Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў. 3 гравюры 19 cm.
н а к — мураваны, Тпадобны ў плане 2павярховы аб’ём. Памяшканні і сцены параднай лесвіцы мелі фрэскавы роспіс на біблейскія і евангельскія сюжэты: «Сон Іакава», «Нясенне крыжа», «Сімвалы пакут» і інш. У 1960я гг. зруйнаваны касцёл, у 1970я гг. — кляштарны будынак.
БЯЛЬІНІЦКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1994 у г.п. Бялынічы пры цэнтралізаванай дзіцячай школе мастацтваў імя В.К.БялыніцкагаБірулі. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.В.Гарнастай. У складзе аркестра 18 чал. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя твораў бел., рус. кампазітараў, захаванне вобразаў інструм. фальклору розных рэ
153
БЯЛЫНІЦКІ
Бялыніцкі народны аркестр рускіх народных інструментаў.
гіёнаў краіны. У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў, творы, засн. на фальклоры. Калектыў — дыпламант абл. конкурсу ансамбляў і аркестраў нар. інструментаў «3 крыніц народных» (г.п. Круглае, 2000), абл. тура Рэсп. аглядуконкурсу творчых работ выкладчыкаў (г. Магілёў, 2004), раённага фестывалю нар. творчасці «Грай, гармонь» (г.п. Круглае, 2007), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006). Т.В.Грыбкова.
БЯЛЫНІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «БЯЛЙНІЦА». Створаны ў 1991 у г.п. Бялынічы пры раённым Цэнтры культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.В.Грыбкова. У складзе ансамбля 6 чал. ва
ўзросце ад 22 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нац. культуры, традыцый і абрадаў. У рэпертуары канцэртныя нумары, бел. нар. песні («Ой, вецер вее», «Ноч на Івана», «Ой, расці, укропу»), творы кампазітараў бел. («Зямля матулі», «Раздайся песня»), рус. («Паклон зямны», «Шаўкова кавыль травамурава»), мясц. аўтараў. Калектьгў — дыпламант фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1997), аўтэнтычнага фальклору «Беларускае Падняпроўе» (г. Асіповічы, 1998), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (паміж вёскамі Малыя і Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1997); лаўрэат рэсп. тэлеконкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (Мінск, 1996),
абл. этапу рэсп. фестывалю нац. культур (г. Магілёў, 2009). Т.В.Грыбкова.
БЯЛЬІНІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «СЛАВЯНЕ». Створаны ў 1995 у г.п. Бялынічы пры раённым Цэнтры культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.В.Грыбкова. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 22 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — павышэнне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары каля 30 канцэртных нумароў, творы бел., рус. кампазітараў, нар. песні ў апрацоўцы Т.В. Грыбковай. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. маскоўскага «Кірмаш рамёстваў» (Масква, 2005), Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2004), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў,
Бялыніцкі народны вакальны ансамбль «Славяне».
1998); абл. свята «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад, 1977, 2001, 2005). Т.В.Грыбкова.
БЯЛбіНІЦКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ЮНАГА ГЛЕДАЧА. Створаны ў 1965 у г.п. Бялынічы пры раённым Доме культуры (з 1991 раённы Цэнтр культуры) як драм. гурток. У1968 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Сярод рэжысёраў і кіраўнікоў: У.Д.Бараноўскі (з 1968), В.І.Ермаловіч (з 1970 і ў 199398), З.І.Білык (з 1992 і з 2009), Л.М.Кузьменка (1998—2002) і інш. У складзе тэатра 17 чал. Асн. мэта дзейнасці — эстэтычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў. У рэпертуары класічная і сучасная драматургія бел. аўтараў. Сярод пастановак: «Канвеер» М.Карпечанкі (1996), «Бяда ад пяшчотнага сэрца» У.Салагуба (2003), «Дзень нараджэння ката Леапольда» А.Курляндскага і А.Хайта (2005), «Голас зямлі» паводле твораў Я.Купалы і Я.Коласа, «Усміхніся, Сняжана» Н.Хаткінай (абедзве 2006), «Шакаладныя эклеры» А.Чубаравай (2008), «За двума зайцамі» М.Старыцкага (2010) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998, 2005), абл. тэатр. творчасці «Свет рампы» (г. Магілёў, 2005), раённых мерапрыемстваў і інш. Пры тэатры працуе студыя тэатр. мастацтва для дзяцей.
С. В. Кандрацьева.
