Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
А.А.Клунін.
БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЬІЧНЫ КАЛЁДЖ і м я Р.Ш ы р м ы.
Выступленне калектыеаў мастацкай самадзейнасці студэнцкага клуба Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта.
Засн. ў 1939 у г. Брэст як муз. вучылішча, з 1993 муз. каледж, з 1994 імя Р. Шырмы. Прымае асоб з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе артыстаў і кіраўнікоў эстр. калектываў, аркестраў, ансамбляў, хароў, артыстаў тэатра і кіно, выкладчыкаў музыкі. У структуры каледжа дзіцячая муз. школа, вял. і малая канцэртныя залы. На базе каледжа з 2002 дзейнічае філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ. Засн. ў 1966 у г. Брэст як інжынернабуд. інт, з 1989 політэхн. інт. 3 2000 сучасная назва. У 2010/11 навуч. годзе фты: буд.; машынабуд.; электроннаінфармацыйныхсістэм; водазабеспячэння і гідрамеліярацыі; эканам.; завочнага навучання; інавацыйнай дзейнасці, кіравання і фінансаў; падрыхтоўкі да ВНУ; 33 кафедры. Бка (фонд больш за 420тыс. экз.). Аспірантура(з 1990), магістратура (з 2005). У складзе унта Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, выпрабавальны цэнтр, 3 навук. лабараторыі. Дзейнічае студэнцкі клуб калектываў маст. самадзейнасці. Выдае «Нашу газету» і час. «Вестннк Брестского государственного техннческого уннверснтета».
БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТІмя А.С.Пу ш к і н а. Засн. ў 1950 у г. Брэст як пед. інт на базе
71
БРЭСЦКІ
Да арт. Брэсцкі дзяржаўны універсітэт: 1 — у гістарычным музеі; 2 — каманда «Значна» — бронзавы прызёр беларускай лігі Клуба вясёлых і знаходлівых.
настаўніцкага інта (дзейнічаў з 1945 у будынку б. мужчынскай Аляксеяўскай гімназіі, адкрытайу 1905). 3 1995 унт з сучаснай назвай. У 2010/11 навуч. годзе фты: матэматычны, фіз., юрыд., біял., геагр., гіст., сацыяльнапед., замежных моў, фіз. выхавання, філал., псіхолагапед., падрыхтоўкі да ВНУ; 55 кафедр. Аспірантура (з 1991). Бка (фонд больш за 800 тыс. экз.). У складзе унта Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў; н.д. і вучэбныя лабараторыі; цэнтры: навук.асветніцкі імя У.Калесніка, фізкультурнарэкрэацыйны, «Тэхналогія здароўя», «Педагагічная падтрымка дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў», «Педагог—сям’я», «Прафарыентыр», «Юрыдычная клініка», экалогіі і прыродазнаўства, аграбіял.; 2 вучэбныя базы. Пры унце ёсць сад бесперапыннага цвіцення, дзейнічаюць музеі: біял. (пл. звыш 400 м2; больш за 2 тыс. экспанатаў), гіст., геалагічны; інсектарый, дэндрарый. Выдае вучэбную і навук.метадычную лру, зб. навук. прац «Вучоныя запіскі», час. «Веснік Брэсцкага універсітэта», газ. «Берасцейскі універсітэт». Працуюць больш за 20 калектываў маст. самадзейнасці і клубаў па інтарэсах, 4 з іх маюць званне «народны»: камерны хор «Gaudeamus» (удзельнік рэсп. і міжнар. фестываляў і конкурсаў, у т.л. дыпламант 18га Міжнар. фестывалю ў г. Прага, 2008), тэатр. студыя,
студэнцкі хор, вак. ансамбль «Новая зямля». Творчыя калектывы унта і яго прадстаўнікі прымаюць удзел у абл., рэсп. і міжнар. фестывалях і конкурсах. Унт праводзіць сярод навучэнцаў фестывалі студэнцкага мастацтва «Першакурснік», «Студэнцкая вясна»; конкурсы «Павер у сябе!» (на званне «Студэнт года»), чытальнікаў, аратарскага майстэрства, вакалістаў; гульні універсітэцкай лігі Клуба вясёлых і знаходлівых (КВЗ), турніры па інтэлектуальных гульнях, выстаўкі і інш.
БРЭСЦКІ ЗАМАК. Існаваўу 121й пал. 19 ст. ў г. Брэст. Пабудаваны з каменю і дрэва на востраве ў сутоку
Да арт. Брэсцкізамак. Гравюра Э.Дальберга. 1657.
