Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Пасля Лют. і Кастр. рэв. 1917 Б. вагаўся паміж рознымі паліт. сіламі. XI канферэнцыя Б. (16—22.3.1919, Мінск) прызнала сав. ўладу і заклікала падтрымаць яе, актыўна змагацца супраць унутранай і знешняй контррэвалюцыі. Аднак Б. заявіў, штоўдачыненні да бальшавікоў ён застанецца «партыяй апазіцыі». ХІП надзвычайная канферэнцыя Б. (крас. 1920) пасля цяжкай дыскусіі заявіла пра далучэнне яго да РКП(б) на ўмовах Камінтэрна. Правыя бундаўцы не прызналі гэта рашэнне і на сваёй канферэнцыі (крас. 1920, Віцебск) аб’ядналіся ў Б. сац.дэмакратычны. У пач. 1920х гг. Б. у сав. краіне знік з паліт. арэны.
У Зах. Беларусі, што паводле Рыжскай дамовы 1921 адышла да Польшчы, Б. існаваў да 1939 як самаст. партыя, меў уплыў на яўр. рабочых і рамеснікаў, стаяў на пазіцыях легальнай парламенцкай дзейнасці. Патрабаванне культ.нац. аўтаноміі было заменена новым заклікам — агульнай аўтаноміі яўр. насельніцтва ў культурным, эканам. і паліт. жыцці, што
схіляла Б. да супрацоўніцтва з партыяй «ПаалейЦыён». Пад уплывам Б. знаходзіўся шэраг каап., культ. і спартыўных аргцый, у т.л. Банк яўр. кааператываў, а таксама Цэнтр. школьная аргцыя, культ.асветная аргцыя «Культурліга», маладзёжныя аб’яднанні «Цукунфт», «Скіф», спарт. рабочы саюз «Моргенштэрн», рабочае тва фіз. выхавання «Ютжыл» і інш. Пераважны ўплыў Б. меў у прафсаюзным руху Зах. Беларусі, які выкарыстоўваў для арганізацыі мітынгаў і забастовак пратэсту супраць ушчамлення паліт., эканам., нацыянальных правоў яўрэяў. Б. спыніў існаванне на тэр. Зах. Беларусі ў канцы 1939 пасля ўз’яднання яе з БССР.
Літ.: Савмцкнй Э.М. Всеобшнй еврейскнй рабочнй союз в Лнтве, Польше н Росснн // Палітычныя партыі Беларусі: дапамож. для вывучаючых гісторыю Беларусі. Мінск, 1994; С к н р А. Еврейская духовная культура в Беларусн. Мянск, 1995; Крпвенькнй В. БУНД // Полнтнческне партнн Росснн. Конец XIX — первая треть XX в.: энцнкл. М., 1996; Казлякоў У.Я. Палітычныя партыі Беларусі (пачатак XX ст. — канец 20х гг.). Мінск, 2000; М о ш у к А.В. Полнтнческая деятельность Бунда на террнторнн Западной Беларусн в 1921 — 1939 гг. // Весн. Брэсцкага унта. Сер. гуманіт. і грамад. навук. 2007. № 2. У.Я.Казлякоў.
БЎРАЗСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНАЭТНАГРАФ(ЧНЫ ГУРТ «ЛЯНбК». Створаны ў 1946 у в. Буразь Жыткавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.Дрынеўскі (з 1946), К.Блоцкая (з 1993), К.Валюшыцкая (з 2007). У рэпертуары абрадавы і пазаабрадавы лірычны фальклор Тураўшчыны: песні веснавога («Да плыве човен», «Гу, вясна», «Bafly, вяду карагод») і летняга («У нашым полі зажыначкі», «Ой, леталетайка», «Ой, рана на Йвана») цыклаў, калядныя («У Віфлееме», «Ой, Божае народжанне»), шчадроўныя («Гогого, каза», «Ой, на моры да на сіненькім»), вясельныя (Ой, кумкуме», «Маладому штаны шылі», «Ужо мы дзела зрабілі») і інш. Калектывам адноўлены мясц. абрады Гуканне вяс
119
БУРАК
Буразскі народны фальклорнаэтнаграфічны гурт «Лянок».
ны, Юр’я, Купалле, Зажынкі, Дажынкі, Вяселле, Хрэсьбіны і інш.
Т. Ф.Дарошка.
БУРАК Леанід Іванавіч (23.3.1930, в. Кульшыно Вілейскага рна — 24.12. 1996), беларускі мовазнавец. Засл. работнік адукацыі Беларусі (1990).
ЛЛ.Бурак.
