• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Тв:. Мова выданняў Францыска Скарыны. Мінск, 1990 (у сааўт.); Скарына і яго эпоха. Мінск, 1990 (у сааўт.); Беларускарускі слоўнік. Русскобелорусскнй словарь. Мінск, 2004.
    БУЛЫЧОЎ Юрый Аляксандравіч (2.4.1921, г. Мурам Уладзімірскай вобл., Расія — 16.9.1976), беларускі мастак кіно, жывапісец. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1953). Працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Мастакпастаноўшчык фільмаў: «Дзеці партызана» (1954), «Несцерка» (1955), «Міколкапаравоз» (1956), «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Першыя выпрабаванні» (1960—61, з У.Белавусавым), «Пушчык едзе ў Прагу» (1965), «Анюціна дарога» (1967), «Ствары бой» (1969), «Там, удалечыні за ракой» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1974), «Маленькі сяржант» (1975); тэлефільма «Па сакрэту ўсяму свету» (1976). Сярод жывапісных работ: «Шыпшына», «Самота», «Раніца ў горадзе», «Зімовы дзень», «Хутар», «Цішыня», «Масток», «Дарога», партрэты, эцюды, замалёўкі і інш.
    БУЛЬБАвараная і параная, традыцыйная паўсядзённая ежа. У беларусаў самай простай па прыгатаванні была Б., вараная ў лупінах (Б. з лупінамі, сухапарка, лупаны, Б. ў мундзірах). Яе гатавалі, калі было мала Б., не хапала солі ці не было часу на прыгатаванне. Б. мылі, накладвалі ў чыгун, залівалі вадой і варылі. Часам бульбіны перарэзвалі (рэзанкі), тады абавязкова салілі. Звараную ў лупінах Б. абіралі (лупілі) і елі, мачаючы ў соль або з лёкам. Часцей сырую Б. чысцілі і варылі з соллю (салёнікі, варонкі, скобленка). Маладую Б. скраблі (чохалі). Вараную Б. мачаліўтук, елі з малаком, барііічом, часам замест хлеба. У посныя дні Б. елі з журам, тоўчаным ільняным семем, каплуном, квасам, капустай, саладухай, куляшом, селядцамі, ле
    там — з халадніком, зялёнай тоўчанай цыбуляй. Верхнія бульбіны ў гаршку, што падгаралі, бралі скарынкай (прыгаркі, гарэлікі, асмалкі), раздавалі дзецям. Юшку з варанай Б. сцэджвалі; у некаторых раёнах Палесся ў яе крышылі зялёную цыбулю і елі з Б. (расолкі). Б. таксама пяклі (пячонікі, пячонцы) у прыску печы ці грубкі, пастухі — у кастры. У наш час Б. як традыц. штодзённая ежа пашырана па ўсёй тэр. Беларусі.
    Г.Ф.Вешртат.
    «БЎЛЬБА», беларускі сцэнічны танец; варыянт полькі. Тэмп жвавы. Муз памер 2/4. Створаны на аснове аднайм. нар. песні. Першы сцэнічны варыянтпаст. К.Алексютовічам (1930, Ансамбльбел. нар. песніітанца). Пашырэнне атрымаў пасля пастаноўкі І.Майсеевым (Дзярж. ансамбль нар. танца Расіі) як дзявочы танец, дзе ў жартоўнай форме паказваецца, як садзяць, вырошчваюць і капаюць бульбу. Танец у яго харэагр. рэдакцыі (з рознымі адхіленнямі) увайшоў у нар. танц. рэпертуар, зазнаў уплыў мясц. танц. традыцый. «Б.» знайшла пераўтварэнне ў танц. сюітах В.Залатарова і А.Клумава, у балетах Г.Вагнера, Я.Глебава, М.Крошнера.
    БЎЛЬБА Альгерд (сапр. Ч ы ж Вітаўт), беларускі пісьменнік, крытык і публіцыст пач. 20 ст. У 1908— 11 чл. рэдакцыі газ. «Нашаніва». У1910—11 актыўна выступаў з рэцэнзіямі і публіцыст. артыкуламі. Адгукнуўся на выхад збкаў Я.Купалы «Гусляр», Я.Коласа «Песніжальбы», падкрэсліваў самабытнасць бел. паэтаў як мастакоў слова. 3 пазіцый народнасці лры палемізаваў з польск. крытыкам З.Пяткевічам, які выступіў супраць паэмы Я.Купалы «Адвечная песня» («Адказпану З.Пяткевічу», 1910). Вывучаў творчую спадчыну В.ДунінаМарцінкевіча, даследаваў польск. і ўкр. лру (арт. «Барыс Грынчанка», 1910; «Памяці Тараса Шаўчэнкі», 1911). Аўтар бел. алегарычнага апавядання «Пад шум восенных дажджоў...» (1910). Пісаў артыкулы па пытаннях палітыкі і эканомікі, пра бел. муз. мастацтва, тэатр, займаўся этнаграфіяй. Пераклаў на бел. мову з рускай паасобныя апавяданні Л.Ан
    дрэева, І.ГарбуноваПасадава, Р.Данілеўскага, М.Ляскова, Р.Мачтэта.
