіт. формамі вул. Леніна і Кастрычніцкай пл.
    У 2010 у Б. 6 дашкольных устаноў, гімназія, базавая і 3 сярэднія школы, ДзЮСШ, дзіцячая школа мастац
    тваў, школаінтэрнат, дзіцячы сац.пед. цэнтр, раённыя Цэнтр культуры і гісторыкакраязнаўчы музей, Дом дзіцячай творчасці, 3 бкі, бальніца, паліклініка, 5 аптэк, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», тэлеграф, гасцініца, кінатэатр, рэстаран, кафэ, магазіны. Дзейнічаюць 2 басейны, 2 стадыёны, спарт. залы і пляцоўкі. Брацкая Mama барацьбітоў за сав. ўладу, сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў 1920—25 і ў Вял. Айч. вайну. Магіла Героя Сав. Саюза А.І.Салодышава. Помнік піянерупартызану М.С.Казлову, што загінуў у Вял. Айч. вайну. Мемарыял ахвярам фашызму, закатаваным у г. Быхаў восенню 1941. Мемар. дошкі: ураджэнцу Быхава Герою Сав. Саюза К.І.Арлоўскаму, імем якога названа вуліца, у гонар воінаўвызваліцеляў у Вял. Айч. вайну, у гонар рэўкома, які дзейнічаў у ліст. 1917 — лютым 1918 у Б. Памятныя знакі: з паркам у гонар 50годдзя перамогі ў Вял. Айч. вайне, 55годдзя вызвалення Быхаўшчыны ад ням.фаш. захопнікаў, з паркам у гонар 60годдзя Перамогі, 65годдзя Перамогі ў Вял. Айч. вайне. Помнікі архітэктуры: замак (1610—19), сінагога (сярэдзіна 17 ст.), Троіцкая царква (1890—99), капліца (2я пал. 19 ст.). Помнікі археалогіі — гарадзішча і паселішча. Радзіма аднаго з кіраўнікоў сял. паўстання ў вайну 1648—54 Ф.Гаркушы, удзельніка рэв. руху У.Я.Бабкова, бел. спартсменкі А.Ю. Панькінай, воінаінтэрнацыяналіста
    падпалкоўніка І.І.Важніка, які загінуў у Анголе, контрадмірала Н.І. Цырульнікава.
    БЫХАЎСКАЯ СІНАГОГА, помнік архітэктуры позняга рэнесансу ў г. Быхаў. Пабудавана ў сярэдзіне 17 ст. з цэглы, уваходзіла ў сістэму ўмацаванняў Старога Быхава. Цэнтрычнае збудаванне (20 х 21 м у плане) з элементамі абарончага дойлідства пад пакатым 2схільным дахам. Фасады расчлянёны тонкім карнізам на 2 ярусы. У ніжнім першапачаткова былі прарэзаны прамавугольныя і круглыя байніцы (пазней замураваны). Цяпер плоскасці сцен 2га яруса раскрапаваны неглыбокімі прамавугольнымі нішамі. Гал. фасад фланкіраваны круглай абарончай вежай з лесвіцай, якая звязвала падвал і гарышча. У інтэр’еры выдзяляецца 2ярусная трыбунабіма, пляцоўка якой абмежавана 4 магутнымі 8граннымі слупамі, злучанымі паміжсабой аркамі. Вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Ніжні ярус бімы мае паўсферычнае перакрыцце, апрацаванае стукавым рознакаляровым раслінным арнаментам. Сцены расчлянёны пілястрамі, прасценкі і вуглавыя часткі на 2/3 вышыні аконных праёмаў апрацаваны нішамі. Інтэр’еры і частка фасада страчаны. Будынак б. сінагогі, ляпны дэкор паўсферычнага перакрыцця ніжняга яруса ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    БЫХАЎСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства ў г. Быхаў. Пабудавана ў
    135
    БЫХАЎСКАЯ
    Быхаўская Троіцкая царква.
    1890—99 на мураваным атынкаваным падмурку. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор і бабінец, аб’яднаныя ў адзіны прамавугольны аб’ём з 2яруснай васьмерыковай званіцай у завяршэнні і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Сяродкрыжжа завершана самкнутым гранёным купалам з макаўкай на 8гранным светлавым барабане. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, апяразаны простым карнізам. Тры ўваходы аформлены 2слупавымі аркамі пад 2схільным пакрыццём. У інтэр’еры сяродкрыжжа перакрыта замкнёным скляпен
    нем на ветразях. Захаваўся абраз «Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская» (1659). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БЬІХАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА імя Н.К. Крупскай. Першая грамадская бка ў г. Быхаў. Засн. ў 1909—10 пры пажарнай камандзе. У лютым 1939 у сувязі са святкаваннем 70годдзя з дня нараджэння Н.К.Крупскай раённай бцы прысвоена яе імя. Ў час Вял. Айч. вайны фонд бкі цалкам знішчаны. Пасля вайны бкаўзноўлена. Пл. памяшкання бкі ў той час 33 м2. На 1.1.1946 было 915 чытачоў,
    якім за год было выдадзена амаль 33 тыс. кніг. Бка мела 15 перасовак, якімі выдадзена за год 300 кніг. У 1954 пачалі працаваць абанемент і чытальная зала. У 1959 бка пераехала ў новы будынак, у 1972 — у Цэнтр культуры, дзе знаходзіцца і цяпер. У 1976 зацверджана цэнтр. раённай бкай. 3 1996 мае наступныя аддзелы: абслугоўвання і інфармацыі; камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду; бібліятэчнага маркетынгу; матэрыяльнатэхн. забеспячэння і гасп. абслутоўвання. Штогод бку наведвае больш за 4200 чытачоў. Бібліятэчны фонд налічвае больш за
    У зале Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
    42 тыс. выданняў. Асн. кірункі работы: краязнаўства, патрыятычнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, арганізацыя вольнага часу насельніцтва і інш. 3 2003 на базе бкі функцыяніруе публічны цэнтр прававой інфармацыі. Створаны краязнаўчыя электронныя базы даных: «Зямля нашых продкаў», «Эканоміка ў гістарычным развіцці Быхаўшчыны», «Славутыя землякі і ўраджэнцы Быхаўшчыны», «Край у творах мастацтва і мастацкай літаратуры». Пры бцы з 2005 працуюць клубы: для моладзі «Пульс», для пажылых людзей «Залаты ўзрост» (з 2004), творчае аб’яднанне бібліятэкараў сеткі «Рост» (з 2007). Бка працуе па праграме «Мы разам — вы не адзінокія», мэта якой — арганізацыя вольнага часу пажылыхлюдзей, праяўленне іхтворчай і сац. актыўнасці (з 2009).