Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Бялун. Малюнак В. Слаука. 2005.
150
БЯЛЫНІЦКАЯ
мастакоў у Мінску, з вядомымі майстрамі сав. жывапісу ў залах Музея Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, асабістыя рэчы В.БялыніцкагаБірулі — эцюднік, палітра, пэндзлі, паляўнічае ружжо, мэбля, лісты І.Рэпіна, у адным з якіх рус. жывапісец высока ацэньвае работы маладога пейзажыста, і інш. У музеі захоўваюцца медаль, якім адзначана карціна В.БялыніцкагаБірулі «Зімовы сон» на выстаўцы ў Барселоне ў 1911, дыпломы, віншавальныя адрасы буйнейшых майстроў выяўл. мастацтва; выданні, прысвечаныя творчасці мастака, і інш. На 2м паверсе змешчаны жывапісныя творы і эцюды жывапісца, значная частка якіх была створана ў сав. час (сюжэтнатэматычныя карціны, прысвечаныя рэканструкцыі сельскай гаспадаркі і прамсці, асваенню Поўначы, і інш.). У экспазіцыі прадстаўлены работы з выявамі помнікаў рус. драўлянага дойлідства («Дзевяцікупальная драўляная царква», «Млын на Паўночнай Дзвіне», абедзве 1944), памятных мясцін, звязаных з жыццём дзеячаў рус. гісторыі і культуры Л.Талстога, А.Пушкіна, П.Чайкоўскага і інш. Адно з цэнтр. месцаў займае твор В.К.БялыніцкагаБірулі «Беларусь. Зноў зацвіла вясна» (1947).
У мансардзе будынка музея знаходзіцца выставачная зала, дзе адбываюцца выстаўкі выяўл. мастацтва з фондаў Нац. маст. музея, Саюза мастакоў Беларусі, дзіцячай творчасці. У музеі праводзяцца экскурсіі, заняткі для школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, лекцыі, семінары для педагогаў і ІНШ Н.Р. Статуева.
БЯЛЬІНІЦКАЯ НАРбДНАЯ АГІТБРЫГАДА «ЗАЎСЁДЫ Ў ДАРбЗЕ».
Створана ў 1971 у г.п. Бялынічы пры раённым Доме культуры (з 1991 раённы Цэнтр культуры) як канцэртная брыгада. У 1983 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Сярод рэжысёраў і кіраўнікоў: Т.С.Падымака (1971—73, 1978—84), Л.В.Круглякова (1974—77), Т.І.Галіцына (1985—87), З.І.Білык (з 1991), Е.І.Аксінская (з 1996), Н.В. Кузняцова (1999—2008 і з 2010), І.І.
Пісьменная (2008—09) і інш. У складзе калектыву 12 чал. Асн. мэта дзейнасці — агітацыйная і культурнамасавая работа з насельніцтвам. У рэпертуары канцэртныя праграмы, тэатралізаваныя прадстаўленні, тэатр. мініяцюры 1 інш. Сярод пастановак канца 1990х — пач. 2000х гг.: «Песня і праца побач ідуць», «Хто калі не мы?», «Вяснакрасна на ўвесь свет», «Чарнобыля чорная быль», «Дарогай мужнасці, дарогай Перамогі», «У лабірынце згубных з’яў», «Прыгоды Несцеркі», «Бочка смеху», «Вясёлы настрой», тэатр. прадстаўленне «Скарбы жыцця» паводле твораў М.Гарэцкага і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант усебел. фестывалю нар. гумару «Аўцюкі» (в. Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1995), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Мсціслаў, 2001), абл. фестывалю тэатр. мастацтва (г. Магілёў, 2006), раённых мерапрыемстваў і інш. С.В.Кандрацьева.
