Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Бяззлучнікавае аб’яднанне прэдыкатыўных частак у складаным сказе надае выказванню сцісласць, кампактнасць, павышае яго дынамічнасць.
БЯЗМЁН, ручная рычажная вага. Металічны або драўляны стрыжань з пастаянным грузам (гірай) на адным канцы і кручком ці чашкай для ўтрымання грузу на другім. На стрыжні шкала адліку і рухомая апора — абойма ці драцяная пятля. Карысталіся Б. пераважна ў нар. побьше. Часам Б. называюць ручную спружынную вагу.
БЯЗРОДНАЯ Яўгенія Рыгораўна (1874, г. Мсціслаў — 1942), руская і беларуская скрыпачка, кампазітар, педагог. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю. Працавала ў Марыінскім тэатры ў Пецярбургу. Напісала песні «Дзве працаўніцы», «Успаміны катаржаніна», фартэпіянную п’есу з дэкламацыяй «Песня пра Буравесніка». 3 1922 жыла ў Мсціславе, выкладала муз. дысцыпліны ў пед. вучылішчы. Сярод вучняў: Б.І.Афанасьеў, І.ІЛюбан.
БЯЛАВІЦКАЯ ІЛЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока і класіцызму ў в. Бялавічы Івацэвіцкага рна. Пабудавана ў 2й пал. 18 ст. на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнападоўжнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2гранная апсіда і каркасны прытвор (дабудаваны ў 19 ст.).
Бялавіцкая Ільінская царква.
Храм накрыты 2схільным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Франтон гал. фасада завершаны чацверыковай купальнай вежай з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках. У 1885 перад царквой узведзена 3ярусная шатровая брамазваніца з мясц. бутавага каменю. Храм са званіцай унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
БЯЛАВІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры стылю ампір у в. Бялавічы Мастоўскага рна. Пабудавана ў 1822 з цэглы і бутавага каменю. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае больш нізкая паўкруглая апсіда. Храм накрыты кананічным дахам. Над франтонам узведзена 8гранная званіца з гранёным цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў плоскасных ліштвах. На фоне бутавай паліхромнай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архіт. пластыкі: вуглавыя пілястры, карнізы, ліштвы. Перад царквой узведзена 2ярусная мураваная шатровая званіца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
148
БЯЛІНСКАЯ
БЯЛАРУЧЫ, вёскаўЛагойскім рне, на р. Вяча. За 20 км на ПдЗ ад г. Лагойск, 26 км ад Мінска, аўтадарогай звязаназЛагойскам. Цэнтр Бяларуцкага с/с. 40 гаспадарак, 91 ж. (2011).
Упершыню згадваецца ў 1567 як маёнтак у Мінскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губ. У1861 сяло, цэнтрволасці, 15двароў, 139ж. У 1886 — 15двароў, 140 ж., царк,прыходская школа, магазін, царква, нар. вучылішча (у 1898 яго выпускніком стаў бел. нар. паэт Я.Купала). 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета АстрашыцкаГарадоцкага рна Мінскай акругі (да 26.7.1931). 3 18.1. 1931 у Лагойскім рне, з 20.2.1938 Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску, знішчылі 13 ж. Пасля вайны Б. адноўлены. У 1969 тут 54 гаспадаркі, 196 ж.
У 2011 сярэдняя школа, Дом культуры, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Брацкія магілы чырвонаармейцаў і сав. лётчыкаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі археалогіі: гарадзішча і селішча эпохі Кіеўскай Русі.
