Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
цы (1,3 %), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,7 %). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Мінск—Гомель і аўтадарогі Бабруйск—Гомель, Магілёў—Гомель. Раён пацярпеў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (у 1991—97 адселены 23 нас. пункты).
Раёнутвораны 17.7.1924 ускладзе Бабруйскай, з 27.10.1927 Гомельскай акруг (да ліп. 1930). 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 1238 чал. Дзейнічалі БудаКашалёўскі і Уваравіцкі падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады 1я БудаКашалёўская, 8я Рагачоўская, 10я Журавіцкая, імя Чапаева, імя Шчорса, 108я імя Катоўскага, асобныя партыз. атрады. Выходзіла падпольная газ. «Ленінскі шлях». Раён вызвалены ў канцы ліст. 1943 войскамі 48й арміі Бел. фронту ў ходзе ГомельскаРэчыцкай аперацыі. 3 17.4. 1962 да раёна далучаны г.п. Уваравічы і 11 сельсаветаў б. Уваравіцкага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, лёгкай, хімічнай, буд. матэрыялаў прамсці. У раёне 31 дашкольная ўстанова, гімназія, 20 сярэдніх, 9 базавых, 1 пачатковая, 1 падрыхтоўкі да ВНУ школы, 2 ДзЮСШ, Цэнтр пазашкольнай работы, Дом дзіцячай творчасці, дзіцячая школа мастацтваў і муз. школа. Дзейнічаюць 29 устаноў клубнага тыпу, 37 бібліятэк, 4 бальніцы, 31 ФАП. Выдаецца газ.
БудаКашалёўскі народны фальклорны калектыў «Сябрына».
БудаКашалёўскі народны хор.
102
БУДАКАШАЛЁЎСКІЯ
«Авангард». У раёне 15 рэліг. абшчын, у т. л. 9 праваслаўнай канфесіі. У раёне нарадзіліся: нар. артыст СССР П.С.Малчанаў (190277) у в. Івольск, нар. артыст Беларусі Я.Ф.Пятроў (н. ў 1942) у г. БудаКашалёва, нар. мастак Беларусі В.К. Цвірка (1913—93) у в. Радзеева, нар. мастак ССС Р Я .Я. Майсеенка (1916— 88), двойчы Герой Сав. Саюза, генералмаёр авіяцыі П.Я.Галавачоў (1917— 72) у в. Кашалёва, віцэадмірал В.П. Дрозд (1906—43) у г. БудаКашалёва.
БЎДАКАШАЛЁЎСКІ РАЁННЫ ЦЭНТРАЛЬНЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1956уг. БудаКашалёваякраённы Дом культуры. 3 1993 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1452,9 м2, з іх 707,9 м2 прызначаны для клубнай работы. У глядзельнай зале 410 месцаў. Клубныя фарміраванні: ансамблі — нар. фалькл. «Сябрына», вак. нар. песні «Верас»; клубы «Сонейка», па інтарэсах «Сям’я» і «Каму за...»; аматарскае аб’яднанне «Ветэран»; гурткі — танц. «Break Danse», вак. нар. спеваў, тэатр., маст. чытання. Сумесна з раённым вузлом сувязі ўдзельнікі маст. самадзейнасці рэгулярна праводзяць Дні падпісчыка, з раённым выканкомам — Дні адкрытага пісьма, з аўтаклубам — канцэртнае абслугоўванне насельніцтва раёна, фестывальсвята «Грай, гармонік». У адкрытым абл. фестывалі творчай моладзі «Пад белымі крыламі2009» Гранпры ў намінацыі «Народная песня». Супрацоўнікі Дома культуры праводзяць розныя конкурсы, віктарыны, дзіцячыя гульнявыя праграмы, тэматычныя вечарыны, тэатралізаваныя святы, абрады і інш. А.А.Грузянкова.
БЎДАКАШАЛЁЎСКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Падняпроўі. Вылучаецца пераважна ў БудаКашалёўскім, Гомельскім, Рэчыцкім рнах. Бытаваў у канцы 19 — пач. 20 ст. Асн. часткі жаночага гарнітура: кашуля з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адкладным каўняром і шырокімі рукавамі; спадніца (цёмначырвоны з чорнай клеткай андарак ці палатнянік), белы льняны фартух з фальбонай унізе; доўгі са складкамі на спіне
Да арт. БудаКашалёўскі строй. Жанчыны ў святочных касцюмах. Пач. 20 cm. Вёска Чабатовічы БудаКашалёўскага рна.
