• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БЫЛІНСКАЯ Людміла Усеваладаўна (н. 15.12.1938, Мінск), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1974). Дачка УУ.Былінскага. Скончыла Бел.
    Л.У.Былінская.
    тэатральнамаст. інт (1960). Працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Стварала лірычныя і характарныя вобразы: Глашка Шчасная («Трывога» А.Петрашкевіча),
    131
    БЫЛІНСКІ
    Жэня Камялькова («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Таццяна, Глафіра, Дунечка, Надзея («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя», «Васа», «Апошнія» М.Горкага), Ганна Мікалаеўна («Дзядзечкаў сон» Ф.Дастаеўскага), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Ніна («Маскарад» М.Лермантава), Мадлена Бежар («Мальер» М.Булгакава), Анечка («Акіян» А.Штэйна), Тафаева («Звычайная гісторыя» І.Ганчарова), Ганна Петэрс («Перад заходам сонца» Г.Гауптмана), Магдалена («Дом Бернарды Альбы» Ф.Гарсія Лоркі), місіс Туз («Усе ў садзе» Э.Олбі), Мэртл («Царства зямное» Т.Уільямса) і інш.
    БЫЛІНСКІ Усевалад Уладзіміравіч (28.3.1901, в. Замасточча Мінскага рна — 29.11.1977), беларускі акцёр. Удзельнік Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У 1920—61 працаваўу Бел. тэатры імя Я.Купалы. Выконваў характарныя эпізадычныя ролі: Белабародаў («Капітанская дачка» паводле А.Пушкіна), Мешчанчук («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Балетмайстар («Салавей» З.Бядулі), Шкуранкоў («3 народам» К.Крапівы) і інш.; удзельнічаў у масавых сцэнах («Паўлінка» Я.Купалы і інш.).
    БЫЛІЦА, жанравая разнавіднасць вершаванага апавядання, у аснову якога пакладзены расказ пра нейкі цікавы жыццёвы выпадак, роздум аб лёсе народа, жыцці простага чалавека. Апавяданне ў ёй вядзецца ад імя чалавека, цесна звязанага з колам чыста сялянскіх уяўленняў. Менавіта нар. бачанне, успрыманне свету нараджае вобразную карціну твора. Напр., «Быліцы, расказы Навума» В.ДунінаМарцінкевіча складаюцца з дзвюх Б. — гіст. («Халімон на каранацыі») і сямейнабыт. («Злая жонка»), У сучасным літ.знаўстве творы тыпу Б. называюцца «вершаваным нарысам» ці «вершаваным рэпартажам». С.А.Сычова.
    БЬІЛІЧ Канстанцін Фёдаравіч (1906, г. Івангорад Ленінградскай вобл. — 27.9.1944), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1935). 3 1925 у Бел. трэцім дзярж. тэатры, з 1937 у Бел. першым дзярж. тэатры. Яго твор
    часць адрознівалася тэмпераментам, пластычнасцю, шчырасцю пачуццяў. Сярод роляў: Андрэй, Мастак, Паромшчык («Плытагоны», «Пінская мадона», «Ганка» У.Галубка), сяржант Дроб (аднайм. п’еса Э.Самуйлёнка), пан Ендрыхоўскі («Партызаны» К.Крапівы), Мікола («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Кастусь Каліноўскі (аднайм. п’еса Е.Міровіча), Дон Жуан («Каменны госць» А.Пушкіна), Шалфей («Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера) 1 інш. Як мастак аформіў спектаклі
    Быстрыцкі Крыжаўзвіжанскі касцёл.
    «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Правакатар» М.Ірчана (1931).
    Літ.: Атрошчанка А. Талент адметны і яркі // Маладосць. 1968. №12; Смольскі Р. Кастусь Быліч // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1978. Кн. 3.
    БЫЛГЧКА, гл. Прымхліца.
