Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Брацкія выдаўцы шмат зрабілі для дэмакратызацыі бел. літ.пісьмовай мовы, укаранення яе ў кнігадрукаванне, замены кніжнаслав. мовы беларускай у некаторых канфесіянальных жанрах. Найб. актыўна ўжывалася бел. мова ў тых брацкіх выданнях, якія выкарыстоўваліся як Чэцця кніга, паза сферай богаслужэння і ў палемічных выданнях, надрукаваных кірыліцай. Выданні брацкіх і інш. бел. друкарняў з канца 16 ст. сталі адыгрываць гал. ролю ў нармалізацыі бел. пісьмовай мовы, выпрацоўцы і замацаванні яе граматычнага ладу, арфаграфічных і лексічных норм. Выдаўцы адраджалі і аўтарытэт кніжнаслав. мовы, што тлумачылася не толькі архаічнымі кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Кніжнаслав. (царк.слав.) мова ў канцы 16 ст. была аб’ектам інтэнсіўнай палемікі з ідэолагамі каталіцызму (найперш П.Скаргам), якія сцвярджалі, што яна непрымальная для тэалогіі, развіцця духоўнай культуры, гуманітарных навук. Брацкія выдаўцы абаранялі грамадскае значэнне кніжнаслав. мовы, адстойвалі багатыя гіст.
традыцыі бел. і ўсёй усх.слав. культуры. Выкарыстанне кніжнаслав. мовы брацкімі выдаўцамі аблягчала культ. сувязі з іншымі ўсх.слав. народамі. Большасць брацкіх і інш. бел. кірылічных выданняў, якія пашыраліся ў Рас. дзяржаве ў канцы 16—1й пал. 17 ст., былі надрукаваны на кніжнаслав. мове, якая непадзельна панавала ў кнігадрукаванні.
Да арт. Брацкае кнігадрукаванне. Евангелле. Старонка з пачаткам Евангелле ад Марка. Вільня, 1644.
Б.к. ўдасканаліла многія вонкавыя формы і асаблівасці выданняў (фармат, маст.арнаментальнае афармленне, гравюры, 2фарбавы пракаті інш.), большасць элементаў унутранай структуры кнігі: тытульны ліст, прадмовы, калафоны, розныя прыёмы вёрсткі і набору тэксту. У адрозненне ад інш. кірылічных друкарняў (Фёдарава і Мсціслаўца ў Заблудаве, Мсціслаўца, Гарабурды і Мамонічаў у Вільні) у Б.к. намнога часцей выкарыстоўваліся зручныя паменшаныя фарматы кніг. Яны складаюць 94,25% усіх ацалелых выданняў. Фарматы кніг прыстасоўваліся да патрэб вандроўных купцоў, рамеснікаў і інш.
слаёў бел. «паспольства». Падобныя фарматы кніг пераняты непасрэдна ад Ф.Скарыны, што пацвярджаецца поўным падабенствам найменняў гэтых выданняў у тэрмінах, прынятых бел. першадрукаром: «малыя кніжкі» (параўн. «Малая падарожная кніжка»), «подорожные» і да т.п. У прадмове да адной са сваіх «кннжек малых» брацкія выдаўцы адзначалі: «Для тых еднак, которые не часто в ц[е]рквн бывают, а асоблнве для подорожных. He вснм абовем целый Оустав пре скудость его з друку метн, а пре велнкость его з собою вознтн зыйдеться». Малы фармат дазваляў таксама рабіць брацкія выданні больш таннымі і даступнымі.
