Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
53
БРЭСТ
Да арт. Брэст. М.Ку з ь м і ч.Спас. 2008.
па дрэве, шкле, маст. апрацоўка дрэва), карцінныя галерэі. Цэнтр арганізоўвае рэгулярныя выстаўкі, творчыя сустрэчы з мастакамі і нар. майстрамі, праводзіць фестывалі, агляды, конкурсы, навук. канферэнцыі. Вял. ўвагу ён надае развіццю дзіцячай маст. творчасці. У горадзе дзейнічае дзіцячая маст. школа, 4 школы мастацтваў. Значны ўклад у маст. жыццё Б. ўносяць жывапісцы С.Асоскаў, П.Данелія, Э.Куфко, А.Сакалоў, А.Улыбін, А.Фалей, А.Фяцісава, М.Чураба, графікіЛ.Алімаў, Г.Вяль, А.Грыгор’еў, У.Куфко, У.Рамейка, Л.Рацько, І.Рудчык, І.Сміціенка, Я.Шатохін, скульптары П.Герасіменка, А.Гуршчанкова, А.Паўлючук, мастакі, якія працуюць у галіне дэкар.прыкладнога мастацтва, — А.Гуршчанкова, Дз.Выморкава (абедзве габелен), М.Кузьміч (ювелірнае мастацтва), М.Князева (вітраж), Г. і П. Рабавы (кераміка, габелен), У.Рамейка (разьба).
Музычнаежыццё. 3 Б. звязаны пачатак нотадрукавання ў Беларусі. У 1558 выйшаў выдадзены Я.Зарэмбам канцыянал «Песні хвал боскіх», у які
ўвайшлі песні паэта і кампазітара Ц.Базыліка, што працаваўу Б. Эпоха барока спрыяла пранікненню музыкі ў навуч. ўстановы розных канфесій. У 1591 у школе, адкрытай пры праваслаўным брацтве, выкладалася музыка, практыкаваліся харавыя спевы па 5лінейнай нотнай сістэме. 3 сярэдзіны 16 ст. атрымалі пашырэнне канты — быт. харавыя песнігімны на свецкую і рэліг. тэматыку. Адзін з найб. ранніх нотных узораў (уключаны ў «Дыярыуш», 1646), героікапатрыятычны кантгімн, створаны Афанасіем Брэсцкім. У 17—18 ст. пры езуіцкім калегіуме дзейнічаў школьны тэатр, у спектаклях якога выкарыстоўвалася інструм. і вак. музыка. У 18 ст. дзейнічалі прыватныя ансамблі і аркестры (1732, у брэсцкага старасты З.Дамбоўскага). Развіццё гар. муз. культуры 19 — пач. 20 ст. звязана з пашырэннем прыватных навуч. устаноў (пансіён Т.Шастакоўскай, 1858), муз. тваў (музычнадрам. тва аматараў, 1885; музычнадрам. гурток з муз. класамі 1891), дзе вучні атрымоўвалі навыкі ігры на розных муз. інструментах і муз.тэарэт. веды). У 1924 у Б. існавала муз. тва. Пры агульнаадукац. установах ствараліся аматарскія калектывы (хор гандлёвага вучылішча на чале з К.Ціолекам, мандалінавы аркестр чыг. тэхнікума на чале з М.Дземчанкам). У 1930я гг. пад кіраўніцтвам адваката Панцылевіча пастаўлены оперы «Яўген Ане
Да арт. Брэст. Камерны аркестр Брэсцкай абласной філармоніі.
гін» П.Чайкоўскага, «Галька» С.Манюшкі. У 1935—38 існавала прыватная муз. школа Малечака, у 1938 адкрыта дзярж. муз. школа імя К.Шыманоўскага. У 1939 у Б. арганізавана муз. школа, у 1940 — каледж (цяпер Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы), пры якім дзейнічалі хор, духавы і нар. аркестры. У 1986 у горадзе адкрыта Брэсцкая абласная філармонія. Яркімі падзеямі ў муз. жыцці былі гастролі вядомых маст. калектываў: Дзярж. акадэмічнай харавой капэлы Беларусі, Дзярж. нар. хора Беларусі, Дзярж. акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі. Сучаснае муз. жыццё Б. сканцэнтравана вакол абл. філармоніі, муз. тва, муз. каледжа імя Р.Шырмы, на базе якога створаны філіял Бел. акадэміі музыкі, 2 муз. школ, пры якіх дзейнічаюць муз. і харэагр. аматарскія калектывы. Сярод муз. калектываў: сімф. аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, камерны аркестр абл. філармоніі. Лепшыя муз. і харэагр. калектывы (больш за 65) маюць званні засл. (ансамбль танца «Радасць» гар. Дома культуры, аркестр рус. нар. інструментаў муз. каледжа імя Р.Шырмы), нар. (ансамбль эстр. танца «Каскад» гар. Дома культуры), узорны (капэла хлопчыкаў і юнакоў Палаца культуры прафсаюзаў, ансамбль танца «Надзея» гар. Дома культуры). У Б. праходзяць фестывалі: міжнар. класічнай музыкі «Сту
54
«БРЭСТ»
дзеньскія музычныя вечары» (з 1988), эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (з 1985), абл. свята духавой музыкі «Фанфара» (з 2005), гітарнай музыкі «Восеньскія сустрэчы гітарыстаў» (з 2008), «Музычнае Палессе» (з 1993), «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла» (з 1999) і інш.
