Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Відзаўскі ліцэй с.г. вытворчасці, гімназія, 14 сярэдніх, 14 базавых, 2 пачатковыя школы, ДзЮСШ, цэнтры дзіцячай творчасці і карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, Опсаўская школаінтэрнат для дзяцейсірот, Друйскі дзіцячы дом. Працуюць раённы, гар. (г.п. Відзы), пасялковы (пас. Друя) дамы культуры, 12 СДК і 8 сельскіх клубаў, клубчытальня, Цэнтр рамёстваў (в. Ахрэмаўцы), 38 бібліятэк, 4 муз. школы, школа мастацтваў, раённае аб’яднанне музеяў. Дзейнічаюць 3 бальніцы, паліклініка, 4 амбулаторыі, 31 ФАП, абл. туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр для падлеткаў, турысцкааздараўленчае прадпрыемства «Браслаўскія азёры», турыстычныя комплексы «Дрывяты», «Залова», «Слабодка», «Лявошкі» і інш. Выдаецца раённая газ. «Браслаўская звязда». У раёне 36 рэліг. абшчын, у т.л. 16 каталіцкіх, 8 праваслаўных, 8 стараабраднікаў, 1 мусульманская, 1 хрысціян веры евангельскай, 2 евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Курган Неўміручасці ў в. Опса ў памяць пра 200 вяскоўцаў, расстраляных ням.фаш. захопнікамі. Помнік на месцы бою 1812 каля в. Друя. Захаваліся помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: капліца (1858) і парк Бяльмонты (2я пал. 18 — пач. 19 ст.) у в. Ахрэмаўцы, сядзіба (канец 18 — пач. 19 ст.) у в. Відзы Лаўчынскія, вадзяны млын (канец 18 — пач. 19 ст.) у в. Зарачча, Пакроўскія цэрквы ў в. Богіна (канец 19 ст.) і в. Мінкавічы (пач. 20 ст.), Успенская царква (1910) і Троіцкі касцёл (1914) у г.п. Відзы, парк (пач. 19 ст.) у пас. Друя, касцёл Сэрца Ісуса (1903) у в. Слабодка, сядзіба (1904) і касцёл Яна Хрысціцеля (пач. 20 ст.) у в. Опса, Мікалаеўская царква (1905) і касцёл Божага Цела (1912) у в. Іказнь, Петрапаўлаўскія царква (1908) і касцёл (1929) у в. Дрысвяты, Станіславаўскі касцёл (1935) у в. Далёкія, Троіцкая царква (пач. 20 ст.) у в. Кірыліна, касцёл Maui Божай Анёльскай (пач. 20 ст.) у в. Мяжаны, Троіцкі касцёл (пач. 20 ст.) у в. Плюсы. У г.п. Відзы нарадзіўся і пахаваны Т.Ваўжэцкі (1753—1816), адзін з кіраўнікоў паўстання 1794, пераемнік Т.Касцюшкі; у в. Стаўрова
нарадзіўся бел. мастак П.Сергіевіч (190884).
БРАСЛАЎСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн.ў 1939уг. Браслаў як Дом сацыяліст. культуры. У 1944 атрымаў статус раённага Дома культуры (ДК). Знаходзіўся ў памяшканні сучаснай раённай бкі. 3 1972 у спецыяльна ўзведзеным будынку. 3 1990 гар. ДК, з 1999 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1351 м2, у т.л. залы: актавая (477,4 м2), лекцыйная (111,3 м2), танц. (176,4 м2). Дзейнічаюць 16 клубных фарміраванняў (з іх 7 дзіцячых). Сярод іх 4 маюць званне «народны»: тэатр, ансамбль нар. песні «На панадворку», хор ветэранаў, тэатр гульні «Лёлі»; званне «ўзорны» — танц. калектыў «Такт». Нар. калектывы — удзельнікі, лаўрэаты, дыпламанты раённых, абл. і рэсп. фестываляў і інш. мерапрыемстваў. Нар. тэатр гульні «Лёлі» — дыпламант міжнар. свята фальклору (у межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», 1998), удзельнік абл. свята нар. гумару «Смяяцца не грэх», конкурсаў культарганізатараў (1е месца ў 2003 і 2004, 2е — у 2006 і 2008), Рэсп. выстаўкікірмашу майстроў нар. творчасці ў Мінску (2009). Нар. ансамбль песні «На панадворку» — лаўрэат абл. конкурсаўаглядаў вак.харавых калектываў у межах 1га фестывалю нар. мастацтва (1998), 2га ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004, абодва г. Віцебск), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008), свята фальклору ў пас. Ліксна (Латвія, 2009), штогодні ўдзельнік абл. свята традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы». Нар. тэатр — удзельнік (г. Лепель, 2000) і лаўрэат (г. Талачын, 2002; г.п. Шуміліна, 2004) абл. фестываляў аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна», удзельнік рэсп. фестывалю аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральныя перакрыжаванні» (г. Маладзечна, 2004).
