Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Бялыніцкіўзорныхарэаграфічны калектыў «Сузор’е».
ны — у твой гонар, Беларусь», сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (2009), конкурсаўаглядаў, выставаккірмашоў і інш. С.В.Кандрацьева.
БЯЛЬІНІЦКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «АКВАРЭЛЬКІ». Створаны ў 1994 у г.п. Бялынічы пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.А.Косціна (з 1994), Н.П.Слесарава (з 2009). У складзе ансамбля 28 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. У рэпертуары творы бел., рус., замежных кампазітараў, бел. і рус. нар. песні. Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. фестываляў: дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2003—04), «Мір талентаў» (Кіеў, 2007).
Т. В. Грыбкова.
БЯЛЫНІЦКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «СУЗОР'Е». Створаны ў 2002 у г.п. Бялынічы пры раённым Цэнтры культуры. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.І.Казімірская. У складзе 33 чал. ва ўзросце ад 6 да 23 гадоў. У рэпертуары нар. танцы («Полька»), класічныя, эстр. («Кармэнсюіта», «Мамба»), сюжэтныя («Дзве вясёлыя гусі»), харэагр. кампазіцыі («Белавежская пушча», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Купалін
ка», «Прывітальная», «Свечка»). Калектыў — лаўрэат нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2006), удзельнік міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2008), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006) і інш.
Т.В.Грыбкова.
БЯЛЬІНІЦКІЯ НАСЦЁННЫЯ РАЗМАЛЁЎКІ, фрэскі 18 ст., якімі былі размаляваны будынкі касцёла і кляштара кармелітаўу г.п. Бялынічы. Паводле літ. крыніц, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і кляштар былі багата размаляваны: інвентары пач. 19 ст. адзначалі размалёўку скляпення і сцен касцёла, скляпенняў, сцен і дзвярэй сакрысціі. Паводле архіўных звестак, у 1755—56 работы ў сакрысціі і рызніцы вёў майстар Шульц, адначасова размалёўваў драўлянае абсталяванне манах Франкус. У касцёле разам з драўлянымі алтарамі, распісанымі пад фальшмармур, і іх імітацыямі, выкананымі фрэскавым жывапісам, знаходзіліся невядомыя сюжэтныя выявы, якія былі атынкаваны і забелены ў 1880я гг. Арнаментальныя і сюжэтныя размалёўкі знаходзіліся на скляпеннях і сценах лесвічнай клеткі трапезнай. Фрагменты размалёвак кляштара, якія захаваліся, даследавалі рэстаўратары ў 1978—79. Выяўлены кампазіцыі на тэмы Старога і Новага запаветаў: «Сон Якава», «Праабражэнне», «Нясенне крыжа», «Прылады страсцей». Яны стылістычна блізкія і выразна адлюстроўваюць тэхн. асаблівасці фрэскавага жывапісу. Пры пэўнай дынаміцы, якая абумоўлена характарам намаляваных сюжэтаў, у кампазіцыйнай пабудове размалёвак не прасочваюцца выразныя прасторавыя эфекты: дзеянне ў іх разгортваецца ў адным прасторавым слоі, набліжаным да гледача. Пластычная форма мадэліруецца разнастайнымі, але не насычанымі каляровымі плямамі, якія ствараюць мяккую каларыстычую гаму, і выразнай контурнай лініяй. Адзінства цыклу размалёвак надае таксама дэкар. абрамленне: 3 кампазіцыі маюць маляваныя рамы з арачным завяршэннем, дапоўненыя ракайльнымі арнаментальнымі элементамі ў выглядзе pa
156
БЯЛЫНКАВІЧЫ
кавін. Асаблівасцю размалёвак з’яўляецца тое, што ў іх стварэнні прымалі ўдзел мясц. майстры. Гэта прасочваецца ў іх выяўл. мове і пацвярджаецца архіўнымі дакументамі.
Літ.: Церашчатава В.В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс. Мінск, 1986; В е т е р Э.Н. Фрескн Белыннчского монастыря // Наш радавод. Гродна, 1991. Кн. 3, ч. 2. Н.Я. Трыфанава. БЯЛЙНІЧЫ, гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобл., цэнтр Бялыніцкага раёна, на р. Друць (прыток р. Дняпро). За 44 км ад абл. цэнтра і чыг. ст. Магілёў, 44 км ад Мінска, на шашы Мінск—Магілёў. 9,6 тыс. ж. (2010).