    Тв.'. У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мінск, 1965; у кн.: Александровіч С., Александров і ч В. Беларуская літаратура XIX — пачаткуХХст. Мінск, 1978.
    БУЛЬБЯНІКІ, гл. Дранікі.
    БУЛЬВАР (франц. boulevard), шырокая, абсаджаная дрэвамі алея ўздоўж вуліцы, праспекта, набярэжнай ракі, возера і інш. Mae выгляд лінейнага саду ці парку. Б. ствараюцца пераважна ўздоўж восі вуліц, выкарыстоўваюцца для пешаходнага руху, прагулак, кароткачасовага адпачынку. Паводле формы бываюць кальцавыя (узніклі пры рэканструкцыі гіст. гарадоў на месцы знесеных крапасных умацаванняў) і лінейныя (размяшчаюцца ўздоўж гал. гар. вуліц, узмацняючы іх параднасць). Для стварэння Б. выкарыстоўваюцца алейныя і групавыя пасадкі дрэў, жывыя агароджы, кусты і кветнікі. Архіт.планіровачная арганізацыя Б. залежыць ад іх габарытаў, прызначэння, прыроднакліматычных умоў, размяшчэння ў структуры горада. Пры падоўжаным плане адрозніваюць Б. пейзажнай са свабодным размяшчэннем алей (Б. па вул. Астроўскага ў Гомелі) і рэгулярнай з прамалінейнай трасіроўкай алей і радковымі па
    Бульвар па вул. Камсамольская ў Мінску.
    117
    БУЛЬКОЎСКАЯ
    садкамі (Б. па вул. Савецкая ў Слоніме) планіроўкі. Б. шыр. 15—20 м звычайна маюць 1 падоўжную алею з адзінкавым ці групавым размяшчэннем на яе баках лавак для адпачынку (Б. па вуліцах Леніна ў Мінску і А.Міцкевіча ў Брэсце). На Б. шыр. больш за 25 м можа пракладвацца дадатковая дарожка (Б. па вул. Талбухіна ў Мінску). Уваходзяць у сістэму азелянення гарадоў, злучаюць паркавыя тэр., аб’екты кулыуры, спорту і інш.
    БУЛЬКОЎСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Булькова Жабінкаўскага рна. Пабудавана ў 1896—98 з цэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з цыбулепадобнай галоўкай на квадратным пастаменце ў завяршэнні прымыкаюць 2ярусная (васьмярык на чацверыку) званіцапрытвор з гранёным шатром з макаўкай у завяршэнні і 5гранная апсіда. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры, выкананым сродкамі цаглянай муроўкі, выкарыстаны матывы стараж.рус. царк. дойлідства: аркатурныя і зубчастыя фрызы, уразныя вуглавыя калонкі, какошнікі і інш. Арачны ўваходны праём аформлены пластычным парталам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БЎЛЬСКАЯ ЦАРКВАІААНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Була Івацэвіцкага рна. Пабудаванаў 1871. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае 3гранная апсіда, накрытая вальмавым дахам з цыбулепадобным купалком на 8гранным барабане ў завяршэнні. Асн аб’ём накрыты 2схільным дахам. 3 боку франтальнагафасадаўдах урэзана 4гранная шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчатых ліштвах і брусамісцяжкамі ў прасценках. Арачны ўваходны праём аформлены 4слупавым ганкам пад 2схільным пакрыццём. Над ім у цэнтры трапецападобнага фігурнага зашытага шчыта круглая люкарна. Зберагліся абразы 18— 19 ст.: «Маці Божая з дзіцем», «Апостал Фама», «Укрыжаванне з прадстаячымі». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БЎЛЬЧЫК Сяргей Сцяпанавіч (23.11.1909, Мінск  24.1.1996), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1959). Скончыў студыю Бел. першага дзярж. тэатра (1938). Працаваў у тэатрах Заслаўскім калгаснасаўгасным (з 1938), Пінскім абл. драм. (1939—41, з 1947), Магілёўскім абл. драм. (з 1954). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго акцёрская індьг
    С. С.Бульчык.
