• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БРЭСЦКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА I ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА «ДЭКОР». Створана ў 1997 у г. Брэст пры гар. Доме дзіцячай і юнацкай творчасці (з 2004 гар. Цэнтр пазашкольнай работы). Ў 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Н.М.Гарчанюк. У складзе студыі 47 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: сістэматычнае развіццё маст.творчых здольнасцей, фарміраванне выяўл. навыкаў, выхаванне актыўных эстэтычных адносін да мастацтва, нар. маст. традыцый, далучэнне дзяцей да сусв. і нац. культуры. Жанравыя кірункі студыі: жывапіс, графіка, габелен. У студыі дзеці знаёмяцца з
    рознымі відамі выяўленчага мастацтва і дэкар.прыкладной творчасці, сусв. культурай і мастацтвам Беларусі. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты выставак: рэсп. нар. студый выяўл. мастацтва (2005), нар. выяўл. студый «Святочнае кола», (2008, абедзве Мінск), абл. выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва (г. Брэст, 2005—08); конкурсаў: міжнар. дзіцячага малюнка «Славянская крыніца» (г. Клайпеда, Літва, 2005— 08), малюнка «Заўсёды зялёная, заўсёды блакітная» (г. Торунь, Польшча, 2007), дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце» (2008), рэсп. малюнка «На сваёй зямлі» (2006— 08), «Мой родны кут» (2007, усе Мінск), рэсп. конкурсувыстаўкі «Старажытная Беларусь у дзіцячых малюнках» (Мінск, 2006) і інш.
    Н.М.Гарчанюк.
    БРЭСЦКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ ВЬІЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «ВЯСЁЛКА». Створана ў 1996 у г. Брэст пры гар. Доме дзіцячай і юнацкай творчасці (з 2004 Цэнтр пазашкольнай работы). У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.А.Казмян. У складзе калектыву 54 чал. ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: далучэнне дзяцей да шматграннага свету маст. дзейнасці, знаёмства з асаблівасцямі дэкар.прыкладнога мастацтва і нар. творчасці, развіццё ў
    Малодшая група Брэсцкай студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка». 2008.
    дзяцей выяўл. здольнасцей, творчага ўяўлення, эстэтычнага пачуцця і разумення прыгажосці. Калектыў — удзельнік выставак: рэсп. нар. студый выяўл. мастацтва (Мінск, 2005), абл. выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва (г. Брэст, 2007—08), конкурсаў: міжнар. выяўл. мастацтва «Мая прыгожая планета» (Масква, 2005), дзіцячага малюнка «Славянская крыніца» (г. Клайпеда, Літва), маст. «Космас і Я» (г. Новасібірск, Расія), дзіцячага малюнка «Партрэт маёй краіны» (г. СанктПецярбург, усе 2006), «Сябруюць дзеці на планеце» (Мінск, 2008), рэсп. малюнка «Мой родны кут» у межах акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (Мінск, 2007), абл. «Малюнаквіншаванне да Дня Перамогі» (г. Брэст, 2005), рэсп. конкурсувыстаўкі «Старажытная Беларусь у дзіцячых малюнках» (Мінск, 2006) і інш.
    А.А.Казмян.
    БРбСЦКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТЭТЬІЧНАГА ВЫХАВАННЯ «АКІЯН». Створана ў 1999 у г. Брэст пры абл. Цэнтры маладзёжнай творчасці як школа развіцця творчых здольнасцей дзяцей «О.К.», і сучасная назва. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі А.Я.Семянюк (з 1999, ізаснавальнік), В.У.Султанаў(з 2003). У складзе студыі больш за 70 чал. Mae 3 узроставыя групы: ма
    64
    БРЭСЦКАЯ
    Выступпенне Брэсцкай ўзорнай студыі эстэтычнага выхавання «Акіян».
