• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    брЗсцкая фабрыка СУВЕНЬ РАЎ «СЛАВЯНКА». Засн. ў 1960 у г. Брэст як фабрыка дзіцячай цацкі імя Кастр. рэв. на базе мэблевай арцелі «Стаханавец», з 1964 фабрыка сувеніраў. 3 2001 рэсп. унітарнае вытворчае прадпрыемства ў складзе канцэрна «Белмастацпромыслы», з 2002 філіял вытворчагандлёвага УП «Белая Русь», з 2004сучасная назва. Спецыялізуецца на выпуску сувенірных вырабаў, мэблі малых форм, паганажных вырабаў з дрэва (падлогавая дошка, шалёўка, плінтус, абналічка, абразная і неабразная дошка, балясіны, кроквы і інш.). Асн. падраздзяленні: канструктарскамаст. група, тэхнал. бюро, вытворчы аддзел з
    Прааукцыя Брэсцкай фабрыкі сувеніраў «Славянка».
    участкамі: нарыхтоўчым, сталярным, інкрустацыі сувеніраў з дрэва, надомнай працы (саломапляценне, інкрустацыя па дрэве, роспіс), аддзелкі (падрыхтоўка, паўфабрыкатаў, лакіраванне гатовай прадукцыі). Вырабляе (2010): шкатулкі і вырабы з саломы (цукерніцы, сухарніцы, падносы, абручы, лапці і інш.), малыя сувеніры (бірулькі, ручкі, тубы для алоўкаў, пісанкі, фігуркі звяроў), матрошкі 3, 4, 5, 10штучныя, вырабы для дому (кантэйнеры для хлеба, салонкі, раздзелачныя дошкі, падстаўкі і інш.), талеркі (дыяметр 10,15,22,35 см з відамі і гербамі гарадоў і інш.), пано, настольныя развівальныя гульні (шахматы, шашкі, нарды), прадстаўнічыя сувеніры (кнігіпапкі і інш.), розныя інш. вырабы. Mae інтэрнат.
    БРЭСЦКАЯ ЦАРКВАIМАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯН. Існавалі ў 18 ст. ў г. Брэст на правым беразе р. Мухавец на месцы папярэдняга манастыра. Комплекс уключаў мураваныя Петрапаўлаўскую царкву і вучылішча, драўляны манастыр. Ц а р к в а ў стылі позняга барока. Пабудавана ў канцы 18 ст. (пасля 1788). Трохнефавая, 6слуповая ў плане базіліка з
    66
    БРЭСЦКІ
    авальнай алтарнай апсідай. Бязвежавы гал. фасад меў пластычную хвалістую паверхню, аздобленую вязкамі пілястраў з аконнымі праёмамі і нішамі паміж імі. Руставаная ніжняя частка была вырашана ў выглядзе цокаля, тарэц цэнтр. павышанага нефа завяршаў трохвугольны франтон з лучковым аконным праёмам у цэнтры, расчлянёны вертыкальнымі цягамі на 5 плоскасцей. У інтэр’еры гал. неф і апсіда былі перакрыты мураванымі цыліндрычнымі, бакавыя нефы крыжовымі на падпружных арках скляпеннямі. Слупы мелі ў сячэнні складаную форму, кожны з іх быў аформлены 8 пілястрамі. Над уваходам размяшчаліся хоры з арганам. Драўляны на каменным падмурку будынак манастыра ўзведзены ў 18 ст. Аднапавярховы, Ппадобны ў плане аб’ём галерэйнай планіроўкі накрыты высокім паўвальмавым дахам, аздобленым у тарцах трохвугольнымі дэкаратыўна ашаляванымі невял. шчытамі. Атынкаваныя сцены былі расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уключаў трапезную, 14 келляў і кладоўку. Будынак в у ч ы л і ш ч а ўзведзены ў 2й пал. 18 ст. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём анфіладнай планіроўкі з лесвіцай у цэнтры. Рытм гал. фасада ствараўся сеткай прамавугольных аконных праёмаў і падаконных ніш. Яго цэнтр. частка была выдзелена нязначна выступамрызалітам, карнізныя паясы падзялялі паверхні і вылучалі ў ніжняй частцы цокаль. Сцены завяршаліся антаблементам з фрызам і карнізам. Будынак быў накрыты высокім вальмавым дахам з нізкай дэкар. вежачкай у цэнтры, завершанай шпілем з флюгерам. Комплекс не збярогся.
    Літ.: Страчаная спадчына. Мінск, 2003.
    БРЭСЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я А.С. П у ш к 1 н а. Засн. ў 1940 уг. Брэст, з 1949 імя A. С. Пушкіна. У 2010 кніжны фонд налічваў 138,7 тыс. экз., штогод бку наведваюць 13 тыс. чытачоў. З’яўляецца інфармацыйным, культ і рэкрэацыйным цэнтрам горада. Узначальвае цэнтралізаваную біблія
    тэчную сістэму Брэста, якая аб’ядноўвае 16 публічных бк. Прыярытэтныя кірункі дзейнасці: краязнаўства, папулярызацыя бел. лры, патрыятычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, распаўсюджванне экалагічных ведаў, работа з сацыяльна неабароненымі групамі насельніцтва і інш. Для павышэння кваліфікацыі работнікаў бкі працуюць «Школа бібліятэчнага кіраўніка», «Школа інавацыйнай творчасці», «Бібліяклас», на базе бкі створаны курсы «Бібліятэчная справа», дзе займаюцца школьнікі. Пры бцы дзейнічаюць літаратурнамуз. гасцёўня «Берасцейскія сустрэчы», маладзёжны клуб «Суразмоўца».
    БРЭСЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1946 у г. Брэст. 3 1997 размяшчаеццаўв. Вялікія Матыкалы Брэсцкага рна. У 2010 кніжны фонд налічваў 53 тыс. экз., штогод бку наведваюць 1,4 тыс. чытачоў. З’яўляецца інфармацыйным цэнтрам, які забяспечвае доступ да ведаў і магчымасці для ўсебаковага развіцця асобы. Асн. мэты дзейнасці: фарміраванне прыярытэтаў грамадзянскай самасвядомасці ў галіне палітыкі, культуры Беларусі, выхаванне патрыятызму, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Выкарыстоўвае разнастайныя формы і метады папулярызацыі лры. Сістэматычна арганізоўвае мерапрыемствы, прысвечаныя вызваленню Брэсцкага рна ад ням.фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну, тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі і інш. Пры дзіцячым аддзеле працуе аматарскае аб’яднанне эстэтычнага кірунку «Папялушка».
    БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ГРАМАДСКАКУЛЬТЎРНЫ ЦЭНТР. Засн. ў 1939 у г. Брэст як абл. Дом нар. творчасці. У Вял. Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1944. 3 1980 абл. навук.метадычны цэнтр, з 1996 сучасная назва. Mae канцэртную залу (на 596 месцаў). Дзейнасць цэнтра накіравана на каардынацыю работы клубных устаноў вобласці па пытаннях традыц. культуры і аматарскай творчасці; метадычнае і інфарма
    цыйнае забеспячэнне мерапрыемстваў па захаванні, прапагандзе і папулярызацыі нематэрыяльнай культ. спадчыны ў вобласці; наладжванне сувязей з творчымі саюзамі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пры цэнтры дзейнічаюць абл. клуб майстроў «Скарб», выставачная зала і маст. салонмагазін «Скарбніца». Цэнтр з’яўляецца адным з арганізатараў фестываляў і конкурсаў. Сярод іх: фестывалі міжнар. — духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы); рэсп. харэагр. мастацтва «Палескі карагод» (г. Пінск), абл. — вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» і духоўнай музыкі «Песнь песняў» (г. Пружаны), творчасці ветэранаў вайны і працы «Неспакойныя сэрцы» (г. Брэст), эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст), аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (гарады вобласці), рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (г. Іванава); абл. тур усебел. фестывалю нац. культур «Суквецце культур»; абл. святыконкурсы гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» (Пінскі рн), аўтарскай, бардаўскай і патрыятычнай песні «Табе мае спевы, Белая Русь», духавой музыкі «Фанфара» (г. Брэст), майстроў нар. творчасці: кавальства «Багрымаў перазвон», бондарства 1 ганчарства «Дубовая клёпка і гліняны збаночак», пляцення з раслінных матэрыялаў «Магія прыроднага хараства», ткацтва 1 вышыўкі «Узор дзівосны на палатне і кроснах», абрадавага печыва «Караваю, мой раю...» і інш. Праводзіць абл. пленэры мастакоўаматараў, рэзчыкаў манумент. скульптуры, майстаркласы па выцінанцы, разьбе па дрэве, роспісу па тканіне і інш. Арганізатар 1га Міжнар. пленэру ганчароўу в. Гарадная Столінскага рна (2009), пасля якога быў выдадзены альбомманаграфія «Сялянская энцыклапедыя ў творах народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка». Выдае інфармацыйнаметадычныя веснік «На клубнай арбіце» і бюлетэнь «Вопыт лепшых — усім», зб. «Таленты зямлі Берасцейскай» (штогод) аб майстрах нар.
    67
    БРЭСЦКІ
    творчасці, метадычныя і сцэнарныя распрацоўкі, рэпертуарныя зборнікі, буклеты вядучых калектываў аматарскай творчасці, свят і фестываляў.
    брэсцкі абласньі драматьічНЫ ТЭАТР і м я Ленінскага камсамола Беларусі, назва Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмыў 1944—91.
