• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Брэсцкі ўзорны канцэртны хор.
    туары творы розных стыляў 1 жанраў: маршы, творы рус., замежнай класікі, сучасных бел. кампазітараў. Калектыў — удзельнік канцэртаў муз. школы, выступае на розных сцэнічных пляцоўках. Н.В.Гусева.
    БРЙСЦКІ ЎЗбРНЫ каіпіэртііы ХОР. Створаны ў 1979 у г. Брэст пры СШ №17. У 1989 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Ц.Паўлюк (з 1989), Т.А. Бізун (з 1993), Л.А.Клімовіч (з 1995), Н.А.Сінягубава (з 1997), А.І.Панфілава (з 1999), Т.С.Камінская (з 2001). Канцэртмайстар А. П. Пятрова. У складзе хору 52 чал. ваўзросце ад 11 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне ў дзяцей павагі да калект. творчасці, развіццё іх эстэтычнага густу. У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараўкласікаў (фантазія на музыку І.Дунаеўскага «Вольны вецер» А.Храмушына), сучасных аўтараў («Легенда Белай Русі» Н.Агаравай, «Вечны агонь» Г.Падэльскага), духоўная музыка («Бог з намі» А.Клімовіча) і інш. Калектыў — дыпламант конкурсаў: абл. тура ўсебел. ваен.патрыятычнай песні «Беларусь — мая песня» (г. Баранавічы, 2004), абл. дзіцячай харавой творчасці «Пяю табе, Беларусь» (2004, 2006), раённых харавых калектываў «Дарогамі мужнасці, доблесці, славы» (2005), маст. самадзейнасці «Творчая мазаіка» (2006, усе г. Брэст).
    І.М.Мартынюк.
    94
    БРЭСЦКІ
    Брэсцкі ўзорны паланійны ансамбль танца і песні «Каралінка».
    БРбСЦКІ ЎЗОРНЫ КАНЦЭРТНЫ ХОР ВЎЧНЯЎ 59х КЛАСАЎ «САЛАВЁЙКА». Створаны ў 1984 у г. Брэст пры СШ № 3. У 1987 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.Л.Карпейкіна. У складзе хору 39 чал. ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў. У рэпертуары творы бел. кампазітараў («Песенка пра бусла» ЕЛучанка), кампазітараўкласікаў («Музычны момант» Ф.Шуберта, «Падснежнік» П.Чайкоўскага ў апрацоўцы А.Кажэўнікава, «Калыханка» І.Брамса), рус. («Пра дзівакоў», «Пра мыш у раялі» М.Гаголіна, «Казкі гуляюць па свеце», «Ластаўка» Я.Пцічкіна, «Вечар» Р.Гліэра і інш.), бел., рус. нар. песні («Верабей» у апрацоўцы Н.Шыраевай, «У зялёным у бару»), Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. дзіцячых харавых калектываў(Мінск, 1989), абл. дзіцячайхаравой музыкі (1995, 2000), харавой творчасці «Спяваю табе, Беларусь!» (2006, усе г. Брэст). С.С.Мазурук.
    БРЭСЦКІ ЎЗОРНЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «ЧАРбЎНАЯ ТАБАКЁРКА». Створаны ў 1998 у г. Брэст пры СШ № 12. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр». Стваральнік і маст. кіраўнікТ.А.Тэвасян. У складзе калектыву 25 чал. Mae старэйшую і малодшую групы. Асн. мэты дзейнасці — развіццё акцёрскага майстэрства, выхаванне тэатр. і эстэтычнага густу ў удзельнікаў. Члены калектыву самі вырабляюць атрыбуты і рэквізіт да спектакляў, ствараюць дэкарацыі. У рэпертуары розныя па змесце і
    кірунку творы: «Алёнушка і салдат» А.Ліфшыц, «Кот у ботах» Г.Уладычынай, «Заечая школа» і «Калабок» Т.Тэвасян і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: абл. аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Камянец, 2005; г. Івацэвічы, 2008), гар. дзіцячага драм. мастацтва «Тэатральны калейдаскоп» (г. Брэст, 2009) і інш. Г.А.Васькова.
    БРЙСЦКІ ЎЗбРНЫ ПАЛАНІЙНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА I ПЁСНІ «КАРАЛЁНКА». Створаны ў 1992 у г. Брэст пры абл. Цэнтры маладзёжнай творчасці. 3 2004 дзейнічае пры гар. Цэнтры пазашкольнай работы. У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.С.Траццяк. У складзе ансамбля 65 чал. ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў. У рэпертуары танцы «Паланэз», «Мазур» з оперы
    Удзельнікі Брэсцкага ўзорнага тэатра лялек «Церамок».
