• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    139
    БЫХАЎСКІ
    Святкаванне Каляд з удзелам калектываў Быхаўскага раённага Цэнтра культуры.
    марш» Я.Глебава), рус. («Гусарскі марш», «Полькагалоп» з к/фільма «Аб бедным гусары закіньце слова» А.Пятрова, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава), класічная і замежная музыка. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2002); дыпламант абл. конкурсаў: дзіцячых аркестравых калектываў (г. Магілёў, 2005, 2007,2009), духавыхаркестраў, прысвечанага 65годдзю вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў (г. Магілёў, 2009); абл. фестывалю духавой музыкі «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (гарады Асіповічы, Касцюковічы, Быхаў, 2004—06).
    В.М.Глушчанка.
    «Сузор’е талентаў», 1995, нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», 2002, 2004, і ўдзельнік у ім у 2009), духавы аркестр (дыпламант фестываляў абл. духавой музыкі «Па галоўнай вуліцы з аркестрам», 2001, 2003—04, 2009, усебел. «Беларусь — мая песня», 2004). Дзейнічае тэатр батлейка, рэпертуар якога складаюць бел. нар. казкі, спектаклі на рэліг. тэмы. Штогод калектывы маст. самадзейнасці праводзяць звыш 100 канцэртаў, удзельнічаюць у раённых, абл. і рэсп. мерапрыемствах (ут.л. ўабл. конкурсе тэатр. калектываў, конкурсе стараж. калыханак «Мяне маці люляла», 2007); міжнар. фестывалі «Вянок дружбы» (г. Бабруйск) і інш.
    С.У.Саламевіч.
    калектываў (2000, 2003), абл. харавой творчасці «Надзвьгчайныя даты надзвычайных людзей» (2006, абодва г. Магілёў), міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2004). В.М.Глушчанка.
    БЬІХАЎСКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1998 у г. Быхаў пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.К. Віннікаў. У складзе аркестра 25 чал. ваўзросце ад Юда 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і захаванне традыцый ваен. духавых аркестраў, выхаванне патрыятызму ўдзельнікаў калектыву. У рэпертуары творы кампазітараўбел. («Полька», «Юбілейны
    БЙХАЎСКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЁІ АРКЁСТР. Створаны ў 2000 у г. Быхаў пры СШ № 2. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.Ф.Зелянюк, канцэртмайстар У.І.Гушча (2000—04). У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне патрыятызмуўдзельнікаў, прапаганда твораў духавой музыкі, развіццё аматарскай маст. творчасці. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Вы шуміце, бярозы» Э.Ханка), сав. («Дзень Перамогі» Д.Тухманава), замежных («Венгерскі танец № 5» І.Брамса). Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), абл. фестывалю духавой музыкі «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (гарады Быхаў,
    БЬІХАЎСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ХОР. Створаны ў 1999 у г. Быхаў пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.М.Станішэўская, канцэртмайстар І.М.Васількова. У складзе хору 30 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў («Горныя вяршыні» А.Рубінштэйна, «Калыханка» І.Брамса, «Неапалітанская песенька» П.Чайкоўскага), бел. («Край любімы» Ю.Семянякі, «Мой край» Л.Свердэля, «Салаўіная калыска» Л.Захлеўнага), духоўнай музыкі. Калектыў — дыпламант конкурсаў: рэсп. харавых
    Быхаўскі ўзорны дзіцячы хор.
    140
    БЫЦЕНСКАЯ
    Быхаўскі ўзорны духавы аркестр.
    Быхаўскі ўзорны харэаграфічны ансамбль «Надзейка».
    Бабруйск, 2005, 2007), аглядуконкурсу аматарскіх духавых калектываў (г. Магілёў, 2009). В.В.Мандрык.
    БЬІХАЎСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «НАДЗЁЙКА». Створаны ў 1998 у г. Быхаў пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.М.Іванова. У складзе ансамбля 30 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — знаёмства ўдзельнікаў калектыву з танцамі бел. і нац. інш. краін свету. У рэпертуары бел., рускія нар. эстр. танцы («Беларуская прывітальная», «Барыня», «Вальс кветак», «Карнавал», «Рамонкі», «Рускія ўзоры», «Сяброўкі», «Танец сонца і агню», «Усход» і інш.). Калектыў — лаўрэат конкурсаў: міжнар. «Беларусь шоу» (г. Баранавічы), нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, абодва 2006), міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2005), фестывалюконкурсу харэагр. калектываў «Адзінства Расіі» (Масква, 2007); дыпламант міжнар. фестываляў: «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2007), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2009), абл. конкурсу дзіцячага харэагр. мастацтва (г. Быхаў, 2004, 2006, 2008); удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006). В.М.Глушчанка.
    БЫХОЎСКІ Бярнард Эмануілавіч (12.9.1901, г. Бабруйск — 19.4.1980),
    беларускі філосаф. Др філас. навук (1941), праф. (1929). Скончыў БДУ (1923), з 1929 выкладаў у ім. 3 1953 у Маскоўскім інце нар. гаспадаркі імя Г.В.Пляханава. Навук. працы па праблемах дыялектычнага і гіст. матэрыялізму, гісторыі зах.еўрап. філасофіі. Дзярж. прэмія СССР 1944.
    Тв.'. Кьеркегор. М., 1972; Эрозня «вековечной» фнлософнн: (крнтнка неотомнзма). М., 1973; Гассендн. М., 1974; Шопенгауэр. М., 1975.
    БЬІЦЕНСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры з рысамі рэнесансу і ранняга барока ў в. Быцень Івацэвіцкага рна. Пабудавана ў 1654 з цэглы як капліца базыльянска
    Быценская Успенская царква.
    га манастыра, засн. ў 1640. Храм вырашаны кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад вальмавым дахам з 8гранным купальным барабанам на васьмерыку ў завяршэнні. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. У цэнтры над уваходам размешчана акно з паўцыркульным завяршэннем, па баках — 2 плоскія прамавугольныя нішы. У інтэр’еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Захаваліся абразы 16— 18 ст.: «Маці Божая Замілаванне Жыровіцкая», «Хрыстос Уседзяржыцель». У 1990я гг. перад храмам па
    141
    БЫЦЕНСКІ
    Бычок. Пінскірн (1); в. Гарадная Столінскага рна (2).
    стаўлена мураваная 2ярусная брамазваніца з цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане ў завяршэнні. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БЬІЦЕНСКІ ЎЗбРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1991 у в. Быцень Івацэвіцкага рна пры дзіцячай муз. школе, з 1996 дзейнічае пры сельскім Доме кулыуры. У1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.Д. Дзюрыч. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — муз. і духоўнае выхаванне ўдзельнікаў калектыву. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў, сав. сучасных , духоўная рус. музыка, апрацоўкі нар. песень. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1995), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, 1998), рэсп. тэлевізійнага юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (г. Брэст, 1994), абл. духоўнай музыкі «Песня песняў» (гарады Пружаны, Бяроза, Івацэвічы, 1997, 2005, 2009), удзельнік фестывалю ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Брэст, 2002, Івацэвічы 2004, 2008). І.Д.Дзюрыч.
    БЁІЦЕНЬ, вёска ў Івацэвіцкім рне, на р. Шчара. За 25 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, 7 км ад чыг. ст. Даманава на лініі Брэст—Баранавічы, 159 км ад Брэста, на аўтадарозе Івацэвічы—
    Слонім. Цэнтр Быценскага с/с. 775 гаспадарак, 1722 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як мястэчка Слонімскага павета ВКЛ. У 1570 тут 25 дымоў, уласнасць Я.Хадкевіча, з 1598 — канцлера ВКЛ Л.Сапегі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795)ускладзе Рас. імперыі. 3 1801 у Слонімскім павеце Гродзенскай губ. У 1885 мястэчка, цэнтр воласці, 1281 ж., 2 царквы, школа. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 пасёлак, цэнтр Быценскага рна Баранавіцкай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 14.10.1957 у Івацэвіцкім рне. 3 1958 вёска. У 1997 тут 810 гаспадарак, 1947 ж.
    У 2011 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, школаінтэрнат, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, адцз. сувязі і «Беларусбанка», 6 магазінаў. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1654).
    БЫЧКбЎ Уладзімір Сяргеевіч (5.1. 1929, Масква — 24.4.2004), беларускі рэжысёр. Вучыўся ў Маскоўскім фінансавым інце (1949—52). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1958). 3 1962 на к/студыі «Беларусьфільм». Рэж.пастаноўшчык фільмаў: «Увага! У горадзе чараўнік!» («Кукальная камедыя», 1963), «Горад майстроў» (1965),
    «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» («Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1966; узноўлены ў аўтарскім варыянце ў 1989), «Восеньскі падарунак фей» (1984), «Палёт у краіну пачвараў» (1989) і інш.
    БЫЧКбЎСКІ Ціт (1799, г. Лагойск 1843), беларускі жывапісец. 3 прыгонных графоўТышкевічаў. Вучыўся ў Віленскім унце (да 1829 у Я.Рустэма). У1827 з дапамогай П.Тышкевіча пасланы ў Германію, дзе займаўся капіраваннем экспанатаў Дрэздэнскай галерэі. У 1836—42 у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. 3 1843 у Венецыі. Сярод работ: «Касец, што менціць касу», «Дзяўчынка з разбітым збанам», «Музыкант настройвае віяланчэль», «Варажбітка прадказвае лёс», «Святая Вікторыя збірае сродкі для беднякоў», партрэты Ю.Славацкага (1831), К.Князевіча, генерала Вайчынскага (1836) і інш.
    Літ.: Д р о б о в Л.Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. М., 1974.
    Н.В.Федасеенка.
    БЫЧОК, прыстасаванне для звязвання плытоў. Быў пашыраны ў басейне Зах. Дзвіны. Завостраная палка даўж. 40—60 см, якой закручвалі віцы.
    БЫЧбК, с а д о к, традыцыйнае прыстасаванне для захавання рыбы ў вадзе. Уяўляў сабой прадаўгаватую пасудзіну, звужаную ў тарцах (мог мець форму цыліндра). Плялі з дубцоў і выраблялі з дранак, перавітых шнуркамі ці дротам. У баку Б. была адтуліна, якая закрывалася дзверцамі. Б. утапляўся ў ваду пры дапамозе каменягрузіла. Былі пашыраны на Палессі. І.М.Браім.
    «БЫЧОК», беларускі народны TaHeu. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны або хуткі. Вядомы ў некалькіх харэагр. варыянтах: найб. старажытны блізкі да карагодаў, у якіх танцоры імітавалі баданне бычкоў; пазнейшыя — да кадрылі, сольных імправізацыйных танцаў тыпу «Казачка». У некаторых мясцовасцях, напр. на Віцебшчыне, «Б.» мог выконвацца пад прыпеўкі, з’яўляючыся часткай абраду «Жаніцьба Цярэшкі». Танец пашыраны па ўсёй Беларусі.