• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БРАЦТВЫ, 1) рэлігійныя арганізацыі гарадскога насельніцтва ВКЛ у 15—18 ст. Існавалі брацтвы праваслаўныя, брацтвыуніяцкія, брацтвы каталіцкія. 2) Аб’яднанні гар. рамеснікаў (часам сялян) з канца 15 да 18 ст. 3)
    Купецкія аргцыі ў рамеснагандлёвых цэнтрах у 17—18 ст. Ядналі розныя катэгорыі насельніцтва, якое займалася гандлем. Дамінуючая роля належала буйным купцам. Такія Б. імкнуліся ўстанавіць у межах горада манаполію на гандаль, зза чаго абмяжоўвалі гандаль купцоў з інш. гарадоў, а таксама шляхты, духавенства, гар. рамеснікаў.
    БРАЦТВЫ КАТАЛІ'ЦКІЯ, рэлігійнадабрачынныя і культурныя аб’яднанні гарадскога насельніцтва каталіцкага веравызнання ў ВКЛ. У склад Б.к. уваходзілі гараджане, у т.л. шляхта. Іх пратэктарамі (апекунамі) былі біскупы, манаскія ордэны, часам каралі. Упершыню Б.к. ўзніклі ў гарадах Зах. Еўропы. У 11 —12 ст. яны атрымалі статуты і прывілеі, што звязана са станаўленнем гар. права. У ВКЛ Б.к. з’явіліся ў Вільні (15 ст.) на ўзор брацтваў польск. гарадоў. Першапачаткова былі звязаны з гал. касцёлам горада, аднак хутка сталі ўтварацца амаль пры кожнай парафіі і нават пры кожным касцёле. Найчасцей іх назвы былі звязаны з назвай касцёлаў, пры якіх яны дзейнічалі. Паводле агульных пастаноў каталіцкага касцёла, у адным горадзе пры адным касцёле не магло быць больш за адно брацтва з аднолькавымі назвай і мэтамі. Адлегласць паміж такімі брацтвамі павінна была складаць не менш за 3 італьян. мілі (4,5 км). Падпарадкоўвалася брацтва біскупу той епархіі, на тэр. якой знаходзілася. Кіраўніцтва Б.к. складалася з рэктара, дырэктара і прызначанага біскупам мадэратара (арбітра). Біскуп меўправа кантраляваць дзейнасць брацтваў, наглядаць за іх маёмасцю, перадаць пасаду рэктара брацтва ксяндзу. Першынство сярод Б.к. вызначалася даўнасцю акта кананічнага зацвярджэння брацтва. Прыём новых братчыкаў суправаджаўся пэўным рытуалам і запісам у брацкую кнігу. Б.к. пашыралі хрысціянскую мараль, распаўсюджвалі рэліг. тэксты і дапамагалі вернікам іх вывучаць. Яны арганізоўвалі агульныя маленні, рэліг. працэсіі па вуліцах і плошчах горада, святочныя абеды, пахаванні нябожчыкаў. Займаліся яны і дабрачыннай дзейнасцю: старым і хворым «бра
    там», іх удовам і сіротам выдавалі пенсіі, утрымлівалі прытулкі і шпіталі. Зрэдку Б.к. дапамагалі людзям, якія ў брацтва не ўваходзілі: ладзілі абеды для жабракоў, збіралі ахвяраванні на ўтрыманне вязняў у астрогах. 3 цягам часу дабрачынная дзейнасць Б.к. пашырылася. Усе выдаткі пакрываліся са скарбонак Б.к., у якія сябры брацтваў уносілі складкі. У кожным брацтве былі свае малітоўнікі. Братчыкі рэгулярна збіраліся на сесіі, дзе выбіралі сваё кіраўніцтва, рэвізавалі фінансавае становішча брацтва, прымалі новых сяброў. У адрозненне ад манаскіх ордэнаў Б.к. былі больш цесна звязаны са свецкім жыццём. За інтымную сувязь з дзяўчынай або замужняй кабетай сябра брацтва каралі 100 ударамі розгаў і выключалі з брацтва, што пазбаўляла чалавека магчымасці падтрымліваць сваяцкія, грамадскія і эканам. сувязі. У гарадах ВКЛ дзейнічалі таксама каталіцкія арцыбрацтвы (архібрацтвы) — аб’яднанні некалькіх Б.к. Найб. вядомым з іх было арцыбрацтва св. Ганны, якое дзейнічала ў межах Рэчы Паспалітай. Яно ўзнікла ў 2й пал. 16 ст. пад апекай каралевы Ганны Ягелонкі, яго сябрамі былі кароль Жыгімонт III Ваза, канцлер і гетман вял. каронны Я.Замойскі. У Слуцку арцыбрацтву св. Ганны ў 1666 быў падпарадкаваны шпіталь пры фарным касцёле.