Др філал. навук (1980), праф. (1982). Скончыў БДУ (1953). Працаваў у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1966 у БДУ. Даследаваў структурныя і функцыянальныя асаблівасці бел. сінтаксісу, мову твораў Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы. Аўтар прац «Пунктуацыя беларускай мовы» (3е выд. 1982), «Сучасная беларуская мова» (2е выд. 1985), «Далучэнне ў сучаснай беларускай мове» (1975), «Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы» (1980), «Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя» (1987) і інш. Адзін з аўтараў акадэмічнай «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1 — 2, 1962—66), нарматыўнага «Слоўніка
беларускай мовы» (1987), шэрага навук. дапаможнікаў.
БУРАК Надзея Іванаўна (1926, в. Яцукі Дзятлаўскага рна — 1997), беларуская народная спявачка, знаўца мясцовага аўтэнтычнага абрадавага і пазаабрадавага фальклору. Манеру выканання пераняла ад дзеда і бацькі. Мела голас тэмбру альт і дыханне унікальнай шырыні. У 1938 разам з сям’ёй пераехала ў в. Ахонава Дзятлаўскага рна. У час Вял. Айч. вайны была партыз. сувязной. У 1986—96 заснавальнік і кіраўнік фалькл. гурта ў в. Ахонава. Адна з гераінь навук.папулярнага фільма «Пранясі, Божа, хмару» (1990, рэж. А.Шклярэўскі). Песні, запісаныя ад Б., увайшлі ў зб. «Песні беларускага Панямоння» Т.Варфаламеевай (1998).
А.М.Ненадавец.
БУРАКІ, традыцыйная рэдкая страва. Салодкія буракі крышаць кавалачкамі і вараць, дадаючы капусны ці гурочны расол, квас, воцат і разнастайныя спецыі. Буракі заскварваюць ці гатуюць з мясам, часта прыпраўляюць смятанай. Ядуць з бульбай ці хлебам. Пашыраны на тэр. ўсёй Беларусі.
БУРАКОЎ Якаў Георгіевіч (27.12. 1911, ст. Луша, Літва — 1.1.1988), беларускі акцёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). 3 1930 у трамах Гомельскім і Беларускім у Мінску. 3 1932 у Бел. тэатры імя Я.Коласа. Майстар эпізоду. Стварыў вобразы імпазантныя і стрыманыя ў выяўлен
ні пачуццяў з выразным сцэнічным малюнкам: Мацейка («Прымакі» Я.Купалы), Першы шляхцюк, Шукайла («Несцерка», «Машэка» В.Вольскага), Камендант, Паляніца («Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Шчабнёў («Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна), Васілій («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Стараста («Улада цемры» Л.Талстога), Дон Педра («Дзяўчына са збанам» Лопэ дэ Вэгі) і інш. Сярод казачных вобразаў з падкрэслена камедыйнымі рысамі: Купец, Страшыдла
Я.Г.Буракоў.
заморскае («ІвандыМар’я» У.Гольдфельда), Антон («Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча) і інш.
БУРАЛКІН Генадзь Васілевіч (н. 12.2.1942, г. Ленінагорск, Казахстан), беларускі скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1976). 3 1976 на Гродзенскім маст. камбінаце. Працуе ў галіне манумент. і станковай скульптуры. Творы вылучаюцца філасафічнасцю і абагульненнем вобразаў, вытанчанасцю форм: станковыя кампазіцыі «Вясна Перамогі» (1978), «Яблынька» (1981), «Музыка» (1990), «Сын зямлі» (1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі» (1993), «Сымонмузыка» (1994), «Скок» (1995), «Музыкі» (2006), скульпт. серыі «Жаночыя партрэты» (1980ягг.), «Прысвячэнне П.Пікаса» (1996), «Скачок» (1998—2000), «Жыцень» (2000), «Берагіня» (2001—02), «Лікі камянёў» (2002), «Лель» (2003) і інш. Аўтар манумента шахцёрскай славы ў г. Салігорск (1976), мемар. знакаўгонар 850годдзя г. Гродна (1978) і пом
120
БУРДОН
ніка «Георгій Перамаганосец» у г. Бабруйск (1990), кампазіцыі на ст. метро «Няміга» ў Мінску (1990), ансамбля воінампагранічнікам у г. Гродна (2004). Аформіў інтэр’ер абл. драм. тэатра (у сааўт.) і Дома грамадзянскіх абрадаў у г. Гродна (усё 1970я гг.).
Літ.: К р е п а к Б. Геннаднй Буралкнн: Скульптура. Графнка. Мянск, 2006.
