Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
114
БУЛГАК
Сінтаксічны нарыс» (1971), «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч. 3. Лексікалагічны нарыс» (1973), «Вопыт гістарычнага слоўніка рускай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—5, 2002—05), слоўнікаў бібліяграфічнага «Усходнеславянскія мовазнаўцы» (т. 1—3,1976—78) іэнцыклапедычнага «Слова аб палку Ігаравым» у літаратуры, мастацтве, навуцы» (1989), вучэбных дапаможнікаў.
Тв:. Евфнмнй Федоровнч Карскнй: жнзнь, науч. н обшеств. деятельность. Мннск, 1981.
Літ.: Булахов Мнханл Гапеевнч: бногр. очерк н бмблнографня работ. Мннск, 1999.
БУЛАЦКІ Рыгор Васілевіч (5.5.1921, в. Мачулкі Бабруйскага рна — 8.2. 1999), беларускі гісторык, журналіст. Др гіст. навук (1971), праф. (1972). Скончыў БДУ (1951), працаваў у ім (з 1961 заг. кафедры, адначасоваў 1964— 89 дэкан). Даследаваў гісторыю бел. журналістыкі, публіцыст. дзейнасць бел. пісьменнікаў, рабселькораўскі рух у Беларусі і інш.
Тв:. Первые рабселькоры Белорусснн. Млнск, 1969; КузьмаЧорны — публіцыст. Мінск, 1972 (разам з І.І.Сачанкам); Платон Галавач — публіцыст. Мінск, 1973 (разам з Э.А.Карніловічам); Гісторыя беларускай журналістыкі. Мінск, 1979 (у сааўт.).
БЎЛГАК Іасафат (свецкае I г н a ц і й; 20.4.1758, Слонімскі павет — 9.3. 1838), беларускі царкоўны дзеяч. У1763—74 вучыўся ўЖыровіцкай базыльянскай школе (Слонімскі павет). 3 1774 чл. уніяцкага ордэна базыльян. У 1782—85 вучыўся ў Рыме, дзе стаў драм тэалогіі і кананічнага права. Выкладаў у манастырскіх школах у Беразвеччы і Жыровічах. 3 1789 каад’ютар Пінскай епархіі, у 1790—99 епіскап тураўскі. У час царавання Паўла I, ва ўмовах лібералізацыі ўрадавай палітыкі адносна уніятаў, Б. зрабіў шэраг захадаў па вяртанні ў унію парафій, якія перайшлі ў праваслаўе; у 1797 паслаў папскаму нунцыю ў Расіі Л.Літу запіскі аб уціску уніятаў у Кіеўскай і Пінскай епархіях. У 1799—1828 епіскап берасцейскі (рэзідэнцыя ў Навагрудку, з 1810 у Жыровічах). Грэкакаталіцкі кіеўскі мітрапаліт з 1817. 3 1818 Б. таксама
І.Булгак. Мастак І.Ф.Хруцкі. 1838.
старшыня 2га (уніяцкага) дэпартамента Рымскакаталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, з 1828 старшыня асобнай Грэкауніяцкай калегіі. 3 1833 адначасова архіепіскап полацкі. Імкнуўся ўзвысіць значэнне базыльян у царкве. Узмацненне ва ўнутранай палітыцы царызму рускіх вялікадзярж. тэндэнцый з сярэдзіны 1820х гг. прывяло да змяншэння ролі уніяцкай царквы і асабіста Б. У яго акружэнні пачалі пераважаць маладыя дзеячы (І.Сямашка, А.Зубко, В.Лужынскі і інш.), якія ўзялі курс на збліжэнне, аўдалейшыміўз’яднанне з праваслаўнай царквой. Падзеі апошніх гадоў жыцця Б. (урадавая рэформа кіравання уніяцкай царквой 1828, вымушанае асуджэнне мітрапалітам паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве і інш.) канчаткова падарвалі яго ўплыў і аўтарытэт. Смерць Б. з’явілася непасрэднай падставай для скасавання уніі.
Літ.: Бобровскнй П.О. Русская грекоунматская церковь в царствованне нмператора Александра I. СанктПетербург, 1890; Рункевнч С. йсторня Мннской архнепнскопнн (1793—1832 г.). СанктПетербург, 1893.
В.В.Антонаў, А.М. Філатава.