    А. П. Грыцкевіч.
    БРАЦТВЫ МЯДбВЫЯ, царкоўнадабрачынныя арганізацыі гарадскога насельніцтва ВКЛ у 15—18 ст. Зафіксаваны ў Вільні, Полацку, Віцебску, Мінску, Магілёве. Генетычна ўзыходзяць да стараж.рус. братчын, аднак на працэс афармлення Б.м. паўплывалі зах.еўрап. рэліг. брацтвы. Самае ранняе з вядомых Б.м. узнікла ў Вільні каля 1458. Члены Б.м. збіраліся па пэўных царк. святах, часта пры храмах, куплялі ў складчыну мёд, гатавалі з яго хмяльны напітак, які часта называлі проста «мёдам», і частаваліся ім. Воск ішоў на царк. свечкі. Б.м. фарміравалі свае грашовыя сродкі за кошт продажу часткі вырабленага мядовага напітку, на што з 2й пал. 16 ст. яны атрымлівалі каралеўскія прывілеі, а таксама, відаць, за кошт
    38
    БРАЦТВЫ
    асабістых ахвяраванняў братчыкаў. Адным з гал. кірункаў іх дзейнасці была дабрачыннасць. Яны часткова ці цалкам матэрыяльна забяспечвалі цэрквы, шпіталі, выдаткоўвалі грошы на міласціну жабракам. Б.м. карысталіся судовым імунітэтам у сваіх унутраных справах, мелі ўласныя памяшканні (дамы, грыдні), статуты, старастаў, вялі рэестры членаў. У брацтвы, аднак, можна было і «ўкупіцца» на пэўны час. Нягледзячы на тое, што Б.м. ў 15—16 ст. былі аргцыямі пераважна праваслаўнага мяшчанскага насельніцтва, у іх на сталай ці часовай аснове маглі ўдзельнічаць католікі, а паводле саслоўнай прыналежнасці — шляхта і духавенства. У адрозненне ад праваслаўных і інш. рэліг. брацтваў Б.м. мелі меншы ўплыў на грамадскае жыццё і не пакінулі прыкметнага следу ў канфесіянальнай гісторыі, развіцці культуры і адукацыі.
    Літ.: Акты, нздаваемые Вчленской археографяческой комнссней. Т. 10. Вйльна, 1879; С а п у н о в А.П. Вйтебская старйна. Т. 1, 5. Вйтебск, 1883, 1888; 3 й Лйтйнкевйч Н.П. Вйленскйе фнлантропйческйе йлй медовые братства. Вальна, 1887. В.А.Варонін.
    БРАЦТВЫ ПРАВАСЛАЎНЫЯ, рэлігійнадабрачынныя і культурныя аб’яднанні гарадскога насельніцтва праваслаўнага веравызнання ў ВКЛ. Ствараліся звычайна пры цэрквах ці манастырах. Найб. ўплыў у Б.п. мелі мяшчане — рамеснікі і купцы. У склад брацтваў уваходзіла таксама праваслаўнае духавенства, радзей — шляхціцы, сяляне і казакі. Фінансавыя сродкі брацтваў складаліся з уступных і членскіх складак, памеры якіх залежалі ад заможнасці і жадання братчыка. У Беларусі першыя Б.п. ўзніклі ў 2й пал. 16 ст., а ў канцы 16 — пач. 17 ст. яны існавалі ва ўсіх значных гарадах (у вял. гарадах па некалькі): Вільні (з 1584 Троіцкае, пазней Святадухаўскае), Магілёве (з 1589 Спаскае, пазней Праабражэнскае і інш.), Брэсце (з 1591 Мікольскае, пазней Каляднае), Слуцку (з 1606), Мінску (з 1612—14 Петрапаўлаўскае), Пінску (з 1633 Богаяўленскае, вядома таксама Фёдараўскае), Барысаве (Успенскае), Ор
    шы, Полацку, Мсціславе і інш. Называліся Б.п. па цэрквах, пры якіх збіраліся братчыкі. Вяліся рэестры (спісы) братчыкаў, куды заносіліся іх прозвішчы і род заняткаў. Вышэйшым органам кіравання Б.п. былі сходкі. Штодзённымі справамі кіравалі старасты, «шпітальныя» дазорцы. Б.п. актыўна выступалі супраць каталіцызму, царк. уніі і пратэстантызму, дамагаліся раўнапраўя для ўсіх хрысціянскіх канфесій. Дзейнасць Б.п. садзейнічала стварэнню шырокай паліт. апазіцыі, да якой належалі праваслаўныя мяшчане, сяляне, частка шляхты і духавенства. Вялі культ.асветніцкую дзейнасць, адкрывалі брацкія школы і друкарні (гл. Брацкае кнігадрукаваннё), адыгралі значную ролю ў пашырэнні і дэмакратызацыі адукацыі, лры, музыкі, іканапісу, кнігадрукавання, дойлідства, дэкар.