    «Галька» С.Манюшкі, «Куявякі Абэрак», нар. танцы і песні рэгіёнаў Польшчы і Бел. Палесся. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. польскіх фалькл. калектываў (г. Жэшаў, Польшча, 2005,2009), дзіцячыхфалькл. калектываў (г. ІванічЗдруй, Польшча, 2002—09), абл. фалькл. мастацтва «Радавод» (г. Брэст, 2009) і інш.
    Ю.У.Новік.
    БРЭСЦКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР ЛЯЛЕК «ЦЕРАМОК». Створаны ў 1984 у г. Брэст пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. Цэнтр маладзёжнай творчасці). У 1988 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр». Кіраўнік С.Д.Казакевіч. Асн. мэта
    дзейнасці — папулярызацыя тэатр,лялечнага мастацтва. У складзе калектыву 30 чал. Выкарыстоўваюцца лялькі трасцявыя, пальчатачныя, паркетныя і марыянеткі. У рэпертуары драм. творы рус. і замежных драматургаў. Сярод пастановак: «Кукарэку» І.Такмаковай (2004), «Тры парсючкі» С.Міхалкова (2008), «Як кацяня навучылася мяўкаць» Н.Гернет (2009), «Певень і сланечнік» К.Мяшкова (2010) і інш. Калектыў — удзельнік абл. і гар. фестываляў лялечных калектываў (г. Брэст, 2001, 2004, 2007, 2009) і інш. С.Д.Казакевіч.
    БРЭСЦКІ ЎЗОРНЫ ХАРАВЬІ КАЛЕКТЬІЎ. Створаны ў 1991 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе №2. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.В.Толак (з 1991), Н.М.Свіржэўская (з 2001). У
    95
    БРЭСЦКІ
    Брэсцкі ўзорны харавы калектыў.
    складзе калектыву 48 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне і развіццё вак.харавых навыкаў удзельнікаў калектыву, выхаванне маст. густу, пачуцця калект. творчасці. У рэпертуары творы замежнай класікі, сучасных бел. кампазітараў, апрацоўкі нар. песень.
    Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: рэсп. акадэмічных вак,харавых калектываў імя Р.Шырмы (г. Брэст, 2005), абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Пружаны, 2005); абл. тура рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай працы настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў і навучэнцаў устаноў культуры і мастацтва (г. Брэст, 2004), удзельнік абл. свята духоўнай музыкі «Песнь песняў» (г. Бяроза, 2005). Н.В.Гусева.
    БР^СЦКІ ЎЗОРНЫ ХОР «КАНТ». Створаны ў 1997 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе №1. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.А.Барысюк, канцэртмайстар І.Я.Шахава. У складзе хору 37 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда харавога мастацтва, папулярызацыя класічнай і сучаснай музыкі. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі («Agnus Dei» Ж.Бізэ), духоўная музыка («Блаславі, душа мая, Госпада» П.Часнакова), апрацоўкі бел. нар. песень («Ой, рэчанька», «Як пагнала бабуленька») і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў: адкрытага «Салют Перамогі» (г. Волагда, Расія, 2000), харавога «Гучыць Масква» (Масква, 2008), рэсп. конкурсу харавых калектываў (г. Светлагорск, 2003).
    БРЭСЦКІ ЎЗОРНЫ ХОР СТАРЭЙШЫХ КЛАСАЎ. Створаны ў 1990 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе № 1. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.А.Вайцюк. Канцэртмайстар С.І.Жук. У складзе хору 42 чал. ва ўзросце ад 9 да
    Брэсцкі ўзорны хор «Кант».
    Брэсцкі ўзорны хор старэйшых класаў.
    18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда харавога мастацтва, папулярызацыя класічнай і сучаснай музыкі. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі («Хор эльфаў» Ф.Мендэльсона, «Нязжатая палоса» П.Часнакова, «Годна ёсць» Дз.Бартнянскага), апрацоўкі бел. нар. песень («Чабарок») і інш. Калектыў прымае актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці школы, выступае на гар. мерапрыемствах, неаднойчы выступаў у Маскве.
    А.Я. Саланкіна.
    БРДСЦКІ ЎЗОРНЫ ХОР хлопЧЫКАЎ «ПЁЎНІКІ». Створаны ў 1975 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе № 1.3 1980 дзейнічае пры гар. Доме культуры. У 1980 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі Л.А.Карабейнікава (з 1975), А.Я.Нярода (з 1984), канцэртмайстар Т.В.Толак (з 2001). У складзе хору ка
    96
    БРЭСЦКІ
    Выступленне Брэсцкага ўзорнага хору хлопчыкаў «Пеўнікі» ў зводным хоры.
