• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    нікі М.Я.Мінстар (з 1973), Л.Ф.Супраненка (з 1982), В.В.Касценка (з 1995). У складзе аркестра — 15 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. кірунак і мэта: аркестравае выканальніцтва, культ.асветнаядзейнасць. У рэпертуары творы класічныя, сучасных замежных і бел. кампазітараў. Калектыў — дыпламант Рэсп. конкурсу харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў культуры і мастацтва (г. Брэст, 2001), удзельнік міжнар. фестываляў «Быдгашчцкія муз. імпрэсіі» (г. Быдгашч, Польшча, 1996—98), класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» (г. Брэст, з 2005, штогод), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998) іінш. Р.А.Жабінскі.
    БРбСЦКІ НАРбДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ХОР. Створаны ў 1954 у г. Брэст пры муз. вучылішчы (з 1993 муз. каледж). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Г.Жукоўская, М.І.Трафімук, канцэртмайстры: Ю.П.Перапяліцын, М.Я.Напольнава (з 1975), І.П.Праліска, Т.А.Нуждзіна (з 2004). У складзе хору вучні каледжа аддз. харавога дырыжыравання. Асн. мэта дзейнасці: падрыхтоўка канцэртных праграм. У рэпертуары харавыя творы рус. і замежнай музыкі (С.Рахманінава, А.Стравінскага, П.Чайкоўскага 1 інш.), нар. песні і песні ваен. гадоў, сачыненні сучасных бел. кампазітараў (Я.Атрашкевіч, С.Бутасавай, Ю.Цагойка і інш.) 1 інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. акадэмічных хароў (г.
    Брэсцкі народны ліаладзёжны эксперыментальны тэатрстудыя «Люстэрка». Сцэна са спектакля «Верую!» 3. Таболкіна.
    Люблін, Польшча, 1989), еўрап. маладзёжнага музычнага (г. Будапешт, 1995), рэсп. акадэмічных і вак.харавых калектываў імя Р.Шырмы (Мінск, 1992), абл., прысвечанага 100годдзю Р.Шырмы (1992), духоўнай музыкі «Песнь песняў» (1997, абодва г. Брэст), рэсп. аглядаўконкурсаў харавых 1 аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў Мінва культуры Рэспублікі Беларусь (2001,2005), удзельнік рэсп. фестывалю харавой музыкі «Свята песні» (Мінск, 2009).
    Р.А.Жабінскі.
    БРбСЦКІ народны МАЛАДЗЁЖНЫ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «ЛЮСТбРКА». Створаны ў 1988 у г. Брэст пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. Цэнтр маладзёжнай творчасці). 3 1996 дзейнічае пры Доме культуры чыгуначнікаў. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.М.Яшчук. Асн. мэты дзейнасці — творчы пошук на драматургічным матэрыяле рус. класікаў з тэатр.філас. ухілам, падрыхтоўка маладых творчых людзей да паступлення ў тэатр. ВНУ. У рэпертуары творы рус., бел. сучасных драматургаў, удзельнікаў калектыву. Сярод пастановак: «Жаніцьба» М.Гогаля (2001), «Чарнобыльская малітва» С.Алексіевіч (2006), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (2007), «Верую!» З.Таболкіна (2009), тэатралізаваныя праграмы да Дня Перамогі «Нам гэтыя дарогі забыць нельга...» (2008), вечар, прысвечаны 150годцзю з дня нараджэння А.Чэхава (2010) і інш. Калек
    82
    БРЭСЦКІ
    тыў — удзельнік фестываляў: рэгіянальнага і абл. тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Брэст, 2005, 2008), аматарскіх тэатраў сярод тэатраў Бел. чыгункі (г. Орша, 2005, 2007, 2009) і інш. У.М.Яшчук.