БЯЛЁВІЧ Антон Пятровіч (27.5.1914, пас. Дуброўка Уздзенскага рна — 11.4.1978), беларускі паэт, празаік. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інце (1933—35). Працаваўу раённым перыяд. друку. 3 1945 супрацоўнічаў у газ. «Літаратура і мастацтва», у 1947—50 — у газ. «Савецкі селянін». Асн. матывы яго творчасці — подзвіг сав. народа ў гады Вял. Айч. вайны, жыццё калгаснай вёскі. Аўтар збкаўвершаў і паэм «Светач» (1950), «Вясёлканадполем» (1961), «Сонцам заручоныя» (1975), «Сосны ў жыце» (1980), фельетонаў «Маштабны Міканор» (1963), кніг нарысаў «Людзі робяць вясну» (1959), «Споведзь сэрца» (1978), літ. партрэтаў пісьменнікаў «Чарадзеі» (1970), аповесцей «Мінай Шмыроў» (1969), «Малюнкі маленства» (1977) і інш. Пісаў вершы, казкі і паэмы для дзяцей («Тарасікава дарожка», 1962; «Дабрадзейасілак»,
1973, і інш.). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы М.Бажана, М.Лермантава, А.Малышкі, І.Няходы, А.Пракоф’ева, А.Твардоўскага і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку. Імем Б. названа вуліца ў г. Узда.
Тв:. Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1968—69; Сонечны гадзіннік. Мінск, 1978; Мой шчодры бор: вершы і паэмы. Мінск, 1985.
Літ:. П р ы х о д з ь к а П.Ф. На хва
М. С.Бялінская.
лях часу: кн. сардэчнай памяці. Мінск, 2005; Камейша К. Антон Бялевіч (19141978)// Полымя. 2007. №1.
БЯЛЁННЕ, спецыяльныя спосабы апрацоўкі льняной пражы ці даматканага палатна, у выніку якіх натуральны колер лёну выбельваўся. Звычайна бялілі пражу, прызначаную для вырабу ўзорыстых многанітовых ці пераборных тканін (ручнікоў, абрусаў 1 інш.). Маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, залівалі ў жлукце, паласкалі і развешвалі на сонцы. Палатно вымочвалі, выбівалі пранікам на рэчцы, паласкалі, а затым рассцілалі на роснай траве (прадвеснем на снезе) для Б. пад сонечнымі промнямі. Такі спосаб Б. быў пашыраны да сярэдзіны 20 ст., пасля быў выцеснены Б. пры дапамозехімічных рэчываў. Г.М.Курыловіч.
БЯЛЁЦКІ Аляксандр Іванавіч (2.11. 1884, г. Казань, Расія — 2.8.1961), украінскі літаратуразнавец. Акадэмік AH СССР (1958) і АН Укр. ССР (1939). Др філал. навук (1937), праф. (1929). Скончыў Харкаўскі унт (1907). Даследаваў тэорыю і метадалогію літ. творчасці і літ.знаўства, гісторыю
ўкр., бел., рус. і замежных лр. Аўтар прац «Вершы Сімяона Полацкага на тэмы з усеагульнай гісторыі» (1914), «Сімяон Полацкі і ўкраінскае пісьменства XVII ст.» (1927). Супрацоўнічаўз Я.Купалам, Я.Коласам і інш. бел. пісьменнікамі. Пісаў пра творчасць Я.Купалы ў сувязі з аналізам перакладаўяго вершаў М.Рыльскім, высока ацаніў уклад бел. пісьменнікаў у сусв. лру.
БЯЛІ'ЛЬНЯ, комплекс збудаванняў для адбельвання палатна ў фальварках. У Беларусі вядомы з 17 ст. У маёнтку (цяпер вёска) Бранчыцы Салігорскага рна ў 1682 Б. ўключала пляцоўку, дзе рассцілалі палатно для адбельвання, збудаванне 3камернай планіроўкі з валкоўняй, у якім на спец. валках прасавалі адбеленае палатно, іжылы пакой майстрабялільшчыка з каморай абапал сянец.
БЯЛІНСКАЯ Марыя Сяргееўна (22.7. 1906, г. Магілёў — 3.5.1990), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1953). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). Працавала ў Бел. тэатры імя Я.Коласа. У 1944 была ў складзе франтавой тэатр. брыгады. У 1965—79 у Бел. тэатры імя Я.Купалы.
М.Бялінская ў ролі Насці.