рэк Мухавец і Зах. Буг, на месцы дзяцінца стараж. Бярэсця. Быў умацаваны ровам і валам, на якім стаялі абарончыя сцены — гародні і 5 вежаў, першая з якіх злучала замак з гандлёвай плошчай горада, мела гадзіннік. Другая, усх.вежа стаяла над Мухаўцом, 3я — з боку Замухавечча, 4я — над Бугам. Пятая — першая брамная вежа (12 ст.) — была пабудавана з брусковай цэглыпальчаткі на вапнавым растворы, мела балкон для абстрэлу і звон, прывезены з Валыні. Да 2 варот замка вялі масты. На восі цэнтр. ўезда знаходзіўся 2павярховы арсенал з абарончымі зубцамі. У інтэр’еры лесвіца вяла на 2і паверх і абарончую галерэю. За будынкам уз
72
БРЭСЦКІ
Брэсцкі заслужаны аматарскі ансамбль танца «Радасць».
доўж размяшчаўся падоўжаны цагляны корпус з цэнтр. рызалітам. Натэр. замка стаялі 5 жылых будынкаў, 2 кухні, 3 скляпы. У ніжнім ярусе абарончых сцен размяшчаліся склады. Асобна ад Б.з. на беразе Мухаўца размяшчаліся лазня, кузня, біржа, стайня, млын і інш. пабудовы. У 1831 зруйнаваны пры будаўніцтве Брэсцкай крэпасці. Вядомы паводле інвентару 1566 і гравюры Э.Дальберга 1657.
У.В. Трацэўскі.
БРЭСЦКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «РА
ДАСЦЬ». Створаны ў 1962 у г. Брэст. 3 1978 дзейнічае пры гар. Доме культуры. У 1963 прысвоена званне «народны», у 2002 — «заслужаны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік і гал. балетмайстар А.Вараб’ёў. У складзе ансамбля танц. і інструм. групы. Асн. мэта дзейнасці — адлюстраванне ў сваім выканальніцтве лепшых прыкладаў бел. харэагр. і муз. мастацтва. У рэпертуары бел. нар. танцы, вакальнахарэагр. кампазіцыі з элементамі нар. гулянняў, стараж. бел. абрадаў і свят, дзе яркасць і самабытнасць касцюмаў спалучаецца з тэмпераментам і лірычнасцю танцаў. Сярод харэагр. пастановак (з выкарыстаннем бел. танц. фальклору): «Беларускае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Палескаяярмарка», «Зімовыя гульні». Падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм, у т.л. праект «Святы і абрады беларусаў» з харэагр. фалькл.абрадавымі кампазіцыямі «Вясенні карагод»,
«Купальская рапсодыя», «Кавалер» і інш. Калектьгў — лаўрэат міжнар. фестываляў фалькл. мастацтва ў г. Канфалан (Францыя, 2002, 2009), г. Агрыджэнта (востраў Сіцылія, Італія, 2003), г. Браціслава (Славакія, 2007), «Фолкмод» (г. Вайнесвіле, штат Паўн. Караліна, СІПА), г. Друмандвіле (Канада, абодва 2008), «Лаціум» (Рым, 2010) і інш. Удзельнік культ. праграмы ад Беларусі на прам. выстаўцы Экспа2010 (г. Шанхай, Кітай, 2010). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Брэсцкі заслужаны аматарскі аркестр рускіх народных інструментаў музычнага каледжа імя Р.Шырмы.
БРЭСЦКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АРКЁСТР РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ МУЗЬІЧНАГА КАЛЁДЖА ІМЯ Р.ШЬІРМЫ. Створаны ў 1950 у г. Брэст пры муз. вучылішчы (з 1993 муз. каледж). У 1992 прысвоена званне «народны», у 2006 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Р.Солапаў(з 1950), С.Ф.Любчук (з 1967), А.А.Мартыненка(з 1970), М.М.Алданаў(з 1986), С.І.Зотава (з 2009). У складзе аркестра 75 чал. ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — знаёмства
слухачоу з арыпнальнымі творамі муз. класікі і сучасных кампазітараў. 3 2й пал. 1990х гг. у склад аркестра ўведзены духавыя і нар. інструменты: дудка, жалейка, бяроста, быт. інструменты (піла, каса). У рэпертуары арыгінальныя творы сучасных кампазітараў, пералажэнні класічнай музыкі, а таксама бел. аўтараў Г.Ермачэнкава, В.Іванова, Дз.Смольскага і інш. Гранпры рэсп. аглядуконкурсу харавых і аркестравых калектываў навуч. устаноў Мінва культуры Рэспублікі Беларусь (г. Брэст, 2005). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» (г.
