• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    87
    БРЭСЦКІ
    Брэсцкі ўзорны ансамбль скрыпачоў.
    на званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Л.Сінкевіч. У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне і развіццё навыкаў ансамблевай ігры, выхаванне ў навучэнцаў маст. густу, пачуцця калект. творчасці. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі, сучасных бел. кампазітараў. Калектьгў актыўна ўдзельнічае ў канцэртнай дзейнасці муз. школы, вядзе культ.асветніцкую работу сярод насельніцтва, выступае на розных сцэнічных пляцоўках горада.
    Н.В.Гусева.
    раўнікі: І.Р.Фень(з 1993), А.У.Шамятуха (з 2005). У складзе ансамбля 5чал.ваўзросцеад 12да 18гадоў. Мэты дзейнасці — прапаганда нар. інструментаў, папулярызацыя нар. музыкі. У рэпертуары апрацоўкі рус. і бел. нар. песень і танцаў («Беларускі танец», «Круціха», «Беларуская полька» і інш.). Калектыў выступае з канцэртамі за мяжой (Бельгія, Галандыя, Польшча). А.Я.Саланінка.
    БРЙСЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧбЎ. Створаны ў 1983 у г. Брэст пры муз. гімназіі № 4 (з 2009 гімназія № 4). У 1988 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.У.Іваноўская (з 1983), М.Я.Мінстр (з 1987), А.А.Якаўлева (з 1992), Т.Г.Елгіна (з 1993), А.В.Вярэніч (з 1996), Ю.В.Баброва (з 2007). У складзе ансамбля 19 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Мэты дзейнасці — прапаганда струнных інструментаў, папулярызацыя сярод дзяцей і моладзі класічнай і сучаснай музыкі. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Вясковы танец» І.Баха, «Вальс» П.Чайкоўскага, «Чаканне» Я.Крылатава, «Музычны момант» Ф.Шуберта, «Вечнае каханне» Ж.Гарварэнца і інш. Калектыў — лаўрэат абл. аглядаўконкурсаў аркестравых калектываў і інструм. ансамбляў (г. Брэст, 1998, 2002, 2005, 2008). В.Ю.Раброў.
    брЗсцкі ўзОрны ансамбль СКРЫПАЧбЎ «КАНТАБІЛЕ». Створаны ў 1991 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе № 1. У 2008 прысвоена
    званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.В.Куляшова (з 1991), Л.А.Філатава (з 2004), Т.І.Масюк (з 2008). У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда струнных інструментаў, папулярызацыя сярод дзяцей і моладзі класічнай 1 сучаснай музыкі. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі («Менуэт» В.Моцарта), сучасных кампазітараў («Калыханка» С.Нагдзяна), апрацоўкі нар. песень («Рэха», балгарская нар. песня) і інш. Калектыў прымае ўдзел у канцэртнай дзейнасці школы, выступае на прадпрыемствах і ва ўстановах горада.	А.Я.Саланкіна.
    БРбСЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧбЎ «ЧАРбЎНЫЯ ГЎКІ».
    Створаны ў 2002 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе № 2. У 2009 прысвое
    Брэсцкі ўзорны ансамбль скрыпачоў «Кантабіле».
    БРбСЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ СПАРТЬІЎНАГА БАЛЬНАГА ТАНЦА «ВІКТбРЫЯ». Створаны ў 1992 у г. Брэст пры абл. Цэнтры маладзёжнай творчасці. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.В.Іванова, В.У.Іваноў. У складзе ансамбля 120 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне да мастацтва танца, павышэнне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў ансамбля. У рэпертуары танцы розных стыляў і кірункаў: кампазіцыі ў еўрап. «James Bond» і лацінаамер. «Elvis» рытмах, харэагр. імправізацыя «Карыда» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат турніраў па спарт. танцах: міжнар. «Grodno Open» (г. Гродна, 2008), рэсп. «Парад зорак» (2007), «Expo Dance», «Крыштальны кубак», «Метfis Cup» (усе 2008), «Сузор’е» (2008—
    88
    БРЭСЦКІ
    Удзельнікі Брэсцкага ўзорнага ансамбля спартыўнага бальнага танца «Вікторыя».
