Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
М.А.Корза.
БЫХАЎСКІЗАМАК, помнік палацавазамкавай архітэктуры ў г. Быхаў на правым беразе Дняпра. ГТабудаваны ў 1610— 19 гетманам К.Хадкевічам як цэнтр сістэмы ўмацаванняў горадакрэпасці Стары Быхаў. Уяўляў сабой у плане паўкруг радыусам 400 м (пляцоўка 80 х 100 м). 3 трох бакоў — Пн, 3, Пд — аддзелены ад горада шырокім (22—27 м) і глыбокім ровам і валам з равелінамі і бастыёнамі. Уезд у замак быў аформлены магутнай 3яруснай вежайбрамай з пад’ёмным мостам цераз роў пасярэдзіне
136
БЫХАЎСКІ
Да арт. Быхаўскі заліак: 1 — фрагмент замка. Сучасны выгляд; 2 —у інтэр 'еры замка. Сучасны выгляд.
зах. сцяны. Уздоўж знаходзіліся гасп. пабудовы. Цэнтр. месца займаў палацавазамкавы ансамбль, створаны ў 2йпал. 17— 18 ст. ў стылі барока. Да выцягнутага ў плане 2павярховага палаца (з падвалам), арыентаванага на Дняпро, з паўд. фасада прымыкаў 2павярховы корпус са скляпеністымі перакрыццямі. Будынак палаца быў накрыты дахоўкай, планіроўка — анфіладная. Зах. фасад аздабляла 2ярусная арачная галерэя з лесвіцамі і ўваходамі ва ўнутраныя памяшканні. Падвал і 1ы паверх былі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. Кампазіцыя завяршалася 5яруснай гранёнай вежай з гадзіннікам. Па перыметры замкавага двара размяшчаліся казармы з 8граннымі вуглавымі вежамі, у адной з якіх размяшчалася капліца. У паўн. сцяне і паўд. корпусе замка былі зроблены дадатковыя ўезды ў горад. Захаваліся частка палацавазамкавага комплексу, 2 вежы на зах. сцяне, фрагменты насценнага роспісу 17—19 ст. Руіны замкаўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Дз.В. Савельеў.
БЬІХАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «ДНЯПРбЎСКІЯ ЗбРЫ». Створаны ў 1998 у г. Быхаў пры гар. Доме культуры мікрараёна Быхаў 1. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Бегу
ноў (з 1998), А.М.Таранава (з 2004), С.В.Нікіфарава (з 2005), Х.В.Драбатун (з 2006), С.М.Ігнацьева (з 2007). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 35 да 52 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел., рус., укр., сучасных кампазітараў. Калектыў — дыпламант абл. конкурсу ансамбляў і аркестраў нар. інструментаў «3 крыніц народных» (г.п. Круглае, 2003), раённага фестывалю інструм. музыкі «Музыкі» (г. Быхаў, 2001), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), нац. свята Дня бел. пісьменнасці (г. Шклоў, 2007) і інш.
А.В.Лінкевіч.
БЬІХАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ ВЕТЭРХНАЎ ПРАЦЫ «ГАСПАДЬІНЯ». Створаны
Быхаўскі народны ансамбль нар. музыкі і песні «Дняпроўскія зоры».
ў 1990 у г. Быхаў пры раённым Доме культуры (з 2001 раённы Цэнтр культуры). У 2000 атрымаў званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Зінурава (з 1990), Л.С.Мацяушава (з 1998), А.В.Лінкевіч (з 2005). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 60 да 80 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел., рус., укр. («Быхаўскі слаўны край», «Марусенькадаражэнька», «Кідай, Рыгор, жонку» і інш.), аўтарскія («Вечар над горадам» Л.Мацявушавай, «Мой край беларускі» І.Кузняцовай і інш.). Калектыў — дыпламант абл. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Магілёў, 2002, 2004), свята «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад, 1996), раённага
137
БЫХАЎСКІ
Быхаўскі народны ансалібль народнай песні ветэранаў працы «Гаспадыня».
фестывалю «Гармонь — мая сяброўка» (г. Быхаў, 2007), удзельнік запісу на Бел. тэлебачанні тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі» (1999).
А.В.Лінкевіч.
БЬІХАЎСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1956 у г. Быхаў пры раённым Доме кулыуры (з 2001 раённы Цэнтр культуры). У 1973 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.К.Давыдоўскі (з 1956), Г.К.Ушакоў (1968— 73), В.У.Куляшоў (1989 і з 2007) У.Ф.Зелянюк (з 1989), Ю.В.Уласаў (з 1994). У складзе аркестра 16 чал. ва ўзросце ад 18 да 70 гадоў. У рэпертуары творы рус. кампазітараў («Ваенны марш» М.Вахуцінскага, «Развітанне славянкі» В.Агапкіна, марш «Пера
Быхаўскі народны фальклорны калектыў «Багатуха».
мога» М.Аруцюнава). Калектыў — лаўрэат 1 дыпламант фестываляў і конкурсаў: Усесаюзнага нар. творчасці, прысвечанага 70годдзю Кастр. рэв. (Мінск, 1987), міжнар. духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 1996), абл. «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (гарады Магілёў, Касцюковічы, 2001, 2004); удзельнік фестываляў: Усесаюзнага аматарскай творчасці (Мінск, 1975), духавой музыкі (г. Шаўляй, Літва, 1979), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), абл. конкурсу духавых аркестраў (г. Магілёў, 1984).
А.В.Лінкевіч.
БЬІХАЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «БАГАТЎХА». Створаны ў 1988 у г. Быхаў пры раён
ным Доме культуры (з 2001 раённы Цэнтр культуры). У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.Я.Крыванос (з 1988), Л.С.Мацявушава (з 2000), А.В.Лінкевіч (з 2005). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 59 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел., рус., сучасных кампазітараў («Агурочак», «Што ж ты, ружа...», «Звіняць звончыкі», «Бяседная» Л.Захлеўнага 1 інш.). Калектыў — дыпламант абл. фестывалю духавой музыкі «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (г. Асіповічы, 2003), свята «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад, 2004, 2006), удзельнік фестываляў: міжнар. фалькл. «Майстар Маноле» (г. Крыўлень, Малдова, 2009), усебел. — нар. гумару «Аўцюкі» (паміж вёскамі Малыя і Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2003, 2006), нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005) і інш. А.В.Лінкевіч.
БЬІХАЎСКІ НАРОДНЫ ХАРАВЬІ АНСАМБЛЬ «ЛІРА». Створаны ў 1995 у г. Быхаў пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Глушчанка (з 1995), Л.М.Вішнякова (з 2000). У складзе студыі 16 чал. ва ўзросце ад 19 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. песень. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Радзіма мая дарагая» У.Алоўнікава), рус. («Каля майго акна», «Бэз» С.Рахманінава, «Галінка белага бэзу» А.Храмушына, «Фантану Бахчысарайскага палаца» А.Арэнскага, «Хор дзяўчат» з оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Белавежская пушча» А.Пахмутавай, «Кожны чацвер» Ц.Хрэннікава, «Прывітанне, госця зіма» Р.Гліэра) і інш. духоўныя песнапенні («Аўсвеце нам навіна была», «Нова радасць», «Ойча наш» П.Чайкоўскага, «Да маўчыць» П.Часнакова). Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007). В.М.Глушчанка.
БЬІХАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Быхаў. У складзе раёна 193 нас. пун
138
БЫХАЎСКІ
кты, 15 сельсаветаў: Абідавіцкі, Баркалабаўскі, Верхнятошчыцкі, Гарадзецкі, Глухскі, Грудзінаўскі, Дунайкоўскі, Краснаслабодскі, Лудчыцкі, Навабыхаўскі, Следзюкоўскі, Смаліцкі, Холстаўскі, Чарнаборскі, Ямніцкі. Пл. 2,3 тыс. км2. Нас. (2010) 35,3 тыс. чал.; гарадскога 43,3%. Жывуць беларусы (90,7%), рускія (6,9%), украінцы (1,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Магілёў—Жлобін, аўтадарогі Магілёў—Гомель, Магілёў—Бабруйск.
Раён утвораны 17.7.1924 у Магілёўскай акрузе (да 26.7.1930). 3 15.1. 1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Быхаве і раёне каля 10 тыс. чал. Гітлераўцы спалілі разам з жыхарамі вёскі Боўкі, Ветранка, Віляга, Гарадзец, Дабужа, Красніца, Смаліца, Сяліба, Хамічы, Залатое Дно (не адноўлена), пас. Студзёнка. На тэр. раёна дзейнічалі Быхаўскія падп. антыфаш. райкомы КП(б)Б (7.3.1943—24.2.1944) ІЛКСМБ(вер. 194224.2.1944), партыз. фарміраванні Быхаўскай ваен,аператыўнай групы (ВАГ), партыз. брыгады 5я Клічаўская, 8я Рагачоўская, 17я, 61я, палкі «Трынаццаць», 15ы, 113ы, 121ы, імя Касаева, 208ы імя Сталіна, 255ы, 277ы, 537ы, асобныя партыз. атрады. Выходзіла падп. газ. «Партызан Быхаўшчыны». Раён вызвалены ў ліст.