    БРЭСЦКІ АБЛАСНЬІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1945 ў г. Брэст. Адкрыты для наведвальнікаў у 1957, з 1990 размяшчаецца ў будынку — помніку архітэктуры пач. 20 ст. Асн. фонд музея і яго філіялаў налічвае каля 162,8 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 56,2 тыс. (2011). На 1м паверсе ў 4 залах размешчана экспазіцыя «Родная прырода», у якой прадстаўлены асн. групы раслін і жывёл, што насяляюць Брэсцкую вобл. Яе экспанаты характарызуюць фізікагеагр. асаблівасці Берасцейшчыны, карысныя выкапні і геалагічную гісторыю краю, раскрываюць экалагічныя праблемы, пытанні аховы навакольнага асяроддзя. Асаблівае месца ў экспазіцыі займае калекцыя насякомых (каля 500 прадстаўнікоў розных атрадаў). Асобная зала прысвечана самаму вял. і стараж. лесу Еўропы — Белавежскай пушчы. На 2м паверсе ў 8 залах працуюць пастаянныя выстаўкі і экспазіцыі. Выстаўка «3 музейнай кладоўкі» прадстаўляе наведвальнікам больш за 160 найб. каштоўных і рэдкіх прадметаў з калекцый музея. Гэта кнігі,
    Будынак Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
    абразы, скарбы, дакументы, зброя 16—18 ст., прадметы побыту. Сярод экспанатаў — кн. «Фамільныя партрэты Радзівілаў», выдадзеная ў 1875 у СанктПецярбургу. Да 60годдзя Перамогі ў Вял. Айч. вайне была адкрыта экспазіцыя «Пра подзвігі, пра доблесць, пра славу...», якая расказвае пра барацьбу партызан і падпольшчыкаў з ням.фаш. акупантамі на тэр. Брэсцкай вобл. ў 1941—44 і вызваленне Берасцейшчыны. Таксама прадстаўлены матэрыялы пра першага Героя Беларусі падпалкоўніка У.М.Карвата і інш. герояў, якія здзейснілі подзвігі ў мірны час. Дзейнічае экспазіцыя «На стыку стагоддзяў», дзе праз музейныя прадметы раскрываюцца дасягненні чалавецтва ў развіцці навукі, тэхнікі, культуры.
    Музейны збор налічвае больш за 20 калекцый, частка якіх з’яўляецца унікальнымі. Самая вял. і найстарэйшая калекцыя — археалагічная (існуе з 1950), крыніцамі яе папаўнення з’яўляюцца раскопкі і выпадковыя знаходкі, якія прадстаўляюць розныя гіст. эпохі — ад каменнага веку да сярэдневякоўя, у т.л. булава 2гатыс. да н.э., каменныя сякеры, крамянёвыя сярпы, жалезны наканечнік дзіды (6 — пач. 5 ст. да н.э.), бронзавыя фібулы з арнаментам (2—1 ст. да н.э.), каменныя ідалы (6—11 ст.) і інш. Асаблівае месца ў калекцыі займаюць знаходкі з гарадзішча Бярэсце, якія сталі асновай экспазіцыі філіяла абл. музея — археал. музея «Бярэсце». У нумізматычную калек
    цыю ўваходзіць больш за 14 тыс. прадметаў. Яе фарміраванне пачалося ў 1950, яна ўключае манеты рус. княстваў і Рас. імперыі 14—20 ст., інш. дзяржаў. У антычнай частцы самым рэдкім экспанатам з’яўляецца медны сестэрцый рымскага імператара Гардыяна III, які ўладарыў у 238—244. У 2008 калекцыя папоўнілася памятнымі манетамі Нац. банка Рэспублікі Беларусь. У калекцыі баністыкі маюцца банкноты вартасцю 4 і 25 злотых, выпушчаныя ў 1794 паўстанцкім урадам Т.Касцюшкі. У музеі захоўваюцца 18 скарбаў, знойдзеных на тэр. Брэсцкай вобл. ў 1954—90 (16 манетных і 2 рэчавыя), каля 1,5 тыс. абразоў. Калекцыя этнаграфіі і прадметаў побыту адлюстроўвае самабытнасць Берасцейшчыны, у ёй прадстаўлена адзенне 7 строяў, распаўсюджаных на тэр. Брэсцкай вобл. ў канцы 19 — пач. 20 ст., у т.л. кобрынскага і маларыцкага (каля 2 тыс. узораў). Асаблівае месца ў калекцыі займаюць прадметы ткацтва, у т.л. двухбаковыя посцілкі, мотальскія ручнікі, бездзежскія фартухі, прадстаўлены вырабы Целяханскага шклозавода (1885— 1915). У 2005—06 паступілі фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы Ю.Несцярэнка — чэмпіёнкі 28 летніх Алімпійскіх гульняў (2004) у Афінах.