Вядомы з сярэдзіны 16 ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ, валоданне князёў Збаражскіх. У1577 кн. С.А.Збаражскізаснаваўтут замак і мястэчка, у складзе маёнтка Цяцерын. У пач. 17 ст. ў валоданні Сапегаў. У1620 16 гандлёвыхі 331 вулічны пляц. У 1624 ваявода віленскі і канцлер ВКЛ Леў Сапега заснаваў тут кляштар кармелітаў і пры ім друкарню і драўляны касцёл. У 1630 — 513 дымоў. 4.10.1634 Казімір Леў Сапега атрымаў для Б. каралеўскі прывілей на магдэбургскае права і правядзенне кірмашоў. 3 1685 належалі Радзівілам, Агінскім, Кажухоўскім. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Магілёўскага павета. У 1777 у мястэчку дзейнічалі касцёл кармелітаў, уніяцкая царква, яўр. школа. У 1785 — 108 двароў, 831 ж., млын, 4 кірмашы на год. У 1825 — 287 дымоў, 783 ж., у фальварку Б. 71 дым, 522 ж., у 1845 — 992 двары, у фальварку — 89 двароў. У 1846 — 940 ж., прыстань на р. Друць. У 1844 згарэла Мікалаеўская царква (адбудаванаў 1845), аў 1859 — амаль усе дамы разам з касцёлам. У 1861 — 1945 ж. У 1864 адкрыта школа (2класнае нар. вучылішча), у якой у 1889 навучаліся 50 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак, у 1907 — 144хлопчыкіі22 дзяўчынкі. У 1870 працавала крупадзёрка. У 1876 каталіцкі кляштар ператвораны ў праваслаўны мужчынскі манастыр. У 1880 — 279 драўляных дамоў, 895 ж., 3 праваслаўныя царквы (з іх 2 мураваныя), 3 малітоўныя школы, бальніца, аптэка, вінакурня (з 1895 з паравой машынай), цагельня, млын, крупадзёрка. У 1897 —
2,3 тыс. ж. У 1909 — 417 дамоў, адкрыта бка. 3 1.1.1919 у БССР, з канца лютага 1919 у РСФСР, у сак. 1924 зноў у БССР. 26.5.1924 створаны с.г. крэдытнае і каап. твы; адкрыты нар. дом, бальніца, аптэка, хатачытальня, 4гадовая школа ператворана ў 7гадовую. 3 17.7.1924 цэнтр раёна Магілёўскай акругі. У 1925 пачалі дзейнічаць школа сялянскай моладзі і с.г. арцель. У 1926 — 2425 ж. У канцы 1920х гг. працавалі спажывецкае тва, метэаралагічная станцыя, электратурбіна, ад якой мястэчка атрымлівала святло, млын, лесапільня, сукнавальня, смалакурня. У 1929 пабудавана невял. ГЭС. Дзейнічалі швейная, шавецкая і кавальскія арцелі, хлебазавод, друкарня. 8.1.1932 пачала выходзіць раённая газета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У пач. 1941 пабудаваны радыёвузел, працавалі раённая бка, Дом культуры, яслі, дзіцячая кансультацыя, аптэка, амбулаторыя, бальніца, станцыя хуткай мед. дапамогі і 2 СШ. У Вял. Айч. вайнуз 6.7.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Б. і раёне 1968 ж. Дзейнічала Бялыніцкае патрыятычнае падполле, у вер. 1943 партызаны разграмілі ў Б. варожы гарнізон. У 1959 — 4244 ж. У 1972 да пасёлка далучана в. Новы Шлях, у 1977 — вёскі Бярозаўка, Задруцкая Слабада, пас. Тарфяны. У 1977 — 6,6 тыс. ж. У 1995 — 10,7 тыс. ж.
Гал. архіт.планіровачная вось сучасных Б. — вул. Савецкая, забудаваная 2—3павярховымі жылымі дамамі. На ёй сфарміраваліся 2 плошчы: грамадскаадм. (на Пн) і плошча з культ.асветнымі ўстановамі (на Пд). Сетка вуліц радыяльная і прамавугольная. Па вул. Мічурына пабудаваны мікрараён з 3—5павярховымі жылымі дамамі. Зона адпачынку — пешаходны бульвар па вул. Калініна, гар. сквер па вул. Савецкая. Сучасны гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 2000. Забудоўваюцца 1—2павярховымі жылымі дамамі па індывід. праектах вуліцы Заходняя, Каліноўскага, Полацкая, Прыазёрная. Пабудаваны Дом культуры, царква Бялыніцкага абраза Маці Божай, шматпрофільны фізкультурнааздараўленчы комплекс «Друць», праве
дзены добраўпарадкаванне і азеляненне Б.
