• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БЫКАВА ВАСІЛЯ СЯДЗІБАМУЗЁЙ, філіял Ушацкага музея народнай славы імя У.Е.Лабанка. Засн. ў 2004 нарадзіме нар. пісьменніка В.Быкава ў в. Бычкі Ушацкага рна, размешчаны ў адноўленай сядзібе яго сям’і. Даглядае музей А.А.Быкава, жонка малодшага брата пісьменніка. На тэр. сядзібы — хата, у якой прайшло дзяцінства В.Быкава, хлеў, гумно. Вакол хаты — дрэвы, пасаджаныя бацькам пісьменніка. У хаце — этнаграфічнабыт. экспазіцыя, дзе размешчаны прадметы хатняга ўжытку (альбо іх аналагі), якімі карысталася сям’я Быкавых. Захоўваюцца таксама кнігі з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны і
    інш. Сярод экспанатаў — копіі малюнкаў В.Быкава, стужка і асабістыя рэчы ганаровага жыхара Ушацкага рна.
    БЬІКАЎ Васіль Уладзіміравіч (19.6. 1924, в. Бычкі Ушацкага рна — 22.6. 2003), беларускі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1980). Герой Сац. Працы (1984). Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы. Скончыў Саратаўскае ваен. вучылішча (1943). Удзельнік Вял. Айч. вайны. У 1947— 49, 1956—72 працаваў у абл. газ. «Гродненская правда». 3 1978 у Мінску. Тэма вайны на многія гады заставалася дамінантнай у творчасці пісьменніка. Суровая ваен. рэчаіснасць паўстае ў аповесцях «Жураўліны крык» (1960), «Здрада» (1961), «Трэцяя ракета» (1962), «Альпійская балада» (1964), «Пастка», «Мёртвым не баліць» (абедзве 1965), «Праклятая вышыня» (1968), «Круглянскі мост» (1969), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1973, за апошнія дзве Дзярж. прэмія СССР 1974), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975, за апошнія дзве Дзярж. прэмія Беларусі 1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «У тумане» (1989), «Пакахай мяне, салдацік» (1995), «Балота» (2001). Падзеі калектывізацыі знайшлі адлюстраванне ў аповесцях «Знак бяды» (1982, Ленінская прэмія 1986), «Аблава» (1988). Лаканічнасць, маральнаэтычная і філас.
    В.Быкаў.
    заглыбленасць, псіхалагізм, захаванне высокай дакладнасці ў перадачы жыццёвых рэалій — вызначальныя адзнакі творчага стылю пісьменніка. Гіст. мінулае адлюстравана ў апавяданнях «На Чорных Лядах», «Перад канцом» (абодва 1994), «Жоўты пясочак», «Пагорак», «Палітрук Каламіец» (усе 1995), «Вочная стаўка», «Доўжык» (абодва 1999), «Кароткая песня» (2002), праблемы сучаснасціў творах «Бедныя людзі» (1994), «Труба» (1998), «Глухі час ночы», «Ваўчыная яма» (абодва 1999), «Дваццаць марак» (2000), «Афганец» (2003). Распрацоўваў жанр прыпавесці («Пахаджане», 1999—2000, «Парадоксы жыцця», 2004). У іх аўтар узнімаецца да філас. абагульненняў, асэнсоўвае мінулае, сучаснае, спрабуе зазірнуць у будучыню, задумваецца над вечнымі праблемамі жыцця. Аўтар п’есы «Апошні шанц» (паст. 1974), аўтабіягр. кн. «Доўгая дарога дадому»
    Да арт. Быкава Васіля сядзібамузей: 1 — будынак; 2 — фрагмент экспазіцыі.
    1
    129
    БЫКАЎ
    (2002). Паводле твораў Б. пастаўлены к/фільмы «Трэцяя ракета» (1963, рэж. Р.Віктараў), «Альпійская балада» (1966, рэж. Б.Сцяпанаў), «Дажыць да світання» (1975, рэж. В.СакалоўіМ.Яршоў), «Знак бяды» (1985, рэж. М.Пташук) і інш. Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету. Пра яго створаны фільмы «Узыходжанне» (1985, рэж. В.Дашук) 1 «Вяртанне» (2004, рэж. В.Корзун). На радзіме пісьменніка дзейнічае Быкава Васіля сядзібамузей.
    Тв:. 36. твораў. Т. 1—6. Мінск, 1992—94; Выбр. Мінск; Мінск, 2004.