    ля 70 чал. ва ўзросце ад 7 да 25 гадоў. Пры хоры дзейнічае вак.харавая студыя (каля 120 чал.). Асн. мэты дзейнасці — духоўнае развіццё і эстэтычнае выхаванне падлеткаў, прапаганда харавога майстэрства. У рэпертуары нар. песні, творы рус. і бел. кампазітараў (А.Зацэпіна, І.Лучанка), замежная класіка («Вясна» Ф.Мендэльсона), духоўная музыка («Ave Maria» Дж.Качыні). Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. фестываляў «Віват, Пецярбург!» (г. СанктПецярбург, 2003), «Пеўчае поле» (г. Кішынёў, 2005), маладзёжнага «Прыморск2009» (г. Прыморск, Балгарыя), рэсп. калядных хароў хлопчыкаў і юнакоў «Раство Хрыстова — на душы святло» (Мінск, 2008), абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Пружаны, 2005), міжнар. конкурсу харавой музыкі «Дні славянскага пісьменства і культуры» (Масква, 2004, 2008), фестывалюконкурсу дзіцячай харавой музыкі «Пеўчае поле» (г. Вільнюс, 2000) і інш. А.Я.Нярода.
    БРЙСЦКІ ЎЗбРНЫ ЦЫМБАЛЬНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1987 у г. Брэст пры СШ № 21 (з 2009 гімназія № 4) як ансамбль цымбалістаў, з 1996 сучасная назва. У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.А.Гойнаш (з 1987), С.У. Раманава (з 1996). У складзе аркестра групы цымбал (сапрана, альты), ударныя інструменты, баян, акардэон, флейта, скрыпка. Удзельнікі — 22 чал., вучні 5—11х класаў. У рэпертуары
    творы бел., рус. і замежных кампазітараў, апрацоўкі сучасных аўтараў. Калектыў — дыпламант абл. аглядаўконкурсаў дзіцячых аркестравых калектываў і інструм. ансамбляў (г. Брэст, 2002, 2005, 2008).
    В.Ю.Раброў.
    БРЭСЦКІ ЎЗОРНЫ ЦЫМБАЛЬНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1999 у г. Брэст пры СШ № 17. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.П.Шырокая. У складзе аркестра 24 чал. (вучні 5—9х класаў). У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень і танцаў, муз. творы бел., рус. і замежных кампазітараў («Куранта», «Бергамаска» з «Полацкага сшытка», «Весялуха» В.Купрыяненкі, трыпціх для цымбал з фартэпіяна «Адажыо», «Танец» В.Іванова, «ЦікаЦіка» А.Абрэу, усе ў інструментоўцы
    Брэсцкі ўзорны цымбальны аркестр.
    І.Шырокай, і інш.), эстр. творы. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалюконкурсу выканаўцаў на нар. інструментах «Пралеска» (г. Брэст, 2005), абл. конкурсу аркестравых калектываў і інструм. ансамбляў (г. Брэст, 2002, 2005, 2008) і інш.
    І.М.Мартынюк.
    БРЭСЦКІ ЎСХбДНІ ПРАМЫСЛОВЫ ВЎЗЕЛ. Пабудаваны ў сярэдзіне 1960х гг. у г. Брэст (архіт. І.Боўт, Э.Бацян, інжынер Л.Кацько, Ю.Нікольскі, В.Сачкоў). Размешчаны ва ўсх. частцы горада. Комплекс аб’ядноўвае дывановы і панчошны камбінаты, заводы элекгралямпавы, электраме
    ханічны, прадпрыемствы агульнага гасп. комплексу (аб’екты энергетычнага, складскога і інш. забеспячэння), звязаных адзінай архіт. задумай з улікам перспектыўнагаразвіцця. Пры будаўніцтве прадпрыемстваў прамвузла выкарыстаны прагрэсіўныя аб’ёмнапланіровачная і інжынерныя прынцыпы. Будынкі маюць дакладную форму плана і лаканічную архітэктуру. Рацыянальная арганізацыя прасторы інтэр'ераўзабяспечвае камфортныя ўмовы для працы. Архітэктура прам. прадпрыемстваў гарманічна спалучаецца з агульным ансамблем забудовы раёна. Буйныя аб’екты адм.быт., лабараторных карпусоў фарміруюць архіт. аблічча вуліц Маскоўская, Піянерская, Я.Купалы. З’яўляецца першым комплексам у Беларусі, дзе выкарыстана тэр. аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў пры макс. каапераванні іх асн. і