Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
БРУК Саламон Ільіч (1.7.1920, г. Рагачоў — 2.3.1995), расійскі і беларускі этнолаг, картограф і дэмограф. Засл. дзеяч навукі Расіі (1980). Др геагр. навук (1965), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі унт (1947). У 1956—93 у Інце этнаграфіі AH СССР. Заснавальнік этнічных картаграфіі і дэма
графіі. Распрацаваў тэарэт. прынцыпы этнічнага картаграфавання. Яго асн. ідэі рэалізаваны ў працы «Атлас народаў свету» (1964) і рэгіянальных атласах матэрыяльнай культуры. У працах «Колькасць і рассяленне народаў свету» (1962), «Насельніцтва свету: Этнадэмаграфічны даведнік» (2 выд., 1986) і інш. прааналізаваны звесткі пра колькасць, нац., лінгв., рэлігійны і інш. склад насельніцтва Зямлі, тэндэнцыі яго развіцця, а этнічная гісторыя і дэмаграфія беларусаў разглядаецца на сусв. фоне. Дзярж. прэмія СССР 1987.
В.С.Цітоў.
БРЎКНЕР (Bruckner) Аляксандр (29.1.1856, г. Цярнопаль, Украіна— 24.5.1939), польскі філолагславіст і літуаніст, літаратуразнавец, гісторык культуры. Чл. Польск. АН у Кракаве (1888), Пецярбургскай АН (1890), акадэмій навук у Бялградзе, Празе, Сафіі. Др габілітаваны (1878), ганаровы др Віленскага унта (1926). Вучыўся ў Львоўскім (1872—75), Венскім, Лейпцыгскім і Берлінскім (1876— 78) унтах. Праф. славянскіх моў і лр Берлінскага унта (1881—1924). Даследаваў мовы, лру і культуру палякаў і інш. слав. народаў, стараж. гісторыю славян, этналогію, тапанімію, традыц. вераванні славян і балтаў, уплыў польск. культуры на культуру суседніх народаў. Шмат звестак пра культуру ВКЛ у яго творы «Старажытнапольская энцыклапедыя» (2е выд., 1990).
Літ:. Aleksander Bruckner, 1856—1939. Warszawa, 1989. В.С.Пазднякоў.
БРУНДЎК, металічны трос для звязвання звёнаў плыта на Палессі.
БРУС, 1) бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў. 2) Тое, што і брусок.
БРУСНГЦЫ НАСТбЕНЫЯ, настой з брусніц. Ягады заліваюць гатаванай астуджанай вадой, часам дабаўляючы цукар або мёд. Посуд з ягадамі накрываюць палатном і ставяць у халоднае цёмнае месца. Б.н. вядомы па ўсёй тэр. Беларусі.
БРУСбК, б р у с, тачыльны, шліфавальны камень, звычайна ў форме
46
БРЫЛЬ
плоскага прадаўгаватага чатырохгранніка.
БРЬІГАЎКІ, рулявыя вёслы на пярэднім і заднім звёнах плыта на Зах. Дзвіне.
БРЫПТКІ I БРЫГІТАНЕ, с а л ь ватарыяне (ад лац. salvator уратавальнік), члены каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага Брыгітай (1302—73), дачкой шведскага кн. Біргера. Першы кляштар ордэна створаны ў 1334 у Швецыі. Статут ордэна (не ўключаў патрабавання абавязковага ўстрымання і беднасці) у 1370 зацвердзіў папа рымскі Урбан V. Пасля смерці Брыгіты ордэн сальватарыян сталі часцей называць брыгіцкім. Ордэн ствараўся гал. чынам для жанчын, аднак у яго маглі ўступаць і мужчыны, якія былі ў ім духоўнікамі. Існавалі змешаныя (для брыгітак і брыгітанаў) кляштары і ўласна жаночыя. Вопратка брыгітак: цёмнавішнёвая сутана і такога ж колеру доўгі плашч з драўлянымі гузікамі, белая хустка і чорная льняная накідка з каронай з белага палатна з 5 кружкамі чырвонага сукна (памяць пра раны Хрыста). Ордэн хутка пашыраў свой уплыў. Большая частка яго кляштараў знаходзілася ў краінах Паўн. Еўропы. На тэр. Беларусі Б. і б. трапілі праз Польшчу, дзе іх кляштары з’явіліся ў 15 ст. ў Эльблангу (змешаны) і Любліне (жаночы). Ордэн меў жаночыя кляштары ў Брэсце (16241830) і Гродне [1634 (1632?) пач. 20 ст.]. Статут і традыцыі ордэна спрыялі таму, што ў яго ўступалі, як правіла, дзяўчаты са шляхецкіх і магнацкіх сем’яў, што вызначала трывалае эканам. становішча гэтых кляштараў. Л.А.Карнілава.
