• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    В.Ю.Раброў.
    траднаспарт. танец. У рэпертуары кампазіцыі розных стыляў і кірункаў: «Агонь і вада», «Касіў Ясь канюшыну», «ІвандыМар’я», «Танцуй, танцуй», «Казкі Шахеразады», «Ты паверыш», «Лялькі», «Запрасі мяне на белы танец» і інш. Гранпры міжнар. конкурсу харэагр. мастацтва «Перліна Чарамошу» (г. Віжніца, Украіна, 2005). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Брэст, Мінск, 2005), міжнар. «Перліна Чарамошу» (г. Віжніца, Украіна, 2007), абл. эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 2003), нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (2006—07).
    /.А.Рыбачук.
    БРЭСЦКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1983 у г. Брэст пры СШ № 17. У 2000 прысвоена званне «ўзорны
    аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.А. Каралёва. У складзе аркестра 28 чал. (вучні 5—9х класаў). У рэпертуары
    Брэсцкі ўзорны аркестр народных інструментаў.
    БРЭСЦКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1992 у г. Брэст пры дзіцячай
    91
    БРЭСЦКІ
    Брэсцкі ўзорны аркестр народных інструментаў.
    муз. школе № 1. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.У.Літвіненка. У складзе ансамбля 28 чал. ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў. Мэты дзейнасці — прапаганда нар. інструментаў, папулярызацыя нар. музыкі, эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі. У рэпертуары творы замежных і рус. класікаў, сучасных кампазітараў, апрацоўкі нар. і джазавых твораў («Арыя» В.Бібергана, «Вальс» А.Будзько, «Руская тройка» Я.Дзярбенкі, «Калінка» і інш.). Калектыў выступае на прадпрыемствах, у сярэдніх школах 1 інш.
    А.Я.Саланінка.
    БРбСЦКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1997 у г. Брэст пры дзіцячай
    муз. школе № 2. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.В.Ігнацюк (з 1997), Ю.М. Гірылюк (з 2004). У складзе аркестра вучні старэйшых класаў аддзяленняў струнных нар. і нар. інструментаў. Мэты дзейнасці — фарміраванне і развіццё навыкаў ансамблевай ігры, выхаванне маст. густу, пачуцця калект. творчасці. У рэпертуары апрацоўкі бел., рус. нар. песень і танцаў, пераклады твораў бел. і замежнай класічнай музыкі, творы сав. кампазітараў. Калектыў — дыпламант абл. тура рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай працы выкладчыкаў дзіцячых муз. школ і навуч. устаноў культуры і мастацтва (г. Брэст, 2004), удзельнік шматлікіх канцэртаў.
    Н.В.Гусева.
    БРЭСЦКІ ЎЗОРНЫ ГУРТОК «САЛАМЯНАЯ МАЙСТЭРНЯ». Створаны ў 1993 у г. Брэст пры гар. Доме юнацкай і дзіцячай творчасці (з 2004 гар. Цэнтр пазашкольнай работы). У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Г.С.Бараноўская. У складзе гуртка 38 вучняў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: вывучэнне і засваенне традыцый нар. творчасці, развіццё маст. здольнасцей і эстэтычнага густу школьнікаў, набыццё навыкаў, неабходных для стварэння дэкар. твораў і прадметаў быту, адраджэнне нар. рамяства. Работавядзецца ў 2 кірунках: саломапляценне, аплікацыя саломкай. Вучэбнавыхаваўчая праграма разлічана на 3 гады. Гурткоўцы — дыпламанты і лаўрэаты выставак: міжнар. для дзяцейінвалідаў «Як вам падабаецца мая творчасць?» (г. Сафія, 2008), рэсп. дэкар,прыкладной творчасці «Калядная зорка» (Мінск, 2006), абл. дэкар.прыкладной творчасці (г. Брэст, 2007), удзельнікі гар. мерапрыемстваў, ут.л. экалагічных акцый, дабрачынных канцэртаў 1 сустрэч з дзецьміінвалідамі і інш. Г.С.Бараноўская.
    БРЭСЦКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ДРОБЫ». Створаны ў 1998 у г. Брэст пры Нац. маст. гімназіі № 3 (з 2009 гімназія № 3). У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.І.Галенка. У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 10
    Удзельнікі Брэсцкага ўзорнага гуртка «Саламяная майстэрня».
    Брэсцкі ўзорны дзіцячы ансамбль народных інструментаў «Дробы».
    92
    БРЭСЦКІ
    да 17 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараў бел., замежных, сучасных аўтараў, апрацоўкі нар. песень: «Мелодыя» К.В.Глюка, «Вальс» Дз.Шастаковіча, «Паланэз» В.Кіляра, «Беларуская танцавальная» Э.Багуслаўскай і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант міжнар. муз. фестываляўконкурсаў «Петрапаўлаўскія асамблеі гармонікі» (г. СанктПецярбург, 2001), «Берасцейскія гармонікі» (2002), абл. фестывалю аркестравых калектываў, інструм. ансамбляў, фалькл. груп (2008), раённага конкурсу маст. самадзейнасці «Творчая мазаіка» (2006, усег. Брэст). Т.Р.Новік.
    БРЙСЦН ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1980 пры СШ № 5 (з 2009 гімназія № 3). У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: П.Ф.Дземядзюк (з 1980), А.М.Пылік (з 2000), А.У.Пятроў (з 2002). Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя твораў бел. і замежных кампазітараў, развіццё творчых здольнасцей вучняў і павышэнне іх выканальніцкага майстэрства. У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. У рэпертуары творы бел., замежных, сучасных кампазітараў, апрацоўкі нар. песень і танцаў: «Мелодыя» А.Рамірэса, «Вальс» Я.Догі, «Свет і цені» П.Піццыгоні, «Дым» Дж.Керна, «Залатое жыта» Я.Дзярбенкі, бел. нар. танец «Крыжачок», «Беларуская полька» ў апрацоўцы М.Смілкоўскага, рус. нар. песня «Траўкамураўка» ў апрацоўцы А.Пятрова. Калекгыў — удзельнік і дыпламант міжнар. конкурсуфестывалю культур (г. Мрэнгар, Польшча, 2007), фестываляў: Усесаюзнага нар. творчасці (Мінск, 1986), абл. аркестравых калектываў, інструм. ансамбляў, фалькл. груп (2008), агляду аркестраў і інструм. калектываў (2005), раённага конкурсу маст. самадзейнасці «Творчая мазаіка» (2006, усе г. Брэст). Т.Р.Новік.
    БРЗСЦКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ВАКАЛЬНЫ ГУРТ «АКТЁІЎ». Створаны ў 2001 у г. Брэст пры муз. гімназіі № 4 (з 2009 гімназія № 4). У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.І.Батрадзіна
    Брэсцкі ўзорны дзіцячы аркестр народных інструментаў.
    ва. У складзе гурта 5 чал. ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў. У рэпертуары грузінскія нар. песні («Цынсхару», «Квірыа», «Даўлэў»), рус. кампазітараў («Ад разлукі да кахання», «Апаленая душа» В.Дробыша, «Чыстыя сажалкі» Д.Тухманава, «Верыць людзям зямля» Я.Пцічкіна), грузінскіх («Горы» М.Парцхаладзе), бел. нар. песні ў апрацоўцы М.Сіраты («Закукуй, зязюлька»), А.Мдывані («Ой, сівы конь бяжыць») і інш. Гранпры рэсп. конкурсу мастацтваў «Вікторыя» (Мінск, 2009). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячага і юнацкага нац. творчасці «Без межаў» (г. СанктПецярбург, 2008), маладых выканаўцаў (г. Сочы, 2009), абл. эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 2008), конкурсаў: нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (2006), рэсп. «Вікторыя», выканальніцкага майстэрства «Маладыя таленты» (абодва 2008, усе Мінск), абл. фестывалюконкурсу юных выканаўцаў «Пралескі» (г. Брэст, 2007).
    Л. I. Батрадзінава.
    БРЗСЦКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ТЭАТР ТАНЦА «ЭКСКЛЮЗІЎ». Створаны ў 1996 у г. Брэст пры СШ № 12 на базе класаў тэатр.эстэтычнага кірунку. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік і балетмайстарпастаноўшчык А.У.Рубашэўская, балетмайстар С.М.Медуніца. У складзе 10 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. У рэперту
    ары пастаноўкі сюжэтныя, тэатралізаваныя, казачныя, філас., атаксама харэагр. кампазіцыі паводле сюжэтаў казачных твораў, у традыцыях нац. фальклору. Сярод пастановак: «Пеўнік» В.Дзмітрука, «МухаЦакатуха» К.Чукоўскага, «Страказа і муравей» І.Крылова, «Гарэзлівыя парсючкі», харэагр. кампазіцыі «Гульні скамарохаў», «Шахматны баль», «У пячоры горнага караля», «Прывідныя цені», «Скрозь прызму пірамід», «Ангеліна», «Новая казка Шэхеразады» і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю харэагр. мастацтва «Берасцейская карусель» (2009), гар. конкурсаў «Залаты пеўнік» (1998— 2010), «Ступені» (2000—10), «Крылы» (2009—10, усе г. Брэст) і інш. На базе тэатра праходзяць семінары, адкрытыя ўрокі для маладых спецыялістаў. А.У.Рубашэўская.
    брЗсцкі ўзОрны дзіцячы ХОР «CANTUS». Створаны ў 1975 у г. Брэст пры СШ № 21 (з 2009 гімназія № 4). У 1982 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Шэлест. У складзе хору 45 чал. ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда акадэмічных харавых спеваў. У рэпертуары хору творы бел., рус. і замежных кампазітараў («Красуй, Беларусь» В.Раінчыка, «Малітва» В.Кур’яна, «Усход сонца» І.Кузняцова, «Бэз», «Ціхая мелодыя» С.Рахманінава, «Неапалітанская песенька» П.Чайкоўскага,
    93
    БРЭСЦКІ
    Брэсцкі ўзорны дзіцячы хор «Cantus».
    «Вясна» І.Штрауса, «Нядзельная раніца» Ф.Мендэльсона, «Паэма» З.Фібіха і інш.), духоўная музыка («Святы Божа» К.Шведава, «Пад тваю міласць» А.Капылова, «Калі слаўны» Дз.Бартнянскага і інш.), апрацоўкі бел. нар. песень («Ой, не кукуй, зязюленька», «Вяснакрасна», «А на раллі, на раллі», «Ой, у лесе», «Рэчанька» і інш.). Калектыў — лаўрэат рэсп. тэлевізійнага конкурсу ўзорных дзіцячых калектываў (Мінск, 1985), дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Брэст, 1998, Мінск, 2005), рэсп. дзіцячай харавой творчасці «Пяю табе, Беларусь» (Мінск, 2004), абл., прысвечанага 100годдзю Р.Шырмы
    (г. Брэст, 1992). В.Ю.Раброў.
    БРЙСЦКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЙ АРКЁСТР. Створаны ў 1979 у г. Брэст пры СШ № 21 (з 2009 гімназія № 4). У 1986 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М. Хруцкі (з 1979), А.А.Бязека(з 1990). У складзе аркестра 19 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Мэтыдзейнасці — прапаганда духавой музыкі, выхаванне ва ўдзельнікаў навыкаў працы ў муз. калектыве. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Самба» В.Шнайдэра, «Скажыце, дзяўчаты» Е.Фуска, «На сопках Маньчжурыі» І.Шатрова, «Падарожнікі ў начы» Б.Кэмпаферта і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. аглядаў
    конкурсаў аркестравых калектываў і інструм. ансамбляў (г. Брэст, 2005, 2008), удзельнік Рэсп. фестывалю духавой музыкі (Мінск, 1991; г. Баранавічы, 1996). В.Ю.Раброў.
    БРЭСЦКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЙ АРКЁСТР. Створаны ў 1991 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе № 2. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.З.Ратнер (з 1991), А.В.Мікалаеў(з 1998), У.І.Якубоўскі (з 2009). У складзе аркестра 32 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне і развіццё навыкаў ансамблевай ігры, выхаванне ў навучэнцаў маст. густу, пачуцця калект. творчасці. У рэпер