Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
БЎДНЫ Беняш, дзеяч беларускай культуры канца 16 — пач. 17 ст., пісьменнік, перакладчык і каментатар твораў антычных аўтараў. Нарадзіўся, верагодна, у мястэчку Лоск або паблізу яго. У 1588 запісаўся ў Каралявецкі (Кёнігсбергскі) унт як «Беньямін Будны, літоўскі шляхціц». Жыў пры двары бел. магнатаў — новагародскага ваяводы Ф.І.Тышкевіча і яго пляменніка А.Храптовіча. 3 1594 служыў аканомам у М.К.Радзівіла Сіроткі. Адначасова займаўся пісьменніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю. У 1599 у Вільні ў друкарні Я.Карцана выйшла фундаментальная праца Б. «Кароткія і ясныя аповесці, якія пагрэчаску называюцца
«Апафегматы» — філас.этычныя сентэнцыі з нагоды вучэння або жыцця антычных філосафаў, палітыкаў, мудрых мужчын і жанчын з твораў Дыягена Лаэрцкага, Плутарха, Цыцэрона і інш. У 17 ст. яна вытрымала 11 выданняў (любчанскае выд. 1614 было значна пашырана за кошт дадатковых філас. матэрыялаў), у 1711 па загадзе Пятра I перакладзена на рус. мову і надрукавана ў Маскве. Пераклаў на польск. мову трактаты Цыцэрона «Пра старасць» і напісаў даягопрадмову (1595, 2евыд. 1603) і «Пра дружбу» (1603, 2е выд. 1606). Характар пісьменніцкай дзейнасці Б., яго творы сведчаць пра секулярызацыю грамадскага жыцця і культуры Беларусі канца 16 — пач. 17 ст., усё большую цікавасць да свецкай думкі, антычнай філасофіі. Асаблівасць яго інтэрпрэтацыі — тэндэнцыя да хрысціянізацыі антычнай этыкі, збліжэння яе з евангельскім маральным вучэннем. На падставе сінтэзу духоўных каштоўнасцей антычнасці і хрысціянства Б. спрабаваў выпрацаваць агульначалавечыя прынцыпы і нормы маралі, карысныя для ўсіх эпох. Ён прыйшоў да высновы, што, каб весці дабрачыннае жыццё, не абавязкова быць хрысціянінам, але неабходна «валодаць светам натуральнага розуму», лічыў, што чалавек павінен жыць у адпаведнасці са сваёй прыродай — разумна і маральна, a розум спалучацца з ведамі. Менавіта філасофія ўзнімае чалавека да ўзроўню маральнай дасканаласці, вучыць правільна паводзіць сябе ў жыцці. У адпаведнасці з хрысціянскай і стаічнай этыкай Б. лічыў, што чалавек павінен задавальняцца тым, што ён мае, ведаць меру ў карыстанні матэрыяльнымі каштоўнасцямі. У вершы «На герб паноў Храптовічаў» сярод найб. важныхдабрачыннасцей Б. называў мужнасць, мудрасць, годнасць, чалавечнасць, шчодрасць, саслоўны гонар, знатнасць. Маральнымі заганамі лічыў непамяркоўнасць, несправядлівасць, баязлівасць, марнатраўства, сквапнасць, ліслівасць і інш. Зрабіў спробу асэнсаваць грамадскі інстытут мецэнацтва. Ён пісаў, што быць апекуном вучоных і пісьменнікаў — вял. гонар, і толькі дабра
чынны, адукаваны чалавек, які любіць сваю Бацькаўшчыну, можа заслужыць такі гонар. У сваю чаргу пісьменнікі, мастакі, вучоныя, якія прысвячаюць мецэнатам свае творы, робяць іх імёны бессмяротнымі.
Літ.: Падокшын С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск, 2003. С.А. Падокшын.