Тэатральнае жыццё. Звесткі пра тэатруБ.адносяццадапач. 17ст.,калі пры езуіцкім калегіуме дзейнічаў Брэсцкі школьны тэатр. У 19 ст. ў Б. гастраліравалі музычнадрам. польск. трупы, у т.л. К.Камінскага, Віленская трупа Я.Хелмікоўскага, у 1841 — 43 — трупа «Драматычныя артысты пад дырэкцыяй Вільгельма Шмітгофа» з Гродна. У 2й пал. 19 ст. спектаклі праходзілі ў летнім драўляным ці ў зімовым цагляным будынку купца А.Фогеля, у гар. садзе, у прыватным летнім тэатры. Выступалі антрэпрызы Т.ІконнікавайСамаравай (1883), П.Дзмітрыеўскага і БаўэрБальшаковай (1884), Н.Барысава(1894, 1896—97, 1899), С.СямёнаваСамарскага (1895), твы артыстаў пад кіраўніцтвам Сяверынай (1891), П.Блахіна (1894), М.Петыпа (1896), П.Мядзведзева і М.Дальскага (1900) і інш. У зімовыя сезоны працавалі Тва артыстаў пад кіраўніцтвам А.Ахаліна (1885—86) і антрэпрызы П.Карніцава (188889), М.Фарбера (190102). У Б. ў 1899 гастраліравалі браты Адэльгеймы, у 1904 вядомы артыст П.Арленеў. Сярод спектакляў вылучаліся пастаноўкі па п’есах У.НеміровічаДанчанкі, інсцэніроўкі па творах М.СалтыковаШчадрына і М.Горкага. Дзейнічалі аматарскія калектывы: гурток (1883) і музычнадрам. тва аматараў (1885), музычнадрам. гурток (1891). Аматарскія драм. гурткі працавалі ў 1920—30я гг. Прыкметнайз’явай 1930хгг. стала пастаноўка сіламі мясц. аматараў і царк. хору пад кіраўніцтвам адваката Панцылевіча опер «Галька» С.Манюшкі, «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага. У Б. працаваў грамадскі тэатр імя Ю.У.Нямцэвіча на чале з рэж. В.Выганоўскім. У 1939 выступаў Тэатр юнага гледача БССР са спектаклем «Цудоўная дудка» В.Вольскага, у 1940 — Гомельскі абл. рус. драм. тэатр. У 1940—41 працаваў Брэсцкі абласны рускі драма
Да арт. Брэст. Сцэна са спектакля «Кароль Лір» У.Шэкспіра. Брэсцкітэатрлялек. 2011.
тычны тэатр, трупу якога складалі мясц. аматары. Пазней яе папоўнілі выпускнікі мастэрні нар. артыста СССР М.Тарханава, Дзярж. інта тэ
Да арт. Брэст. Сцэна са спектакля «У спісах не значыўся» Б.Васільева. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. 2010.
атр. мастацтва ў Маскве. Сёння ў Б. працуюць Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (з 1945), Брэсцкі тэатрлялек (з 1968). Дзейнічаюць аматарскія калектывы, у т.л. Брэсцкі народны тэатр (з 1946), Брэсцкі народны тэатрстудыя «Раёк» (з 1986), Брэсцкі народны маладзёжны эксперыментальны тэатрстудыя «Люстэрка» (з 1988), Брэсцкі ўзорны тэатр лялек «Церамок» (з 1984), Брэсцкі ўзорны лялечны тэатр « Чароўная табакерка» (з 1998), Брэсцкі ўзорны дзіцячы тэатр танца «Эксклюзіў» (з 1996) і інш. У Б. гастралююць тэатры Беларусі і інш. краін. 3 1996 у Б. праводзіцца міжнар. тэатр. фестываль «Белая Вежа», які аб’ядноўвае паказ спектакляў драм. і лялечных тэатраў.
Ю.Ю.Захарына (архітэктура), А.А.Старыкевіч (друк, радыё, тэлебачанне), Г.М.Снітко (літаратурнае жыццё), Т.І.Мдывані (музычнае жыццё), Р.М.Бакіевіч (тэатральнае жыццё).
