• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Друк, радыё, тэлебачанне. Пачатак кнігадрукавання ў Б. звязаны з дзейнасцю брэсцкіх друкарняў 16 ст. Тут было надрукавана больш за 50 палемічных, гіст., літ., прававых і рэліг. кніг на лац. і польск. мовах, у т.л. Брэсцкая Біблія. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіліся прыватныя друкарні, якія выпускалі свецкую лру. У 1904 дзейнічалі 8 друкарняў і 2 літаграфіі. Выдаваліся газ. «БрестЛнтовскнй лнсток» (1901), «Западный Бут» (1909), «Наша заря» (1912), «Наш край» (1912—14). У перыяд знаходжання
    Б. ў складзе Польшчы дзейнічала падп. друкарня ЦК КПЗБ (1927—28), якая друкавалалістоўкі, заклікі, цыркуляры акруговых ктаў КПЗБ на 5 мовах. 3 вер. 1929 выдавалася газ. «Рабочы», якая з 1940 пачала выходзіць як абл. пад назвай «Заря». У Вял. Айч. вайну ў партыз. зоне падпольна друкаваліся газ. «За Роднну» (1943—44), «Заря». У 2010 выдаюцца газеты абл. «Заря», «Народнаятрыбуна» (з 1990), раённая «Заря над Бугом» (з 1954), гар. «Брестскнй курьер» (з 1990), «Вечерннй Брест» (з 1991), «Брестская газета» (з 2002), «Брестскнй вестннк» (з 2004), часопісы «Веснік Брэсцкага універсітэта», «Вестннк Брестского техннческого уннверслтета» (з 2000) і інш. Працуе ААТ «Брэсцкая друкарня» (з 1939), дзейнічаюць карэспандэнцкія пункты вядучых рэсп. газет і агенцтваў БелТА, БелаПАН. Радыёвяшчанне існуе з ліп. 1944, тэлебачанне — з мая 1961 (каляровае з 1980). 3 вер. 1961 працуе абл. студыя тэлебачання (з кастр. 2003 РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Брэст»), з 1972 — радыётэлецэнтр. Сутачны аб’ём радыёвяшчання па правадной сетцы складае 2 гадз. 20 мін, рэгіянальнага канала «Радыё Брэст» — 23 гадз, тэлевяшчання — 2 гадз 10 мін. Радыёперадачы выходзяць у рэгіянальных уключэннях абл. радыё ў эфіры Першага нац. канала Бел. радыё і ў прамым эфіры канала «Радыё
    Брэст», тэлепарадачы — на тэлеканале «БеларусьТВ», у рэгіянальных уключэннях на агульнанац. тэлеканале «ЛАД». Жыхары горада прымаюць праграмы Першага тэлеканала, тэлеканалаў «ЛАД», АНТ, СТБ, перадачы Першага нац. канала Бел. радыё, радыёстанцый «Сталіца» і «РадыусFM». У Б. працуюць недзярж. тэлеканал «БугТВ», 3 фірмыаператары кабельнага тэлебачання ТАА «ТБСАТ», ТАА «ЭЛСАТ», ТАА «Кабельнае тэлебачанне», якія трансліруюць у сетцы эфірнакабельнага тэлебачання праграмы тэлеканалаў «Мір», «Расія», НТБ, «РТР Планета», «Культура», «Дзіцячы свет», REN TV, EuroSport, Discovery, Animal Planet i інш. Трансляцыя тэлерадыёперадач y Б. i вобласці ажыццяўляецца радыётэлевізійнымі перадаючымі станцыямі ў Ракітніцы і Слоніме. У 2006 пабудаваны радыётэлевізійны рэтранслятар у г. Столін. СМІ Б. маюць інтэрнетсайты.