БЎДНЫ Сымон (каля 1530, в. Буды Падляскага ваяв., Польшча — 13.1. 1593), дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік, рэліг. рэфарматар, гісторык. Скончыў фт вольных мастацтваў Кракаўскага унта (паступіў у 1544), магчыма, і Базельскі пратэстанцкі унт. 3 1558 выкладаў на бел. мове катэхізіс у пратэстанцкай школе ў Вільні. 3 1560 кальвінісцкі прапаведнік у Клецку. Адзін з ініцыятараў (з Л.Крышкоўскім і М.Кавячынскім) заснавання Нясвіжскай друкарні, дзе выдаў на бел. мове «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (абодва 1562) іінш. творы. Незадаволены памяркоўнасцю кальвінізму, перайшоў на больш радыкальныя рэфармацыйныя пазіцыі антытрынітарызму. У 1563улісцедашвейцарскага тэолага Г.Булінгера выказаў сумненне ў праўдзівасці хрысціянскага догмату Тройцы. У сярэдзіне 1560х гг. вёў пісьмовую палеміку з рус. праваслаўным багасловам Арцеміем, устанавіў сяброўскія кантакты з друкарамі І.Фёдаравым і П.Мсціслаўцам. У 1564 разам з Л.Крышкоўскім пераклаў на польск. мову і выдаў у Нясвіжы «Гутаркі святога Юсціна, філосафа і пакутніка, з Трыфанам іудзеем». У 1572 выдаў Біблію (на польск. мове), аднак яго каментарыі і заўвагі да Новага Запавету не былі змешчаны выдаўцамі. У 1574 у Лоскай друкарні выдаў Новы Запавет з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, якія з’явіліся першай у сусв. лры спробай радыкальнай рацыяналістычнай крытыкі евангельскіх кніг. У 1574 у лісце да англійскага гісторыка Дж. Фокса Б. выступіў супраць царкоўнага догмату пра боскую прыроду Хрыста. У 1576 выдаў твор «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры», у якім абагульніў свае рэліг.філас. погляды. Як ідэолаг бел.
105
БУДСЛАЎ
радыкальнарэфармацыйнага руху ўдзельнічаў у рабоце арыянскіх сінодаў. Палемізаваў па рэліг. і сац. пытаннях з радыкальнымі арыянскімі ідэолагамі Пятром з Ганёндза, Якубам з Калінаўкі, М.Чаховіцам. У творы «Пра свецкую ўладу» (1583) апісаў гісторыю сваіх сац. і рэліг.філас. рознагалоссяў з «левымі» пра адносіны да феад. грамадства і дзяржавы. У 1589 у Полацку палемізаваў з езуіцкімі тэолагамі, абвяргаў догмат пра бессмяротнасць душы.
Самым надзейным аўтарытэтам у справах веры і пазнання Б. лічыў Біблію. Рацыяналістычнанатуралістьічна трактаваў паняцці замагільнага свету і пасмяротнай узнагароды, боскую тройцу, біблейскія цуды і інш. Матэрыяльную субстанцыю лічыў першаснай адносна духоўнай. Высока цаніў культурнафілас. спадчыну антычнага свету. Яго рацыяналістычнае вучэнне падрыхтавала глебу для развіцця ў Беларусі атэістычнай і матэрыялістычнай думкі. Творы Б. садзейнічалі развіццю вальнадумства. Апраўдваючы тагачасныя грамадскія і дзярж. асновы, ён патрабаваў абмежавання феадальнага свавольства, указваў на неабходнасць пэўных змен і рэформ у жыцці грамадства, крытыкаваў беззаконне, захопніцкія войны, быў прыхільнікам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды. Выступаў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам і справядлівасць правасуддзя. Яго паліт. ідэалам былаасветная манархія, абмежаваная саслоўным прадстаўніцтвам і законам. Лічыў, што феадалы і багатыя гараджане павінны клапаціцца пра адукацыю простага народа і не шкадаваць сродкаў на будаўніцтва школ. Адзначаў багатыя і разнастайныя духоўныя традыцыі бел. народа, неабходнасць развіцця бел. культуры на роднай мове. Б. з’яўляўся таленавітым літаратарам (пісаў на бел., польск., лац. мовах), празаікам і паэтам, вучонымфілолагам, перакладчыкам.
Літ.: П а р э ц к і Я.І. Сымон Будны. Мінск, 1975; Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990; Саверчанк a І.В. Сымон Будны: гуманіст і рэфарматар. Мінск, 1993.
БЎДСЛАЎ, вёска ў Мядзельскім рне, на р. Сэрвач. За 56 км на У ад г. Мядзел, 2 км ад чыг. ст. Будслаў на лініі Полацк—Маладзечна, 130 км ад Мінска. Цэнтр Будслаўскага с/с. 243 гаспадаркі, 568 ж. (2011).
