• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Ю.М. Чурко.
    142
    БЮСТ
    БЫЧЬІХА, вёска ў Гарадоцкім рне. За 24 км на Пн ад г. Гарадок, 63 км ад Віцебска. Чыг. станцыя на лініі Віцебск—Невель (Расія). Цэнтр Бычыхінскага с/с. 238 гаспадарак, 548 ж. (2011).
    Узнікла ў пач. 20 ст. ў сувязі з будаўніцтвам участка чыг. Віцебск— Невель, у Старынскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губ. У 1920 — 4двары, 31 ж., начыг. станцыі 14 двароў, 53 ж. 3 20.8.1924 у Мехаўскім с/с Езярышчанскага рна. 3 12.10.1929 у Гарадоцкім, з 12.2.1935 у Мехаўскім рнах, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1925 на чыг. станцыі Б. 15 двароў, 62 ж., працавалі кузня, ваўначоска, саматужная кравецкая майстэрня, у 1926 — вінзавод. У ліст. 1931 створана Мехаўская МТС, сядзіба якой знаходзілася на чыг. станцыі Б. У канцы 1930 працавалі рамонтныя майстэрні МТС, цагельны завод «Вольная праца», ільнозавод (цяпер як паселішча, на якім у 1938 было 59 рабочых), вінзавод (48 рабочых). У 1939 у вёску пераселены жыхары з хутароў Бачыха, Жыгуны. Напярэдадні Вял. Айч. вайны 42 двары, 131 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 даканцаснеж. 1943 акупіравана ням.фаш. захопнікамі.У ноч з 14 на 15.7.1942 партызаны разграмілі фаш. гарнізон на чыг. станцыі Б. і тэрыторыі б. МТС, знішчылі больш за 100 варожых салдат і афіцэраў, спалілі казарму, будынак чыг. станцыі, нафтабазу, некалькі складоў, аўтамайстэрні, узарвалі ў наваколлі 4 масты. 3 16.9.1960 цэнтр сельсавета Езярышчанскага рна Віцебскай вобл., з 25.12.1962 — Гарадоцкага рна. У1995 — 277 гаспадарак, 674 ж.
    У 2011 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, філіял Езярышчанскай муз. школы, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», урачэбная амбулаторыя, аптэка, 6 магазінаў; царква іконы Маці Божай Замілаванне ПсковаПячэрскай. Абеліскі Героям Сав. Саюза М.М.Антонаву і М.М.Рудыку.
    БЫШНЁЎ Ігар Іванавіч (н. 7.1.1964, в. Халамер’е Гарадоцкага рна), беларускі вучоны арнітолаг, эколаг, рэжысёр, сцэнарыст, аператар дакум.
    кіно. Канд. біял. навук (1999). Скончыў БДУ (1985). Працаваўу Бярэзінскім біясферным запаведніку. 3 2000 намеснік дырэктара рэсп. тва «Ахова птушак Беларусі», з 2010 рэж. тэлерадыёкампаніі «Мір». Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі. Заснавальнік экалагічнага кірунку ў бел. дакум. кіно. У яго рэжысёрскіх работах навук. дакладнасць і асветніцкі характар спалучаюцца з высокім маст. узроўнем: «Жывая вада», «Лясныя хованкі» (абодва 2000), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах», «Чаму ў бабра падрапаны нос?», «У царстве бакланаў і чапляў» (усе 2002), «Жывіце ў гармоніі» (2003), «Чарнобыльскія джунглі» (2004), «Буслы Роўбіцка» (2005), «Зачараваныя балоты» (2006), «Сцежкай ваўка» (2007), «Лёс зубра» (2008), «Рака жыцця», «Самы лепшы домік» (абедзве 2009) і інш.
    Тв.: Атлас наземных позвоночных. Мннск, 1996; Березннскнй бносферный заповедннк. Мннск, 1996;Скарбыпрыроды Беларусі. Мінск, 2002; Средн пуш н болот белорусской землн: фотоальбом. Ммнск, 2005; Terra Vita — Паазер’е — краіна жыцця: фотаальбом. Мінск, 2005; Чарнобыль. Вільнюс, 2006; Белавежская дзіва: [альбом]. Мінск, 2009.
    БЗНДЭ Лукаш Апанасавіч (1.11. 1903, в. Шчакоцк Іванаўскага рна — 23.12.1961), беларускі крытык і літаратуразнавец. Скончыў Камуніст. унт БССР імя У.І.Леніна (1926). У 1930я гг. з вульгарнасацыялагічных пазіцый ацэньваў гісторыю бел. лры, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, абвінавачваў членаў літ. аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя» ў буржуазным нацыяналізме, адмаўляў ідэйнаэстэтычную каштоўнасць бел. літ. традыцыі. У 1950я гг. падрыхтаваў шэраг нарысаўпратворчасцьЯ.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, М.Чарота. Архіў Б. захоўваецца ў Бел. дзярж. архівемузеі лры і мастацтва.
