• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Паўн.бел. культура існавала ў канцы 3га — 3й чвэрці 2га тыс. да н.э. на тэр. Бел. Паазер’я, Пд сучаснай Пскоўшчыны і ПнЗ Смаленшчыны. Яна ўзнікла ў выніку сінтэзу традыцый познанарвенскай неалітычнай культуры і ўспрынятых з Прыбалтыкі і Верхняга Падняпроўя элементаў кола шнуравой керамікі культуры. Група паселішчаў паўн.бел. культуры даследавалася на Крывінскім тарфяніку (Бешанковіцкі рн Віцебскай вобл.).
    У 1700/1600 да н.э. разам са знікненнем культур, структурная аснова якіх была пабудавана на традыцыях шнуравой керамікі культуры, на Пд Беларусі пачаўся тшцінецкі перыяд. Помнікі тшцінецкага культ. кола
    з’яўляліся пасля 1900 да н.э. на прасторах ад Одэра да Віслы. Мяркуецца, што тшцінецкія комплексы неабходна разглядаць у якасці рэгіянальнай інтэграванай сістэмы з адмысловым «тшцінецкім стылем жыцця», што ўзнікла на памежжы цэнтр.еўрап. культур эпохі бронзы і субнеалітычныхусх.еўрап. культур. Характэрная кераміка выяўлена ў Бел. Палессі, у басейне р. Нёман. Асобныя знаходкі трапляюцца ў Цэнтр. Беларусі і Бел. Паазер’і, на АршанскаМагілёўскай раўніне.
    У зах. раёнах тшцінецкай тэр. ў позні перыяд Б.в. ранейшыя нестабільныя структуры паступова трансфармаваліся ва ўстойлівыя сельскія паселішчы лужыцкай культуры. Далейшы лёс тшцінецкага насельніцтва на тэр. Беларусі малавядомы. Археал. дадзеныя на аснове позняга перыяду Б.в. дазваляюць меркаваць, што ў гэты час на Верхнім Падняпроўі і ва Усх. Палессі распаўсюджваліся посттшцінецкія культ. комплексы, якія па сваіх асаблівасцях нагадваюць старажытнасці лебядоўскай культуры альбо, паводле І.І.Арцёменкі, вылучаюцца ў позні этап сосніцкай культуры.
    Літ.: Артеменко Н.Н. Племена Верхнего н Среднего Поднепровья в эпохубронзы. М., 1967; Эпохабронзылесной полосы СССР. М., 1987; Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі. Мінск, 1997; Р ы н д я н a Н.В., Д е г т я р о в а А.Д. Энеолнт н бронзовый век. М., 2000; Егорейченко А.А. Культуры штрнхованной керамнкн. Мннск, 2006; Крывальцэвіч М.М. Праблемы перыядызацыі і храналогіі эпохі бронзы на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 2006. Вып. 22; Л а к і з а В.Л. Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння. Мінск, 2008. М. М. Крывальцэвіч.
    БРОУКА Пятрусь (Пётр Усцінавіч; 25.6.1905, в. Пуцілкавічы Ушацкага рна — 24.3.1980), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нар. паэт Беларусі (1962). Акадэмік НАН Беларусі (1966, чл.кар. 1953). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1975). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў БДУ (1931). У 1940 і 1945—49 гал. рэдактар час. «Полымя». У Вял. Айч. вайну праца
    ваў у франтавой газ. «За Савецкую Беларусь», супрацоўнічаў у партыз. друку. 3 1948 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1967—80 гал. рэдактар «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі». Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм», «Прамова фактамі» (абедзве 1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943), «У роднай хаце» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Дарогажыцця» (1950, Дзярж.
    П.Броўка.