У гіст. крыніцах ВКЛ упамінаецца пад 1504, калі вял. кн. ВКЛ Аляксандр падараваў гэту мясцовасць віленскім манахамбернардзінцам, якія мелі тут драўляную капліцу. У 1560 яны пакінулі Б. У 1643 на месцы драўлянага касцёла (1589) пабудаваны мураваны. У 1783 тут узведзены новы мураваны касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі, пры якім знаходзіліся кляштар бернардзінцаў і 2 капліцы. Паводле прывілея Аўгуста III ад 6.10.1732, Б. — мястэчка. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка Вілейскага павета. У 1848 маёнтак Б. — прыватнае ўладанне І.І.Аскеркі — складаўся з мястэчка (46 двароў, 244 ж., млын, карчма, сукнавальня), 4 вёсак, 3 засценкаўі фальварка. Існавалі праваслаўная царква, сядзіба з гасп. будынкамі (пральня. стайні, двары для жывёлы, млын, бровар, кузня, малатарня, магазін). У маёнтку выраблялі льняное палатно і цэглу. У 1868 — 48 двароў, 259 ж. У 1885 цэнтр воласці Вілейскага павета, 50 двароў, 327 ж., прыходскае вучылішча, касцёл, сінагога, крама, таржок; у 1892/93 навуч. годзе вучыліся 65 хлопчыкаў, 5 дзяўчынак. У 1904 у мястэчку 578 ж., у 1907 — 61 двор, 435 ж. У 1907 каля Б. прайшлачыг. Полацк—Маладзечна, пабудавана станцыя. У 1919 — 790 ж. У 1919—20 працавала бел. гімназія (закрыта польск. ўладамі). 3 18.3.1921 мястэчка Б. (116 двароў, 626 ж.) у складзе Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага (да 1925 Дунілавіцкага) павета Віленскага ваяв. Існавалі млын, лесапільня, аптэка, банк, касцёл, карчма, кірмашы. 3 вер. 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Крывіцкага рна, з 25.12.1962 у Мядзельскім рне. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да 2.7.1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1942 расстралялі тут 270 ж. 3 27.5.1950 выдавалася газ. «Калгасны шлях». У 1970 — 318 двароў, 859 ж. У 1996 — 300 гаспадарак, 721 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, ам
булаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, кафэ, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, 2 магілы ахвяр фашызму, помнік землякам, сав. воіну М.В.Байцараву, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла засл. дзеяча культуры Беларусі П.В.Мядзёлкі. Помнікі архітэктуры: касцёл і кляштар бернардзінцаў (2я пал. 18 ст.), плябанія (19 ст.), сядзіба (канец 18 — пач. 20 ст.). Радзіма дзярж. дзеяча Беларусі І.А.Васілевіча (і мемар. дошка), бел. спевака, арганіста і кампазітара І.Глінскага, П.В.Мядзёлкі. Каля вёскі парк, закладзены ў 1907 (захаваўся часткова).
БЎДСЛАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры канца 18 — пач. 20 ст. ўв. Будслаў Мядзельскага рна. Належала Аскеркам. Уключала сядзібны дом, флігель, гасп. двор, парк. Паводле інвентару 1848, у сядзібе знаходзіліся пральня, стайні, млын, кузня, малатарня, вінакурня. Для хатніх патрэб выраблялі льняное
Будслаўская сядзіба. Фота Я. Чантарыйскага. 1920ягг.
палатно, цэглу. Першапачаткова сядзібны дом 1павярховы, драўляны. У канцы 19 ст. пашыраны і перабудаваны. Да гал. фасада прыбудавана мураваная каланада, якая падтрымлівала тэрасу з балюстрадай (захаваліся рэшткі). Перад домам размяшчаўся парадны партэр з кветнікам, ад яго дауязной брамы, прадстаўленай 4 каменнымі пілонамі на цокалі з часанага граніту, праз парк ішла бярозавая алея. Злева ад дома быў прыбудаваны каменны 2павярховы ў плане флігель, які ў пач. 20 ст. з’яўляўся сядзібным домам. Гал. фасад флігеля вылучаны рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. У вонка