• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    106
    БУДСЛАЎСКІ
    вым дэкоры выкарыстаны лапаткі, русты, пілястры, сандрыкі. Паўд. фасад, арыентаваны ў парк, мае 3гранную форму. Пейзажны парк закладзены ў пач. 20 ст. па прынцыпе паступовых змен відаў, якія ўтвараюцца невял. групамі дрэў змешанага складу. У ім растуць сасна веймутава, лістоўніца польская, бяроза жоўтая, ліпа буйналістая, вярба белая і інш.
    БЎДСЛАЎСКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАН, адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў у Беларусі. Знаходзіцца ў касцёле Унебаўзяцця Дзевы Марыі (в. Будслаў Мядзельскага рна). Абраз намаляваны алеем на палатне памерам 72x65 см, іканаграфічна належыць да зах.еўрап. тыпу Адзігітрыі. Рэстаўрыраваны ў 1991 — 92 В.Лукашэвічам. Паводле касцельнай гісторыі, падараваны ў 1598 папам рымскім Кліментам VIII мінскаму ваяводу Я. Пацу з нагоды яго пераходу з кальвінізму ў каталіцызм. Пасля смерці Я.Паца абраз перайшоў да капелана І.Салакая, які ў 1613 падараваў яго кляштару бернардзінцаў (гл. Будслаўскі касцёл і кляштар бернардзінцаўў, шату для абраза падараваўу 1й пал. 17 ст. віленскі гвардыян бернардзінцаў Ф.Калецкі. Туг абраз праславіўся цудамі вылечвання, якія апісаны настаяцелем Э.Зеляевічам у кн. «Задыякназямлі...» (1650). У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 абраз часова быў вывезены ў Саколку (Беласточчына). Бернардзінцы літоўскай правінцыі прапагандавалі культ абраза, з пач. 19 ст. друкавалі з яго гравюры. Пасля скасавання кляштара ў 1858 вядомасць абраза зменшылася. 3 пач. 1990х гг. аднаўляецца яго культ, адбываюцца паломніцтвы пілігрымаў, прымеркаваныя да 2 ліп. — свята Наведвання Марыяй Лізаветы. 2.7.1996 папскі нунцый арцыбіскуп Д.Грушэўскі абвясціў папскае пасланне, у якім Маці Божая Будслаўская названа патронкай МінскаМагілёўскай дыяцэзіі, г.зн. Беларусі. Прызнаннем статуса нац. святыні за абразом з’явілася яго каранацыя 2.7.1998.
    Літ.: Я р а ш э в і ч А.А. Будслаўская базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Мінск, 2005.
    А.А.Ярашэвіч.
    Будслаўскі абраз Маці Божай.
    БЎДСЛАЎСКІ АЛТАР, найбольш дасканалы і самабытны твор манументальнадэкар. пластыкі ранняга барока ў Беларусі. Знаходзіцца ў капліцы св. Барбары касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага рна. Выкананы ў 1643—49 разьбяром П.Грамелем. Праектуні кальнай архіт. структуры з выкарыстаннем рэнесанснага прыёму штучнай аптычнай перспектывы належыць каралеўскаму італьян. архіт. Дж.Б. Гіслені. Крыніцай паслужылі архіт. альбомы праф. акадэміі св. Лукі ў Рыме Дж.Мантана. Цэнтр. яго частка плоская, 2ярусная; бакавыя, пер
    Да арт. Будслаўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў. Касцёл.
    спектыўна накіраваныя да цэнтра, вырашаны ў выглядзе карынфскіх каланад са скульптурамі ў нішах і над антаблементамі. 3 чорным фонам алтарных плоскасцей кантрасціруюць 20 пазалочаных скульптур і накладная разьба. У цэнтр. рэтабла першапачаткова змяшчаўся прывезены з Рыма абраз Маці Божай (цяпер на яго месцы «Укрыжаванне»). Прыстаўленыя да яго пад вуглом бакавыя крылы — каланады са скульптурамі святых: Іаакіма і Ганны, Захарыі і Альжбеты, Іосіфа Абручніка і Яна Хрысціцеля, цара Давыда і прарока Аарона — па сваім складзе адпавядаюць першапачатковай назве касцёла, для якога і быў створаны алтар, — «Наведванне Марыяй Елізаветы». У верхнім ярусе размяшчаюцца скульптуры св. Станіслава і Казіміра, апекуноў ордэна бернардзінцаў св. Бернарда Сіенскага і Францыска Асізскага, апосталаў Пятра і Паўла і анёлаў. У 1929 зроблена апошняя па часе рэстаўрацыя.