    Літ.: Б у р а н В.А. Васіль Быкаў: нарыс творчасці. Мінск, 1976; Адамов і ч А. На бестэрміновай перадавой // Іменем чалавечнасці. Мінск, 1986; Б у г а ё ў Дз. Праўда і мужнасць таленту. Мінск, 1995; Дедков й. Васнль Быков: очерктворчества. М., 1990; Л о к у н В.І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры. Мінск, 2005; Наш Быкаў: кн. успамінаў. Мінск, 2004; Т ы ч ы н a М. Апошнія творы Васіля Быкава // Роднае слова. 2004. № 2. Р.Ю.Дубашынскі. БЫКАЎ Леанід Міхайлавіч (21.7. 1927, г. ПераяслаўльЗалескі Яраслаўскай вобл., Расія — 18.3.2004), беларускі мастак тэатра лялек. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.прамысловае вучылішча імя Мухінай (1954). 3 1957 гал. мастакДзярж. тэатра лялек Беларусі, з 1977 Магілёўскага, у 1981—88 Гродзенскага абл. тэатраў лялек. Яго сцэнаграфія вызначалася творчым падыходам да інтэрпрэтацыі сцэнічных твораў, імкненнем да канкрэтнаіндывід. характарыстыкі
    вобраза, выяўленнем тыповага ў арыгінальным; у творах бел. аўтараў імкнуўся захаваць нац. каларыт. Аформіў больш за 100 спектакляў. Сярод лепшых: «Іванцарэвіч і шэры воўк» А.Бычкова (1957), «Па шчупаковай волі» Л.Тарахоўскай, «Сярэбраная табакерка» М.Алтухова паводле З.Бядулі (абодва 1961), «Марынкакрапіўніца» А.Вольскага і П.Макаля (1962), «Вясёлы цырк» (1963) і «Ліпавічкі» паводле У.Галубка (1969) Ан.Ляляўскага, «Папялушка» Т.Габэ (1965), «Цудоўная Галатэя» Б.Гадар і С.Дарваша (1968), «Званылебедзі» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча, «Янкацымбаліст і алавянае царства» Э.Брука і Б.Луцэнкі (абодва 1971), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1973), «КанёкГарбунок» В.Курдзюмава паводле П.Яршова (1974), «Тыграня Петрык» Г.Янушэўскай і Я.Вількоўскага (1977), «Сцяпан — вялікі пан» А.Вольскага (1986) і інш. Аўтар кніг «Тэатральныя лялькі і шырмы» (1968), «Чароўны свет тэатра лялек» (1997, з С.Ф.Юркевічам).
    БЬІКАЎШЧЫНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Быкаўшчына Полацкага рна. Вядома з канца 18 ст. Належала ПаклеўскімКозелам. Уключала сядзібны дом, флігель, жылыя дамы, гасп. пабудовы, стайні, пякарню, амбар, кузню, карэтную, ляднік, жывёльны двор, капліцупахавальню. Драўляны 2павярховы сядзібны дом з цаглянай прыбудовай. Гал. ўваход вылучаны 4калонным порцікам з шыро
    Касцёлпахавальня ў Быкаўшчынскай сядзібе. Малюнак 1930х гг.
    кім балконам, які ў 2й пал. 20 ст. заменены верандай. Вакол дома размяшчаўся парк. У аснове яго планіроўкі была складаная водная сістэма — некалькі сажалак, злучаных каналамі і арачнымі масткамі (захаваліся фрагменты). У адной з іх жылі лебедзі. Перад домам была разбіта клумба, на якой раслі акацыя жоўтая, шыпшына, бэз звычайны. Да дому вяла ліпавая алея. Асобная дарога ішла да гасп. пабудоў, якія знаходзіліся з усх. боку. У садах, якіх на тэр. сядзібы было 3, раслі 1400 яблынь, 97 груш, 443 вішні і інш. дрэвы. У
    Л.Быкаў. Эскіз да спектакля «Званылебедзі» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча.
    Сядзібны дом у Быкаўшчынскай сядзібе. Фота 1948.
    130
    БЫЛІНСКАЯ
    1900 быў пабудаваны фамільны касцёлпахавальня (захаваўся склеп). Зберагліся сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы, фрагменты парку (ліпавыя алеі, адзінкавыя пасадкі ясеня, вяза, дуба). Сядзіба ўключана ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Літ.\ Я ц к е в н ч В. Нсторня нмення Быковшнна. Мннск, 1998.
    Г.А.Андзілеўка.
    БЫКОЎСКІ Ігнацій Якса (1750, в. Пяцеўшчына Мінскага рна — 1819), беларускі філосаф, пісьменнік, перакладчык. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Мінску, з 1765 у піярскай школе ў Віцебску. Удзельнік рускатурэцкай вайны 1768—74. 3 1778 жыў у в. Воўчын (Камянецкі рн), Мінску, в. Хільчыцы (Жыткавіцкірн). Пісаўна польск. мове. Аўтар паэт. збкаў «Вясковыя вечары» (ч. 1—2, 1787— 88), «Вершы» (1798), паэмы «Вясковыя ночы» (1788), аповесці «Клаўдзіна» (1799), успамінаў «Жыццё Ігнація Быкоўскага...» (1806) і інш. Маральнаэтычныя і эстэтычныя пытанні ўзняты ў філас. трактатах, напісаных у духу франц. Асветніцтва («Праблема, прапанаваная для вырашэння...», 1790; «Сялянскі роздум», 1799). Асветніцкім гуманізмам прасякнуты твор Б. «Жыццё Зараастра, ці Паходжанне гвебраў». Выдаў «Верш на імператара Паўла...» (Вільня, 1799). У трагедыі «Саул» асуджаў жорсткасць і амаральнасць некаторых персанажаў Бібліі. Пераклаў на польск. мову творы А.Сумарокава («Мсціслаў», 1788), Вальтэра, Ж.Мармантэля і інш. Выдаў у Беларусі некаторыя арыгінальныя і перакладныя кнігі: «Эма і Лемазаў» А.Канстана д’Арвіля (Гродна, 1787), «Батмендзі, персідская аповесць» К.Фларыяна (Мінск, 1790), «Сцежка да шчасця, мала каму вядомая» (Гродна, 1803) і інш.