    Літаратурнае жыццё. У 1969—81 у час археал. раскопак гарадзішча стараж. Брэста (узнікла на рубяжы 10—11 ст.) былі знойдзены самшытавы грэбень з разьбой у выглядзе першых 13 літар кірылічнай азбукі, металічныя пісалы, кніжныя спражкі і інш. У 1553 у горадзе засн. першая на
    Помнік Афанасію Брэсцкаму ў Брэсце.
    51
    БРЭСТ
    тэр. Беларусі друкарня (гл. Брэсцкія друкарні), у якой выдаваліся кнігі на польск. і лац. мовах, у 1563 надрукавана Брэсцкая Біблія. У 1592—95 настаўнікам брацкай школы пры Мікалаеўскай царкве быўбел. педагог, перакладчык і выдавец Л.Зізаній. У канцы 16— 1йпал. 17ст. з Б. звязана грамадская, рэліг. і літ. дзейнасць пісьменнікаўпалемістаў А.Філіповіча, І.Пацея, І.Марахоўскага. У езуіцкім калегіуме вучыліся М.Матушэвіч, Ю.Нямцэвіч, К.Лышчынскі. Пасля вайны 1812 Б. быў часовым месцам жыхарства і творчасці рус. драматурга А.Шахаўскога (1814—16) і пісьменніка А.Грыбаедава (1813— 16), які надрукаваў у час. «Вестннк Европы» (1814) «Пісьмо з БрэстЛітоўска да выдаўца», дзе пераказаў вершамі легенду пра гераічнае мінулае горада. Праз Б. праязджалі Ф.Глінка (1813), П.Вяземскі (1818), В.Кюхельбекер і П.Чаадаеў (1826), П.Шпілеўскі (1853). У час паўстання 1863—64 Б. наведвалі К.Каліноўскі і Э.Ажэшка, у 1867спыняўся А.К.Талстой. У 1867—70 у горадзе жыў рус. пісьменнікдэмакрат Ф.Рашэтнікаў, які напісаў на мясц. матэрыяле каля 10 твораў, сярод якіх п’еса «Прагрэс у павятовым горадзе» і нарысы. У 1870я гг. пасаду брэсцкага павятовага маршалка дваранства займаў укр. пісьменнік А.Старажэнка (пахаваны
    ў Б.). Горад з’яўляецца радзімай фалькларысткі Я.Лінёвай (1853—1919), паліт. дзеяча, вучонага, публіцыста А.Цвікевіча (1888—1937), а таксама польск. пісьменнікаў І.Сікірыцкага (1920—85) і У.Мацёнга (1925). У час 1й сусв. вайны тут не аднойчы бываў К.Паўстоўскі (1914—15), аб чым сведчаць раман «Рамантыкі» і «Аповесць пра жыццё». У час знаходжання ў складзе Польшчы (1921—39) вязнямі брэсцкай турмы бьші ўдзельнікі нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі паэты П.Пестрак і А.Гаўрылюк, празаікдакументаліст В.Ласковіч. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) у Б. пачала выходзіць абл. газ. «Заря», пры якой было створана літ. аб’яднаннне «Заранка». Яго ў розныя гады ўзначальвалі М.Барсток, рус. паэт М.Луконін, М.Засім, У.Калеснік і інш. Вял. Айч. вайну сустрэў у Брэсцкай крэпасці А.Махнач, у падполлі змагаўся М.Засім. Праз Б. праляглі франтавыя дарогі Я.Далматоўскага, Ф.Дудко, Г.Каландадзе, І.Чумачэнкі. У 1945 у Б. выдадзены зб. «Франтавыя вершы» АТвардоўскага. Паэт працаваў тут у рэдакцыі вайсковай газеты. У 1947 і 1954 у Б. праходзілі нарады маладых пісьменнікаў Беларусі. У 1950я гг. Я.Колас перапісваўся з выхаванцамі брэсцкага дзіцячага дома № 2, які насіў яго імя, са сваім даваен. знаёмым,
    Да арт. Брэст. Удзельнікі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў на Дні беларускага пісьменства ў Барысаве. 200S.
