• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БУСАК, 1) доўгі абчасаны шост, які служыў для перасоўвання драўляных суднаў на мелкаводдзі. На ніжнім канцы Б. быў жалезны наканечнік, на верхнім — драўляная падушка, на якую рабочыя налягалі грудзьмі, упіраючыся Б. у дно ракі. Для ходу на Б. на кожным борце берліны станавілася да 15 рабочых. 2) Тое, што і багор.
    БЎСЕЛ Яўген Сямёнавіч (н. 14.2. 1936, в. Міхайлаўка Светлагорскага рна), беларускі графік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). Скончыў Маскоўскі паліграф. інт(1964). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі, плаката, акварэлі і жывапісу. Шэраг работ зроблены ў традыцыях лубка. Творы вылучаюцца прастатой маст. мовы, абагульненнем: серыі гравюр «Беларускія народныя пры
    Я.Бусел. Вяргіні цвітуць. 1981.
    Я.С.Бусел.
    маўкі» (1975), «Беларускія жартоўныя песні» (1980), «М.Багдановічу прысвячаецца» (1992), «Беларускія народныя прыказкі і жартоўныя песні» (1979—93), графічныя лісты «Вяртанне рыбакоў» (1979), «Вяргіні цвітуць», «Бацькаўшчына», «Толькі сэрцам трывожным пачую» (усе 1981), акварэлі «Шлях дадому» (2002), «Марозны вечар» (2003), серыі жывапісных палотнаў «Пейзаж родных мясцін» (1995), «Ветраны вечар» (1997), плакатаў і інш. Аўтар зб. карыкатур «Лішняя вага» (1975), іл. да апавяданняў М.Гарэцкага (1987) і інш.
    БУСЛАЕЎ Фёдар Іванавіч (25.4.1818, с. Вадзінск Пензенскай вобл., Расія — 12.8.1897), рускі мовазнавец, фалькларыст, гісторык культуры. Акадэмік Пецярбургскай АН (1881, чл.кар. 1852). Праф. Маскоўскага унта (1874). Заснавальнік комплекснага вывучэння фальклору, лры і выяўл. мастацтва. У працах прытрымліваўся параўнальнагіст. метаду. Развіццё мовы ўсх.слав. народаў звязваў з міфалогіяй і вуснапаэт. творчасцю. Вывучаў паэт. характар жанраў і твораў усх.слав. фальклору ў цесным кантакце з творамі стараж. лры («Аб народнай паэзіі ў старажытнай рускай літаратуры», 1859). Даследаваў замовы, казкі, быліны, пры гэтым актыўна карыстаўся шматлікімі прыкладамі з бел. міфалогіі і фальклору. Выдаў стараж. рукапісы («Гістарычная хрэстаматыя царкоўнаславянскай і старажытнарускай моў», 1861) і каменціраваў тэксты стараж.бел. помнікаў.
    Літ.: Б у л а х о в М.Г. Восточнославянскне языковеды: бнблнографнческнй словарь. Т. 1. Мннск, 1976. А.М.Ненадавец.
    БЎСЯЖ, вёска ў Івацэвіцкім рне. За 22 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы на лініі Брэст—Баранавічы, 158 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Івацэвічамі. Цэнтр Мілейкаўскага с/с. 77 гаспадарак, 186 ж. (2011).
    Вядомы з 1й пал. 16 ст. як сяло ў Слонімскім павеце Трокскага ваяв. ВКЛ. 3 1566 у Брэсцкім ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1801 у Слонімскім павете Гродзенскай губ. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 17 двароў, 187 ж., царква, школа. 3 1921ускладзе Польшчы, вёска ў Косаўскім павеце Палескага ваяв. 3 1939уБССР. 3 15.1.1940 у Косаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр Бусяжскага с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1947 у Івацэвіцкім рне. У 1962— 65 у Бярозаўскім рне. 3 1987 цэнтр сельсавета.
    У 2011 бка, ФАП, магазін. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1773—79).
    БЎСЯЖСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока ў в. Бусяж Івацэвіцкагарна. Пабудавана ў 1773—79зцэглыяккасцёл.У 1940я гг. пераабсталявана пад царкву. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму, накрытага 2схільным дахам, тарцы якога закрыты фігурнымі барочнымі франтонамі, прымыкае прыбудаваная квадратная ў плане апсіда. Над гал. фасадам, які падзелены развітым антаблементам на 2 ярусы, узвышаецца гранёная чацверыковая вежачказваніца з пластычным купалам у завяршэнні. Сцены расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі і слаістымі пілястрамі. Над парталам гал. ўвахода — лучковае акно, абапал якога 2 глыбокія нішы са сферычнымі конхамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царквадзейнічае.