    БЫЛІНА, старына, с т а р ы н ка, жанр рускага фальклору, гераічнапатрыятычная песня пра подзвігі герояўасілкаў (багатыроў), у якой узнаўляюцца гіст. падзеі Стараж. Русі 9—13 ст. Б. як апавядальны твор характарызуе асаблівы песеннаэпічны спосаб узнаўлення рэчаіснасці. Згад
    ваюцца падзеі ўнутранагажыцця і барацьбы стараж. дзяржавы за незалежнасць, гарады Кіеў, Ноўгарад, Чарнігаў і інш., аднак рэальныя вобразы і сітуацыі неаддзельныя ад фантаст. (былінныя героі перамагаюць вогненных цмокаў, Салаўяразбойніка, трапляюць ва ўладанні марскога papa). Гістарызм Б. пазбаўлены канкрэтнасці і дакладнасці, храналагічнай паслядоўнасці. Фантаст. элементы запазычаны з ранейшых па часе міфаў, казак, паданняў і ператвораны нар. фантазіяй у адпаведнасці з гераічнай тэматыкай Б. Паэтыка Б. ўтрымлівае т.зв. агульныя месцы, якія сустракаюцца ў розных творах. Дзеянне замаруджваецца частым выкарыстаннем рэтардацыі — паўторам эпізодаў, асобных радкоў і слоў. У адпаведнасці з месцам дзеяння, тэмай, гал. героямі вылучаюць кіеўскі, наўгародскі, суздальскі і інш. былінныя цыклы. У вуснай нар. творчасці беларусаў жанр Б. не сустракаецца. Разам з тым былінныя матывы і вобразы (Ілья Мурамец, Салавейразбойнік) прысутнічаюць у некаторых бел. чарадзейных казках.
    Т. I. Грамадчанка.
    БЫЛІНАЯнка (сапр. Семашкев і ч Іван; 1883, в. Лакцяны Астравецкага рна — 18.2.1956), беларускі паэт. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1907). Служыў ксяндзом на Вілейшчыне, Ашмяншчыне, Віленшчыне, Беласточчыне. За выкарыстанне бел. мовы ў пропаведзях праследаваўся польск. ўладамі. Падзяляў ідэі бел. вызваленчага руху. Выдаў у Вільні збкі вершаў і баек «На прызбе» (1918) і «На покуці» (1934), камедыю «Выбарстаршыні» (1926), у якой асуджаў жорсткасць і несумленнасць чыноўнікаў. Друкаваў вершаваныя апавяданнігутаркі («Здарэнне», «Пахаванне старшыні»). Для яго твораў характэрны стыль і тон апавядальніка, трапнае выкарыстанне жывой гутарковай мовы, вобразных слоў і выслоўяў. Перакладаў на бел. мову рэліг. лру.
    БЫЛІННЫ ВЕРШ, адна з найбольш старажытных форм фальклорнага акцэнтнага верша, непасрэдна звязаная з традыцыямі інтанацыйнаска
    завага вершаскладання. Пашыраны ў стараж. рус. былінах і гіст. песнях. У ім адсутнічае рыфма, моцных (або апорных) націскаў у вершаваных радках часцей 3, часам 2. Аднолькавая (або прыблізна аднолькавая) колькасць моцных націскаў у радках Б.в. дасягаецца пропускам пры рэчытатыўным (напеўным) выкананні былін лагічных націскаў у асобных словах, увядзеннем дадатковых складоў, паўтораў і г.д. У бел. фальклоры Б.в. сустракаецца ў запазычаннях ці перайманнях стараж. рус. эпасу. У паэзіі часам ужываецца ў мэтах стылізацыі. Так, двухакцэнтны верш быліннага тыпу (з цэзурай) скарыстаў Я.Купала ў прадмове да паэмы «Гарыслава»: «Гэй, павёйце, разгуляйцеся, // Вётры вбльныя, лёгкакрьілыя, // Над старбнкаю, над крыві'цкаю, // Зашумі'це, неўгамбнныя». Б.в. з трыма (часам двума) моцнымі націскамі ў радках напісаны «Страцімлебедзь» М.Багдановіча: «Не анёл у трубў ўструбіў — // 3 хмары Бог старбму Нбю гаварьіў: // «Пбўна з краем чаша гнёву майго // На людскія грахі'ды бясчьшнасці. // Вось надбйдзе часіна сурбвая, // Лі'нуць з нёба залі'вы бязмёрныя // I абмыюць ад брўду смурбднага // Усю зямлю яны, бёлывбльны свет».