    выкладчыкам Брэсцкага пед. інта А.Усам. У 1958 тут выдадзены літ. маст. альманах «Брэст». На філал. фце Брэсцкага пед. інта вучыліся будучыя пісьменнікі і літаратуразнаўцы У.Гніламёдаў, А.Гардзіцкі, В.Жуковіч, А.Каско, М.Купрэеў, В.Ляшук, А.Майсейчык, М.Пракаповіч, А.Разанаў, М.Рудкоўскі, М.Тычына, І.Шпакоўскі і інш. Сярод выкладчыкаў — У.Калеснік, С.Гусак, А.Рубцоў і інш. У Б. жывуць і працуюць пісьменнікі А.Дзебіш, З.Дудзюк, А.Каско, М.Пракаповіч, М.Сянкевіч і інш. У 2006 у горадзе створана абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі. У Б. рэгулярна праходзяць літ. вечары, сустрэчы, прэзентацыі кніг з удзелам вядомых пісьменнікаў. Кафедры філал. фта Брэсцкага унта з’яўляюцца арганізатарамі многіх рэгіянальных, рэсп. і міжнар. канферэнцый лінгв., літ.знаўчага, метадычнага і краязнаўчага характару. У 1995—2009 прайшлі канферэнцыі, прысвечаныя жыццю і творчасці Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, М.Канапніцкай, А.Міцкевіча, А.Пушкіна і інш. Традыцыйнымі сталі рэсп. Калеснікавы чытанні і навук. канферэнцыі «БрэсцкаПінскае Палессе: мова, фальклор, літаратура, гісторыя». Па выніках канферэнцыі выдаюцца зборнікі матэрыялаў. Значнай падзеяй у жыцці горада стаў выхад гісторыкакраязнаўчага і літ. альманаха «Берасцейскія карані» (1993, 1998), кн. «Літаратурная карта Берасцейшчыны» (2008).
    Мастацкае жыццё. Найб. стараж. помнікі маст. культуры на тэр. Б. адносяцца да 11—14 ст.: касцяны мастыхін мастака са слядамі фарбы, разныя вырабы з косці (фігурка шахматнага караля, наверша рукаяткі ў выглядзе галавы каня, пячатка, пласціна з контурнай разьбой, контурная паясная выява воіна на камені і інш.), прадметы ўпрыгажэння (колты, пярсцёнкі, фібулы, бранзалеты і інш.) і рэліг. культу (нацельныя крыжыкі, крыжыскладні, іконкі). Яны сведчаць аб высокім майстэрстве тагачасных рамеснікаў, якія валодалі такімі складанымі і тонкімі працэсамі маст. апрацоўкі матэрыялаў, як чаканка, ліццё, інкрустацыя, чарненне, разьба і інш. 3 удасканаленнем ювелірнага,
    52
    БРЭСТ
    Да арт. Брэст.
    М.З а л е с к і.
    Крэпасць Брэст
    Літоўск у 1840 годзе.