    прэмія СССР 1951), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961), «Адні ідуць...» (1961, Ленінская прэмія 1962), «Высокія хвалі» (1962), «Між чырвоных рабін» (1969, Дзярж. прэмія Беларусі 1970), «Калі ласка», «Ты — мая пчолка» (абедзве 1972), «I ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985), паэм «Кацярына» (1938), «Лясы наддзвінскія» (1943), «Хлеб» (1946, Дзярж. прэмія СССР 1947) і інш. Для твораў Б. характэрны маштабнасць, шырокі аўтарскі гістарызм і філасафічнасць мыслення, цэласнасць лірычнага характару, афарыстычнасць, рамантычная паэтыка, песенналірычная скіраванасць, пільная ўвага да маральнаэтычных, агульначалавечых праблем. Аўтар аповесці «Каландры» (1931), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зб. апавяданняў «Разам з камісарам» (1974). Пісаў для дзяцей: кн. паэзіі «Маладым сябрам» (1961), паэма «Наш му
    44
    БРОЎКІ
    зей» (1962), аповесць «ДонькаДаніэль» (1982). Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940), «Алеся» (паст. 1944, «Дзяўчына з Палесся», з Я.Рамановічам). Выступаў як перакладчык на бел. мову твораў Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Бажана, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф’ева, У.Бранеўскага, Дж.Байрана і інш. За ўдзел у стварэнні Бел. Сав. Энцыклапедыі Дзярж. прэмія Беларусі 1976. У 1980 у Мінску засн. Літ. музей імя Петруся Броўкі, у в. Пуцілкавічы — доммузей. На доме, дзе апошнія гады жыў пісьменнік, і ў в. Пуцілкавічы ўстаноўлены мемар. дошкі.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—7. Мінск, 1975— 78; 36. твораў. Т. 1—9. Мінск, 1987—92; Крыніца зпад Вушачы: вершы і паэмы. Мінск, 2003; Вершы. Паэмы. Апавяданні. Аповесці. Раман «Калі зліваюцца рэкі». Мінск, 2008.
    Літ.: Я р о ш М. Пятрусь Броўка: нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1981; В a сіл еўс кі М.С., Каваленка М.А. Пятрусь Броўка: бібліягр. паказ. 2 выд. Мінск, 1976; Б е ч ы к В. Што сэрца праспявала // Полымя. 1980. №6; Пятрусь Броўка і яго час: матэрыялы Рэсп. навук. канф. Мінск, 2005; Імя Петруся Броўкі Беларуская Энцыклапедыя. Мінск, 2005.
    І.Г.Баўтрэль.
    БРОЎКІ ПЕТРУСЯ ДОММУЗЁЙ, філіял Броўкі Петруся Літаратурна
    Фрагмент экспазіцыі Броўкі Петруся домамузея.
    га музея. Засн. ў 1980 на радзіме нар. паэта Беларусі П.Броўкіўв. Пуцілкавічы Ушацкага рна, адкрыты для наведвальнікаў у 1985. У экспазіцыі домамузея дэманструюцца шматлікія арыгінальныя дакументы, якія адлюстроўваюць жыццё і творчасць паэта, кнігі, фатакопіі рукапісаў, карціны. Шырока прадстаўлены этнаграф. матэрыялы і мемар. рэчы П.Броўкі, якія адлюстроўваюць перыяд яго жыцця ў гэтай вёсцы і ранні перыяд творчасці.
    БРбЎКІ ПЕТРУСЯ ЛІТАРАТЎРНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1980 у Мінску, ад
    крыты для наведвальнікаў у 1984. Зберагае матэрыялы духоўнай і матэрыяльнай культуры, якія маюць адносіны да жыцця і творчасці нар. паэта Беларусі П.Броўкі. Размяшчаецца ў б. кватэры паэта, дзе ён жыў і працаваў у 1951—80. У 1983 на доме ўсталявана мемар. дошка. Будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры 19 — пач. 20 ст. Асн. фонд музея налічвае каля 19,8 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 4,8 тыс. адзінак (2011). Экспазіцыя размешчана ў 4 залах. Фонды музея складаюцца з 10 калекцый: рукапісныя матэрыялы, дакументы, друка
    ваныя выданні, творы выяўл. мастацтва, паштоўкі, гісторыкапобытавыя прадметы, фотаздымкі і рэпрадукцыі, негатывы, аўдыёматэрыялы, кінадакументы. Сярод экспанатаў музея рукапісы і аўтографы паэта, яго родных, сяброўісучаснікаў; машынапісныя варыянты кніг, пісьмы і паштоўкі, нотныя рукапісы песень на словы П.Броўкі, асабістая бка П.Броўкі; вял. цікавасць прадстаўляюць кнігі з дарчымі надпісамі і аўтографамі. У калекцыі жывапісу асобнае месца займаюць карціны, падараваныя П.Броўку, партрэты і бюсты паэта, a таксама графічныя лісты з іл. да яго твораў. Экспазіцыя ўключае раздзелы «Дзяцінства незабыўны час» (1905—17), «Так пачыналася маладосць» (1918—40), «П.Броўка ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1941— 45), «Грамадская і творчая дзейнасць П.Броўкі ў пасляваенны перыяд»
    45
    БРОЎКІН
    (1946—69), «Я вам скажу...» (1970я гг.). Апошні раздзел экспазіцыі «Я вам скажу...» (паводле аднайменнай кнігі паэта) адлюстроўвае творчасць П. Броўкі ў апошнім дзесяцігоддзі яго жыцця, якая вызначьшася як споведзь нар. паэта перад сваім чытачом. Два мемар. пакоі — бка і рабочы кабінет — захаваны такімі, якімі яны былі пры жыцці паэта. Адзін з пакояў пераабсталяваны ў выставачную залу, дзе перыядычна праводзяцца выстаўкі калекцый музея П.Броўкі і інш. музеяў Беларусі і замежжа, прысвечаныя творчасці бел. пісьменнікаў, сучаснікаў П.Броўкі і маладых пісьменнікаў, праводзяцца літ.мастацкія вечарыны. На базе экспазіцыі музея і перыяд. выставак арганізоўваюцца лекцыі. Музей мае філіял «Доммузей Петруся Броўкі» на радзіме паэта ў в. Пуцілкавічы Ушацкага рна.