73
БРЭСЦКІ
Брэст, 2001), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998, 2005), рэсп. аглядуконкурсу харавых і аркестравых калектываў навуч. устаноў Мінва культуры Рэспублікі Беларусь (г. Брэст, 2001), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009) і інш. Выступаў з вял. сольнай праграмай у Бел. філармоніі (Мінск, 2005).
БРЭСЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР АЎГУСЦІНЦАЎ. Комплекс існаваў у 17—19 ст. у г. Брэст. К а с ц ё л быў вырашаны ў стылі барока. Узведзены ў 1683—86 з каменю замест першага драўлянага храма, які бьгў спалены татарамі ў 1666, перабудоўваўся пасля пажараў 1801 і 1808. Аднанефавы храм з вежайзваніцай на гал. фасадзе з высокім шатром у завяршэнні. Прылеглыя да вежы часткі гал. фасада з валютамі і пінаклямі ў завяршэнні. Асн. аб’ём быў накрыты дахоўкай, атынкаваны ўнутры і звонку. У інтэр’еры, перакрытым драўлянымі скляпеннямі, на алтарнай і бакавых сценах былі намаляваны алтары. У 1856—79 касцёл быў перабудаваны пад Мікалаеўскую царкву (архіт. Д.Грыса). Будынак к л я ш т a р а ўзведзены ў 1672. Двухпавярховы, нерэгулярны ў плане аб’ём прылягаў да касцёла з Пн. Меў калідорную планіроўку, уключаў трапезную, кухню, пякарню, келлі. Першы паверх быў перакрыты мураванымі скляпеннямі, 2і меў плоскую драўляную столь. Да яго былі прыбудаваны 3 крамы. Пры кляштары быў вял. сад з агародамі. Уся тэр. была абнесена мураванай сцяной. Комплекс не збярогся.
Літ.: Страчаная спадчына. Мінск, 2003.
БРДСЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНАК Комплекс існаваў у 18—19 ст. у г. Брэст. К а с ц ё л вырашаны ў стылі позняга барока. Пабудаваны ў 1750 з каменю на месцы папярэдняга храма. Аднанефавы аб’ём з унутранымі контрфорсамі і больш вузкай прамавугольнай алтарнай апсідай. Гал. фасад, падзелены на 2 ярусы раскрапаваным антаблементам, быў фланкіраваны 2 нізкімі чацверыковымі вежамі з цыбулепа
добнымі купаламі ў завяршэнні. Паміж імі размяшчаўся складанай формы франтон. Сцены расчлянялі арачныя аконныя праёмы ў ліштвах. У інтэр’еры паўцыркульныя скляпенні на падпружных арках. Гал. 2ярусны драўляны пазалочаны алтар замыкаў прастору нефа ў прэсбітэрыі, бакавыя размяшчаліся каля ўнутраных контрфорсаў, апрацаваных вязкамі пілястраў. Будынак к л я ш т a р а ўзведзены ў 1781 з каменю. Двухпавярховы, Ппадобны аб’ём прымыкаў да касцёла, утвараючы квадратны ў плане ўнутраны дворык з садам. Меў галерэйную планіроўку. Уключаў прыёмную, трапезную, 14 келляў. Памяшканні былі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У 19 ст. перабудаваны пад ваен. шпіталь. Захаваліся рэшткі сцен і падмуркі комплексу.
БРЭСЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІ'НЦАЎ. Комплекс існаваў у 17—19 ст. у г. Брэст. К а с ц ё л Яна Хрысціцеля вырашаны ў стылі барока. Пабудаваны ў 1623 з каменю на месцы папярэдняга храма. Трохнефавая базіліка з павышаным цэнтр. нефам і больш нізкімі бакавымі. Цэнтр. неф пераходзіў у выцягнуты прэсбітэрый, завершаны паўцыркульнай алтарнай апсідай. 3 Пд да бакавога нефа была прыбудавана квадратная ў плане капліца. Бязвежавы гал. фасад, падзелены карнізамі на 4 ярусы, вертыкальна быў расчлянёны вязкамі пілястраў на 3 ч.: сярэдняя завяршалася трохвугольным франтонам, бакавыя мелі стылізаваныя валюты. Над франтонамі і вязкамі пілястраў узвышаліся скульптуры. Сцены расчлянялі арачныя аконныя праёмы. У інтэр’еры цэнтр. неф быў перакрыты крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, бакавыя завяршаліся купальнымі скляпеннямі. Да паўн. сцяны касцёла прымыкала закрытая галерэя. Будынак кляштара ўзведзены ў 1623 з каменю. Двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём з рызалітам у паўн. частцы прымыкаў да прэсбітэрыя. Рызаліт і тарэц кляштара ўмацаваны контрфорсамі з барочнымі атыкавымі франтонамі з ва