• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2011 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, школа мастацтваў, школаінтэрнат для дзяцейсірот, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», лазня, 4 кафэ, 12 магазінаў; музей нар. славы. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнікі: ахвярам фашызму, вызвалення, землякам і ахвярам фашыз
    му, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, партыз. славы, мемар. дошка падпольшчыкам. Партыз. аэрадром. Помнікі архітэктуры: прам. комплекс 19 ст., царква Усіх Святых (1876), дзейнічае касцёл Ісуса Хрыста (1997).
    БЯГОМЛЬСКАЯ ЦАРКВА ЎСІХ СВЯТЬІХ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Бягомль Докшыцкага рна. Пабудаванаў 1876збутавагакаменюіцэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор, трапезная і апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над прытворам узвышалася званіца (захаваўся ніжні 4ы ярус). Фасады расчлянёны высокімі і вуз
    кімі арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі. Над арачным уваходным парталам размешчана акнобіфорыум. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Падрыхтавана дакументацыя на рэстаўрацыйныя работы (2010). Царква не дзейнічае.
    БЯГОМЛЬСКІ МУЗЁЙ НАРОДНАН СЛАВЫ. Засн. ў 1968 у г.п. Бягомль Докшыцкага рна. Адкрыты для наведвальнікаў у 1970. Асн. фонд музея налічвае звыш 13,8 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 3,6 тыс. (2011). Экспазіцыя размешчана ў 8 залах. Дзве залы на 1м
    паверсе займае этнаграф. экспазіцыя, якая адлюстроўвае побыт мясц. насельніцтва. Дэманструюцца прылады працы, у т.л. саха, баранасукаватка, такарны станок для працы з дрэвам, шавецкія інструменты, ткацкі станок, а таксама мужчынскае і жаночае нац. адзенне, карты воднай сістэмы Докшыцкага рна, помнікаў старажытнасці, адзінкавых знаходак каменнага веку на тэр. раёна. Першая з 6 залаў на 2м паверсе распавядае пра рэвалюцыі 1905 і 1917, утварэнне БССР, падзеі польскасав. вайны 1919—20 на докшыцкай зямлі. Сярод прадстаўленых матэрыялаў і дакументаў фотаздымкі ўраджэнцаў Докшыччыны і Бягомльшчыны —
    145
    БЯГУН
    Да арт. Бягомльскі музей народнай славы: 1 — фрагмент экспазіцыі «Вызваленне Докшыцкага раёна»; 2 — фрагмент экспазіцыі залы этнаграфіі.
    удзельнікаў узброенага паўстання ў Петраградзе. Дэманструюцца ноты з дарчым надпісам бел. кампазітара Н.Сакалоўскага, яго пасмяротная маска; кнігі дзіцячай пісьменніцы Л.У.Чарняўскай, жонкі М.Гарэцкага, ураджэнкі в. Таргуны. Другая зала прысвечана падзеям Вял. Айч. вайны і расказвае пра воінаўземлякоў — удзельнікаў абароны Брэсцкай крэпасці, Масквы, Сталінграда, бітвы на Курскай дузе, вайны з Японіяй. Матэрыялы 3й і 4й залаў прысвечаны падп. і партыз. руху на тэр. раёна, дзейнасці Бягомльскага падп. райкома КП(б)Б. Экспануюцца шматлікія дакументы, якія распавядаюць пра вызваленне Бягомля партызанамі ад акупантаў у снеж. 1942, стварэнне БарысаўскаБягомльскай партыз. зоны, удзел брыгады «Жалязняк» у «рэйкавай вайне» ў жн.—вер. 1943. Сярод экспанатаў друкарскі станок і
    Бяда.
    наборная каса друкарні, дзе выдавалася падп. газ. «Советсклй патрнот», лістоўкі, копіі фотаздымкаў, зробленых франтавымі кінааператарамі М.Сухавай і І.Вейняровічам у вызваленым Бягомлі і навакольных вёсках. У экспазіцыі — макеты дэсантнага планёра і самалёта Лі2, пальчаткі і акуляры лётчыка, фотаздымкі. Асобны раздзел адлюстроўвае дзейнасць мед. службы брыгады «Жалязняк. Асаблівае месца сярод экспанатаў займае дыярама «Падземны шпіталь». Пятая зала распавядае пра вызваленне Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў, пра баявыя дзеянні з удзелам 277й і 306й стралк. дывізій, якія 1—2.7. 1944 сумесна з партызанамі брыгады «Жалязняк» вызвалілі Докшыцы і Бягомль. Матэрыялы гэтай залы расказваюць пра радавога В.С.Кладзіева, удастоенага звання Героя Сав. Саюза за подзвіг пры навядзенні пера
    правы цераз Бярэзіну каля в. Броды, пра землякоў — Герояў Сав. Саюза А.Г.Юхнаўца і А.І.Чарныша. Экспанаты і матэрыялы 6й залы прысвечаны пасляваен. аднаўленню раёна. Шматлікія дакументы і фотаздымкі сведчаць аб развіцці краю, эканомікі, культуры і адукацыі Докшыцкага рна. С.Л.Сасноўская.
