• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2011 лясніцтва, дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, клуб, бка, краязнаўчы музей, ФАП, аптэка,
    камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны. Магіла ахвяр фашызму.
    БРОН Анісім Міхайлавіч (1.9.1895, г. Новамаскоўск, Украіна — 2.2.1975), беларускі дырыжор. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю па класах фп. (1916) і кампазіцыі (1918). Працаваў у тэатрах оперы і балета ў Тбілісі, Баку, Харкаве, Кіеве, Ленінградзе, у муз. тэатры ў Маскве. У 1944—48 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі. Муз. кіраўнік пастановак опер «Алеся» Я.Цікоцкага (1944), «Кармэн» Ж.Бізэ (1945), «Травіята» (1946) і «Рыгалета» (1948) Дж.Вердзі, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса (1947).
    БРОНЗАВЫ ВЁК, эпоха ў развіцці культуры чалавецтва, калі ўзніклі і актыўна распаўсюджваліся металургія, апрацоўка, выкарыстанне бронзы (сплавы медзі з інш. металамі і інш. хімічнымі элементамі) і вырабаў з яе. Бронзавыя вырабы, як правіла, выкарыстоўваліся побач з меднымі, каменнымі і крамянёвымі. Прылады з бронзы маюць значную перавагу перад вырабамі з каменю, крэменю і нават медзі. Бронзу выгадней апрацоўваць — яна больш цвёрдая ў параўнанні з меддзю, плавіцца пры меншай тэмперагуры, мае прывабны залацістарудаваты колер.
    Медная металургія зарадзілася ў 7—6м тыс. да н.э. на Блізкім Усходзе ў зоне неалітычных культур ад Анатоліі і Усх. Міжземнамор’я на 3 да Іранскага Хузістана на У. Распаўсюджанне ў Еўразіі на мяжы 4—3га тыс. да н.э. штучных сплаваў з медзі звязана з узнікненнем і развіццём Цыркумпантыйскай металургічнай правінцыі, якая прыйшла на змену БалканаКарпацкай металургічнай правінцыі энеалітычнага перыяду і сфарміравалася на прасторах вакол Чорнага мора, ахапіўшы БалканаКарпацце, ПдУ Еўропы да Прыуралля, Каўказ, Месапатамію, ПдЗ Ірана, Анатолію, Эгею, Левант. Цэнтрамі дабычы сыравіны сталі горныя вобласці Каўказа, Анатоліі, БалканаКарпацця і Прыуралля. Ранняя бронза — штучныя меднамыш’яковістыя сплавы — упершыню была вынайдзена ў Анатоліі і на Каўказе ў 4м тыс. да н.э. Класічная бронза — сплаў медзі і волава (волавада 10—15%) — у 3мтыс. да н.э. згадваецца ў клінапісных тэкстах на Блізкім Усходзе. Вытворчасць такой бронзы, паводле знаходак з царскіх грабніц Ура і скарбаў Троі, пачалася ў сярэдзіне 3га тыс. да н.э. Пачатак цэнтр.еўрап. Б.в. прыпадае на 2350—1950 да н.э. 3 канца 3га — сярэдзіны 1га тыс. да н.э. практыка вытворчасці альбо выкарыстання бронзавых вырабаў пашыралася на большую частку Еўропы, у т.л. лясную зону Усх. Еўропы. Узніклі мясц. цэнтры металургіі, металаапрацоўкі, складваліся камунікацыйныя шляхі распаўсюджання сыравіны і бронзавых вырабаў. Заканчэнне Б.в. ў многіх рэгіёнах Еўропы прыпадае на 1300—700 да н.э., а на асобныхтэр. — на пачатакн.э., разамзадкрыццём металургіі жалеза і наступленнем жалезнага веку.
    Укараненне металу ў паўсядзённую практыку на Блізкім Усходзе, у Міжземнамор’і, на Пд Еўропы, у Сярэдняй Азіі, на Каўказе суправаджалася эканам. і сац. зменамі: з’яўленнем новых форм земляробства і жывёлагадоўлі, далейшай сацыяльнай дыферэнцыяцыяй і вылучэннем мясц. эліт. Назіралася спецыялізацыя асобных відаў гасп. дзейнасці (металургія, ганчарства, камене і
    42
    БРОНЗАВЫ
    крэменеапрацоўка і інш.), зарадзілася рамяство, якое абасобілася ад земляробства і жывёлагадоўлі. У 3м тыс. да н.э. ў Пярэдняй Азіі ўзнікалі гарады — цэнтры рамеснай і гандлёвай дзейнасці, з’яўлялася пісьменнасць, складаліся першыя цывілізацыі ў даліне Ніла, Тыгра і Еўфрата, у Малой Азіі і інш., зарадзілася крытамікенская цывілізацыя. Перадавыя для Taro часу культ. дасягненні і сац.эканам. зрухі ў найб. ступені закранулі супольнасці Балкан, Апенінскага і Пірэнейскага паўастравоў, Пд сучаснай Францыі, ніжняе і сярэдняе Падунаўе, стэпы Усх. Еўропы. Меншая дынаміка культ. і сац.эканам. змен назіраецца ў паўн. частцы Еўразіі, многія рэгіёны якой выступалі ў якасці перыферыйных зон у адносінах да цэнтраў развіцця бронзавай металургіі і металаапрацоўкі.