    лодшую (6—9 гадоў), сярэднюю (9— 12 гадоў), старэйшую (13— 16 гадоў). Асн. мэты дзейнасці: фарміраванне асобы дзіцяці шляхам уздзеяння мастацтва, набыццё прафес. вак., харэагр. ведаў, навыкаў валодання сцэнічнай мовай. У праграме навучання: музыка і спевы, рытміка і харэаграфія, культура і тэхніка сцэнічнай мовы. У рэпертуары творы сучасных кампазітараў, паэтаў, празаікаўкласікаў, бел. і мясц. аўтараў, у іх ліку «Вецер перамен» М.Дунаеўскага, «Маленькі прынц» М.Тарывердыева, песні «Караблікі» А.Атрашкевіч, «Мішкаспявак», «Непаслухмяны шарык» С.Любчука, «Загадкі», «Зробім падарунак» С.Дутчыка, вакальнахарэагр. кампазіцыя «Белы снег, бялёшанькі». Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. фестывалю эстр. песні «Беларускія зоркі» (г. Драгічын, 2009), удзельнік арганізацыі і правядзення святочных канцэртаў для школьнікаў і грамадскасці горада і інш. А.Я.Семянюк. БРЭСЦКАЯ ЎНІЯ 1596, пагадненне пра аб’яднанне праваслаўнай царквы з каталіцкай натэр. Рэчы Паспалітай. Абвешчана 18.10.1596 на царк. саборы ў Брэсце, зацверджана вял. князем ВКЛ і каралём польскім Жыгімонтам III Вазам. Паводле ўмоў Б.у.
    праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай прызнавала вяршэнства папы рымскага, каталіцкі догмат аб зыходжанні Святога Духа не толькі ад БогаАйца, але і ад БогаСына (з часам прынята і інш. каталіцкая дагматыка, некаторыя абрады). У выніку прыняцця Б.у. праваслаўная царква Рэчы Паспалітай стала грэкакаталіцкай (уніяцкай). Яна захавала ўласную арганізацыйную структуру і іерархію, многія праваслаўныя абрады, богаслужэнне на царк.слав. мове, бел. і ўкр. мовы ў рэліг. лры і казаннях. Падрыхтоўка да Б.у. праводзілася на аснове Фларэнційскай уніі 1439, якая фармальна была пашырана на тэр. ВКЛ і якую да пач. 16 ст. фармальна прызнавалі некаторыя мітрапаліты кіеўскія і епіскапы. Гал. прычынай заключэння уніі было імкненне да кансалідацыі царк. і свецкіх феадалаў ВКЛ і Польшчы пасля Люблінскай уніі 1569, паводле якой ВКЛ і Польскае каралеўства аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. Праваслаўныя іерархі ВКЛ не жадалі падпарадкоўвацца маскоўскаму патрыярху, які прыняў гэты тытул у 1589 і меў намер пашырыць сваю царк. ўладу на ўсю тэр. б. Кіеўскай Русі. Адначасова яны разлічвалі атрымаць усе прывілеі каталіцкіх біс
    купаў, абаперціся на падтрымку каталіцкай царквы ў нарастаючым канфлікце з брацтвамі праваслаўнымі і ў барацьбе з рэфармацыйным рухам. Папства праз унію імкнулася пашырыць свой уплыў на Усход. Рымскакаталіцкая царква і кароль польскі і ВКЛ ЖыгімонтІІІ Вазабачылі вауніі магчымасць ідэйна згуртаваць духавенства і феадалаў ВКЛ пры правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі кіруючых колаў Рэчы Паспалітай, a таксама сродак для сумеснай барацьбы супраць Рэфармацыі.
    Гал. тэарэтыкам уніі быў езуіт П.Скарга, які абгрунтаваў сваю задуму ў кн. «Пра еднасць касцёла Божага» (1577). Непасрэднымі ініцыятарамі падпісання Б.у. сталі епіскапы ўладзімірскі і брэсцкі Іпацій Пацей і луцкі і астрожскі Кірыла Цярлецкі. Да іх далучыліся мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі Міхаіл Рагоза, архіепіскап полацкі і віцебскі Грыгорый Загорскі, епіскапы ' тураўскі і пінскі Лявонцій Пяльчыцкі (потым Іона Гогаль), львоўскі і камянецпадольскі Гедэон Балабан, холмскі і белзскі Дыянісій Збіруйскі, перамышльскі і самбарскі Міхаіл Капысценскі. Кн. К.К.