«БРЭСТ», Тэлерадыёкамп а н і я «Б р э с т». Засн. ў вер. 1961 у г. Брэст як Кт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Брэсцкага аблвыканкома, са студз. 1992 абл. тэлерадыёаб’яднанне Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі, з сак. 1994 абл. кт па тэлебачанні і радыёвяшчанні
55
БРЭСТ
Дзярж. кта Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанні, са жн. 1994 абл. тэлерадыёаб’яднанне Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, з кастр. 2003 РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Брэст». У складзе 2 студыі: тэле і радыёвяшчання. Тэлепраграмы выходзяць на тэлеканале «БеларусьТВ», у рэгіянальных уключэннях на агульнанац. тэлеканале «ЛАД», у эфіры Першага тэлеканала. Аб’ём уласнага вяшчання2гадз. Юмін. Эфірную сетку складаюць штодзённыя выпускі «Навін» (пераможца нац. тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшы рэгіянальны выпуск», 2007), блок перадач у рамках вобласці: інфармацыйная «Ракурс», культ.краязнаўчая «Край», грамадскапаліт. «Эканоміка і мы», сац. «Здароўе», інфармацыйназабаўляльная «Ранішні эспрэса», спарт. «PROспорт», маладзёжнае токшоу «Рынг», інтэрактыўная праграма «Пункт гледжання» і інш. На Першым тэлеканале 2 разы на дзень па буднях і 1 раз на дзень па выхадных трансліруюцца «Навіны». На тэлеканале «БеларусьТВ» выходзяць самаст. праекты Брэсцкай студыі тэлебачання «Тысячагоддзе» і «Артыкул», на тэлеканале «ЛАД» — праграмы «Жансавет», «Скарбніца Берасцейшчыны» (пераможца нац. тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшая культурнаасветная праграма», 2008), «Альбарутэнія» (пераможца нац. тэлевезійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшая культурнаасветная праграма», 2009). Радыёперадачы выходзяць у рэгіянальных уключэннях абл. радыё ў эфіры Першага нац. канала Бел. радыё і ў прамым эфіры канала «Радыё Брэст». Аб’ём праваднога вяшчання ў буднія дні — 1 гадз. 20 мін, у суботу 1 гадз. ў суткі, прамога эфіру на хвалях 104,8 FM, 69,68 УКВ (г. Брэст), 94,6 FM, 69,08 УКВ (г. Пінск), 102,5 FM (г. Столін), 105,6 FM (г. Пружаны), 104,2 FM (г. Драгічын), 101,1 FM, 69,44 УКВ (г. Баранавічы) — 23 гадз. ў суткі. На хвалях радыёстанцыі «Радыё Брэст» штодзённа выходзяць выпускі навін, у буднія дні — інфармацыйназабаўляльныя праграмы «Добры пача
так», «Джэнтльменшоу», «Аўтабан», «У той самы час», праграма віншаванняў, па выхадных — «Доктар Блюз», «Класіка рока» і інш. У сетцы праваднога вяшчання акрамя выпускаў навін выходзяць перадачы «Мой рэгіён», «Жыві, зямля!», «Закон і мы», «Грамадская ініцыятыва», «Прозажыцця», «Матчынасвятло», «Вера. Надзея. Любоў», «Па законах дабра і міласэрнасці», тэматычныя перадачы, прысвечаныя гал. дзярж. святам і значным падзеям у жыцці вобласці і рэспублікі і інш. Усе перадачы праваднога вяшчання дубліруюцца ва УКВдыяпазоненачастаце 70,91 МГц.
I. М. Балабановіч.
БРЭСТТРЫШЫН, археалагічны помнік — бескурганны могільнік на правым беразе р. Мухавец (прыток р. Зах. Буг), ва ўсх. частцы г. Брэст на вул. Маскоўская, на тэр. былой в. Трышын. Адкрыты выпадкова ў 1959 у час земляных работ. У 1961—63, 1965, 1977 Ю.У.Кухарэнка даследаваў 900 м!. Выяўлены 75 пахаванняў па абраду трупаспалення і 8 ахвярных ям, запоўненых камянямі і попелам. Крэмацыя адбывалася паза межамі могільніка. Рэшткі крэмацыі, часта з вуглямі і попелам пахавальнага вогнішча, змяшчалі ў посудурну альбо ссыпалі на дно ямы акруглых форм дыям. 0,3—0,7 на глыб. 1 м ад сучаснай паверхні, за 2—3 м адно ад другога. У 9 выпадках у магільныя ямы былі пакладзены асобныя камянівалуны, у 68 магілах — розныя рэчы, 7 пахаванняў былі безынвентарнымі. У