    У дачыненні да тэр. Беларусі асобнымі даследчыкамі сцвярджалася, што з’яўленне медных і бронзавых вырабаў, развіццё мясц. металавытворчасці, пач. развіцця культур, для якіх характэрны вырабы з ранніх металаў, былі тут па сутнасці толькі «знешнімі» праявамі глыбінных змен. Ключавым паказчыкам наступлення Б.в. варта лічыць «дасягненне пэўнага ўзроўню эканамічнага і грамадскагаразвіцця» (У.Ф.Ісаенка, М.М.Чарняўскі і інш.). М.М.Чарняўскі прапанаваў вылучаць для тэр. Беларусі ранні (канец 3га — пач. 2га тыс. да н.э.), сярэдні (1600/1500 — 1200/1100 да н.э.), позні (1200/1100 да н.э. — ранні жалезны век) перыяды Б.в. Паводле У.Ф.Ісаенкі, ранні перыяд Б.в. храналагічна адпавядае пач. 2га тыс. дан.э. — 1600/1400 да н.э., сярэдні — 1600/1400 — 1300/1200 да н.э., позні  1300/1200  700/600 да н.э.
    М.М.Крывальцэвіч распрацаваў схему вылучэння перыядаў эпохі бронзы паўд. Беларусі па прынцыпе змяняльнасці асн. культ. комплексаў, у якіх прысутнічаюць вырабы з ранніх металаў. Найб. стараж. комплексы, што ўключаюць металічныя вырабы з медзі, меднамыш’яковістых сплаваў і алавяністай бронзы, адзначаюцца ў помніках позняга этапу сярэднедняпроўскай культуры на тэр. паўд.ўсх. Беларусі. Большасць
    металічных вырабаў, якія, як правіла, уваходзілі ў комплексы пахавальнага інвентару і адносіліся да катэгорый зброі і ўпрыгажэнняў, паступала ад насельніцтва катакомбнай культуры і ад супольнасці прыкарпацкага эпішнуравога культ. кола. Асобныя металічныя рэчы не маюць аналогій сярод артэфактаў сінхронных культур, а таму разглядаюцца ў якасці вырабаў уласна носьбітаў сярэднедняпроўскай культуры. Акрамя таго, сярод пахавальных прынашэнняў прысутнічаюць рэчы, атрыманыя ў выніку пераплаўкі металу паўн.прычарнаморскага і балканакарпацкага паходжання. Ужыванне ранняга металу пры здзяйсненні пахавальных абрадаў звязана з істотнымі сац. зменамі, якія наступілі ў асяроддзі асобных груп насельніцтва паўд.ўсх. Беларусі, у т.л. пад уздзеяннем супольнасці ранніх перыядаў Б.в. цэнтр.ўсх. Еўропы і Цыркумпантыйскай зоны. Гэты этап у паўд.ўсх. Беларусі М.М.Крывальцэвіч прапанаваў назваць пачатковым перыядам Б.в., папярэдне датуючы яго канцом 3га тыс. — 1700 да н.э. Сінхронна з пачатковым Б.в. у паўд. Беларусі працягвалася існаванне познанеалітычных (эпінеалітычных) супольнасцей, у т.л. тых, якія жылі ў Прыпяцкім і Брэсцкім Палессі, захоўваючы многія традыцыі кола шнуравой керамікі культуры, днепраданецкай, нёманскай і інш. неалітычных культур. У Гомельскае Палессе на берагі Дняпра, у нізоўі Прыпяці 1 Сажа ў перыяд з 2000 да 1700/1600 да н.э. пранікаюць прадстаўнікі лесастэпавага насельніцтва са шматвалікавай керамікай (культ. кола Бабіна). Ранні Б.в. надышоў у Бел. Палессі ў перыяд з’яўлення комплексаў тшцінецкага культ. кола — каля 1700/1600х гг. да н.э. У гэты перыяд на тэр. паўд. Беларусі паступаюць бронзавыя вырабы, якія адносяцца, паводле паўн.еўрап. схем перыядызацыі да канца першых трох перыядаў веку. Ва ўсх. Палессі да позняга этапу Б.в. (магчымае датаванне 1200/1000—800/600 да н.э.) аднесены комплексы лебядоўскага альбо позняга сосніцкага тыпу. На іх аснове ў канцы позняга перыяду эпохі бронзы ўзнікаюць пачатковыя струк
    туры мілаградскай культуры. Насельніцтва тэр. паўд. Беларусі выкарыстоўвае бронзавыя вырабы, якія ў параўнанні з комплексамі на суседніх тэр. Цэнтр. і Усх. Еўропы, Прыбалтыкі датуюцца рубяжом канца 3га і 4—6м перыядамі Б.в., сярод іх вылучаюцца рэчы лужыцкага тыпу. У Верхнім Падняпроўі, паводле І.І.Арцёменкі, помнікі сярэднедняпроўскай культуры змяняюцца паселішчамі і пахаваннямі сосніцкай культуры, развіццё якой прыходзіцца на сярэдні і позні перыяды Б.в. (2я пал. 2га — пач. 1га тыс. да н.э.).