У брацкіх выданнях выкарыстоўваліся гравюры разнастайнага зместу розных маст.стылявых форм. Кніжнае мастацтва брацкіх друкароў 16—1йпал. 17ст. paзвiвaлacяпaдyплывaм мясц. мастацкапрыкладных традыцый. Гравюры брацкіх выданняў, нягледзячы на іх эвалюцыю і нац. спецыфіку, былі выразна звязаны са спадчынай стараж.рус. і ўсходнеслав. выяўл. мастацтва. На практыцы брацкія кнігадрукары пастаянна адступалі ад некаторых канонаў праваслаўнай артадоксіі, творча ўспрымалі вопыт еўрап. краін. Гэта выяўлялася ў пашырэнні літ. крыніц арыгінальных брацкіх выданняў, асабліва палемічных, у развіцці рэфармацыйных ідэй, у перакладах і выданнях асобных кніг еўрап. аўтараў, узбагачэнні маст.стылявых сродкаў кніжнага афармлення. У Еўінскай друкарні ўпершыню ў гісторыі бел. Б.к. выкарыстана металагравюра свецкага зместу, на якой паказаны купал неба са знакамі задыяка і некаторымі планетамі («Панегірык на шлюб Аляксандра Служкі, ваяводы менскага», 1634). Віленская Святадухаўская і Еўінская друкарні былі прамымі спадчыннікамі друкарскіх матэрыялаў Ф.Скарыны — яго віленскіх заставак і ініцыялаў у рамках з раслінным арнаментам. Дошкі Ф.Скарыны выкарыстоўваліся ў Б.к. да пач. 1650х гг. Часам брацкія выдаўцы капіравалі або імітавалі яго віленскія аздобы. Б.к. адлюстравала новы ўзровень грамадскапаліт. і патрыятыч
36
БРАЦТВА
най свядомасці гараджан і рост унутрысаслоўных супярэчнасцей, развіццё дэмакр. і гуманіст. тэндэнцый і ўзмацненне ўплыву царквы ў 2й пал. 17 ст. Паліт. саюз феадалаў ВКЛ і Польшчы, у якім вырашальная роля належала польскай феад. знаці, а ў духоўнай сферы — каталіцкай царкве, да сярэдзіны 17 ст. стварыў неспрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця бел. і ўкр. культуры. У сярэдзіне 17 ст. ў сувязі з працяглымі войнамі, разарэннем брацтваў, значным пагаршэннем грамадскапаліт. умоў дзейнасць амаль усіх брацкіх друкарняў спынілася. У канцы 17—18 ст. працягвала выпускаць кнігі толькі Магілёўская Богаяўленская друкарня (большасць яе прадукцыі складалі літургічныя выданні на царк.слав. мове). Да нашага часу дайшло 87 кірылічных выданняў (агульным аб’ёмам больш за 20 600 аркушаў) і 25 надрукаваных лац. шрыфтам (больш за 1700 аркушаў). Выданні бел. праваслаўных брацтваў шырока распаўсюджваліся на Украіне, паступалі і ў Расію. У 1639 свае паслугі ў развіцці маскоўскага кнігадрукавання прапаноўваў С.Собаль. У 1648 ігумен Бізюкоўскага манастыра Гедэон быў адпраўлены ў Маскву з рэкамендацыйным лістом І.Труцэвіча, які хадайнічаў аб вял. партыі кніг маскоўскага друку. Гедэон прапанаваў цару Аляксею Міхайлавічу выдаць «зело велнколепные» кнігі яго рэдакцыі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Б.к. значна пацярпела. У 1654—55 усе куцеінскія друкары і гравёры, значная частка манахаў на чале з І.Труцэвічам трапілі ў Расію; вывезена і абсталяванне друкарні. Б.к. канчаткова спыніла сваю дзейнасць пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у апошнія дзесяцігоддзі 18 ст. Па сваёй культ., грамадскапаліт. і ідэалагічнай накіраванасці, па функцыях і ўплыву ў «посполйтым» асяроддзі бел. і ўкр. насельніцтва яно аб’ектыўна адыграла вядучую ролю ва ўсім бел. і ўкр. кнігадрукаванні 16 — 1й пал. 17 ст.