    БРЭСЦКІ НАРОДНЫ СІМФАНІЧНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1951 у г. Брэст пры муз. вучылішчы (з 1993 муз. каледж). У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Р.Солапаў і М.Я.Мінстар (з 1951), А.А.Мартыненка (з 1969), В.І.Паваляеў (з 1971), Н.У.Літвіненка (з 2001), А.П.Сасноўскі (з 2002), У.А.Рыжкоў (з 2004), Л.М.Жабінская (з 2005). У складзе аркестра студэнты і выкладчыкі муз. вучылішча. Асн. мэты дзейнасці: культ,асветная дзейнасць, авалоданне навыкамі аркестравага выканальніцтва. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі (сімф. № 40 В.А.Моцарта, канцэрт № 2 для фп. з аркестрам С.В.Рахманінава, 9я сімф. Дз.Шастаковіча, 12я сімф. Дз.Смольскага і інш.), канцэртныя праграмы з твораў бел. кампазітараў і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. «Студзеньскія музычныя вечары» (г. Брэст, 2002, 2008, 2010), маладзёжнага муз. «Музыка без межаў» (г. Кобург, Германія, 2009), рэсп. аглядаўконкурсаў харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў Мінва культуры Рэспублікі Беларусь (1981, 1992, 1997, 2001, 2005), удзельнік усяпольск. конкурсу юных скрыпачоў (г. Люблін, Польшча, 2008), абл. канцэртных і святочных мерапрыемствах. Р.А.Жабінскі.
    БРЙСЦКІ НАРбДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1946 у г. Брэст пры Доме культуры чыгуначнікаў як тэатр. гурток. У 1961 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Сярод кіраўнікоў: А.М.Самараў (1946—62), У.П.Сусько (з 1979). Асн. мэты дзейнасці — культ.асветніцкая дзейнасць, папулярызацыя тэатр. мастацтва, развіццё акцёрскіх здольнасцей у дзяцей і моладзі. У рэпертуары класічныя і сучасныя п’есы бел., рус. і замежных драматургаў. Сярод пастановак 2000х гг.: «Феномены» Р.Горына, «Не ўсё кату масленіца»
    Брэсцкі народны сімфанічны аркестр Брэсцкага музычнага каледжа імя Р.Р.Шырмы.
    А.Астроўскага, «Фальшывая манета» М.Горкага, «Акіян» І.Штэйна, «Васіль Цёркін» А.Твардоўскага, «Эфект Рэдзькіна» А.Казлоўскага, «Бабіна хата» А.Курчаткіна, «Чудзікі» В.Шукшына, «Клінч» А.Слапоўскага, «Трохвугольнік» Н.Мошынай, «Небяспечныя сувязі» Л.Філатава, «Свінячыя выбрыкі» А.Богдана, «Маладыя людзі», «Гусіныя лапкі» А.Найдзёнава, «Дом Бернарды Альбы» Ф. Гарсія Лоркі, «Вячэра на пяцярых» Э.Ветэмаа, «Іграем Шэкспіра» паводле У.Шэкспіра, «Развітанне з Вятлугіным» В.Аро, «Чалавечы голас» Ж.Както, «Любоўная споведзь мужчыну, які сядзіць у крэсле» Г.Марке
    Афіша Брэсцкага народнага тэатра.
    са і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. дарожнага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Орша, 2004, 2006), абл. тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Брэст, 2005, 2008) і інш. У.П.Сусько.
    брЗсцкі народны тэатрСТЎДЫЯ «РАЁК». Створаны ў 1986 у г. Брэст пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. Цэнтр маладзёжнай творчасці). У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ц.З.Ільеўскі, В.У.Султанаў, Т.В.Зарэмба (усе з 1986), А.У. Будзюк (з 2006), З.У.Братчук (з 2007), С.Б.Гаўрыленка (з 2009). Асн. мэта
    83
    БРЭСЦКІ
    дзейнасці — папулярызацыя драм. мастацтва. У рэпертуары спектаклі, тэатр.гульнявыя праграмы, тэатр,музычныя кампазіцыі і інш. Сярод пастановак: «Я ўсіх вас люблю» І.Танунінай (2008), «Карлікнос» В.Гауфа, тэатр.гульнявая праграма «Залаты ключык», навагодні ранішнік «Навагодняя казка», тэатр.муз. кампазіцыя «Саракавыяракавыя» (усе 2009), «Русалачка» паводле Х.Х.Андэрсена і паэзіі рус. сав. паэтаў, «Бяда ад пяшчотнага сэрца» У.Салагуба,
    «Прапанова» А.Чэхава, «Аліса ў Краіне цудаў» Л.Цітова паводле Л.Кэрала, «Я проста рыжы клоун» Я.Ткачова (усе 2010) і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалюконкурсу сцэнічнага мастацтва «Мы — разам!» (Мінск, 2010), гар. фестывалю тэатр. мастацтва «Тэатральны калейдаскоп» (г. Брэст, 2009) і інш.
    С. Б. Гаўрыленка.