    БЯГЎН, б і г у н, вяроўка, скручаная з бярозавых галінак для звязвання звёнаў плыта. Быў пашыраны на Віцебшчыне.
    БЯДА, двухколка, в я р т у ш ка, двухколавая павозка для язды на кароткія адлегласці. Складалася з восіасновы, на якую насаджвалі 2 колы, і замацаваных паверх яе 2 жэрдак, што служылі адначасова аглоблямі і апорай кузава. Кузаў рабілі ў выглядзе скрыні ці плеценага каша з сядзеннем. Невысокія амартызацыйныя ўласцівасці рабілі Б. больш прыдатнай для язды на роўных дарогах. Лёгкасць і прастата канструкцыі абумовілі яе шырокае распаўсюджанне ў гар. і сельскім нар. побыце. Падобныя павозкі шырока выкарыстоўваліся ў гасп. мэтах (для падвозу вады і розных малагабарытных грузаў). У гэтым выпадку вадавозныя (ці пажарныя) бочкі стацыянарна замацоўвалі на двухколках. 3 1950х гг. паступова выйшлі з ужытку.
    В.С.Цітоў.
    146
    БЯЗЗЛУЧНІКАВАСЦЬ
    БЯДЎЛЯ Змітрок (сапр. П л а ў н ік Самуіл Яфімавіч; 23.4.1886, в. Пасадзец Лагойскага рна — 3.11. 1941), беларускі пісьменнік. Вучыўся ў яўр. пачатковай школе і духоўнай семінарыі. У 1912—15 у Вільні, працаваў у выдавецкім тве і газ. «Наша ніва». 3 1915 у Мінску. У 1916—17 зблізіўся з М.Багдановічам, з якім жыў у адной кватэры (пра што пакінуў успаміны). Уваходзіў у літ. аб’яднанні «Маладняк», «Узвышша». Першая публікацыя — абразок «Пяюць начлежнікі» (1910), першая
    кніга — зб. лірычных экспрэсіймініяцюр «Абразкі» (1913), якія жанрава блізкія да вершаў у прозе. У рэаліст. апавяданнях Б. — праблемы бел. сялянства, яго сац. становішча («Пяць лыжак заціркі», «Умарыўся», «Злодзей», «Чараўнік» і інш.), нац. інтэлігенцыі, мастацтва, лёсу маладых талентаў у цяжкіх сац. і быт. умовах («На каляды да сына», «Велікодныяяйкі» і інш.). Матывы смутку, тугі і роспачы ў вершах антываен. накіраванасці («Ад крыві чырвонай», «Вайна», «Не мы...», «I сотням тысяч» і інш.). Пашырэнне тэматычнага дыяпазону, імкненне да эпічнасці ў адлюстраванні складаных з’яў рэчаіснасці, каларытныя малюнкі жыцця і побыту бел. вёскі канца 19 — пач. 20 ст. ў збках паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), збках апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), фалькл.рамантычнай аповесці «Салавей» (1927), сац.псіхал. рамане «Язэп Крушынскі» (кн. 1—2, 1929—32), аўтабіягр. аповесцях «Набліжэнне» (1935) і «У дры
    мучых лясах» (1939). Даследаваў пытанні этнаграфіі і фальклору, пісаў літ.крыт. артыкулы, нарысы (кн. «Дзесяць», 1930). Аўтар кніг для дзяцей «Качачкацацачка» (1927), «Вясной» (1928), «Гаспадарка» (1930), «МурашкаПалашка» (1939), «Люцік» (1940), «Хлопчык зпад Гродна» (1940) і інш.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—5. Мінск, 1985— 89.
    Літ.: Каваленка В. Пошукі і здзяйсненні. Мінск, 1963; Навуменк а І.Я. Змітрок Бядуля. Мінск, 1995; I о ф е Э. Унёсак Змітрака Бядулі ў беларускую культуру // Роднае слова. 2007. № 6; Макарэвіч С. Сын класіка жыве ў Мінску // ЛіМ. 2008. 10 кастр. (№ 21); К о н а н У.М. Выбранае. Мінск, 2009.