Астрожскі спачатку таксама быў прыхільнікам уніі, але напярэдадні яе заключэння змяніў сваю пазіцыю. Адышлі ад ідэі заключэння уніі таксама Гедэон Балабан і Міхаіл Капысценскі. Супраць уніі выступіла частка праваслаўнай шляхты, духавенства і гараджан. У ліст. 1595 — лютым 1596 Іпацій Пацей і Кірыла Цярлецкі знаходзіліся ў Рыме, дзе ўмовы уніі былі зацверджаны рымскім папам Кліментам VIII. 16—20.10.1596 у Брэсце адбыўся сабор для канчатковага зацвярджэння царк. уніі. У ім удзельнічалі праваслаўныя епіскапы і інш. прыхільнікі уніі, а таксама яе праціўнікі на чале з К.К.Астрожскім і епіскапамі Гедэонам Балабанам і Міхаілам Капысценскім. Сабор адразу падзяліўся на 2 групоўкі — уніяцкую і праваслаўную, якія збіраліся паасобку. 9.10. 1596 у царкве св. Мікалая была ўрачыста абвешчана Б.у. Праваслаўны сабор унію не прыняў. Яе непрыняццю спрыялі Нікіфар, экзарх канстанцінопальскага патрыярха ў Рэчы
    65
    БРЭСЦКАЯ
    Паспалітай, і Кірыла Лукарыс, экзарх александрыйскага патрыярха. Уніяцкі сабор праводзіў свае пасяджэнні да 10.10.1596. Быў прыняты пастырскі ліст пра Б.у. і пра пазбаўленне сану Гедэона Балабана, Міхаіла Капысценскага і інш. святароў, якія не прынялі унію. Праціўнікі уніі таксама сімвалічна пазбавілі сану уніяцкага мітрапаліта і епіскапаў. Кароль Жыгімонт III Ваза універсалам ад 15.12.1596 зацвердзіўактБ.у. ізаклікаў праваслаўных вернікаў і духавенства прызнаць уніяцкіх епіскапаў. Унію прыняла значная частка праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай, але ў некаторых раёнах яна не замацавалася (Слуцкае княства, наваколле Пінска і Магілёва). Супраціўленне уніі часта прымала актыўныя формы (забойства полацкага архіепіскапа І.Кунцэвіча ў час Віцебскага паўстання 1623). Рэліг. канфлікты мелі месца і ў інш. гарадах Беларусі, на соймах у 1й пал. 17 ст. У 1620 адноўлена праваслаўная царква на Украіне (з падпарадкаваннем ёй праваслаўнага насельніцтва на тэр. Беларусі), у 1632 яна была афіц. прызнана ўрадавымі коламі Рэчы Паспалітай (зацверджана на сейме 1633). Паступова уніяцкая царква ахапіла сваёй дзейнасцю шырокія масы гар. і асабліва сельскага насельніцтва (каля 40% ж. ВКЛ у канцы 18 ст.). Унія ў Рас. імперыі была скасавана Полацкім царк. саборам 1839.
    Літ.: Кояловнч М. Лнтовская церковная уння. Т. 1—2. СанктПетербург, 1859—61; Грыцкевіч А. Уніяцкія тэндэнцыі і уніяцкая царква на Беларусі ў XV—XVIII стагоддзях // Хрысьціянская думка. 1993. № 1; Історнчннй контекст, укладення Берестейськоі уніі' і перше поунійне покоління: матеріалн Першнх «Берестейськнх чнтань». Львів, ІваноФранківськ, 1—6 жовтня 1994 р. Львів, 1995; 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі: (да 400годдзя Брэсцкай уніі). Мінск, 1996;Д м нтр не в М.В.,Флоря Б.Н., Яковенко С.Г.Брестская уння 1596г. н обіцественнополнтнческая борьба на Укранне н в Белорусснн в конце XVI—начале XVII в. Ч. 1. Брестская уння 1596 г.: нст. прнчнны; Ч. 2. Брестская уння 1596 г.: нст. последствня событня. М., 1996; Г у д з я к Б. Крнза і реформа: Кйівська мнтрополія, Царгородськнй патріархат і генеза Берестейськоі уніі. Львів, 2000; Марозава С.В. Берасцейская цар
    коўная унія 1596 г. ў беларускай гістарыяграфіі. Гродна, 2002; Дмнтрнев М.В. Брестская уння в нсследованмях польскнх н росснйскнх нсторнков // Росснйскопольскне научные связн в XIX— XX вв. М., 2003; Р е 1 е s z J. Geschichte der Union der ruthenischen Kirche mit Rom von den altesten Zeiten bis auf die Gegenwart. T. 1—2. Wien, 1881; Unia brzeska i jej nastepstwa. Gdansk, 1991; Uniabrzeska: geneza, dzieje i konsekwencje w kulturze naroddw slowianskich. Krakdw, 1994; H a 1 e c k i O. Od unii florenckiej do unii brzeskiej. T. 1—2. Lublin, 1997. А.П.Грыцкевіч.