Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Будынак райвыканкома ў г.п. Бялынічы.
У 2011 сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Дзве магілы сав. воінаў, помнікі: у гонар партызан; землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. дошка А.Пісьмянкову — гал. рэдактару час. «Вожык», які нарадзіўся ў Б. Археал. помнік — курганны могільнік.
БЯЛЬЗАЦКАЯ Марына Мікалаеўна (4.12.1913, Масква 29.11.2004), беларуская артыстка балета, балетмайстар. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Нар. артыстка Беларусі (1977).
М.М.Бяльзацкая.
Скончыла балетны тэхнікум пры Вял. тэатры ў Маскве (1931). Працавала ў розных муз. тэатрах. 3 1944 салістка балета Дзярж. джазаркестра БССР, з 1947 Тэатра муз. камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе. Стваральнік(1958), маст. кіраўнік і харэограф (да 1996) Мінскага заслужанага аматарскага ансамбля танца «Равеснік». Ажыццявіла больш за 100 пастановак, у іх ліку тэматычныя кампазіцыі «Помні, равеснік, маршы Айчыны», «3 чаго пачынаецца Радзіма», «Ляціце, галубы», харэагр. сюіта «Радзіма». Для яе пастановак характэрна жыццярадаснасць, маляўнічасць, спалучэнне харэагр. вынаходлівасці з яркай фантазіяй.
БЯЛЬЗАЦКІ Юрый Давыдавіч (31.12. 1909, Варшава — 31.8.1963), беларускі кампазітар, дырыжор, піяніст. Скончыў варшаўскія муз. вучылішча імя Шапэна (1929) і кансерваторыю (1934). 3 1940 у Дзярж. джазаркестры БССР, з 1947 гал. дырыжор Бел. тэатра муз. камедыі ў Бабруйску, з
1949 канцэртмайстар Белдзяржэстрады, у 1958—61 маст. кіраўнік і гал. дырыжор канцэртнаэстр. аркестра Бел. радыё. Сяродтвораў: Бел. рапсодыя (1951), муз. камедыя «Даліна шчасця» (1957), араторыя «Маёй Радзіме» (1963); Сюіта на тэмы польскіх нар. танцаў і Балетная сюіта для сімф. аркестра, Канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1955), «Ваенная фантазія», Фантазія на тэмы песень У.Алоўнікава, Фантазія на тэмы муз. камедыі «Даліна шчасця»; музыка да к/фільмаў «Паўлінка», «Зялёныя агні», «Міколкапаравоз», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Каханнем трэба даражыць» (усе ў сааўт.), «Наперадзе круты паварот» і інш.
БЯЛЬКЁВІЧ Іван Кандратавіч (6.3. 1883, в. Варонічы Слонімскага рна — 18.10.1960), беларускі мовазнавец. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1909), БДУ (1925). Настаўнічаў, працаваў у Наркамаце асветы Беларусі, дырэктарам Мсціслаўскага пед. тэхнікума. 3 1927 навук. супрацоўнік Інбелкульта і Інта мовазнаўства АН Беларусі. Даследаваў культуру бел. літ. мовы. Аўтар «Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны» (1970) — самага вял. слоўніка бел. мовы, які змяшчае каля 20 тыс. слоў з тлумачэннем значэнняў і ілюстрацыйнымі прыкладамі. У1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1960.
Тв.: Слоўнік граматычналінгвістычны // Узвышша. 1928. № 2.
Літ.: Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: нарысы жыцця і навуковай дзейнасці. Мінск, 1985.
БЯЛЬКбЎШЧЫНА, вёска ў Верхнядзвінскім рне. За 6 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, 7 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), 200 км ад Віцебска. Цэнтр Бялькоўпгчынскага с/с. 152 гаспадаркі, 367 ж. (2011).
У 1904 маёнтак Барскіх у Таболкаўскай воласці, 3 двары, 72 ж., саўладальніцай была Лідзія Бураўцова; 450 дзесяцін зямлі належалі ганаровым грамадзянам г. Дрыса Сарачынскім. 3 20.8.1924 у Дрысенскім рне Полацкай акругі. У 1924—25 цэнтр Бялькоўшчынскага с/с. 3 20.2. 1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 акупіра
158
БЯЛЯК
вана нямфаш. захопнікамі. 3 20.9. 1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў у Віцебскай абласцях. 3 25.12.1962 у Верхнядзвінскім рне. 3 1995 цэнтр Жоўнінскага с/с. 3 8.4.2004 цэнтр Бялькоўшчынскага с/с. Дзейнічалі дзіцячы сад, пачатковая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі, магазін. 3 2010 аграгарадок.