чорны ці цёмнасіні гарсэт (шнуроўка), пояс з кутасамі на канцах (завязваўся ззаду). Галаўныя ўборы жанчын: намітка, чапец з кужалю ці паркалю, даматканая ці крамная хустка, завязаная «на ўрожкі». Шыйныя і нагрудныя ўпрыгажэнні — каралі, стужкі, крыжыкі і інш. У мужчынскі гарнітур уваходзілі: тунікападобныя кашуля з адкладным ці стаячым каўняром, прамымі (калошкай) ці сабранымі ў каўнерац рукавамі; ільняныя ці суконныя нагавіцы; узо
рыстатканы з вял. гронкай кутасоў пояс. Адзенне аздаблялі найперш вышыўкай з уласцівымі ахраматычнасцю і геаметрычнай дакладнасцю старадаўніх матываў. Аднаколерная вышыўка чорнымі ці белымі баваўнянымі ніткамі вызначалася ювелірнай распрацоўкай рамбічнага арнаменту. Двухбаковая падліковая гладзь спалучаласся з гафтам (сакаленнем — абкіданнем кружкоў ці квадрацікаўакенцаў шэрага кужалю белай бавоўнай), мярэжкай, карункамі і аблямоўкай, а таксама арыгінальным і характэрным для гэтага строю прыёмам аздаблення — маршчэннем (збіранне палатна ў дробныя гафрыраваныя складачкі). Разнастайныя прыёмы вышыўкі, стрыманасць каларыту, вытанчанасць маст. прыёмаў надавалі сілуэту выразнасць і строгасць.
БЎДАКАПІАЛЁЎСКІЯ РУЧНІКі', асобныя тыпы ручнікоў, якія бытавалі на тэр. БудаКашалеўскага рна ў 19 — 1й пал. 20 ст. Па спосабе ткацтва і аздаблення падзяляюцца на 3 тыпы. Да 1га (падобны да гомельскіх) адносяцца ручнікі, якія вытканы з белай ільняной тканіны палат
103
БУДАН
няным перапляценнем, на канцах аздоблены ўзорыстым натыканнем у тэхніцы бранага ткацтва, што ўяўляе сабой суцэльны дэкар. засціл, які аблямаваны з абодвух бакоў стужкамібардзюрамі. Арнамент складаецца з рамбічных матываў 2 відаў, выкананых у белачырвонай гаме. Другі тып ручнікоў (захавалася значная колькасць) выкананы ўтэхніцы 4нітовага 2уточнага ткацтва, дзе чаргаванне нітак шэрага і белага колеру складаецца ў суцэльны геаметрычны ўзор. Канцы ручнікоў маюць сціплае аздабленне ў выглядзе расліннай (з кветак і лісця) гірлянды чырвонага ці чырвоначорнага колеру, якое выканана ў тэхніцы вышыўкі крыжам. Да 3га тыпу (падобны да 2га) адносяцца ручнікі з суцэльнай неадбеленай ільняной тканіны палатнянага перапляцення, аздобленыя на канцах вышыўкай крыжам з больш разгорнутымі кампазіцыямі, якія складаюцца з 2 ці 3 вышытых гарызантальных палос: 1я ад канца ручніка ўяўляе сабой раслінную гірлянду альбо імітацыю геаметрычнага арнаменту, 2я і 3я, больш шырокія, — раслінную ці сюжэтную кампазіцыю (у аснове зааморфныя матывы, сюжэты з сялянскага жыцця). Канцы ўсіх тыпаў Б.К.р. завяршаюцца карункамі, даволі шырокімі і ў большасці сваёй ажурнымі. Г.В.Кузьміч.
БУДАН, к у р э н ь, часовая жылая пабудова, вартоўня ці склад у садах, на вял. агародах, у лесе, на сенажаці. У нар. дойлідстве Беларусі вядомы са старажытнасці. Будаваліся звычайна ў выглядзе 2схільных канструкцый з тонкіх жэрдак на 2 слупахсохах, злучаных уверсе перакладзінай, накрываліся саломкай, карой, галлём, сенам. У пач. 20 ст. зафіксаваны Б. больш складанай канструкцыі, пірамідальнай формы: 8гранныя ў плане з 4 слупамі ў цэнтры, якія звязваліся адзін з адным перакладзінамі і служылі асновай нахіленых сцен з плашак або драніц, абкладзеных звонку дзёрнам. У цэнтр. частцы было агнішча, дым выходзіў праз верхнюю адтуліну (в. Дарашэвічы Петрыкаўскага рна). Часам ніжнюю частку Б. рубілі з бярвён, а над адтулінай ставілі 2схільны дах з дымнікам па ба
ках. Шырока выкарыстоўваўся як часовае жыллё ў перыяд розных нягод, асабліва войнаў.