БЯЛЬІНІЦКАЯ НАРОДНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «КбЛЕРЫ». Створана ў 1997 у г.п. Бялынічы пры раённым Цэнтры культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.В.Халадцоў. У складзе студыі 19 чал. ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. У рэпертуары аўтарскія песні В.В.Халадцова («Бялынічане», «Прыдруцкі вальс», «Белая Русь» і інш.), мясц. аўтараў («Сляды былой вайны», «Добры вечар»,
«Званочкі», «Бяжыць крынічка», «Ой, ля рэчкі» і інш.), бел. і рус. кампазітараў. Гранпры рэгіянальнага фестывалю песні «Залатая мелодыя» (2009). Калектыў — дыпламант і лаўрэат абл. аглядуконкурсу патрыятычнай і маладзёжнай песні, прысвечанага памяці Героя Сав. Саюза Л.Дз.Лорчанкі (2004), рэгіянальнага фестывалю песні «Залатая мелодыя» (2007, усе г.п. Бялынічы); удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006). Т.В.Грыбкова. БЯЛЬІНІЦКАЯ ЎЗбРНАЯ ВАКАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «РАСШКА». Створана ў 2000 у г.п. Бялынічы пры Цэнтры творчасці і вольнага часу (з 2010 шматпрофільны цэнтр «Ветразь»). У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.М.Лянькова, канцэртмайстар і аранжыроўшчык Ю.І.Дзеравяшкін. У складзе студыі 40 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і выяўленне індывід. якасцей навучэнцаў. У рэпертуары творы бел. («Авэ, Марыя» І.Лучанка, «Перамога» Л.Захлеўнага), сав., рус. кампазітараў бел. нар. песні («Мае вочы чорныя», «3пад белага камушка»). Калектыў — дыпламант конкурсаў: рэсп. маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь» (2008), нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (2006, абодва Мінск), міжнар. фестывалюконкурсу творчасці «SHOW—BELARUS», абл. фестыва
151
БЯЛЫНІЦКАЯ
Бялыніцкая ўзорная вакальная студыя «Расінка».
лю маст. аматарскай творчасці «Магілёўскія музыкі» (абодва г. Магілёў, 2008). Г.І.Селядкова.
БЯЛЫНІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1945 уг.п. Бялынічы, размяшчалася ў памяшканні манастыра, з 1961 — у раённым Доме культуры, з 1982 знаходзіцца ў спецыяльна ўзведзеным будынку. Першапачатковы кніжны фонд быў створаны з кніг, перададзеных з Чэлябінскай абл. бкі, у 1965 склаў 40 тыс. экз. Пры ўстанове працавалі (1965) 77 бібліятэкперасовак у маланаселеных і аддаленых вёсках, а таксама на прадпрыемствах і ў аргцыях райцэнтра. У 1977 масавыя бібліятэкі раёна былі аб’яднаны ў адзіную цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму (ЦБС). У выніку цэнтралізацыі раённая бка атрымала статус цэнтральнай, a 39 сельскіх бк сталі яе філіяламі. 3 1996 дзіцячы аддзел пачаў працаваць як дзіцячая бібліятэкафіліял ЦБС. Кніжны фонд (2010) раённай бкі складаў каля 47 тыс. экз., у т.л. на электронных носьбітах. Атрымлівае каля 100 назваў перыяд. выданняў. Штогод бку наведвае больш за 3 тыс. чал. Mae краязнаўчую базу дадзеных «Край мой — Магілёўшчына» (гісторыя краю, літ. жыццё, мастацтва, знакамітыя землякі і інш.). Бка — інфармацыйны, культ.адукац. цэнтр, асн. кірункамі дзейнасці якога з’яўляюцца краязнаўства, папулярызацыя бел. лры,
патрыятычнае і экалагічнае выхаванне, духоўнае адраджэнне, прапаганда здаровага ладу жыцця. У бцы працуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, клубы: літ.маст. «Крыніца», жаночы «Венера», бібліятэчных работнікаў «Прафесіянал». 3 2002 штомесяц выходзіць радыёперадача «Сустрэча з кнігай» у эфіры раённага «Радыё «Бялынічы». Выпускае інфармацыйны бюлетэнь «Бібліятэчнае жыццё Прыдруцкага краю», гісторыкааналітычныя нарысы аб сельскіх бках аграгарадкоў у серыі «Бібліятэкі раёна сёння: традыцыі, шляхі развіцця». І.А.Коннава.
БЯЛЫНІЦКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ, адна з хрысціянскіх святынь Беларусі. Вядомаз 1623, знаходзілася ў манастыры кармелітаў г.п. Бялынічы. У 1635 К.Завіша падараваў абразу аклад. Набыла славу цудатворнай у час вайны 1654—67 Расіі з Рэччу Паспалітай, калі знаходзілася ў Ляхавіцкім замку і, як лічылі сучаснікі, дапамагла вытрымаць асаду рус. войскваяводы І.А.Хаванскага. 3 канца 1670х гг. у Бялыніцкім касцёле. У 1761 урачыста каранаваны каронамі, асвячонымі ў Рыме. Абраз заставаўся там жа і пасля перадачы ў 1876 касцёла праваслаўнаму духавенству. У 1930я гг. пасля закрыцця царквы абраз захоўваўся ў Магілёўскім абл. краязнаўчым музеі, адкуль знік у час 2й сусв. вайны. З’яўляецца помнікам бел. іканапісу. Па іканаграфіі — Маці Божая Адзігітрыя з дзіцем
на левай руцэ і са скіпетрам у правай. Дакладная копія сярэдзіны 17 ст. знаходзіцца ў Музеі старажытнабел. культуры Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Копіі абраза знаходзяцца таксама ў касцёлах і цэрквах Беларусі і Літвы.