    Літ.: Кавальчык Е. Перспектыўны алтар і яго італьянскае паходжанне // Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Мінск, 2009.
    А.А.Ярашэвіч.
    БЎДСЛАЎСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ, помнік архітэктуры позняга барока у в. Будслаў Мядзельскага рна. Комплекс кляштара ўключаў касцёл, 2павяр
    107
    БУДСЛАЎСКІЯ
    1
    ховы жьшы корпус (1750—54), мураваныя і драўляныя гасп. пабудовы (2япал. 18ст.).3 1756 пры кляштары (скасаваны ў 1859) дзейнічала муз. школа. К а с ц ё л Унебаўзяцця Дзевы Марыі пабудаваны ў 1633—43 з цэглы на месцы папярэдняга драўлянага храма, сучасны выгляд набыў пасля перабудовы 1767— 83. Трохнефавая безапсідная 2вежавая базіліка з прамавугольным прэсбітэрыем і трансептам. Цэнтр. неф і крылы трансепта накрыты 2схільнымі роўнавысокімі дахамі, тарцы з фігурнымі франтонамі ў завяршэнні. Двух’ярусны гал. фасад з лучковым уваходным парталам і 4ярусныя вежы з фігурнымі купалкамі багатадэкарыраваны ордэрнымі элементамі: паўкалонамі, пілястрамі, складанымі раскрапоўкамі. Фасады прарэзаны арачнымі і лучковымі дзвярнымі і аконнымі праёмамі. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі і глухім купалам над сяродкрыжжам. Сцены крапаваны шматслойнымі пілястрамі, адкрытыя плоскасці маюць перспектыўнаілюзорную размалёўку на архіт. тэматыку. У алтарнай частцы гал. драўляны алтар (1784—90) на фоне перспектыўнага ордэрнага роспісу. Арган на хорах упрыгожаны разьбой з пазалотай. У бакавой капліцы знаходзіцца разны драўляны алтар (1643—49). Побач з касцёлам размешчана 1павярховая цагляная плябанія 19 ст. з рысамі эклектыкі. Надуваходамман
    Да арт. Будслаўскія партрэты: 1 — Аляксандр V. Сярэдзіна 17cm.; 2— Сікст V. Сярэдзіна 17 cm.
    сардавы паверх дэкарыраваны ступеньчатым атыкам. У 1990я гг. каля храма створана часовая папская рэзідэнцыя «Базіліка мінорыс» (архіт. Ю.Патапаў, А.Нямкоў), прызначаная для правядзення рэліг. свят, сустрэч вышэйшых духоўных асоб і інш. мерапрыемстваў. У касцёле знаходзіцца шанаваны Будслаўскі абраз МаціБожай. Жылы корпус (не захаваўся) складаўся з трох 2павярховых крылаў, якія акаймоўвалі ўнутраны двор з паўн. боку касцёла. Уваход быў аформлены рызалітам з фігурным франтонам з гранёнай сігнатуркай у завяршэнні. Комплекс б.
    кляштара бернардзінцаў, дэкар. аздабленне касцёла — гал. і бакавыя алтары і роспісы ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У 1992 адрадзілася паломніцтва да святыні.
    А.М.Каласоўская.
    БЎДСЛАЎСКІЯ ПАРТРДТЫ. партрэты з касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага рна. Прадстаўляюць рымскіх пап Мікалая IV, Сікста IV, Сікста V і Аляксандра V. Напісаны, верагодна, у сярэдзіне 18 ст. Уяўляюць сабой партрэты аднатыпнай кампазіцыі: у авальных рамах, паясныя, у трохчацвярных паваротах управа (Мікалай IV і Сікст IV) і ўлева (Сікст V і Аляксандр V). Асобы на партрэтах апрануты ў пурпурныя тогі і такія ж каптуры, вохрыстыя арнаментаваныя паліўшы, на грудзях з блакітнымі бантамі. На 3 партрэтах тып твару аднолькавы (магчыма, пісаліся з гравюр); без барады, з доўгім вострым носам, блакітнымі вачыма. Індывідуальнасцю вылучаецца партрэт Сікста V з пышнай барадой і старэчым зморшчаным тварам, верх якога ўвенчаны папскімі сімваламі — ключамі св. Пятра і блакітнай ціярай. А.А.Ярашэвіч.
    БЎДЧАНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Будча Ганцавіцкага рна. Пабудавана ў 1896 на
    Будчанская СпасаПраабражэнская царква.
    108
    БУЙНАВІЧЫ
    месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў шіане аб’ёму з 8гранным барабанам з высокім шатром у завяршэнні прымыкаюць 4 прамавугольныя аднолькавыя па памерах прырубы прытвора і апсіда, накрытыя 2схільнымі дахамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены дэкарыраваны разьбой на франтонах, расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Тры ўваходы аформлены 2слупавымі ганкамі пад 2схільным пакрыццём. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БУЗЎК Пётр Апанасавіч (14.7.1891, в. Цярноўка, Малдова — 7.10.1943), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1924), праф. (1925). Скончыў
    Адэскіунт(1916).У 1926—ЗОзаг. дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта (з 1929AH Беларусі),у 1931—33 дырэктар Інта мовазнаўства АН Беларусі і заг. кафедры ў Бел. вышэйшым пед. інце. Даследаваў дыялекты бел. мовы і станаўленне яе літ. норм, узаемасувязі паміжукр. і бел. мовамі, праблемы праслав. мовы, пытанні агульнага і параўнальнагіст. мовазнаўства, мову помнікаў стараж.сербскага пісьменства: «Узаемаадносіны паміж украінскай і беларускай мовамі», «Асноўныя пытанні мовазнаўства» (абедзве 1926), «Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў» (1927) і інш. Аўтар першага дыялектычнага атласа бел. мовы «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі» (1928), які складаецца з 20 лінгв. карт і 111 старонак каментарыяў да іх. Пад псеўд. П.Росіч друкаваў вершы, апа
    вяданні, пераклады. У 1934 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
    Літ.: Да характарыстыкі паўночнабеларускіх дыялектаў: гутаркі Невельскага і Вяліскага паветаў. Мінск, 1927.
    БУЗЎК Расціслаў Леанідавіч (н. 10.2. 1946, в. Ступіна Варонежскай вобл., Расія), беларускі тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1970). 3 1972 працаваў у Мінве культуры Беларусі, у 198291 у ЦК КПБ. 3 1991 нам. дырэктара Дзярж. рус. драм. тэатра імя М.Горкага, у 1995—2001 дырэктар Бел. муз. тэатра. 3 2001 у Бел. інце праблем культуры, адначасова ў Бел. унце культуры і мастацтваў. Даследуе праблемы сацыялогіі ў тэатр. мастацтве. Аўтар манаграфіі «Тэатральныя далягляды» (1990), прысвечанай даследаванню рэпертуару мінскіх драм. тэатраўу 1980я гг., артыкулаў пра тэатр.
    БУЙКО Баляслаў (1877, Свянцянскі павет Віленскай губ. — 1939), жывапісец. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі, Літвы, Польшчы 1 Францыі. Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе, Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Пасля 1902 жыў у Парыжы. Працаваў у жанры пейзажа і нацюрморта. У пейзажах адлюстроўваў мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю А.Міцкевіча: «Від на Свіцязь», «Туганавічы». Меў персанальныя выстаўкі ў Парыжы і Ніцы. Творы Б. зберагаюцца ў музеях Вільнюса, Варшавы, прыватных зборах.
    БУЙЛО (па мужу К а л е ч ы ц) Канстанцыя Антонаўна (14.1.1893, Вільня — 4.6.1986), беларуская паэтэса. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Скончыла настаўніцкія курсы ў Вільні (1914). Настаўнічала. Загадвала бел. кнігарняйу Полацку (1915—16). 3 1923 жыла ў Маскве. У першым зб. «Курганная кветка» (Вільня, 1914, факсімільнае выд. 1989), адрэдагаваным Я.Купалам, фалькл. матывы. Эмацыянальны пачатак, вобразнаэкспрэсіўныя элементы нар. паэтыкі выразна выступаюць у рамантычных вершах, інтымнай і патрыятычнай лірыцы (збкі «Світанне», 1950; «На адноўленай зямлі», 1961; «Май», 1965; «Роднаму краю», 1973; «Вясной»,