У 2011 дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, магазін. Помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
БЯЛЯВІНА Валянціна Мікалаеўна (н. 25.5.1941, в. Крынкі Лёзненскага рна), беларускі этнолаг. Канд. гіст. навук (1985). Скончыла БДУ (1966). Працуе ў Інце мастацтвазнаўства,
В.М.Бялявіна.
этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў і этнічных груп Беларусі. Адзін з аўтараў прац «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Этнічныя працэсы і лад жыцця» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Грамадскі, сямейны лад і духоўная культура Палесся» (1987), «Грамадскі лад і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990), тамоў серыі «Беларусы»: «Вытокі і этнічнае развіццё» (2001), «Грамадскія традыцыі» (2002) і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008.
Літ.'. Мужчынскі касцюм на Беларусі. Мінск, 2007 (разам з Л.В.Ракавай); Жаночы касцюм на Беларусі. Мінск, 2007 (з ёй жа). В.В.Давідовіч.
БЯЛЯЕЎ Аляксей Мікалаевіч (16.8. 1928, г. Абдуліна Арэнбургскай вобл., Расія — канец 1970х гг.), беларускі
акцёр і рэжысёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыўтэатр. студыю ў г. Куйбышаў (Расія, 1947). У 1956—63 акцёр Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. У 1955—77 кіраўнік Мінскага нар. тэатра Палаца культуры трактарнага завода. Сярод роляў: Ганецкі, Андрэй («Папарацькветка», «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Алесь («За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля), Добчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Галоўны Буржуін («ХлапчышКібальчыш» паводле А.Гайдара), Паўка Карчагін («Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага), Смолет («Востраў скарбаў» паводле Р.Стывенсана) і інш. Паставіў спектаклі: «Папарацькветка» 1 «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Дзевятая сімфонія» Ю.Прынцава, «Страх і адчай у Трэцяй імперыі» Б.Брэхта і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976.
БЯЛЯЕЎ Віктар Міхайлавіч (6.2. 1888, г. Ніжнеўральск, Расія — 16.2. 1968), рускі музыказнавец, фалькларыст. Др мастацтвазнаўства (1944), праф. (1919). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1914). Аўтар манаграфіі «Беларуская народная музыка» (1941), у якой прааналізаваў бел. нар. песеннае мастацтва. На аснове абагульнення і сістэматызацыі фалькл. запісаў упершыню ахарактарызаваў адметныя рысы бел. нар. муз. мастацтва. У бел. этнамузыказнаўстве вызначыў шляхі комплекснага абагульнення тэарэт. даследавання муз. фальклору. Падрыхтаваў і выдаў зборнікі нар. песень.
БЯЛЙЕЎ Міхаіл Веньямінавіч (10.7. 1922, г. Тамбоў, Расія — 17.12.2002), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, педагог. Скон
Белякі.
М.Бяляеў. Мацярынства. 1992.
чыў Маскоўскі інт дэкар.прыкладнога мастацтва (1950). Выкладаў на Украіне. У 1962—96 у Бел. акадэміі мастацтваў, адначасова з 1965 у Бел. пед. унце. Працаваў у галіне скульпт. керамікі. Асн. тэмы твораў — легенды, казкі, алегарычныя сюжэты. Работы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, вобразнай выразнасцю: кампазіцыі «Бярэзіна» (1967), «Яблынька» (1979), «Лясун» (1981), «Сцяпан Палубес», «Весці Чарнобыля», «Перакаціполе» (усе 1990), «Казка», «Мацярынства» (абедзве 1992), трыпціх «Лясная песня» паводле твораў Л.Украінкі (1958), алегарычная серыя скульптур «Поры года» (1981) і інш. Аўтар 5 дэкар. масак для фантана каля Бел. акадэмічнага муз. тэатра (1981), маст.керамічнай абліцоўкі вытворчага корпуса Бел. тэлебачання (1985).