У 2011 4 яслісады, гімназія, сярэдняя, муз. і дзіцячая спарт. школы, дзіцячая школа мастацтваў, прафес.тэхн. ліцэй, Цэнтр культуры, бка, цэнтры: шматпрофільны «Ветразь», сац.пед. карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, школаінтэрнат для дзяцейсірот, фіз,аздараўленчы комплекс «Друць», база юных турыстаў, бальніца, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі, «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», кінатэатр, кафэ, магазіны, маст. музей імя В.К. БялыніцкагаБірулі. Дзейнічаюць нар. тэатр юнага гледача. Брацкія магілы сав. воінаў, сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму, алея Герояў Сав. Саюза з бюстамі А.М.Касаева, Л.Дз.Лорчанка, Б.Л.Хігрына, М.Ц. Кітаева, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнікі В.К.БялыніцкамуБірулі, вызвалення, воінамінтэрнацыяналістам. Мемар. дошкі нар. дружынніку В.А.Дайнеку (1979), міліцыянеру В.А.Цяляшаву (1973), загінуўшым пры выкананні службовых абавязкаў, пісьменніку В.Хаўратовічу. Цэрквы Бялыніцкага абраза Маці Божай, каталіцкая капліца Маці Божай Бялыніцкай. Археал. помнік — стаянка бронзавага веку. Радзіма Героя Сав. Саюза І.В.Свідзінскага, аграхіміка, акадэміка НАН Беларусі М.К.Малюшыцкага, пісьменніка і літ.знаўцы І.З.Шарахоўскага, пісьменнікаў В.Найдзіна (былая в. Бярозаўка), І.Шклярэўскага, мастачкі Л.Журавовіч.
БЯЛЫНКАВІЧЫ, вёска ў Касцюковіцкім рне, на р. Беседзь (прыток р. Сож). За 14 км на ПдУ ад Касцюковіч, 2 км ад чыг. ст. Бялынкавічы на лініі Крычаў—Сураж (Расія), 174 км ад Магілёва, на аўтадарозе Крычаў— Сураж (Расія). Цэнтр Бялынкавіцкага с/с. 184 гаспадаркі, 460 ж. (2011).
Упершыню ўпамінаюцца ў 1613 як вёска ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ. У 1762 у Мсціслаўскім ваяв., шляхецкая ўласнасць, 2 шынкі, 2 млыны. У 1768 no634 быў фальварак. Пасля 1 га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, падараваны Р.А.Пацёмкіну. У 1779 — 21 двор, 118 ж. 3 1784 мястэчка ў Клімавіцкім павеце.У 1816цэнтр Бялынкавіцкай воласці Клімавіцкага
157
БЯЛЬЗАЦКАЯ
павета Магілёўскай губ., уладанне Бобрыкавых, дзейнічала царква. У 1858 — 36 двароў, 153 ж. У 1861 — 255 ж. У 1880 цэнтр воласці, 76 двароў, 339 ж., драўляная царква, яўр. малітоўная школа і нар. вучылішча, карчма. У 1886 — 51 двор, 292 ж.; штогод праводзіўся кірмаш. У 1895— 1900 пабудаваны мураваны будынак Успенскай царквы (разбураны ў 195657). У 1897 84 двары, 607 ж., скураапрацоўчы завод, 2 кузні, магазін, піцейны дом, 2 крамы, царква. Непадалёку была аднайм. сядзіба — 1 двор, 10ж., вятрак. У 1901 засн. вінакурня з паравым рухавіком (у 1913 — 7 рабочых). У 1909 — 129 двароў, 680 ж., прыёмны пакой, казённая вінная крама. 3 крас. 1919 у Гомельскайгуб. РСФСР. Зсак. 1924уБССР, з 2.6.1924 у Калінінскім павеце. У 1924 пачало працаваць аддз. сувязі. 3 17.7.1924 цэнтр раёна, з 20.8.1924 адначасова сельсавета. 15.1.1925 створана каап., 6.3.1925 — с.г. крэдытнае твы. У гэтым жа годзе адкрыты нар. дом, у 1927 — дзіцячая пляцоўка. У 1926 — 187 двароў. У 1920хгг. працавала 4гадовая школа. Для дзяцей беднякоў пры ёй у 1928 быў адкрыты інтэрнат, дзейнічала бальніца. 3 4.8. 1927 у Касцюковіцкім рне. У 1935 пабудаваны электрастанцыя на р. Беседзь, створана машыннатрактарная станцыя. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 27.9.1943 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 583 ж. У 1970 — 197 двароў, 725 ж. У1995 — 214 гаспадарак, 606 ж.