Літ.: Ж у д р о Ф. йсторня Могнлевского богоявленского братства. Могнлев, 1890; Ж у р а ў с к і А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. Мінск, 1967; 450 год беларускага кнігадрукаван
ня. Мінск, 1968; Н саевнч Я.Д. Роль братств в нзданнн н распространенян кннг на Укранне н Белорусснн (конец XVI—XVIII в.) // Кннга н графнка. М., 1972; Я г о ж. Преемннкн первопечатннка. М., 1981; Белорусскнй просветнтель Францнск Скорнна н начало кннгопечатання в Белорусснн н Лнтве. М., 1979; Ш м а т а ў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мінск, 1984; Кніга Беларусі, 1517—1917: зводны кат. Мінск, 1986; Н і к а л а е ў М.В. Палата кнігапісная. Мінск, 1993; Я г о ж. Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага княства Літоўскага. Т. 1. Мінск, 2009; Chomik Piotr. Drukarnie brackie na obszarze Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w XVI wieku // Kultura ksiazki ziem wschodnich i poludniowych pogranicza Polski (XVI—XX wiek). Paralele i roznice. Katowice, 2004. Г.Я.Галенчанка.
БРАЦКІЯ ШКбЛЫ, агульнадаступныя навучальныя ўстановы, якія ствараліся брацтвамі праваслаўнымі ў канцы 16—18 ст. ў Беларусі, Украіне і Літве. Адыгралі значную ролю ў развіцці асветы. Першыя Б.ш. былі адкрыты ў Вільні (каля 1584), Магілёве (1590), Брэсце (1591), Мінску (1612), Пінску, Слуцку і інш. гарадах. Кожная Б.ш. мела свой статут, які вызначаў змест і арганізацыю навучання, рэгламентаваў паводзіны настаўнікаў і вучняў у школе і паза школай. На чале школы стаяў рэктар, які кіраваў навуч. працэсам і адказваў за работу школы перад брацтвам, што яго абрала. Дыдаскалы (настаўнікі) таксама выбіраліся брацтвам, якое ўстанаўлівала ім плату. Некаторыя брацтвы для нагляду за школамі выбіралі з ліку братчыкаў 2 правізараў. Для пачатковага навучання настаўнікі Б.ш. карысталіся Псалтыром, Часасловам, букварамі. Атрымаўшы першапачатковую падрыхтоўку, вучні пераходзілі да засваення «сямі вызваленых (свабодных) навук»; «трывіума» (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і «квадрывіума» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка). Вывучаліся царк.слав., грэч., «руская» (бел.), лац. і польская мовы. Асаблівая ўвага звярталася на вывучэнне вершаскладання і дэкламацыі. На ўроках рыторыкі вучняў вучылі складаць і чытаць казанні, на ўроках дыялектыкі — весці спрэчку, складаць сілагізмы. Царкоўнаслав., грэч. і лац.
мовы вывучаліся па граматыках. Вядомы падручнікі, складзеныя настаўнікамі школ Л. і С. Зізаніямі, М.Сматрыцкім, Сімяонам Полацкім і інш. Выкарыстоўваўся падручнік па дыялектыцы ІаанаДамаскіна. Прывывучэнні «квадрывіума» ў Б.ш. карысталіся падручнікамі, выдадзенымі ў Зах. Еўропе. Выкарыстоўвалася групавая, або класная, урочная сістэма навучання, у якой панаваў катэхізісны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах. У процівагу езуіцкім містэрыям наладжваліся тэатралізаваныя прадстаўленні. У кожнай школе быў хор, якім кіраваў рэгент. Культываваліся шматгалосыя спевы. Б.ш. Беларусі, Літвы і Украіны мелі архівы і бібліятэкі, абменьваліся настаўнікамі, вучэбнай, палемічнай, свецкай і духоўнай лрай.