    БЯЗДЗЁДАВІЦКАЯ СЯДЗЁБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры класіцызму ў в. Бяздзедавічы Полацкага рна. Закладзена ў пач. 20 ст. А.А.РымскімКорсакавым на левым беразе р. Ушача. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк. Мураваны 2павярховы сядзібны дом размешчаны на невысокім узгорку. Да асн. кубападобнага аб’ёму прымыкаюць розныя па форме рызаліты. У дэкоры фасадаў выкарыстаны вільчыкі, філёнгі, ліштвы. Аконныя праёмы розныя па форме. Планіроўка калідорнаанфіладная. 3 паўд. боку ад дома размяшчаўся пейзажны парк з сістэмай са
    Дом у Бяздзедавіцкай сядзібе.
    жалак і каналаў (захаваўся фрагмент). У дрэвастоі пераважалі таполі і ліпы. Аднапавярховыя гасп. пабудовы выкананы ў форме «цаглянай архітэктуры» з выкарыстаннем элементаў неаготыкі. Недалёка ад сядзібы ў 1910 пабудавана капліцапахавальня ўладальнікаў. Сядзіба ўключана ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    БЯЗЗЛЎЧНІКАВАСЦЬ, асіндэт а н, стылістычны прыём, пры якім адсутнічаюць злучнікі паміж граматычна аднароднымі словамі і сказамі. Гэта надае выказванню сцісласць, дапамагае перадаць хуткую змену з’яў і падзей, ахапіць большую іх колькасць на абмежаванай плошчы вершаванага твора. Напр., ваўрыўку з паэмы «Сцяг брыгады» А.Куляшова з дапамогай Б. ўзнаўляецца імклівасць бегу Алеся Рыбкі, перад вачыма якога мільгаюць: «Хата. // Хата. // Яшчэ адна хата. // Ганак ваенкамата». Спрыяючы стварэнню панарамнай карціны, Б. павышае сэнсавую і эмацыянальную змястоўнасць слова: «О вясна! Таполі! Свеце мілы! // Сонцанімб! Аблокі! Сад! Рака! // Залатая падаплёка крылаў // Маладога звонкага шпака» (У.Караткевіч). У вершы А.Вярцінскага «...Мужчына. Жанчына. Чаканне» Б. з’явілася асн. маст. прыёмам, які дазволіў своеасабліва
    147
    БЯЗЗЛУЧНІКАВЫ
    1
    Да арт. Бязмен. 1 — драўляны бязмен з в. Маркава Маладзечанскага рна; 2 — жалезны бязмен з в. Чарнава Мінскага рна.
    перадаць дыялектыку ўзаемадачыненняў 2 чал.: «Мужчына. Жанчына. Чаканне. // Шуканне. Блуканне. Час. // Жанчына. Мужчына. Спатканне. // Вітанне. Пытанне. Адказ. // Мужчына. Жанчына. Дыханне. // Сэрцабіццё. Забыццё. //Жанчына. Мужчына. Каханне. // Мужчына. Жанчына. Жыццё». Стыліст. прыём, супрацьлеглы Б., — шматзлучнікавасць.
    БЯЗЗЛЎЧНІКАВЫ СКЛАДАНЫ СКАЗ, сінтаксічная канструкцыя з 2 ці больш прэдыкатыўных частак, звязаных у адно структурнае цэлае бяззлучнікавай сувяззю, якая рэалізуецца інтанацыяй, парадкам слоў, трывальначасавымі суадносінамі выказнікаў і інш. лексікаграматычнымі сродкамі. Адрозніваюць Б.с.с. с адна і разнатыпнымі прэдыкатыўнымі часткамі. Паміж аднатыпнымі часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці і паслядоўнасці дзеяння: «Гудуць на ліпах пчолы, за штосьці птушкі сварацца ў садах» (У.Караткевіч), «Над полем з хутара ўзляцела ракета, у вышыні яна рассыпалася на тры, зорнае неба пыхнула сіняватадымчатым водсветам» (В.Быкаў); паміж разнатыпнымі часткамі — суб’ектыўныя, аб’ектыўныя, азначальныя, акалічнасныя прычыны, умовы і інш.: «Бачыць яна [Маша]: чалавек ідзе па полі» (І.Мележ), «Была калісь пара: шумела завіруха і замяла маёй мінуўшчыны сляды» (М.Багдановіч).