    09), «Fusion Dance Fantasy» (усе Мінск), «Танцавальны экспрэс» (г. Віцебск), «Фіеста запальвае агні» (г. Баранавічы, усе 2009), міжнар. конкурсаў па спарт. танцах «Grand Prix Polskie» (г. Кракаў, Польшча, 2007), «Classic Party» (г. Варшава, 2008), «Адкрыты кубак горада Мінска» (Мінск), «Wratislavia Euro Dance Festival» (г. Вроцлаў, Польшча, абодва 2009), удзельнік адкрытага чэмпіянату Беларусі па спарт. танцах «Belarus Open» (Мінск, 2007, 2009) і інш.
    В.У.Іваноў.
    БРЗСЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «НАДЗЁЯ». Створаны ў 1988 у г. Брэст пры гар. Доме культуры. У 1991 прысвоеназванне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.М. Марынчык (з 1988), Л.П.Зяленіна (з 1994). У складзе ансамбля 55 чал. ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — раскрыццё танц. здольнасцей удзельнікаў і фарміраванне своеасаблівага каларыту ансамбля. У рэпертуары рус., укр., малдаўскія эстр. і бальныя танцы, бел. кампазіцыі, у аснове якіх дзіцячы нац.
    фальклор («Трасуха», «На вячорках», «Полька з прысюдамі», «Вясковая мазурка»), харэагр. пастаноўкі з элементамі гульні («Верабейка», «Казачкі», «Заёнец») і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Палескі карагод» (г. Пінск, 1989), харэагр. (г. Люблін, Польшча, 1990), дзіцячай творчасці «Калядныя канікулы» (Масква, 1995), фальклору (г. Варна, Балгарыя, 1996), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997), «Культура без межаў» (мястэчка Кабыляны, Польшча, 2005), «Музычныя Еўрасустрэчы» (г. Біберах, Германія, 2005), фестываляўконкурсаў дзіцячай і юнацкай творчасці «Без межаў» (г. СанктПецярбург, 2007), «Містэрыя танца» (Кіеў, 2008), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998) і інш.
    Л.П.Зяленіна.
    брэсцкі ўзОрны ансамбль ТАНЦА «ПРАМЁНЬЧЫК». Створаныў 1985уг. Брэст пры гар. Доме піянераў і школьнікаў (з 2004 rap. Цэнтр пазашкольнай работы). У 1989 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектьгў». Кіраўнік Т.В.Натарава. У складзе ансамбля 62 чал. ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Гульні», «У нашай хаце свята», «Берасцейская вячорка», бел., укр., малдаўскія нар. танцы
    Удзельнікі Брэсцкага ўзорнага ансамбля танца «Надзея».
    Брэсцкі ўзорны ансалібль танца «Праменьчык».
    89
    БРЭСЦКІ
    («Казачок», «Паўзунец», «Жаўраначак») і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Славянская мазаіка» (Масква, 2007), нар. творчасці «Белы гарлачык» (г. Кахул, Малдова, 2008), рэсп. дзіцячага конкурсу харэагр. майстэрства «Танцавальная карусель» (Мінск, 2006) і інш.
    Ю.У.Кузьміч.
    БРЭСЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ УДАРНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ТАМБУРЫН». Створаны ў 1998 у г. Брэст пры дзіцячай муз. школе № 1. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.М.Нярэзька, канцэртмайстар А.В.Вальшынец. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда ўдарных інструментаў, папулярызацыя сярод дзяцей і моладзі класічнай і сучаснай музыкі. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі («Танец з шаблямі» А.Хачатурана, «Карнавал» В.Сафонава), сучасных кампазітараў («Маленькая мексіканская фантазія» М.Пташынскай) і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў: дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2006), маладзёжнага (г. Быдгашч, Польшча, 2006), джазавай музыкі (г. Паневяжыс, Літва, 2008) і інш.
    А.Я.Саланкіна.
    БРЭСЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ УДАРНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «TAMTAM». Створаны ў 2003 у г. Брэст пры муз. гімназіі № 4 (з 2009 гімназія
    Брэсцкі ўзорны ансамбль ударных інструментаў «Тамбурын».