149
БЯЛОВА
Выканаўца роляў маладых гераінь, пазней характарных. Стварыла шэраг эмацыянальных і валявых драм. і камедыйных вобразаў. Яе сцэнічнае мастацтва адметнае мяккім лірызмам, узвышанасцю, творчай самастойнасцю і пачуццём ансамблевасці з партнёрамі. Сярод лепшых роляў: Марына («Вайна вайне» Я.Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозайракой» П.Глебкі), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Кандраціха («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Насця, Поля, Шурка («На дне», «Мяшчане», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Аксюша, Галчыха («Лес», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Ліза («Жывы труп» Л.Талстога), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Люсінда («Лекар мімаволі» Мальера) і інш.
Літ.: Гутковіч А. Шчасце — ствараць вобразы савецкіх жанчын // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1960.
БЯЛбВА Антаніна Аляксееўна (24.12. 1924, г. Талдам Маскоўскай вобл. — 24.7.1993), беларускі мастак кіно, жывапісец. Засл. работнік культуры
Беларусі (1977). Скончыла Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1951). Працавала ў Маскоўскім вышэйшым маст.прам. вучылішчы, Белдзяржкіно, на камбінаце Бел. тэатр. тва. Мастак фільмаў «Пасеялі дзяўчаты лён» (эскізы касцюмаў; 1956) і «Палеская легенда» (1957). У 1960—70я гг. распрацоўвала нац. сцэнічныя касцюмы для ансамбляў: вакальнаінструм. «Песняры», харэагр. «Харошкі», для Дзярж. нар. хору Беларусі і інш. Аўтар жывапісных ра
бот «На рэпетыцыі» (1958), «Сябры» (1960), «Пачатак вясны» (1961), «Флёксы» (1962).
БЯЛбЎ Аляксандр Аляксандравіч (11.1.1921, Масква 23.3.1985), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1977). Удзельнічаўу Слонімскімдрам. гуртку. 3 1956 працаваў у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Выканаўцахарактарных роляў. Яго творчай індывідуальнасці ўласцівы музычнасць і пластычнасць. Сярод роляў: Жаніх Акуліны («Улада цемры» Л.Талстога), ротмістр Бабаедаў, Башкін («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Андрэй Размётнаў («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Кураслепаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Бутон («Мальер» М.Булгакава), Брухаты, Мрачны («Энергічныя людзі» В.Шукшына і паводле яго ж «А раніцой яны прачнуліся»), Сарафанаў («Старэйшы сын» А.Вампілава), Джэкаб («Трохграшовая onepa» Б.Брэхта), Скрупюль («Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра), Брамнік («Макбет» У.Шэкспіра) і інш.
БЯЛЎН, персанаж славянскай міфалогіі; богдабра, шчасця, заможнасці. Атаясамліваўся з прабогам Белбогам. Уяўляўся старым чалавекам з сівой барадой у белай вопратцы і з посахам у руцэ. З’яўляўся толькі днём, пры сонечным надвор’і, альбо пры месячным святле. Дапамагаў падарожнікам, якія заблукалі ў дрымучым лесе. У беларусаў існуе прымаўка: «Цёмна ў лесе без Белуна». Сустрэўшы беднага чалавека, Б. прасіў уцерці яму нос, з якога цякло. Калі той пагаджаўся, Б. насыпаўяму золата з сваёй торбы. Пратакога ў народзе казалі: «пасябраваў з Белуном». Супрацьлегласць Б. — Чарнабог. Лічыцца, што разам яны стварылі зямлю, наваколле, людзей.
БЯЛЫНІЦКАГАБІРЎЛІ В.К. МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЁЙ, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Адкрыты ў 1982 у г. Магілёў у будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры 17 ст. Экспазіцыя музея знаёміць з жыццём і творчасцю бел. мастака В.К.Бялы
А.Бялоў у ролі Бабаедава.
ніцкагаБірулі. Фонд музея налічвае каля 100 твораў жывапісу, каля 40 прадметаў этнаграфіі і побыту, каля 80 адзінак фотаматэрыялаў і інш. (2011). На 1м паверсе прадстаўлена мемар. частка экспазіцыі. Значная колькасць рэчаў перададзена музею ўдавой мастака Аленай Аляксееўнай. Сярод экспанатаў: дакументы, фотаздымкі мастака і яго сям’і ў розныя гады жыцця, з вядомымі рус. жывапісцамі на святкаванні 40годдзя перасоўных выставак, з групай бел.