БРЫЛЁЎСКІ НАРбДНЫ ХОР «ВЯЗАНКА». Створаны ў 1981 у в. Мічурынская (УП «Брылёва») Гомельскага рна пры сельскім Доме культуры. Ў 1984 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар А.Т.Кобрусеў, кіраўнікі: Л.І. Чудак (з 1981), В.В.Арлоў (з 2006). У складзе хору 29 чал. У рэпертуары песні нар. бел. («Дзявочыя прыпеўкі», «Ох, доля», «У полі бяроза», «Ой, вярбічанька», «Ой, у полі пры
Брылёўскі народны хор «Вязанка».
даліне», «Усе гульні каля броду», «Кума», «Марусенька»), рус. («Забалела Дуніна галоўка»), кампазітараў рус. («Падае снег», «Навошта ты мяне турбуеш?», «Песня пра цябе» А.Аверкіна), бел. («Зорачка мая» Л.Захлеўнага), мясц. («Беларусь — ты Радзіма мая», «Беларускія дажынкі», «Мілая Гомельшчына» В.Арлова). Калектыў — лаўрэат усесаюзнага і рэсп. фестывалю і конкурсу аматарскага мастацтва (Масква, 1984, г. Даўгаўпілс, Латвія, 1987), удзельнік фестываляў: усерас. нар. творчасці імя А.Аверкіна (г. Сасава, Расія, 2007), абл. харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г. Рэчыца, 2008). Калектыў прымае ўдзел у мерапрыемствах горада, раёна і вобласці. В.В.Арлоў.
БРЫЛЁЎСКІ ЎЗбРНЫ ХАРАВЬІ КАЛЕКТЙЎ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1992 у в. Мічурынская (УП «Брылёва») Гомельскага рна пры Брылёўскай СШ (з 2007 Брылёўская гімназія). У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.К.Ладошкіна (з 1992), В.А. Шахрова (з 2008). У складзе калектыву 30 чал. ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне моладзі, фарміраванне муз. густу, правільнага, яркага, дзіцячага голасу, прапаганда харавой муз. спадчыны. У рэпертуары класічныя
творы, духоўная музыка, нар. і дзіцячыя песні. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007); фестываляў: абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (2002, 2004, 2006), гар. мастацтва «Вясёлка талентаў» (1999, 2001, 2004, абодва г. Гомель). І.К.Ладошкіна.
БРЫЛЬ, к а п я л ю ш, традыцыйны лёгкі галаўны убор з аколышам. Шырока ўжываўся летам, першапачаткова — сярод прывілеяваных слаёў насельніцтва Рэчы Паспалітай. Валялі з воўны (лепшы гатунак лямцу — фетр), шылі з дыхтоўнага сукна, аксаміту, саф’яну, плялі з саломкі і інш. Прыкметна адрозніваліся стылем, прапорцыямі аколыша (поле, брыль), верху (цыліндр, кацялок), спосабамі аздаблення. Стасаваліся з прычоскай, характарам моды, адлюстроўвалі
Традыцыйны мужчынскі брыль. Сярэдзіна 19 cm. Пляценне з саломы. Вёска Падліпцы Слуцкага рна.
47
БРЫЛЬ
Традыцыйны мужчынскі брыль. Канец 19 cm. Пляценне з мятліцы. Любанскірн.
густ і сац. статус уладальніка. Найб. шчодра і элегантна ўпрыгожваліся жаночыя Б., што апаясваліся каля аколыша каляровым паскам, нярэдка прашытым залатой ці сярэбранай ніткай, шнуркамі, аздабляліся бантамі, кутасікамі, фазанавымі ці страусавымі пер’ямі. У сялянскім асяроддзі пашырыўся з 19 ст. Пераважалі летнія Б., плеценыя з саломкі (звычайнажыта), мятліцы, чароту, лазы. Існавалі 2 асн. спосабы пляцення Б. з саломкі — гладкае і зубчастае («Б.зубатка»), Апошні лічыўся больш трывалым, асабліва, калі Б. прашывалі паміж палосак ніткамі ці конскім воласам. Вытворчасць Б. эпізадычна сустракаецца і ў наш час, у т.л. і ў творчасці сучасных нар. майстроў.
В.С.Цітоў.