    № 4). У 2010 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Дз.Г.Грушэўскі. У складзе студыі 11 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Для стварэння яркага гучання ў калектыве выкарыстоўваюць фп., сінтэзатар, флейту, скрыпку, басгітару і інш. інструменты. У рэпертуары апрацоўкі Дз.Грушэўскага твораў кампазітараўкласікаў (марш з оперы «Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева, «Арыя» І.С.Баха), творы бел. (адажыо з балета «Маленькі прынц» Я.Глебава), рус. («Гавот з класічнай сімфоніі» С.Пракоф’ева, «Камарынская», «Марш драўляных салдацікаў», танец феі Дражэ з балета «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага) і інш. кампазітараў. Калектыў — дыпламант і лаўрэат абл. аглядуконкурсу дзіцячых аркестравых калектываў і інструм. ансамбляў (г. Брэст, 2005, 2008).	Дз.Г.Грушэўскі.
    Выступленне Брэсцкага ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Прэстыж».
    БРбСЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «ПРЭСТЬІЖ». Створаны ў 1998 у г. Брэст як прыватная некамерцыйная ўстанова «Школа танца «Прэстыж». 3 2008 дзейнічае пры абл. Цэнтры маладзёжнай творчасці, спачатку як школатанца «Прэстыж». У 2009 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Г.М. Ляўчук. У складзе ансамбля 180 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. У рэпертуары жартоўная кампазіцыя «Козачка», бел. карагод «Сэрца зямлі маёй», спартыўнаэстр. кампазіцыя «Японская кветка сакуры», танцы інш. краін свету («Ірландскі танец», «Іспанія», «Танга саскрыпкай» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячаюнацкага харэагр. «Містэрыя танца» (Кіеў, 2008), дзіцячай творчасці адукац. устаноў «Славянская мазаіка» (Масква, 2009), «Дажынкі» (г. Паланец, Польшча, 2007), рэсп. дзіцячага танц. шоу «Мегаданс» (Мінск, 2008—09), абл. фалькл. мастацтва «Радавод» (г. Брэст, 2008), творчага праекта культуры і мастацтва «Народнае шоу «Крутыя рабяты» (Мінск, 2008). Г.М.Ляўчук.
    БРЭСЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАСПАРТЫЎНАГА ТАНЦА «ЧбРНЫ ЛОТАС». Створаны ў 1998 у г. Брэст пры гар. Доме культуры мікрараёна Вулька. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.А.Рыбачук, харэограф Т.В.Кароткая. У складзе ансамбля 74 чал. ва ўзросце ад 7 да 22 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — эс
    90
    БРЭСЦКІ
    Удзельнікі Брэсцкага ўзорнага ансамбля эстраднаспартыўнага танца « Чорны мтас».
    Брэсцкі ўзорны аркестр народных інструментаў.
    творы замежных класікаў і сучасных кампазітараў, апрацоўкі нар. песень і танцаў, эстр. творы («Успамін» А.Джойса, «Смаленскі гусачок» у апрацоўцы Ю.Сычука, «Аркестр іграе джаз» Я.Дзярбенкі, «Валжаначка» Я.Кузняцова і інш.). Калектыў — дыпламант абл. конкурсу аркестравых калектываў і інструм. ансамбляў (г. Брэст, 2002, 2005, 2008), удзельнік канцэртаў у школах раёна і горада, дзіцячых садках, на прадпрыемствах горада і інш. І.М.Мартынюк.
    БРбСЦКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1991 у г. Брэст пры СШ № 21 (з 2009 муз. гімназія № 4). У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектьгў». КіраўнікТ.А.Саўчанкава. У складзе аркестра групы балалаек, домр, баянаў, акардэонаў, ударных інструментаў з цымбаламі, фп., драўлянымі духавымі інструментамі. Удзельнікі — вучні 6—11х класаў. У рэпертуары творы кампазітараў бел., рус., замежных, мясц. аўтараў (С.Любчук, В.Кукушкін, А.Гарноўскі). Калектыў — дыпламант абл. аглядаўконкурсаў дзіцячых аркестравых калектываў і інструм. ансамбляў (г. Брэст, 1999, 2002, 2005, 2008).