БЯЛЯК, прылада для мяцця скур. Уяўляе сабой 2 драўляныя завостраныя стойкі, часам абабітыя жалезам. Пакладзеную на стойкі скуру пры
159
БЯЛЯНКІН
ціскалі каленам або ступнёй (на Палессі спец. друком, замацаваным адным канцом у сцяне) і разміналі.
БЯЛЯНКІН Віталь Сцяпанавіч (н. 30.4.1937, г. Джума, Узбекістан), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Бел. політэхн. інт (1963). 3 1966 у інце
В. С.Бялянкін.
«Мінскпраект». У 1968—97 у інце «Белпраект» (гал. архітэктар праектаў), адначасова з 1989 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы: у Мінску — комплекс шматпавярховых інтэрнатаў Бел. тэхнал. інта (1973), Рэсп. палац моладзі (1986), школаінтэрнат для слабачуючых дзяцей у Севастопальскім парку (1988), прыбудова да Нац. маст. музея Рэспублікі Беларусь (1991), гіпермаркет «Гіпа» па праспекце Ракасоўскага (2005), праект рэканструкцыі будынка Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (2007); Мемарыял воінскай славы. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
БЯЛЯЎСКІ Васіль Мікалаевіч (18.3. 1924, в. Крашына Аршанскага рна — 30.4.2008), беларускі мастак. СкончыўВіцебскі пед. інт (1970). У1945— 81 працаваў ва ўстановах культуры г. Віцебск і Віцебскай вобл. Работы пераважна ў галіне станковага жывапісу. Сярод твораў: «Медсястра», «Востраў», «Залатая восень» (усе 1973), «На малінаўку», «Ля возера» «Агонь на сябе» (усе 1974), «Возера Вымна» (1975), «Лучоса», «Начная змена» (абодва 1976), «Пасля бою» (1977), «Беларускі пейзаж», «Майскі снег», «Каля вытокаўракі» (усе 1978), «Сустрэча» (1979), «Сустрэча воінаў
Савецкай Арміі з партызанамі» (1980), «Курган партызанскай славы» (1981), «Асенні пейзаж. Раніца» (1982), «Мірнае Прыдзвінне» (1985), «Успаміны», «Раны зямлі» (абодва 1990).
М.Л.Цыбульскі.
БЯНЁЎСКІ Казімір Іванавіч (23.8. 1896, г.п. Ліцін Вінніцкай вобл., Украіна — 3.7.1968), беларускі альтыст. Засл. артыст Беларусі (1955). Скончыў Варшаўскую кансерваторыю
(1921). Працаваў у аркестрах муз. тэатраў Вінніцы, Кіева, Баку. У 1937— 68 канцэртмайстар групы альтоўу аркестры Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі.
БЯНІОНАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Бянюны Ашмянскага рна. Закладзена ў 1й пал. 19 ст. Ю.Карчэўскім на месцы сядзібы, спаленай у 1812. Уключала сядзібны дом, млын, парк з сажалкай. Сядзібны дом 2павярховы, крыты гонтавым дахам. Верхняя,
В.Бяляўскі.
Лучоса. 1976.
Дом у Бянюнаўскай сядзібе.
жылая частка драўляная, ніжняя, у якой размяшчаліся пякарня, сыраварня і бровар, — мураваная. Першапачаткова ў плане сядзібны дом павінен быў мець форму падковы. Але былі пабудаваны толькі цэнтр., прамавугольны ў плане, і частка аднаго з бакавых аб’ёмаў. Гал. ўваход быў вылучаны 4калонным порцікам з трохвугольным франтонам і паўкруглым акном (не захаваліся). Наддзвярным праёмам, як і з зах. боку, размяшчаўся балкон. Парк быў прадстаўлены 4 тэрасамі, на самай ніжняй знаходзілася сажалка. Да маёнтка вяла алея з ліп і таполяў. У сядзібе захоўвалася вял. калекцыя карцін і сямейных рэліквій, у т.л. 10 карцін галандскай школы, разьба з белага мармуру, увасабляючая Самсона, які разрывае пашчу льва, 8 персідскіх дываноў. У бібліятэцы налічвалася больш за 3 тыс. тамоў кніг, дакументаў і манускрыптаў, датаваных 16—18 ст. Захаваліся сядзібны дом, рэшткі млына, сажалка. У цяперашні час у сядзібе размешчаны турыстычны комплекс.