БЎЛГАК Тамаш Іосіфавіч (падп. мянушка Гуліч; 1801, б. фальварак Міцкевічы Навагрудскага ваяв. —
16.2.1895), беларускі рэвалюцыйны дзеяч, мемуарыст. Вучыўся ў Віленскім унце. Падзяляў погляды філарэтаў і філаматаў. Удзельнік паўстання 1830—31. 3 1836 выконваў даручэнні Ш.Канарскага, які рыхтаваў новае вызваленчае паўстанне на тэр. Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Пасля правалу тайнай аргцыі арыштаваны ў Вільні 1 ў 1839 сасланы ў Зах. Сібір на залатыя руднікі. За вынаходніцтвы і арганізацыйныя здольнасці вылучаны кіраўніком шклозавода. 3 Сібіры дасылаў Р.А.Падбярэскаму розныя матэрыялы ў «Rocznik Literacki» (1843—49). У 1857 разам з сям’ёй вярнуўся на радзіму ў Міцкевічы. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1863—64, уваходзіўусклад віленскіх рэв. аргцый, за што зноў сасланы на катаргу ў Томскую губ. Пасля 6 гадоў катаргі ў 1869 Б. пераведзены ў Цывільск (Чувашыя), потым у Казань, дзе пісаў успаміны. У 1871 па амністыі вярнуўся дамоў. Завяршыў мемуары, потым заняўся філас. трактатамі. Лёс многіх яго рукапісаў невядомы.
Літ:. Каханоўскі Г.А. Дарогамі паўстанцаў// Полымя. 1989. № 8.
БЎЛГАК Ян (6.10.1876, в. Асташына Навагрудскага рна — 4.2.1950), беларускі 1 польскі майстар мастацкай фатаграфіі, этнограф, фалькларыст. Скончыў рус. класічную гімназію ў Вільні (1897). Вучыўся ў Ягелонскім унце (Кракаў; 1897—99). 3 1905 займаўся фатаграфіяй. 3 1912 у Вільні. У 1919—39 кіраўнік лабараторыі маст. фатаграфіі пры Віленскім унце. 3 1945 у Варшаве. Заснавальнік і старшыня фотаклуба Польшчы, Віленскага фотаклуба, саюза польск. мастакоўфатографаў і фатаграфічнага тва. Апублікаваў шмат здымкаў бел. нар. тыпаў, крявідаў, вёсак, гасп. пабудоў бел. сялян («Беларус зпад Клецка», «Бабулькабеларуска з маёнтка Перасека пад Мінскам», «Жабракі беларусы пад Мінскам», «Беларус з Міншчыны», «Вечар (Міншчына)», «Краявід з Ашмянскага павета», «Месячнае неба. Багданаў», «Ціша. Возера Нарач», «Белавежская пушча» і інш.). Аўтар прац пра Ф.Рушчыца (у кн. «Фердынанд Рушчыц», 1939), артыкулаў пра бел. фальклор і края
115
БУЛГАКОЎСКІ
знаўства [«Экскурсія на Свіцязь», 1910; «Велікодныя песні на Міншчыне (валачоннікі)», 1911], даследаванняў і падручнікаў па эстэтыцы і тэхніцы фатаграфіі («Фатаграфіка», 1931), краязнаўстве, мастацтве. Фотатэка і калекцыя яго здымкаў (каля 10 тыс.) згарэла ў 1944 у Вільні. Многія яго фота захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Вільнюса і Варшавы.
Літ:. Нікітчанка С. Сяйвопростых вобразаў // Бел. думка. 2005. № 4; К о ш у р С.А. Зямля Карэліцкая і яе славутыя людзі. Мінск, 2009. І.У.Саламевіч.
БУЛГАКОЎСКІ Дзмітрый Гаўрылавіч [1845—1918(?)], беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1869), быў свяшчэннікам. У 1902 адмовіўся ад духоўнага сана, працаваў настаўнікам у Ваўкавыску, Пінску. Друкаваўся ў газ. «Новы час», «СанктПецярбургскія ведамасці», «Мінскія губернскія ведамасці» і інш. Аўтар прац «Беларускія песні. Валачобныя» (1868), «Практычнае кіраўніцтва па нагляднаму засваенню рускага правапісу» (1873), «Гістарычны нарыс Ваўкавыска, павятовага горада Гродзенскай губерні» (1881) і інш. Выдаў фальклорнаэтнаграф. зб. «Пінчукі» (1890), у якім разглядаўдухоўную культуру насельніцтва цэнтр. часткі Палесся. Аўтар рамана «Блізняты» (1903), аўтабіягр. аповесці «У баку ад жыцця» (1909).
Тв:. Отголоскн старнны об Отечественной войне. СанктПетербург, 1912.