Быхаўскі народны харавы ансамбль «Ліра».
1943—чэрв. 1944 у ходзе ГомельскаРэчыцкай, Рагачоўскай і Бел. аперацый 1944.
Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, паліўнай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў. У раёне 19 СШ (ут.л. 14 комшіексаў школа—сад), 4 вучэбныя комплексы базавая школа—сад, пачатковая школа—сад, гімназія, 3 муз. школы, дзіцячая школа мастацтваў, школа маст. рамёстваў. Дзейнічаюць 34 бкі, 35 клубных устаноў, 4 бальніцы, 7 амбулаторый, 31 ФАП, гісторыкакраязнаўчы музей. Выдаецца газ. «Маяк Прыдняпроўя». У раёне 8 рэліг. абшчын, у т.л. 4 праваслаўнай канфесіі. Мемарыял воінскай славы на месцы баёў у Вял. Айч. вайну (в. Лудчыцы), мемар. комплекс у гонар Быхаўскай ВАГ (каля в. Барсукі).
Помнікі архітэктуры: палацавапаркавы ансамбль (19 ст.) у в. Грудзінаўка, Успенская царква (1865) у в. Мокрае, Казанская царква у гонар Казанскай іконы Маці Божай (1904) у в. Баркалабава. У в. Глухі нарадзіўся маршал авіяцыі, Герой Сав. Саюза С.А.Красоўскі (1897—1983) — у в. Гарадзец — бел. геолаг і геахімік, акадэмік НАН Беларусі К.І.Лукашоў (190787).
БЫХАЎСКІ РАЁННЫ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1979 у г. Быхаў. Адкрыты для наведвальнікаў у 1984. Базай для яго ства
рэння стаў музей рэдакцыі раённай газ. «Маяк Прыдняпроўя», які дзейнічаў з 1970 на грамадскіх пачатках. Асн. фонд музея налічвае 6,2 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — амаль 2 тыс. (2011). Сярод экспанатаў матэрыялы па гісторыі Быхаўскага замка, пра падзеі Паўн. вайны 1700—21, вайны 1812, грамадз. вайны і інтэрвенцыі 1918—20, Вял. Айч. вайны і ўдзел у ёй землякоў, дакументы, прысвечаныя ўраджэнцу раёна маршалу авіяцыі С.А.Красоўскаму. Захоўваюцца матэрыялы пра развіццё эканомікі, медыцыны, адукацыі, культуры і спорту раёна, пра жывёльны і раслінны свет Быхаўшчыны. Музей мае багатыя нумізматычную, этнаграф., археал. (у т.л. зуб і фрагменты біўняў маманта, каменныя прылады працы) калекцыі, зборы твораўжывапісу, графікі, скульптуры. У фондах зберагаецца шмат мемар. рэчаў, якія належалі знакамітым быхаўчанам. У снеж. 2000 зза аварыйнага стану памяшкання музей закрыты для наведвальнікаў. У 2002 рашэннем Быхаўскага райвыканкома яму перададзены іншы будынак, рэканструкцыя якога вядзецца з 2005. На 1.1.2010 дзеючай экспазіцыі музей не мае. Л.М.Буштак.
БЬІХАЎСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1972 у г. Быхаў як раённы Дом культуры. Знаходзіцца ў асобным будынку з агульнай пл. памяшканняў 3350 м2. 3 1993 раённы Цэнтр культуры і нар. творчасці, з 2001 сучасная назва. Mae залы: глядзельную на 500 і малую на 80 месцаў; спарт., танц.; бку. Дзейнічаюць 15 клубных фарміраванняў, з іх 3 калектывы са званнем «народны»: духавы аркестр, фалькл. калектыў «Багатуха» (лаўрэат усебел. фестывалю гумару «Аўцюкі», 2003, 2006; дыпламант фестываляў у Малдове «Хор дружбы», 2007, міжнар. «Містэр Манолі», 2009, усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня», 2005, абл. конкурсу«Народнаяпрыпеўка», 1998, 2000, 2004, 2006; удзельнік тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі», 2000), ансамбль нар. песні ветэранаў працы «Гаспадыня» (дыпламант абл. конкурсу «Народная прыпеўка», 1990, рэсп. фестываляў дзіцячай творчасці