    БРОЎКІН Вячаслаў Уладзіміравіч (н. 22.9.1925, Масква), беларускі рэжысёр. Скончыў акцёрскі (1947) і рэжысёрскі (1955) фты Дзярж. інта тэатр. мастацтва ў Маскве. У 1955— 59 рэжысёр Бел. тэатра імя Я.Коласа, у 1961—62 гал. рэжысёр Бел. тэатра імя Я.Купалы. У 1959—62 выкладаў у Бел. тэатральнамаст. інце. 3 1962 у Маскве. Сярод лепшых пастановак: «Веру ў цябе» В.Карастылёва (1960), «Тысяча франкаў узнагароды» В.Гюго (1962). Паставіў п’есу «Няроўны бой» В.Розава (1960) у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача; оперу «Калючая ружа» Ю.Семянякі (1960, з Ю.Ужанцавым), аперэту «Лятучая мыш» І.Штрауса (1961) у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі і інш.
    БРУЗДбВІЧ Францішак (1861, в. Бродніца Іванаўскага рна — 1912), жывапісец. Вучыўся ў Варшаве (1880— 83), у Кракаўскай школе мастацтваў у Я.Матэйкі (1883—87). Працаваўугаліне манумент.дэкар. і станковага жывапісу. Зазнаў моцны ўплыў бел. нар. творчасці. Выканаў насценныя размалёўкі ў касцёлах Нясвіжа і в. Цімкавічы Капыльскага рна (1906— 08), Мінска (1911), дзе выкарыстоўваў нар. матывы ўзорыстага ткацтва, вышыўкі, маст. размалёўкі сялянскай мэблі. Сярод інш. работ: 7
    сюжэтных кампазіцый на біблейскія тэмы (у касцёле св. Міхаіла ў в. Цімкавічы Капыльскага рна, не захаваліся), «Копія партрэта мужчыны» (1883), «Інтэр’ер вясковага касцёла» (усе ў Нац. музеі ў Варшаве). Пераможца конкурсу на праект размалёўкі кафедральнага сабора ў Полацку (1900). Удзельнік маст. выставак у Мінску (1898, 1911), Львове (Украіна), Варшаве, Кракаве (Полыпча), Дзюсельдорфе (Германія).
    БРУЙ Вікенцій Фёдаравіч (8.7.1912, в. Ракаў Валожынскага рна — 28.7. 1985), беларускі спявак (тэнар). Засл. артыст Беларусі (1971). Скончыў Бел.
    кансерваторыю (1952). У 1939—41 салістансамбля БВА. У1944—48із 1950 саліст хору, у 1959—78 саліст оперы Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Выконваў вострахарактарныя ролі, стварыў яркія вобразы ў операх нац. і класічнага рэпертуару: Бамелій («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Жабрак («Зорка Венера» Ю.Семянякі), Шуйскі і Місаіл, Пад’ячы («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Ярошка («Князь Ігар» А.Барадзіна), Радрыга («Атэла» Дж.Вердзі) іінш. Выканаўпартыі Айзейнштайна і Стэфана ў аперэтах «Лятучая мыш», «Цыганскі барон» I .Штрауса.