БУДЗІЛА Іосіф, ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнікмемуарыст 17 ст. Быў мазырскім харунжым, каралеўскім палкоўнікам і інш. 3 1607 знаходзіўся ў лагеры Лжэдзмітрыя II. У вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609— 18 удзельнічаў у баях за Маскву 1611—12 (адзін з гал. военачальнікаў польскалітоўскага гарнізона ў горадзе). Пасля здачы Масквы рус. ваяводу Дз.Пажарскаму сасланы ў Ніжні Ноўгарад, зняволены ў турму (1612— 19). Яго дзённік «Гісторыя Дзмітрыя фальшывага» — важная дакум. крыніца для вывучэння т.зв. смутнага часу. Як літ. помнік вылучаецца вобразнасцю мовы, дынамізмам у апісанні гіст. падзей, яркімі аўтарскімі ацэнкамі, багаццем інфармацыйнага матэрыялу.
Тв.: Дневннк событнй, относяшнйся к Смутному временн (1603—1613 гг.), нзвестный под нменем нсторнн ложного Дмнтрня // Русская нсторяческая бнблнотека. СанктПетербург, 1872. Т. 1. Памятннкя, относяшнеся к Смутному временн.
БЎДКА, б у д а н, шалаш на плыце для адпачынку плытагонаў, захавання прадуктаў харчавання і інш. Б. будавалі звычайна на 2м звяне плыта (на сплаве). На вял. плытах будавалі па 2—3 Б. Козлы даўж. 2—3 м, шыр. і выш. 1,5—2 м з трох бакоў абкладвалі жэрдкамі, галінкамі, саломай, чаро
Будкоўскінародны фальклорны калектыў «Вярба».
там. Адкрыты тарцовы бок служыў уваходам. На караванах плытоў на Дняпры Б. рабілі з шалёўкі.
БУДКЁВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 13.3.1947, г. Магілёў), беларускі фагатыст. Засл. артыст Беларусі (1980).
У.У.Будкевіч.
Праф. (1993). Скончыў Бел. кансерваторыю (1970). 3 1967 артыст, у 1971—81 саліст аркестра і канцэртмайстар групы фаготаў Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1972 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1993 дэкан). Выступае ў канцэртах з ансамблем салістаў Нац. аркестра сімфанічнай і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь.
БУДКОЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКлОрны КАЛЕКТЬІЎ «ВЯРБА».
Створаны ў 1997 у в. Будкі Нараўлянскага рна пры сельскім клубе. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.А.Майко
104
БУДНЫ
ва. У складзе 11 чал. ва ўзросце ад 70 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, папулярызацыя нар. абрадаў, песень, мясц. фальклору. У рэпертуары больш за 50 песень: бел. нар., на ваен. тэматыку, сучасныя мясц. («Навошта мне тройка вараная», «У невелікой вёсачке», «Асенні дождж па даху стучыць», «Сівізна», «Яшчэ сонца не ўзыходзіла») і інш. Калектыў — удзельнік раённых фестываляў нар. творчасці у рамках усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Нароўля, 2005), «Галасы Нараўляншчыны» (г. Нароўля, 2006— 09), песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў — з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы, 2008), нар. свят і абрадаў: «Беларускія калядкі», «Купалле», «Масленіца» і інш. М.А.Альховік.
БЎДНІК Уладзімір Іванавіч (28.4. 1949, г. Жыткавічы — 8.8.2007), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1975). У 1979—84 заг. муз. часткі Бел. тэатра імя Я.Купалы. Працаваў у масавых жанрах, пісаў музыку для дзяцей. Сярод твораў: кантата «На магіле партызана» (1978), сімф. паэма «Сказ пра Палессе» (1988), сюіты для фп. (1990), трубы і фп. (1992), габоя і фп. (1993), прэлюдыя і фуга для квартэта драўляных духавых інструментаў (1977), Дзіцячая сюіта і струнны квартэт (1978), «Школьны сшытак» (1980) для фп., песні, музыка да драм. спектакляў і радыёпастановак. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982. Т.Г.Мдзівані.