    БУТАКбЎ Аляксандр Іванавіч (6.9. 1921, в. Ніжняя Валшанка Кіраўскай вобл., Расія — 23.3.2009), беларускі тэатральны педагог, тэатразнавец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1980).
    124
    БУТЭВІЧ
    Канд. мастантвазнаўства (1953). Скончыў Бел. тэатр. інт (1949). 3 1953 у Бел. акадэміі мастацтваў (у 1974—81 дэкан фта). У 1997—2008 у Бел. унце культуры і мастацтваў. Сярод пастановак дыпломныя спектаклі: «Дачнікі», «Варвары» і «На дне» М.Горкага, «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Ішла вайна» паводле В.Быкава і інш. Аўтар манаграфіі «Мастацтва жыццёвай праўды» (1957) пра Бел. тэатр імя Я.Купалы ў 1920—40я гг., артыкулаў па пытаннях тэатра і выхавання акцёраў.
    БУТАФОРЫЯ (італьян. buttafuori, літар. выкідваць вон), падробленыя прадметы, дэталі дэкарацый і касцюмаў, якія выкарыстоўваюцца ў спектаклі замест сапраўдных; сродак маст. выразнасці ў тэатр. мастацтве. Вырабляюцца з паралону, пенапласту, пап’емашэ, кардону, дрэва, гіпсу, фанеры, шкла, дроту і інш. матэрыялаў у бутафорскім цэху. Б. звычайна адрозніваецца ад сапр. рэчаў формай, памерам, афарбоўкай і інш., што абумоўлена спецыфічнымі патрабаваннямі сцэны (аддаленасцю ад гледача, спецыяльна пастаўленым святлом). У залежнасці ад жанру і стылістыкі спектакля прадметы могуць быць крыху павялічаны ў памеры ці зусім перабольшаны, спрошча
    Бусяжская
    Успенская царква.
    ны, прыхарошаны ці фантастычна відазменены і інш. Майстры, якія вырабляюць Б., называюцца бутафорамі.
    БУТВІЛбЎСКІ Рычард Пятровіч (22.5.1933, г. Барысаў  22.12.1977), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1958). 3 1957 выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы, Бел. кансерваторыі, Мінскім пед. інце. Сярод твораў: балада «Подзвіг маці» для салістаў, хору і аркестра (1975); сімфонія (1961); Канцэртказка для фп. заркестрам (1965); п’есыдля нар. і эстр. аркестра; фартэпіяннае трыо (1956); хары; рамансы; музыка да драм. спектакляў, к/фільма «Анюціна дарога» (1967, з Дз.Камінскім).
    БУТКЁВІЧ Красцьян Ягоравіч (?, каля г. Шклоў — 14.10.1846), беларускі 1 рускі артыст балета. Прыгонны, у 1822 адпушчаны на волю. Вучыўся, магчыма, у П.Барцанці, Марыядзіні, М.Пранчынскага. У 1780— 90я гг. вядучы танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1880 у ліку 14 шклоўскіх танцоўшчыкаў вывезены І.Вальберхам у Пецярбург. Да 1825 артыст Пецярбургскага імператарскагатэатра. Выконваўцэнтр. пантамімныя партыі, меў неардынарныя драм. здольнасці. Сярод партый:
    Сцяпан («Вызваленне маладой сялянкі, ці Храбрасць рускага салдата»), Анкундзін («Млынар — чараўнік, падманшчык і сват», абодва 1822), Гірэй («Каўказскі нявольнік, або Цень нявесты» К.Каваса паводле А.Пушкіна, 1823).
    БУТРАМЁЕЎ Уладзімір Пятровіч (н. 20.3.1953, в. Расна Дрыбінскага рна), беларускі празаік, драматург. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1974), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (1987) і Вышэйшыя літ. курсы (1991) у Маскве. Настаўнічаў на Магілёўшчыне, Слонімшчыне. Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Кахаць і верыць» (1986), «Зрушэнне» (1989), «Задарожжа» (1993), п’ес «Ізноў Несцерка» (паст. 1987), «Страсці па Аўдзею» (паст. 1989), «Вечны Фама» (паст. 1998), «Чужыя грошы» (паст. 2001) і інш.