прыкладнога мастацтва, школьнага тэатра. Б.п. мелі значны ўплыў на органы самакіравання некаторых гарадоў. Па іх ініцыятыве магістраты Мінска (1609) і Магілёва (1619) адмовіліся прызнаваць уніяцкіх мітрапалітаў, адбылося Віцебскае паўстанне 1623. Частка братчыкаў Віленскага Святадухаўскага Б.п. ўваходзіла ў панскае і бурмістраўскае брацтвы, у якіх аб’ядналіся гандляры і майстры, а таксама ў брацтвы мядовыя. Найб. брацтвы ў Вільні, Магілёве, Слуцку, Львове мелі стаўрапігіяльны статус, г.зн. падпарадковаўліся непасрэдна канстанцінопальскаму патрыярху. Братчыкамі Б.п. былі дзеячы бел. і ўкр. культуры, у т.л. Л. і С. Зізаніі, М.Сматрыцкі, Л.Карповіч, С.Собаль, А.Мужылоўскі, Т. і I. Яўлевічы, І.Труцэвіч і інш. Яны былі аўтарамі палемічных твораў і падручнікаў, перакладчыкамі і выдаўцамі рэліг. і свецкіх кніг, настаўнікамі і рэктарамі брацкіх школ. Пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі 1596 многія Б.п. пераўтвораны ў брацтвы уніяцкія, а тыя, якія засталіся, пасля далучэння Беларусі і Украіны ў канцы 18 ст. да Рас. імперыі страцілі сваё грамадскапаліт. і культ. значэнне.
    Літ.: Харламповяч К. Западнорусскне церковные братства й йх просветнтельская деятельность в конце XVI й начале XVII в. [СанктПетербург]. 1899; П а п к о в А.А. Братства: очерк нсторйй
    западнорусскйх православных братств. СанктПетербург, 1900; I с а е в й ч Я.Д. Братства та іх роль в розвчтку украінскоі культуря XVI—XVIII ст. Кйі'в, 1966.
    М. Б. Батвіннік.
    БРАЦТВЫ УНІЯЦКІЯ, рэлігійнадабрачынныя і культурныя аб’яднанні гарадскога насельніцтва уніяцкага веравызнання ў Рэчы Паспалітай у 16—19 ст. На тэр. Беларусі, Літвы і Украіны Б.у. ўзнікалі пасля Брэсцкай уніі 1596 шляхам пераўтварэння брацтваў праваслаўных у тых гарадах, дзе прыходы праваслаўнай царквы пераходзілі ў склад уніяцкай царквы, а таксама пры пабудаваных у 17— 18 ст. новых уніяцкіх цэрквах і манастырах. Іх назвы ўтвараліся ад назваў цэркваў і манастыроў, да якіх яны былі прыпісаны. У 17—18 ст. большасць нац.рэліг. аргцый на тэр. Беларусі адносілася да Б.у., бо 75% насельніцтва належала да уніяцкай царквы. Найб. вядомымі Б.у. былі Троіцкае (згадваецца ў 1613) у Вільні, брацтвы пры цэрквах Спаса і св. Пятра ў Друі (17—18 ст.) і інш. У Б.у. ўваходзілі гал. чынам гараджане — рамеснікі, гандляры, купцы, духавенства, зрэдку шляхціцы (большасць шляхты Беларусі з 17 ст. належала да рымскакаталіцкай царквы). Кантроль за дзейнасцю Б.у. ажыццяўляў той уніяцкі епіскап, у епархіі якога яны знаходзіліся. Дамінуючая роля ў брацтвах належала купецкацэхавым вярхам горада і уніяцкаму духавенству. Паколькі на чале гар. магістратаў таксама стаялі прадстаўнікі гэтых вярхоў, Б.у. ў Беларусі былі часткаю сістэмы гар. самакіравання, што дазваляла гар. уладам уздзейнічаць на большасць гараджан не толькі юрыдычна, але маральна і ідэйна. Б.у. мелі вял. ўплыў на рамесныя цэхі, прыпісаныя да пэўных цэркваў горада. У брацтвах былі свае статуты і харугвы, іх дзейнасцю кіравалі выбраныя на агульных сходах «старэйшыя» (старшыны). На сходах таксама рабіліся запісы ў брацкія кнігі, збіраліся ўклады ў брацкую скарбонку, якой «старшыя» братчыкі карысталіся як своеасаблівым банкам для разнастайных гандлёвафінансавых аперацый, прымаліся ў сябры брацтва новыя братчыкі, якія давалі прысягу. Гал. мэтай