    БЫСТРЫЦКІ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры ранняга барока ў в. Быстрыца Астравецкага рна. Пабудаваны ў 1760— 61 з цэглы на месцы папярэдняга драўлянага храма. Аднанефавая 2вежавая базіліка з 5граннай апсідай і нізкай бакавой сакрысціяй. на гал. фасадзе 4ярусныя вежы, якія аб’яднаны трохвугольным шчытом з плоскай арачнай рамкай. Накрыты 2схільным дахам з вальмай над апсідай і сігнатуркай над алтарнай часткай. Бакавыя фасады і апсіда прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, у вежах — нішы. Фасады апяразаны прафіляваным карнізам, дэкарыраваны шматслойнымі пілястрамі (падвойныя ў прасценках бакавых фасадаў). Цэнтр. вось гал. фасада
    132
    БЫТАВЫ
    падкрэслівае ўваходны лучковы партал з трохвугольным сандрыкам у завяршэнні і высокі арачны аконны праём. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках, апсіда — конхай, сакрысція — цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Сцены раскрапаваны падвойнымі канелюраванымі пілястрамі, над якімі магутны прафіляваны антаблемент. Скляпенні дэкарыраваны арнаментальнай размалёўкай (19 ст.). У інтэр'еры гал. 2ярусны стукавы алтар з драўлянымі скульптурамі апосталаў. Хоры над уваходам агароджаны крывалінейным філянговым парапетам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    БЫТАВАЯ МЎЗЫКА, музыка, якая функцыяніруе ў штодзённым індывідуальным і грамадскім жыцці людзей (у працы, адпачынку, застоллях, святкаваннях і інш.), выконваецца паза канцэртнай залай, прафес. тэатрам. Уключае спецыфічна быт. паводле зместу і ўмоў выканання жанры нар.песеннага і нар.інструм. мастацтва, аднак больш прынята абмяжоўваць яе музыкай rap. побыту. Займае прамежкавае становішча паміж традыц. сялянскім фальклорам і творчасцю прафес. кампазітараў. Па змесце і стылі Б.м. адрозніваецца прастатой, самабытнай выразнасцю агульнадаступнасцю муз. мовы, павышанай экспрэсіўнасцю і зніжаным кантролем густу, недастатковай структурнай упарадкаванасцю. Прафес. кампазітары выкарыстоўваюць інтанацыі і рытмы Б.м. як сродак дэмакратызацыі сваіх твораў, канкрэтызацыі іх вобразнага зместу, узвышаючы банальнае да ўзроўню высокамастацкага, а ўзоры класікі, часта ў адаптаваным выглядзе, пранікаюць у Б.м.
    Падрабязныя звесткі пра Б.м. ў Беларусі захаваліся з 2й пал. 16 ст. Рэаліі муз. побыту адлюстраваны ў тагачасных літ. помніках («Аповесць пра Трышчана», «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага). Вядомы канты і псалмы, якія да канца 18 ст. заставаліся асн. жанрамі быт. музыцыравання. Рэфармацыйны рух 2й пал. 16 — пач. 17 ст. абумовіў пранікненне раз
    настайных пратэстанцкіх гімнаў. 3 пач. 17 ст. пры асобных калегіумах і дварах магнатаў узніклі капэлы, дзе выконваліся ў асн. заходнееўрап. і польскія танцы. Пра характар Б.м. ў Беларусі ў 16—17 ст. дае ўяўленне т.зв. «Полацкі сшытак». Інструм. музыкай, харавымі спевамі кантаў і псалмоў, танцамі суправаджаліся спектаклі школьнага тэатра. Разнастайныя быт. функцыі ўскладаліся ў 18 ст. на касцельныя і уніяцкія інструм. ансамблі (ігралі на балях, паляваннях, абедах); прыкладное прызначэнне мелі рагавыя аркестры, «янычарская музыка» і інш. віды аркестраў пры дварах магнатаў. У 1й пал. 19 ст. вял. развіццё атрымала дамашняе і салоннае камернае музыцыраванне (скрыпічнае і квартэтнае выканальніцтва). На высокім прафес. узроўні было яно ў маёнтках М.К.Агінскага (в. Залессе Смаргонскага рна), Завішы (в. Кухцічы Уздзенскага рна), Л.М.Ракіцкага (Гарадзішча каля Мінска), Ельскіх (в. Дудзічы Пухавіцкага рна). Муз. побыт гарадоў уключаў таксама летнія садовыя канцэрты rap. аркестраў, шырокае выкарыстанне ў ваен. ужытку, на балях, у шляхетных сходах, навуч. установах і інш. духавой музыкі; у невял. гарадах, мястэчках быт. патрэбы ў музыцы задавальнялі народнапрафес. інструм. ансамблі — «капэлы», якія ігралі маршы, нар. і бальныя танцы. 3 канца 19 ст. да аматарскага музыцыравання актыўна далучылася інтэлігенцыя, удэмакратызацыі муз. жыцця, пашырэнні муз. адукацыі значную ролю адыгрывалі музычныя таварыствы. Рэв. і нац.вызваленчы рух пач. 20 ст. садзейнічаў абуджэнню нац. самасвядомасці, што адбілася на дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў і на змесце Б.м. У грамадскае і штодзённае жыццё пранікалі бел. нар. песні і танцы. Асн. формай прапаганды нац. фальклору, паэзіі, драматургіі былі беларускія вечарынкі. Для забеспячэння бел. хароў рэпертуарам выдаваліся спеўнікі. Характэрным для Б.м. было пашырэнне аматарскіх харавых гурткоў. Ініцыятарам харавога руху быў Р.Шырма. У муз. побыце Беларусі 1970—80х гг. выразна прасочваліся агульныя тэн
    дэнцыі, уласцівыя Б.м.: павышэнне муз. культуры насельніцтва, далучэнне да актыўнага музыцыравання ў калектывах маст. самадзейнасці, выхаванне эстэтычнага густу, уключэнне ў штодзённы муз. побытсферы высокай музыкі дзякуючы сродкам масавай інфармацыі, камунікацыі і грамзапісу, цесныя інтанацыйныя сувязі паміж бытавымі, у т.л. масавай песняй, і «сур’ёзнымі» жанрамі. У цяперашні час многія прафес. бел. кампазітары працуюць у галіне Б.м. — масавай і лірычнай песні, быт. танца, марша і інш.