    БЮЛЕТЙНЬ (франц. bulletin ад італьян. bulletino запіска, лісток), 1) збор афіцыйных актаў, распараджэнняў і інш. 2) Кароткае інфармацыйнае паведамленне. 3) Аператыўнае перыяд. (ці якое працягваецца) выданне, якое ўтрымлівае збор афіц.
    матэрыялаў навук., даведачнага і рэкламнага характару. Змяшчае афіц. матэрыялы, артыкулы на тэмы, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аргцыі, што выдае Б. Як сродак інфармацыі аб бягучым моманце ўзніклі ў выглядзе афіц. і афіцыёзных Б. («Вестннкн», «Ведомостн», «Курьеры» і г.д.). Першы інфармацыйны Б. натэр. Беларусі «Авізы Гродзеньске» пачаўвыдаваццаў 1678 у Гродне. У 1917—30я гг. Б. друкаваліся ў выглядзе газет, часопісаў, інфармацыйных лісткоў, шырока асвятлялі паліт., эканам. і культ. жыццё рэспублікі: «Бюллетень Мннского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов» (1917), «Бюллетень Высшего совета народного хозяйства Советской Соцналнстнческой Республнкн Лнтвы н Белорусснн» (1919), «Бюлетэнь Інстытута беларускай культуры» (1927—30) і інш. У гады Вял. Айч. вайны выходзілі «Бюллетень «Сялянскай газеты», «Бюлетэнь газеты «Партызан Беларусі» (абодва 1943). Б. шырока выкарыстоўваюцца ў сучаснай выдавецкай практыцы. Іх перыядычна выдаюць міністэрствы, інстытуты, бібліятэкі, фірмы, агенцтвы і інш. ўстановы: «Новыя кнігі» (з 1960), «Бюллетень норматнвноправовой ннформацнн. Юрйднческнй мнр» (з 1991), «Бюллетень Мнннстерства труда Республнкн Беларусь» (з 1995), «Ннформацнонный бюллетень Адмнннстрацнн Презвдента Республнкн Беларусь» (з 1996), «Бюллетень деловой н коммерческой ннформацнн» (з 1998) і інш. На 1.1.2011 у Беларусі зарэгістравана 36 Б. (12 дзярж. і 24 недзярж. формуласнасці).
    БЮСТ (франц. buste ад лац. bustum надмагільны помнік), найбольш пашыраны від скульптурнага партрэта, пагрудная ці паплечная выява чалавека ў круглай скульптуры, звычайна на падстаўцы. Mae станковую і манумент. формы. Можа быць выкананы ў натуральную велічыню, а таксама больш ці менш яе. Б. выконваецца з каменю (мармур, граніт, пяшчанік), металу (бронза, алюміній), дрэва, гіпсу, керамікі. Для выразнасці Б. выкарыстоўваюцца аб’ём, святлоцень, абрыс, рытм, фактура. Скулытг.
    143
    БЯГАНСКАЯ
    Б. вядомы з часоў Стараж. Егіпта і Стараж. Грэцыі. Партрэтныя Б. пашырыліся ў мастацтве Стараж. Рыма. Да гэтага віду скульптуры звярталіся еўрап. майстры эпохі Адраджэння Італіі, Францыі. У Расіі партрэтныя Б. з’явіліся ў 18 ст. (Б. генералафельдмаршала П.А.РумянцаваЗадунайскага работы Ф.Шубіна захоўваецца ў Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь), пашырэнне набылі ў 19 — пач. 20 ст., далейшае развіццё атрымалі ў творчасці рус. майстроў 20 ст. У мастацтве Беларусі Б. вядомы з пач. 17 ст. Самы ранні Б., які захаваўся, — надмагільны помнік М.К.Радзівілу ў езуіцкім касцёле ў Нясвіжы (пасля 1607), дзе прысутнічаюць рысы мастацтва італьян. Адраджэння. У 1й пал. і сярэдзіне 19 ст. Б. ў стылі класіцызму стваралі К.Ельскі (бюст Е.Чартарыйскага, Адама) іяго вучань Я.Астроўскі (бюст Т.Касцюшкі). У 2й пал. 19 ст. над партрэтнымі Б. працавалі Г.Дмахоўскі, А.Скірмунт, К.Баршчэўскі, А.Ромер. У 20 ст. Б.
    Бюст. Надмагіме М.К.Радзівіла. Пасля 1607.