    відуальнасць праявілася ў стварэнні глыбокапсіхал. вобразаў, самаст. па трактоўцы і выкананні, з выкарыстаннем імправізацыйных прыёмаў і дакладных дэталей. Сярод лепшых роляў: дзед Бадыль, Гарлахвацкі і Туляга («Партызаны», «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Шкаляр («Несцерка» В.Вольскага), дзед Цыбулька («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы),
    С.Бульчык у ролі Кутузава.
    Кручкоў («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча ў спектаклі «Вечар беларускай камедыі»), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Любім Тарцоў («Беднасць не загана» А.Астроўскага), Кутузаў («Даўнымдаўно» А.Гладкова), Ленін («Крам
    118
    БУРАЗСКІ
    лёўскія куранты» і «Трэцяя патэтычная» М.Пагодзіна), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Альфрэд Дулітл («Пігмаліён» Б.Шоу) і інш.
    Літ.: Р а е ў с к і А. Сяргей Бульчык // Слова пра майстроў сцэны. Мінск, 1967.
    БУНД (ад ідыш der Bund саюз), з 1897 Усеагульны яўрэйскі pa604 ы саюз у Расіі і П о л ь шчы, з 1901 Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, сацыялдэмакратычная партыя яўрэйскіх рабочых, рамеснікаў і саматужнікаў. Засн. 7—9.10.1897 у Вільні на з’ездзе прадстаўнікоў яўр. сацыял,дэмакр. груп, якія існавалі ў некаторых гарадах Беларусі, Літвы і Польшчы. Партыя заявіла аб сваім выключным праве абароны спецыфічных паліт., грамадзянскіх і эканам. інтарэсаў яўр. рабочых. У праграмных устаноўках абгрунтоўвалася неабходнасць пераходу сацыялдэмакратаў ад гуртковай прапаганды марксізму да масавай агітацыі сярод рабочых на падставе эканам. патрабаванняў: скарачэння прац. дня, павелічэння зарплаты, паляпшэння ўмоў працы і інш. Паліт. агітацыя адкладвалася на няпэўную перспектыву, бо лічылася, што рабочыя, якія не прайшлі школу эканам. барацьбы, не зразумеюць заклікаў да звяржэння царызму. Б. 13—15.3.1898 удзельнічаў у рабоце I з’езда РСДРП (Мінск), у якую ўступіў на агульных падставах з інш. аргцыямі — удзельнікамі з’езда, з правам аўтаноміі ў мясц. дзеяннях. На мяжы 19—20 ст. аргцыі Б. аформіліся ў Ашмянах, Бабруйску, Барысаве, Гомелі, Дзісне, Ігумене, Капылі, Магілёве, Мазыры, Мінску, Оршы, Парычах, Пінску, Полацку, Слоніме, Смаргоні і інш. гарадах і мястэчках Беларусі.
    IV з’езд Б. (1901, Беласток) фактычна прызнаў сіянісцкую ідэю існавання агульнай яўр. нацыі, а сам Б. — адзіным прадстаўніком яўр. пралетарыяту. Аднак гал. мэту сіянізму — набыццё ўласнай тэр. для ўсяго яўр. народа і ўтварэнне яўр. дзяржавы — з’езд палічыў «утапічнай і неажыццявімай». VI з’езд Б. (кастр. 1905) уклю
    чыў у праграму патрабаванне нац,персанальнай аўтаноміі, якая прадугледжвала перадачу функцый, звязаных з вырашэннем пытанняў культуры, ад дзяржавы непасрэдна да нацыі. Ha II з’ездзе РСДРГТ (1903) дэлегацыя Б. патрабавала прызнання яго адзіным прадстаўніком яўр. пралетарыяту ў Расіі, перабудовы РСДРП паводле федэратыўнага прынцыпу. Калі з’езд адхіліў гэты ультыматум, бундаўскія делегаты заявілі пра выхад Б. з партыі. У рэвалюцыі 1905—07 Б. па некаторых пытаннях паліт. барацьбы зблізіўся з бальшавікамі. У канцы 1905 партыя падтрымлівала лозунг узброенага паўстання. Б. выкарыстоўваў і легальныя метады барацьбы, у т.л. выданне шэрага газет. У перыяд адступлення рэвалюцыі Б. усё часцей збліжаўся з меншавікамі, падтрымліваў іх лінію на саюз з кадэтамі, паступова пераўтвараўся ў адну з плыней сіянізму. Напярэдадні 1й сусв. вайны гал. месца ў дзейнасці партыі занялі пытанні абароны правоў яўр. абшчыны, культуры, мовы, суботняга адпачынку.