В.І.Кезік.
БРАТ, кожны з сыноў у адносінах да другіх дзяцей гэтых бацькоў.
БРАТАВАЯ, б р а ц і х а, жонка брата.
32
БРАХІКАЛАН
БРАТКАВА, вёска ў Капыльскім рне. За 25 км на ПдЗ ад г. Капыль, 13 км ад чыг. ст. Цімкавічы на лініі Асіповічы—Баранавічы, 140 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Капылём. Цэнтр Браткаўскагас/с. 107 гаспадарак, 236 ж. (2011).
У 19 — пач. 20 ст. вёска ў складзе Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губ. У 1909 тут 62 двары, каля 400 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Капыльскага рна Слуцкай, з 9.6. 1927 Мінскай акруг (да 1930), з 20.2. 1938 Мінскай, з 20.9.1944 Бабруйскай вобл. У Вял. Айч. вайнуз 27.6.1941 да 1.7.1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 зноў у Мінскай вобл. У 1970 у вёсцы 140 двароў, 550ж.У 1995— 139гаспадарак, 353ж.
У 2011 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. «Беларусбанка», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
брАтні саюз літоўскай мбЛАДЗІ, Саюз літоўскай моладзі, Саюз свабодных б р а т о ў, тайнае таварыства, якое існавала на тэр. Беларусі і Літвы ў 1846—49. Засн. ў Вільні братамі Ф. і А. Далеўскімі. Напачатку выступаў за яднанне вучнёўскай моладзі на ўзор філаматаў і філарэтаў, за адраджэнне маралі і духоўнасці грамадства, усталяванне справядлівасці, паляпшэнне становішча сялян і г.д. У 1848 пасля ўступлення ў саюз разначынцаў, аднадворцаў, дробнай шляхты, рамеснікаў і пад уплывам рэвалюцый у Зах. Еўропе яго праграма набыла больш радыкальны характар. На 5.4.1849 было прызначана антыўрадавае паўстанне, для чаго вялася рэв. агітацыя (у т.л. і сярод салдат) у Бабруйску, Гродне, Лідзе, Мінску, Навагрудку, Слоніме, рыхтавалася зброя. Аднак 27.3.1849 пачаліся арышты членаў саюза, да следства прыцягнута звыш 200 чал. Кіраўнікі саюза прыгавораны да пакарання смерцю (заменена катаржнымі работамі ад 10 да 15 гадоў), астатнія — да розных тэрмінаў катаргі альбо аддадзены ў салдаты. Многія члены саюза ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—64.
Н.М.Махнач.
БРАЎДЭ Дзіна Маркаўна (н. 7.3. 1937, г. Тульчын, Украіна), беларускі харэограф, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1994). Скончыла Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1966). У 1976—97 балетмайстаррэпетытар Нац. акадэмічнага Вял. тэатра балета Рэспублікі Беларусь. Паставіла балеты «Жызэль» А.Адана (1976, узноўлены), «Дон Кіхот» Л .Мінкуса (1979, і рэжысёрская рэд.), танцы ў операх, у т.л. «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978). Удзельнічала ў пастаноўцы балетаў У.Елізар’ева. 3 1997 замяжой.
БРАЎДЭ Марк Савельевіч (н. 31.3. 1941, Мінск), беларускі аператар і рэжысёр кіно. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве
Дз.М.Браўдэ.
(1968), Ленінградскі дзярж. інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1978). На к/студыі «Беларусьфільм» зняў тэлефільмы: «Дзеньды ноч» (1970), «Вясновая казка», «Пасля кірмашу» (абодва 1972), «Апошняе лета дзяцінства» (1974), «Гамлет Шчыгроўскага павета» (1975), «Пастух Янка» (1976, з Ю.Ялховым; кінаварыянт «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка»); дакум. «Хатынскія званы» (1969) і інш. Рэжысёр маст. фільмаў, у т.л. «Рамантык». 3 1990х гг. за мяЖОЙ. А.П.Бабкова.