    ткацкага, ганчарнага, дрэва і металаапрацоўчых рамёстваў цесна звязана далейшае развіццё дэкар.прыкладнога мастацтва. У 16 ст. Б. быў адным з цэнтраў маст. шкляной вытворчасці і вырабу кафлі, дзейнічалі цэхі ювеліраў, па вырабе царк. начыння, зброі, маст. тканін і інш. У 1563 у Брэсцкай друкарні выдадзена Брэсцкая Біблія, якая была багата ўпрыгожана і ілюстравана гравюрамі. У 16—18 ст. у Б. пабудаваны шматлікія храмы і манастыры (кляштары). У стварэнні іх дэкору ўдзельнічалі мясц. майстрыжывапісцы і рэзчыкі. У 17—18 ст. росквіту дасягнула ювелірнае мастацтва, пашырылася вытворчасць прадметаў царк. ўжытку (паціраў, крыжоў, даразахавальніц з каштоўных металаў). Адным з першых твораў выяўл. мастацтва свецка
    га характару з’яўляецца гравюра «Асада Брэста шведамі ў 1657 г.» невядомага мастака 18 ст., на якой адлюстраваны план і панарама горада. Многія мастакі, што працавалі ў гэты час на Брэстчыне, пакінулі карціны і замалёўкі гарадоў, у іх ліку М.Залескі, які ў 1840 адлюстраваў у сваім творы Брэсцкую крэпасць. У 1840я гг. ў Брэсцкім кадэцкім корпусе вучыўся будучы жывапісец А.Гараўскі. Ажыўленне маст. жыцця горада пачалося ў 20 ст. Прайшлі першыя перасоўныя выстаўкі бел. графікаў і мастакоўжывапісцаў. У 1950я гг. адбыліся першыя стацыянарныя выстаўкі мастакоў, якія з 1960х гг. сталі рэгулярнымі. У 1970я гг. пачалі арганізоўвацца абл. выстаўкі маладых мастакоў і персанальныя — Л .Дударэнкі, П.Дурчына, Э.Куфко, П.Пагодзіна, І.Фяцісава і інш. Вял. ролю ў прапагандзе і станаўленні мастацтва ады
    грала адкрыццё музеяў — абл. краязнаўчага (1945) і абароны Брэсцкай крэпасці (1956), у якіх размешчаны пастаянныя экспазіцыі маст. твораў. У ліку першых з іх — «Брэсцкая крэпасцьу творах мастакоў» (1956), адна з апошніх — «I вечны бой», прысвечаная творчасці П.Дурчына (2007), і інш. У 1946 у Б. створаны маст. майстэрні, у 1971 — абл. аргцыя Бел. саюза мастакоў, якія садзейнічалі творчаму росту мастакоў. У 1970—80я гг. наглядаўся прыкметны ўздым выставачнай дзейнасці. У горадзе арганізоўваліся выстаўкі, прысвечаныя юбілейным датам краіны, рэгіёна, вобласці, справаздачныя, персанальныя, у т.л. П.Данеліі. Пашырыліся сувязі брэсцкіх мастакоў з замежнымі. У горадзе сістэматычна праходзілі тыдні выяўл. мастацтва, у час якіх на
    Да арт. Брэст. А.Ф я ц і с а в а. Сказанне аб Брэсцкім замку.
    ладжваліся перасоўныя выстаўкі ў Б. і вобласці. Мастакі Б. актыўна ўдзельнічалі ў фарміраванні эстэтычнага аблічча горада. Пастаўлены помнікі М.Гогалю (1962), А.Міцкевічу, «Вызваленне» (абодва 1965), бюст двойчы Героя Сав. Саюза лётчыкакасманаўта П.І.Клімука. Шматлікія мазаікі, пано, вітражы сталі ўпрыгожваць інтэр’еры кінатэатраў, муз. вучылішча, пед. унта і інш. грамадскіх будынкаў. Шырокае развіццё ў Б. ў гэты перыяд атрымалі манумент. формы скульптуры. Значнай падзеяй стала стварэнне мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой. Значны ўклад у маст. культуру горада ўнеслі тэатр. мастакі (В.Лесін, Ф.Назараў, А.Ціхановіч і інш.). У 2000я гг. маст. жыццё Б. пашырыла свае межы. У 2002 у будынку адрэстаўрыраваных паўд. казарм Брэсцкай крэпасці адкрыўся Маст. музей з галерэямі карцін мясц. мастакоў — філіял абл. краязнаўчага музея. У Б. з’явіліся манумент., гар. і паркавая скульптура прафес. аўтараў. Прыкметным манумент. аб’ектам Б. стаў помнік Афанасію Брэсцкаму (2005). Вял. работу па развіцці нар. і аматарскага мастацтва праводзіць абл. цэнтр нар. творчасці, дзе прадстаўлены нар. маст. промыслы рэгіёна (ткацтва, вышыўка, ганчарства, салома і лозапляценне, размалёўка