    Тв:. Русская нсторня для всех. М., 1994; Вялікія і славутыя старажытнага свету: энцыкл. для дзяцей. Мінск, 1995; Корона Велнкого княжества. М., 1999; Букварь. М., 2000; Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай. Мінск, 2005.
    БУТРЫМОВІЧ Віталь Мікалаевіч (н. 22.5.1940, Мінск), беларускі артыст балета, балетмайстар. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (2001). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1964), Дзярж. інттэатр. мастацтваў Маскве (1973). У 1964—68 артыст балета, у 1973—75 балетмайстар Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1980—83 і 1985— 90 гал. балетмайстар Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. Балетмайстар спектакляў: «Лятучая мыш» (1981), «Ноч у Венецыі» (1983) І.Штрауса, «Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу (1982), «Клоп» У.Дашкевіча (1988), «Сільва», «Прынцэса цырка» (1989) І.Кальмана і інш. Паставіў танцы ў операх «Русалка» А.Даргамыжскага, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1974), «Галька» С.Манюшкі (1975) і інш. Дыпламант Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў у Маскве (1973). 3 1991 у Расіі.
    БУТЗВІЧ Анатоль Іванавіч (літ. псеўд. Максім В а л о ш к а; н. 15.6. 1948, в. Баяры Нясвіжскагарна), беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьмен
    125
    БУФАНАДА
    нік. СкончыўБДУ (1971). Працаваўу БелТА (197173), ЦКЛКСМБ (197375, 1980), ЦК КПБ (198086, 198790), дырэктарам выдва «Мастацкая літаратура» (1986—87). 3 1990 старшыня Дзярж. кта Беларусі па друку, з 1992 міністр інфармацыі, з 1994 міністр культуры і друку, з 1996 генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску (Польшча). У 1998—2000 пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Аўтар кніг апавяданняў «Расстайны пах асоту» (2000), казак «Прыгоды памаўзлівай Рыскі» (1999), «Як акіян з кропелькай барукаўся» (2003), «Прыгоды Віруса Шкодзі» (2009), публіцыстыкі «Пад небам беларускага слова» (2007), серыі кніг «Сем цудаў Беларусі»: «У гасцях у вечнасці» (2001), «Званы Нямігі» (2002), «Адвечны покліч Радзімы» (2004) і інш., рамана «Каралева не здраджвала каралю» (2010) і інш. У творах Б. — веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне займальна і даступна гаварыць з чытачом, адчуванне нар. слова. Перакладае з польск., рус. і ўкр. моў. П’есы ў яго перакладзе ставіліся на сцэне Бел. тэатра юнага гледача, Нац. акадэмічнагатэатраімяЯ.Купалы, Рэсп. тэатра бел. драматургіі.
    БУФАНАДА (італьян. buffonata, літар. блазнаванне), прыём акцёрскага выканання; від тэатр. паказу, засн. на камедыйным перабольшанні, рэз
    Бухавіцкая Пакроўская царква.
    кім, часам грубаватым падкрэсліванні пэўных рыс харакгару, асабліва вонкавай характарнасці. Вызначаецца дынамічнасцю, кідкасцю, разлічана на агульнадаступнасць для самых шырокіх мас. Mae вытокі ў нар. тэатр. культуры, дзе ўвасабляе карнавальнае абсмейванне. Прыёмамі Б. карысталіся скамарохі, выканаўцы інтэрмедыйных сцэн у школьным тэатры, у жывой батлейцы і нар. драме. На выкарыстанне прыёмаў Б. разлічаны драм. сцэнкі нар. тэатра, a таксама некаторыя творы прафес. драматургіі — найб. п’есы, створаныя ў жанры вадэвіля, жарту, камедыі, што яшчэ больш падкрэсліваецца пры пастаноўцы твораў на сцэне. Напр., прыёмы Б. шырока выкарыстоўваліся ў пастаноўках «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец» і «Конскі партрэт» Л.Родзевіча, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Міхалка» Далецкіх і інш. Асобныя элементы Б. былі ў сцэнічных камедыйных вобразах, створаных акцёрамі А.Ільінскім, Г.Глебавым, П.Малчанавым, З.Стомай. А.В.Сабалеўскі.