БУРАЎКІН Генадзь Мікалаевіч (н. 28.8.1936, в. Тродавічы Расонскага рна), беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. СкончыўБДУ (1959). Працаваўу час. «Камуніст Беларусі», на Бел. радыё, у газ. «Літаратура і мастацтва». 3 1972 гал. рэд. час. «Маладосць». 3 1978 старшыня Дзярж. кта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, з 1990 пастаянны прадстаўнік БССР, з 1991 Рэспублікі Беларусь пры ААН, з 1994 намеснік міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь. У 1995—2001 працаваў у час. «Вожык». Першы зб. «Майская просінь» (1960). Паэзіі Б. ўласціва сац. скіраванасць, маральная завостранасць, палемічны запал, светлая, задушэўная інтанацыя. У кн. «3 любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978, Дзярж. прэмія Беларусі 1980), «Гняздо для птушкі радасці» (1986) і інш. раскрывае біяграфію па
Г.Буралкін. «Музыкі». 2006.
калення, якое зведала пакуты вайны. Вершы збкаў «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), «Жураўліная пара» (2004) прысвечаны пытанням жыцця і смерці, любові, прыгажосці, дабрыні. Інтымная
Г.Бураўкін.
лірыка Б. ў кнігах «Пяшчота» (1985), «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001). Піша для дзяцей: «Тры казкі пра Зая» (1974), «Сінія арэлі» (1987), кн. прозы «Тры старонкі з легенды» (1971). Аўтар сцэнарыяў дакум. фільмаў «Апаленая памяць» (1975), «Падарожжа па Беларусі» (1976), маст. фільма «Полымя» (1974, з Ф.Коневым 1 У.Халіпам). Перакладае на бел. мову творы рус., укр., літоўскіх, балгарскіх і інш. паэтаў. Многія яго вершы пакладзены на музыку (песенны зб. «Табе, Беларусь», 1984). Паводле паэмы Б. «Хатынскі снег» напісаў кантату кубінскі кампазітар Р.С.Ферэр. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1986; Выбранае. Мінск, 1998; Жураўліная пара: вершы канца стагоддзя. Мінск, 2004; Лісты да запатрабавання: вершы і паэмы. Мінск, 2010.
Літ:. Барсток М. Руплівы поўдзень: нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна. Мінск, 1984; Гніламёдаў У. Споведзь пакалення (Генадзь Бураўкін) // Гніламёдаў У. Упоравень з векам. Мінск, 1976; Барадулін Р. Парастак радка, галінка верша. Мінск, 1987; П а н ч а н к а П. Высокі бераг. Мінск, 1993; Бароўская І.А. Пад зоркаю кахання і любові: творчыя партрэты майстроў беларус. песеннай лірыкі. Мінск, 2008.
Н.М.Пыско.
БУРАЧОК Мацей, гл. Францішак Багушэвіч.
БЎРБІС Аляксандр Лаўрэнавіч (20.10. 1885, Вільня — 20.3.1922), дзеяч беларускага нацыянальнавызваленчага руху. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), чл. яе ЦК. 3 пач. 1906 вёў агітацыю і арганізоўваў забастоўкі рабочыхсталяроў у Мінску і с.г. рабочых Навагрудскага павета. У 1906—09 зняволены ў турму. Пасля працаваў у Віленскім тве сельскай гаспадаркі. У 1917 узначальваў Маскоўскую аргцыю БСГ. 3 1919працаваўваУсерас.савеце нар. гаспадаркі, з мая 1919 у Наркамземе ЛітоўскаБел. ССР. У 1920 удзельнічаў у выданні газ. «Савецкая Беларусь». 3 1921 намеснік наркома замежных спраў БССР, адзін з арганізатараў Тва Чырвонага Крыжа БССР. Чл. ЦВК БССР у 192122. Выступаў за цэласнасць сав. Беларусі, культ.духоўную самастойнасць.Прапагандаваў неабходнасць кансалідацыі ўсіх плыней бел. нац.
А.Л.Бурбіс.
руху. Яго ідэі, погляды і дзейнасць паўплывалі на фарміраванне дзярж. палітыкі БССР у 1920я гг. Аўтар навук. працы «Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі» (1920, апубл. 1922) і інш. Вядомы як акцёр, чытальнік і рэжысёр, адзін са стваральнікаўбел. прафес. тэатра. Удзельнічаў у рабоце Першай бел. трупы І.Буйніцкага, Бел. муз.драм. гурткаў Вільні. Паставіў спектаклі «Па рэвізіі» (1906) і «Пашыліся ў дурні» (1910) М.Крапіўніцкага, «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча (1915).