Літ.: Медынскнй Е.Н. Братскне школы Укранны н Белоруссня в XVI—XVII вв. н нх роль в воссоеднненнй Укранны с Россней. М., 1954; Ботв нн н н к М.Б. У нстоковучебнойкннгн. Мннск, 1964. М.Б.Батвіннік.
БРАЦТВА Ў ГбНАР ВІ'ЛЕНСКІХ МЎЧАНІКАЎ АНТбНІЯ, ІААНА I ЯЎСТАФІЯ, рэлігійная арганізацыя ў г. Мінск, якая дзейнічае паводле прынцыпаў хрысціянскай маралі, добраахвотнасці і самакіравання. Узніклаў 1992 пры Петрапаўлаўскім саборы па благаславенні мітрапаліта мінскага і слуцкага Філарэта, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Названа ў гонар святых зямлі беларускай Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх, якія пацярпелі за веру ў 1347. Аб’ядноўвае праваслаўных вернікаў з мэтай хрысціянскай асветы, рэліг.маральнага выхавання, дабрачыннасці, місіянерскага і сац. служэння. Асветную дзейнасць ажыццяўляе праз выданне царк. календароў, богаслужэбнай, гіст., даведачнай і інш. лры на бел. і рус. мовах. «Беларускі праваслаўны каляндар» (на бел. мове) і «Православный календарь» (на рус. мове) маюць тэматычныя дадаткі, прысвечаныя царк. гісторыі і святасці зямлі беларускай. Альманах «Праваслаўе» выдаецца сумесна з выдвам «Ортдрук» (г. Беласток, Польшча), мае рубрыкі: багаслоўе, рэліг. думка, царк. гісторыя, духоўная спадчына,
37
БРАЦТВЫ
архівы і дакументы, маст. слова. Арганізоўвае сумесныя праекты з выдвам «Братчык» (г. Гайнаўка, Польшча). У лабараторыі царк. гісторыі назапашаны звесткі па гісторыі і сучасным стане праваслаўя, створаны фотаархіў «Праваслаўныя святыні Беларусі». У рамках супрацоўніцтва з Біблейскім твам Рэспублікі Беларусь і ў складзе біблейскай камісіі Бел. Экзархата члены брацтва ўдзельнічаюць у перакладзе Свяшчэннага Пісання і праваслаўных богаслужэбных тэкстаў на бел. мову. Камісія падрыхтавала і выдала 4 Евангеллі з паралельным тэкстам на грэчаскай, царк.слав., рус. і бел. мовах (1991 — 2005), а таксама «Праваслаўны малітваслоў» (2004), «Свяшчэннае Евангелле» (2007) для богаслужэнняў на бел. мове. Брацтва супрацоўнічае з дабрачыннымі і дыяканічнымі aprцыямі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, аказвае дапамогу інвалідам, хворым, адзінокім састарэлым людзям. Сумесна з творчымі саюзамі, навуч. і навук. ўстановамі арганізуе тэматычныя сустрэчы, канферэнцыі і семінары з удзелам духавенства і творчай інтэлігенцыі для абмеркавання актуальных царк. і грамадскіх пытанняў, праводзіць малітоўнае памінанне дзеячаў бел. культуры (М.Багдановіча, С.Паўловіча, І.Гашкевіча і інш.). Члены брацтва падтрымліваюць пастаянныя кантакты з бел. дыяспарай, прадстаўнікамі праваслаўных цэркваў інш. краін, з віленскім Святадухаўскім манастыром, дзе знаходзяцца мошчы св. мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Хор брацтва ўдзельнічае ў штотыднёвых беларускамоўных богаслужэннях у Петрапаў лаўскім саборы, дабрачынных канцэртах. У брацкім доме «Кінанія» (пас. Калодзішчы Мінскага рна) дзейнічае хатняя царква ў гонар св. Фёдара Астрожскага, праводзяцца міжцарк. сустрэчы, духоўнаасветныя мерапрыемствы, семінары для інвалідаў. Л.Я.Кулажанка.