БУЛГАРЫН Фадзей Венядзіктавіч (5.7.1789, маёнтак Пёрышава Ігуменскага павета, цяпер Уздзенскі рн — 13.9.1859), рускі журналіст і пісьменнік. Скончыў Сухапутны шляхецкі кадэцкі корпус у Пецярбургу (1806). 3 1806 служыў у рас., з 1811 у франц. арміях. 3 1816 жыў на Віленшчыне, з 1819 у Пецярбургу, дзе супрацоўнічаў у альманаху «Полярная звезда». У 1825—59 (з 1831 з М.І.Грэчам) выдаваў газ. «Северная пчела», у 1825— 39 час. «Сын отечества». У найб. вядомым рамане «Іван Выжыгін» (1829), а таксама ва «Успамінах» (ч. 1—6, 1846—49) і некаторых нарысах адлюстраваны побыт насельніцтва Беларусі. Выступаў супраць рэаліст. кірунку ў лры. Яркі сатыр. вобраз Б.
намаляваны ў бел. паэме «Тарас на Парнасе».
Тв.: Выбранае. Мінск, 2003.
Літ.: К і с я л ё ў Г. Пошукі імя. Мінск, 1978; Богдановнч М. Булгарнн в белорусской шуточной поэме // Багдановіч М. Зорка Венера. Мінск, 1991.
БЎЛДЫК Валерый Якаўлевіч (н. 8.11.1946, Мінск), беларускі аператар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1968). 3 1972 на Бел. тэлебачанні. Сярод работ на «Тэлефільме»: ігравыя «Новая зямля» (1982), «Запрашэнне» (1987), тэлефільмыспектаклі «Паляванне на апошнягажураўля» (1986), «Песня пра зубра» (1980), фільмыбалеты «Альпійская балада» (1987), «Страсці (Рагнеда)» (1996), фільмопера «Францыск Скарына» (1990), дакум. ігравы «Да вас, сучаснікі мае» (1989, у сааўт.); муз. «Белы сон» (1984), «Славянскія танцы» (1994). Сярод фільмаў у «Белвідэацэнтры»; фільмыспектаклі «КармінаБурана» (1990), «Шчаўкунок» (1992), «Спартак» (1993), «Чароўная флейта» (1994), «Страсці (Рагнеда)» (1996) і інш.
БУЛЁН, к р ы ш а н ы, традыцыйная рэдкая страва. Вараць з крышанай бульбы і морквы, заскварваюць салам з цыбуляй, кавалачкамі сялянскай каўбасы. Летам Б. прыпраўляюць пер’ем цыбулі, кропам. Часам Б. замест засквары забельваюць. Вядомы на ўсёй тэр. Беларусі.
БУЛІНСКІ Андрэй Аляксандравіч (11.1.1910, г. Варонеж, Расія — 25.1. 1984), беларускі кінааператар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1964). Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн. інт у Ташкенце (1931). 3 1935 на к/студыях «Савецкая Беларусь», «Беларусьфільм». Сярод работ: маст. фільмы «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» (1936), «Дзеці партызана» (1954), «Зялёныя агні» (1955), «Нашы суседзі» (1957), «Першыя выпрабаванні» (1960—61), «Масква—Генуя» (1964); тэлефільмы «Вялікае процістаянне» (1974), «Доўгія вёрсты вайны» (1975, 1я і 3я серыі); дакум. і навук.папулярныя «Савецкая Беларусь» (1950, у сааўт.), «Белая вежа» (1952, з І.Пікманам), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1958) і інш. Рэжысёр тэлефільма «Разгубленасць» (1970).
А.А.Булінскі.
Здымаў сюжэты для кінаперыёдыкі. Дзярж. прэмія СССР 1949. Дзярж. прэмія Беларусі 1967. А.П.Бабкова.
БЎЛКА, невялікі хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб; жытні хлеб; бохан хлеба.
БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 18.3.1935, в. Селішча Навагрудскага рна), беларускі мовазнавец. Чл.кар. НАН Беларусі (1994). Др філал. навук (1981), праф. (1992). Скончыў
БДУ (1959). 3 1965 у Інце мовазнаўства і лры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі (з 1984 заг. аддзела). Даследуе бел. мову ў яе гіст. развіцці, старабел. графіку, арфаграфію, фанетыку, марфалогію, лексікалогію, моўныя асаблівасці старабел. помнікаў («Вісліцкі статут», «Літоўская метрыка», «Статуты ВКЛ», «Троя») і інш. Аўтар навук. прац: «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970), «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972), «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV—XVIII стст.» (1980), «Слоўніка іншамоўных слоў»
116
БУЛЬВАР
(т. 1—2, 1999), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (2008), шматлікіх дапаможнікаў для ВНУ. Навук. кіраўнік, рэдактар і адзін з аўтараў «Пстарычнага слоўніка беларускай мовы»(вып. 1—29,1982—2009). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.