    БРЭСЦКІ НАРОДНЫ ХОР «ВЁРБНІЦА». Створаны ў 1994 у г. Брэст пры філіяле РУП «Белтэлекам». У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.В. Фяцісаў. У складзе хору 32 чал. Асн. мэты дзейнасці — удасканальванне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў, правядзенне выхаваўчай работы сярод насельніцтва, прапаганда песеннай творчасці. У рэпертуары нар. бел., рус., укр. і аўтарскія песні
    Да арт. Брэсцкі народны тэатрстудыя «Раёк». Навагодні ранішнік «Навагодняя казка».
    В.Фяцісава («Андрэеўскі сцяг», «Горад над Бугам», «Падводная аптымістычная» і інш.). Гранпры рэсп. аглядуконкурсу калектываў маст. самадзейнасці РУП «Белтэлекам» (аздараўленчы цэнтр Загор’е Мінскага рна, 2003, 2005, 2007). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. творчасці «3 Расіяй у сэрцы» (г. Смаленск, Расія, 2006), «Руская песня» (Масква, 2007), удзельнік міжнар. фестывалю ў г. Гановер (Германія, 1995). Выпусціў муз. дыск «Нічога не
    Брэсцкі народныхор ветэранаў вайны і працы імя МЛ.Шошчыца.
    кажы», на якім змешчана 25 кампазіцый (2008). В.В.Фяцісаў.
    БРЙСЦКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ ІМЯ М.І.ШбШЧЫЦА. Створаны ў 1986 у г. Брэст пры гар. Доме культуры, з 1997 носіць імя М.І.Шошчыца. У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.І. Шошчыц (з 1986), А.Я.Нярода (з 1997). У складзе хору больш за 50 чал. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, песні Вял. Айч. вайны, старадаўнія рамансы («Вячэрні звон», «Гары, гары, мая зорка» і інш.), творы рус. і інш. замежных кампазітараўкласікаў, духоўныя («Малітва гасподня», «Табе спяваем» і інш.) і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: рэсп. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2006, 2008) і абл. творчасці ветэранаў «Неспакойныя сэрцы» (г. Брэст, 2006, 2008), конкурсаў. Выступае з канцэртамі перад жыхарамі Брэстчыны. А.Я.Нярода.
    БРЭСЦКІ ПАРК КУЛЬТЎРЫ I АДПАЧЬІНКУ і м я 1 М а я. Закладзены ў канцы 1940х гг. у г. Брэст на месцы б. Лібаўскага парку (засн. ў 1906). 3 1945 сучасная назва. Пл. 25 га (2010). На тэр. парку растуць каля 50 парод дрэў і кустарнікаў. Праз парк
    84
    БРЭСЦКІ
    праходзяць водныя каналы, у цэнтры штучны вадаём з востравам. Праводзяцца святы горада, нар. гулянні, дні моладзі, міжнар. фестываль рыцараў «Старажытнае Бярэсце», дзейнічаюць атракцыёны, у т.л. дзіцячыя. У парку знаходзіцца брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, сярод якіх сакратар Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б І.І.Баброў, Героі Сав. Саюза В.І.Аляксандраў, С.Н.Бамбураў, В.А.Малясаў, П.Я.Мацвееў, С.Н.Мірвода, В.Я. Сітноў, Г.І.Скрыпнікаў, М.М.Сцяжкін, А.І.Тарнапольскі, А.І.Уласавец. На магіле ў 1945 устаноўлены абеліск, у 1985 абліцаваны мармурам.
    БРЭСЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Брэст. У раёне г.п. Дамачава, 152 сельскія нас. пункты, 11 сельсаветаў: Гершонскі, Знаменскі, Клейнікаўскі, Лышчыцкі, Матыкальскі, Мухавецкі, Радваніцкі, Тамашоўскі, Тэльмінскі, Чарнаўчыцкі, Чэрнінскі; Дамачаўскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 1,6 тыс. км2, лясы займаюць 36,5%, балоты — 2,8%. Нас. (2010, без г. Брэст) 48,6 тыс. чал. Жывуць беларусы (80%), украінцы (9,1%), рускія (8,8%), палякі (1,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. лініі на Беласток (Польшча), Ковель (Украіна), Баранавічы, Лунінец і Тамашоўку, аўтадарогі на Баранавічы, Пінск, Камянец, Маларыту. На тэр. раёна 3 пункты пропуску праз дзярж. граніцу Беларусі: Казловічы—Кукурыкі, Дамачава—Славатычы, Тамашоўка— Пулемец.