БРАЎДЭ Савелій Маркавіч (16.5. 1904, г. Арэнбург, Расія — 19.10. 1981), беларускі рэжысёр кіно. Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1930). Працаваў на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» (да 1941). 3 1945 на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод работ: кароткаметражны маст. фільм «Прарыў» (1961), дакум. «Дзяў
чына з Палесся» (1961), «Адплата» (1962), «Мары клічуць» (1963), «Салдацкія будні» (1965), «Нараджэнне новага Палесся» (1971), «Разьба па дрэве» (1976) і інш.
БРАЎН Мікалай Леапольдавіч (15.1. 1902, с. Парахіна Тульскай вобл., Расія — 12.2.1975), рускі паэт. Скончыў Ленінградскі пед. інт (1929). Аўтар збкаў «Даліны Радзімы маёй» (1947), «Жывапіс» (1963), «Вехі часу» (1971), «Да вяршыні веку» (1975). Пераклаў на рус. мову творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ф.Багушэвіча, П.Глебкі, А.Куляшова, М.Танка, П.Панчанкі, В.Таўлая і інш. На бел. мовутворы Б. перакладалі А.Бачыла, А.Бялевіч, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, А.Зарыцкі, М.Калачынскі, Ю.Свірка.
БРАХІКАЛАН (ад грэч. brachys кароткі + kolon радок), верш або частка верша, напісаная кароткімі радкамі, у кожным з якіх 1складовае слова або словы, дзе колькасць складоў не выходзіць за межы адной стапы. Гэта стварае надзвычай адметны рытмічны малюнак. Вельмі рэдкі ў бел. паэзіі від верша. Першы бел. Б. напісаў Я.Купала («Устань», 1907):
Устань! Ўсе, глянь, Пайшлі... I вот — Свабод! Зямлі! Аты — Святы — Закіс, — Звёў хлеб, Аслеп, Азыз.
Узор верша з радкамі 1складовых слоў — «Галасы зпад карэнняў травы» С.Панізніка:
Хто Там Стаў? Свет Ніц Паў. Стрэл, Крык, Мох... Нас Хто Змог?
33
БРАЦЕНІК
БРАЦЁНІК, брат дваюрадны ці радзей родны.
БРАЦЁННІКАЎ Мікалай Данілавіч (18.2.1922, г. Магілёў 6.7.2001), беларускі скрыпач, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1975). Праф. (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). Працаваў у Бел. кансісторыі (у 1959—63 прарэктар). Выступаў пераважна ў ансамблі (у 1958—65 удзельнік струннага квартэта Бел. філармоніі). Падяго кіраўніцтвам створана Дзярж. калекцыя унікальных смычковых інструментаў (зберагаецца ў Нац. гіст. музеі БелаРУСІ).
БРАЦКАЕ КНІГАДРУКАВАННЕ, выдавецкая дзейнасць брацтваў праваслаўных у Беларусі, Украіне і Літве ў 16—18 ст. Брацтвы адыгралі вял. ролю ў развіцці пэўных сфер культуры, лры, пісьменства, музыкі (спеваў), іканапісу, дэкар.прыкладнога мастацтва, у дэмакратызацыі і секулярызацыі школьнай сістэмы і адукацыі. Магчымасць прыступіць да стварэння першай брацкай друкарні дало арганізацыйнае афармленне ў 1584 бел. Троіцкага (пазней Святадухаўскага) брацтва ў Вільні. У статуце брацтва, зацверджаным у 1589, прадугледжвалася будаўніцтва школ і друкарні для выдання кніг на грэч., слав., «рускай» і польск. мовах. Пытанні арганізацыі Б.к. выносіліся на разгляд Брэсцкіх сабораў праваслаўнай царквы 1590, 1591, 1594. Саборныя пастановы прадпісвалі манапалізацыю бел. і ўкр. Б.к. ў Віленскай і Львоўскай друкарнях, устанаўленне епіскапальнай цэнзуры, арганізацыю камісіі праўшчыкаўкарэктараў, фінансаванне выдавецкай дзейнасці за кошт сродкаў, сабраных ва ўсіх епархіях Кіеўскай мітраполіі. Праваслаўным брацтвам удалося адстаяць права выдаваць кнігі рознага зместу. У саборнай пастанове 1591 адзначалася, што брацтвы ў сваёй выдавецкай дзейнасці павінны кіравацца дараванай граматай 1589 канстанцінопальскага патрыярха. Яна дазваляла львоўскаму Успенскаму праваслаўнаму брацтву друкаваць не толькі царк., але і розныя навучальныя і гіст. выданні, у т.л. «хроннкн снреч летопнсцы». Гра