А.А.Ярашэвіч.
БЯЛЫНІЦКІБІРЎЛЯ Вітольд Каятанавіч (29.2.1872, б. сядзіба Крынкі Бялыніцкага рна — 18.6.1957), беларускі і расійскі жывапісец. Нар. мастак Беларусі (1944). Нар. мастак Расіі (1947). Правадзейны чл. AH СССР (1947). Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1889—96). Чл. тва перасоўных выставак (з 1904), тва імя А.Куінджы (з 1909). Адзін з арганізатараў і чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Развіваў традыцыі рус. рэаліст. пейзажа. Пісаў пераважна лірычныя пейзажы, у аснове якіх тонкая кампазіцыйная пабудова, складаная нюансіроўка каляровых суадносін шараватасерабрыстых і ліловых тонаў. Майстар веснавога пейзажа (больш за 200 карцін). Сярод твораў: раннія — «Вясна ідзе» (1899), «У канцы зімы» (1907), «Зімовы сон» (1911), «Перад вясной (1919), пейзажы 1920— 30х гг. — «Лясная рэчка зімой», «Веснавыя воды», «Аголеныя бярозкі»,
Бялыній/аабразМаціБожай. Пач. 17cm.
152
БЯЛЫНІЦКІ
«Лёд пайшоў», «Пачатак восені», «Бэз цвіце», палотны 1940—50х гг. — «Блакітнай вясной», «Шэдэўры рускага драўлянага дойлідства», «Лотаць зацвіла», «Прыцемкі юнага мая», «Май зазелянеў», «Дні майскіх навальніц». У 1947 жыў пад Мінскам, стварыў карціны «Зноў расцвіла вясна», «Беларусь. Пачатак лета», «Зялёны май», «Зазелянелі беларускія бярозкі». Значнае месца ў яго творчасці займаюць пейзажы мясцін, звязаных з Л.Талстым, А.Пушкіным, П.Чайкоўскім: «Ясная Паляна. Від на сяло і сядзібу» (1928), «Міхайлаўскае. Домік няні», «Святагорскі манастыр», «Трыгорскае» (усе 1935— 36), «Асеннія дні. Алея Керн» (1952),
пейзажы сядзібы П.Чайкоўскага ў Кліне (1942). Аўтар кн. «3 запісак мастака» (1958). Жыццёваму шляху Б.Б. прысвечаны кн. «Крыж на зямлі і поўня ў небе» В.Карамазава (1991) і аднайм. маст. тэлефільм (1992, рэж. В.Басаў), дакум. карціны «Пасля пленэра. Час цішыні» (1996, рэж. Б.Берзнер), «Вяртанне ў рай» (1999, рэж. В.Шышоў). У г.п. Бялынічы дзейнічаюць раённы маст. музей і дзіцячая школа мастацтваў яго імя, у Магілёве — Мемар. музей Б.Б. (філіял Нац. маст. музея Рэспублікі Беларусь). На месцы б. фальварка Крынкі, дзе нарадзіўся мастак, устаноўлены мемар. знак. 3 1996 праводзіцца міжнар. пленэр па жывапісе яго імя. А.К.Рэсіна.
БЯЛЬІНІЦКІКАСЦЁЛ IКЛЯШТАР КАРМЕЛІТАЎ. Існаваў у 17—19 ст. у г.п. Бялынічы. У склад комплексу ўваходзілі касцёл, жылы корпус
кляштара, мураваная агароджа з брамай, званіца, вежа з гадзіннікам. К а с ц ё л быў вырашаны ў стылі позняга барока. Пабудаваны ў 1742— 63. Мураваная 3нефавая крыжовакупальная базіліка з трансептам. Па гарызанталі фасад падзяляўся раскрапаванымі антаблементамі на 3 ярусы, па вертыкалі — вязкамі пілястраў на 5 ч. Сярэдняя частка завяршалася фігурным франтонам, бакавыя — масіўнымі валютамі, прамежкавыя — 3яруснымі вежамі з гранёнымі купалкамі. Над магутным арачным уваходным парталам выступала тэрасабалкон з ажурнай каванай агароджай. Скляпенні і сцены храма былі пакрыты фрэскавымі сюжэтнымі размалёўкамі, дэкарыраваны драўлянай скульптурай, стукавай ляпнінай. Кляштарны б у д ы