    Літ.: Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мінск, 1971; Масленікава В.П. Музычная адукацыя ў Беларусі. Мінск, 1980.
    БЫТАВЬІ ЖАНР, ж а н р а в ы ж ы в а п і с, адзін з асноўных жанраў выяўленчага мастацтва, прысвечаны адлюстраванню прыватнага і грамадскагажыцця чалавека, ягоўзаемадачыненняў з асяроддзем. Звычайна змяшчае сцэны з сучаснага быту, якія пазбаўлены канкрэтных і ўстойлівых прызнакаў, што пашырае сюжэтны і тэматычны дыяпазон твора. Б.ж. склаўся ўжывапісе, графіцы, камерных формах скульптуры, дробнай пластыцы. У працэсе яго развіц
    Да арт. Бытавы жанр.
    Л.А льпяровіч. Партрэт жанчыныў белым. Канец 1900х — пач. 1910х гг.
    133
    БЫХАЎ
    ця вызначыліся ўласцівыя яму магчымасці: ад дакладнай фіксацыі асобных з’яў, падзей, узаемаадносін людзей да шырокамаштабных абагульненняў, глыбокага раскрыцця ўнутранага сэнсу зместу (гіст., сац.) падзей паўсядзённага жыцця. Сродкамі выразнасці ў Б.ж. з’яўляліся вобраз чалавека, элементы інтэр’ера, пейзажа, нацюрморта. Перыядыросквіту жанру звязаны з развіццём дэмакр. і рэаліст. традыцый у мастацтве. Лепшыя творы Б.ж. нясуць на сабе адбітак гістарызму. Вядомыя з глыбокай старажытнасці быт. сцэны ў мастацтве ў розныя перыяды ўключаліся ў міфал., рэліг., алегарычныя і інш. кампазіцыі. У Еўропе Б.ж. сфарміраваўся ў 17 ст., дзе ў шэрагу нац. школ склаліся яго своеасаблівыя віды і прынцыпы. Прыватнае жыццё і быт народа трактаваліся як значная грамадская з’ява, канкрэтнасць у адлюстраванні быту спалучалася з яго паэт. інтэрпрэтацыяй.
    У бел. мастацтве быт. матывы, жанравыя сцэны, элементы быту вядомы з 15 ст. (мініяцюры Радзівілаўскага летапісу). Пазней сустракаліся ў дрэварытах скарынаўскіх выданняў (16 ст.), куцеінскіх дрэварытах (17 ст.), абразах (17—18 ст.), творах кніжнай графікі А.Тарасевіча (17 ст.), М.Жукоўскага (18 ст.), жывапісных кампазіцыях Ф.Смуглевіча (канец 18 ст.). 3 1й пал. 19 ст. быт. сцэны з жыцця розных сац. слаёў у сваіх жывапісных кампазіцыях адлюстроўвалі К.Бароўскі, Ц.Бычкоўскі, Ф.Гарэцкі, Я.Дамель, Ю.Карчэўскі, К.Русецкі, Я.Сухадольскі, І.Хруцкі, у графіцы — А.Бартэльс, К.Бахматовіч, Т.Кіслінг, К.Кукевіч, В.Смакоўскі, у жывапісе 2й пал. 19 ст. — К.Альхімовіч, І.Балзукевіч, В.Дмахоўскі, Н.Сілівановіч, В.Сляндзінскі, І.Трутнеў, у графіцы — М.Э.Андрыёлі, П.Баркоўскі, С.Кудраўцаў, М.Мікешын, Ю.Фалат. У пач. 20 ст. ў творах Б.ж. сюжэт нярэдка ператвараўся ў матыў, асацыятыўналіт. сувязі падмяняліся жывапіснапластычнымі. У 1й трэці 20 ст. ўзмацнілася цікавасць бел. мастакоў да нар. быт. тэматыкі: жывапісныя творы Л.Альпяровіча, Г.Віера, С.Каўроўскага, Я.Красоўскага, Я.Кругера,