    У перыядызацыі помнікаў Бел. Панямоння В.Л.Лакіза аднёс да позняга неаліту — ранняга ці пачатковага перыяду Б.в. групы помнікаў кола шнуравой керамікі культуры (2я чвэрць 3га — сярэдзіна 2й чвэрці 2га тыс. да н.э.). Б.в. у Панямонні пачынаецца з’яўленнем помнікаў тшцінецкага культ. кола (канец 1й — 2я чвэрць 2га тыс. да н.э.) На тэр. паўн.зах. Беларусі, у міжрэччы Нёмана і Зах. Дзвіны, паводле даследаванняў А.А.Егарэйчанкі, Б.в. працягваўся да мяжы — пачатку н.э. У позні перыяд Б.в. ад апошняй чвэрці 2га тыс. да н.э. да мяжы — пачатку н.э. існавала культура ранняй штрыхаванай керамікі, насельніцтва якой практыкавала бронзаліцейную вытворчасць. У паўн. Беларусі для канца 3га — 3й чвэрці 2га тыс. да н.э. адзначаюцца помнікі паўн.бел. культуры, развіццё якіх прыходзіцца на позні неаліт і ранні перыяд Б.в. Сярод знаходак вылучаецца некалькі ранніх металічных вырабаў, у т.л. з алавяністай бронзы. Для пазнейшых перыядаў у Бел. Падзвінні характэрны помнікі з посудам, які аздабляўся «ружанцовым» арнаментам, і сінхронным комплексам тшцінецкага культ. кола. На заключным этапе Б.в. мясц. насельніцтва выкарыстоўвала тэкстыльную і штрыхаваную кераміку; з 8—7 ст. да н.э. ў паўн. і паўн,ўсх. Беларусі пачынаецца ранні перыяд днепрадзвінскай культуры.
    На тэр. Беларусі ўзнікненне комплексаў, у якіх адзначаюцца рысы, характэрныя для шнуравой керамікі культуры, мела месца бліжэй да сярэдзіны 3га тыс. да н.э. Распаўсю
    43
    БРОЎКА
    джванне «шнуравых» традыцый адбывалася ў выніку інфільтрацыі груп мігрантаў і ў працэсе доўгатэрміновых культ. кантактаў, якія ўсталёўваліся ад Одэра да Верхняга, Сярэдняга Падняпроўя і Верхняга Паволжа. Сінтэз прынесеных і засвоеных традыцый шнуравой керамікі культуры, шарападобных амфар культуры і інш. знешніх элементаў і аўтахтонных неалітычных культ. рыс прывялі да ўзнікнення комплексаў сярэднедняпроўскай і паўн.бел. культур, групы шнуравой керамікі Палесся і Бел. Панямоння.
    3 сярэдзіны 3га тыс. да 1700 да н.э. на тэр. ўсх. і паўд.ўсх. Беларусі развівалася сярэднедняпроўская культура. Яе аснову складалі традыцыі культуры шнуравой керамікі, мясц. неалітычных, шарападобных амфар і асобныя элементы культур стэпавай і лесастэпавай зон.
    Групы насельніцтва кола шнуравой керамікі культуры сфарміраваліся на тэр. Зах. Палесся і Бел. Панямоння пры ўдзеле традыцый культур нёманскай неалітычнай, шарападобных амфар і шнуравой керамікі. У Зах. Палессе праз суседнюю Валынь праніклі некаторыя элементы цэнтр,еўрап. культур ранняга Б.в. У Верхнім Панямонні адзначаны рысы, характэрныя для культур Прыбалтыкі, Цэнтр. Еўропы. Разам з тым у Зах. Палессі і Панямонні сустракаюцца элементы, вытокі якіх узыходзяць да сярэднедняпроўскай культуры.