    заставаўся папулярным відам скульптуры ў бел. мастацтве: партрэт С.Міхоэлса работы А.Бразера (1935), манумент. Б.партрэты рэвалюцыянераў М.Керзіна, З.Азгура, А.Глебава (1933—38) для ўпрыгажэння параднай лесвіцы Дома ўрада. У Вял. Айч. вайну З.Азгурам створаны Б. Героя Сав. СаюзаФ.Смалячкова(1943). У 2й пал. 20 — пач. 21 ст. да партрэтных Б. звярталіся А.Анікейчык, А.Бембель, С.Гарбунова, А.Глебаў, В.Дубовік, В.Занковіч, А.Заспіцкі, У.Лятун, В.Міхеева, І.Міско, Г.Мурамцаў, С.Селіханаў і інш. Вял. пашырэнне набылі Б.помнікі выдатным людзям.
    А.Дз.Шапашнікава.
    БЯГАНСКАЯ Галіна Аляксандраўна (н. 10.5.1934, Мінск), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыла Бел. політэхн. інт (1958). У 1958—89 працавала ў БелНДІдзіпрасельбудзе (з 1970 кіраўнік майстэрні). Асн. работы: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (1967—73, у сааўт.), Дом культуры (1967), жылыя дамы (1973), пед. вучылішча (1980) у в. Леніна Горацкага рна; эксперымент. дзіцячыя яслісад (1970, у сааўт.) у вёсках Малеч Бярозаўскага і Замасточча Мінскага рнаў; гандлёвыя цэнтры (1971) у вёсках Расна Камянецкага і Верцялішкі Гродзенскага рнаў, сельскі Дом культуры ў в. Баяры Мядзельскага рна, коннаспарт. школа ў в. Ратамка Мінскага рна (197880).
    БЯГАНСКАЯ Ядвіга Іосіфаўна (29.2. 1908, г. УланУдэ, Расія — 3.4.1992), беларуская пісьменніца. Скончыла БДУ (1930). Настаўнічала. У 1956—64 працавала на Бел. радыё. Аўтар кніг для дзяцей «Жэнеў галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Кожны марыць стаць Калумбам» (1968), «Нечаканая сустрэча» (1978), «Сланечнікі» (1980), «Сонцу і ветру насустрач» (1988) і інш., адметных добрым веданнем дзіцячай псіхалогіі, уменнем займальна будаваць сюжэт. Пераклала з польск. мовы на беларускую аповесці «Палю Парыж» Б.Ясенскага (1932), «Кароль Мацюсь Першы» Я.Корчака (1970), са славацкай — раманы «Я вярнуся жывы» М.Крно (1960), «Жы
    Г.А.Бяганская.
    выя і мёртвыя» У.Мінача (1961, разам з А.Мажэйкам), аповесці «Брат маўклівага ваўка» К.Ярунковай (1976), «Яношак» Я.Грушоўскага (1980). У 1937 рэпрэсіравана. Рэабілітавана ў 1954.
    БЯГОМЛЬ, гарадскі пасёлак у Докшыцкім рне. За 30 км на ПдУ ад г. Докшыцы, 42 км ад чыг. ст. Параф’янава на лініі Маладзечна—Полацк, 167 км ад Віцебска. Аўтадарогамі злучаны з Мінскам, Віцебскам, Барысавам. Цэнтр Бягомльскага пасялковага Савета. 2833 ж. (2011).
    Вядомы як сяло ў Мінскім павеце ВКЛ, на тэр. маёнтка Ваўча, які быў уласнасцю Віленскага каталіцкага
    Да арт. Бюст. Г.М у р а м ц а ў. Жаночы партрэт. 1958.
    144
    БЯГОМЛЬСКІ
    Помнік на месцы партызанскага аэрадрома ў г.п. Бягомль.
    біскупства. Упершыню ўпамінаецца ў 1582. Пазней цэнтр маёнтка перамясціўся ў Б. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. Уваходзіў у Докшыцкі павет, з 1802 у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У пач. 19 ст. належаў графу Манузі, цэнтр маёнтка перанесены ў в. Бераснёўка. 3 1861 мястэчка, цэнтр Бягомльскай воласці Барысаўскага павета. У канцы 19 ст. сяло, 43 двары, 470 ж., школа, бальніца, царква. 3 17.7.1924 цэнтр Бягомльскага рна, з 20.2.1938 у Мінскай вобл., з 27.9. 1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Б. і раёне 3,3 тыс. ж. 20.12.1942 партызаны разграмілі ў Б. ням. гарнізон і аднавілі на тэр. раёна сав. ўладу. У маі—чэрв. 1943 акупанты занялі Б., але да канца ліп. 1943 зноў былі выбіты партызанамі. 5.6.1944 ням.фаш. захопнікі занялі Б. Вызвалены Чырв. Арміяй 1.7.1944. У 1959  5970 ж. 3 1960 у Докшыцкім (у 1962—65 у Глыбоцкім) рне. У 1970 — 2,9 тыс. ж., у 1995 — 3,4 тыс. ж.