БРЫЛЬ Янка (Іван Антонавіч; 4.8. 1917, г. Адэса, Украіна — 25.7.2006), беларускі пісьменнік, перакладчык, публіцыст. Нар. пісьменнік Беларусі (1981). Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1994). Працаваў у час. «Вожык», быў рэдактарам Дзярж. выдва БССР, намеснікам гал. рэдактара часопісаў «Маладосць», «Полымя». 3 сак. 1939 служыў у польск. марской пяхоце. У вер. 1939 трапіў у ням. палон, адкуль уцёк увосень 1941. У Вял. Айч. вайну быў разведчыкам брыгады «Камсамолец», удзельнічаўу баях, супрацоўнічаў у газ.плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». Асн. тэма творчасці — жыццё даваен. і пасляваен. заходнебел. вёскі, усенар. барацьба супраць ням.фаш. акупантаў (аповесць «У Забалоцці днее», Дзярж. прэмія СССР 1952; збкі апавяданняў «На Быстранцы», 1955; «Мой родны край», 1959; «Працяг размовы», 1962, і інш.). У рамане «Птушкі і
гнёзды» (1963) раскрыў «біяграфію адной душы», выкрыў філасофію таталітарызму і фашызму. Гумар і філас. роздум у аповесцях «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзярж. прэмія Беларусі 1982). У сааўтарстве з А.Адамовічам і У.Калеснікам напісаў кн. «Я з вогненнай вёскі...» (1975), паводле якой зняты дакум. фільм «Суд памяці» (рэж. В.Дашук), напісаны рэквіем «Памятайце» (кампазітар Л.Шлег). Аўтар лірыкафілас. мініяцюр, псіхал. абразкоў (збкі «Жменя сонечных промняў», 1965; «Сёння і памяць», 1985; «Вячэрняе», 1994). Пісаў для дзяцей. Перакладаў з рус., укр. і польскай моў, у т.л. асобныя творы
Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, П.Бажова, Г.Траяпольскага, А.Вішні, Л.Смілянскага, А.Даўжэнкі, Э.Ажэшкі, Я.Гушчы і інш.
Тв.\ 36. твораў. Т. 1—5. Мінск, 1979— 81; Выбр. творы. Т. 1—3. Мінск, 1992—93; Пішу як жыву: аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ. Мінск, 1994; Парастак. Мінск, 2006.
Літ.: К а н э Ю. Янка Брьыь: крнтнкобногр. очерк. М., 1964; К а л е с н і к У. Янка Брыль: нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1990; Навумовіч У.А. Нацыянальны характар беларуса ў аповесцях
Сядзібны дом у Брынёўскай сядзібе. Пач. 20 cm.
Янкі Брыля // Весн. БДУ. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. 2006. № 9; У вянок памяці Янкі Брылю // Наша вера. 2006. № 3; Б у г а ё ў Дз. Мастак, адкрыты свету // Полымя. 2007. № 8; Запрудскі I. Чытайце Брыля, чытайце Панчанку! // Маладосць. 2007. № 8; Андраюк С. Маці 1 дзеці: вобраз маці ў творчасці Я.Брыля // Роднае слова. 2007. № 8. А.А.Манкевіч.
БРЙНДА, с т р у н а, прылада для рыхлення воўны. Уяўляе сабой палку даўж. каля 70 см, на якую нацягвалі струну з авечай кішкі. Воўну клалі на рашотку з лучыны, падвешаную пад Б. Па струне білі драўляным або жалезным байком, і калі яна хісталася, то разрыхляла воўну. Была пашырана ў мясцовасцях, суседніх з Расіяй.
БРЫНЁЎСКАЯ СЯДЗІБА. Знаходзілася ў в. Брынёў Петрыкаўскага рна. Належала Кеневічам. Закладзена ў канцы 19 ст. на месцы б. сядзібы. Драўляны сядзібны дом (не захаваўся) складаўся з 3 падковападобна размешчаных карпусоў. Гал. — 11восевы 1павярховы будынак з 2павярховым 3восевым цэнтр. рызалітам і невял. мураваным 4калонным порцікам. Цэнтр. ўваход быў вырашаны 2калонным парталам. Такія ж памеры і класіцыстычную трактоўку меў і левы корпус сядзібы з порцікам у сярэдняй частцы гал. фасада. 3 двара карпусы аб'ядноўваліся шырокай тэрасай з балюстрадай і двухбаковымі лесвіцамі, якія спускаліся да парку. Сярод пакояў дома асабліва вылучаліся кабінет і «белы» пакой з белымі шпалерамі на сценах і белай мэбляй, абітай залатой тканінай. У сядзібе меліся цагельня, лесапільны зд, фанерная фка, бровар. Недалёка ад яе вялася здабыча торфу, была пракладзена чыгунка. У парку раслі ліпы венгерская і каралінская,