154
БЯЛЫНІЦКІ
БЯЛЬІНІЦКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ АНСАМБЛЬ «БЯЛЬІНІЦКІЯ МУЗбіКІ». Створаны ў 1984 у г.п. Бялынічы пры раённым Доме культуры (з 1991 раённы Цэнтр культуры). У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.В.Халадцоў (з 1984), Т.А.Лосева (з 2006), Л.М.Хартановіч (з 2007). У рэпертуары бел. нар. музыка і песні («Каліна», «Полькавесялуха» і інш.), а таксама нар. песні ў апрацоўцы I. Жыновіча («Беларускія танцы»), В.Кузняцова («Полька»), М.Сіраты («Музыкі з Бялыніч») і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 1998), рэсп. музыкі і песні «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 1996), абл. нар. музыкі «3 крыніц народных» (г. Магілёў, 1995), удзельнік міжнар. фестывалю нац. культур народаў Поўначы «Сампо» (г. Кастамукша, Карэлія, 1994), дзён бел. культуры ў Польшчы (г. Торунь, 1986), свята фалькл. мастацтва ў г. Краснаярск (Расія, 1990), запісу на Бел. тэлебачанні. Т.В.Грыбкова.
БЯЛЙНІЦКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ПРАЦЫ. Створаны ў 1995 у г.п. Бялынічы пры раённым Цэнтры культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ф.С.Арлоўская (з 1995), Л.У.Дабрыніна (з 2003). Акампаніятар Я.С.Дабрынін. У складзе хору 30 чал. ва ўзросце ад 60 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары бел., рус. нар. лірычныя песні. Калектыў — дыпламант абл. фестываляў: ветэранскіх калектываў (2001), нар. творчасці «Не старэюць душой ветэраны» (2002, абодва г. Магілёў); конкурсу ваен.патрыятьгчнай песні імя Л.Дз. Лорчанкі (г.п. Бялынічы, 2000).
Т.В.Грыбкова.
БЯЛЬІНІЦКІРАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г.п. Бялынічы. У раёне 193 нас. пункты, 8 сельсаветаў: Вішоўскі, Галоўчынскі, Запольскі, Ланькаўскі, Лебядзянкаўскі, Машчаніцкі, Цях
цінскі, Эсьмонскі. Пл. 1,4 тыс. км2. Нас. (2010) 19,9 тыс. чал. Жывуць беларусы (94,4%), рускія (4,3%), украінцы (0,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,6%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мінск—Магілёў, Бялынічы—Круглае і інш.
Раён утвораны 17.7.1924, да 23.7. 1930 у складзе Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі каля 2 тыс. мірных жыхароў. Акупанты спалілі разам з насельніцтвам вёскі Брэнькаў, Вугольшчына, Галоўчын, Заазер’е, Малінаўка, Пільшычы, Сныткі, Сцефанова (увекавечана ў мемар. комплексе Хатынь). Дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. фарміраванні Бялыніцкай ваен.аператыўнай групы, партыз. брыгады 1я Клічаўская, 2я Клічаўская, 5я Клічаўская, 3я Бярэзінская, 6я Магілёўская, 8я Круглянская, 130я «Помста», «Чэкіст», 1я, 3, 5, 61я; партыз. палкі 113ы, 121ы, імя А.М.Касаева, 208ы імя Сталіна, 277ы, «Трынаццаць»; асобныя партыз. атрады 1ы, 5, 10, 11, 12, 13, 20, 31, 60ы імя Ф.М.Сядлецкага, 61ы, 115, 278ы, «Слаўны». Выдавалася падпольная газ. «Народныя мсціўцы». Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 войскамі 2га Бел. фронту.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне 8 дашкольных устаноў, 6 комплексаў сярэдняя школа—сад, 5 сярэдніх і 2 базавыя школы, гімназія, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, вучэбнавытворчы камбінат, сацыяльнапед. цэнтр. Працуюць 23 установы клубнага тыпу, 25 бк, раённы маст. музей імя В.К.БялыніцкагаБірулі, 3 бальніцы, 3 амбулаторыі, 15 ФАПаў. Выдаецца газ. «Зара над Друццю». У раёне 11 рэліг. абшчын, ут.л. 4праваслаўнай канфесіі. У былой в. Крынкі нарадзіўся нар. мастак Беларусі В.К.БялыніцкіБіруля (18721957).
БЯЛЬІНІЦКІРАЁННЫ МАСТАЦКІ МУЗЁЙ імя В.К.Бялыніцкаг аБ і р у л і. Засн. ў 1969 у г.п. Бялынічы, адкрыты для наведвальнікаў
у 1970. Дапамогу ў арганізацыі музея аказалі дырэктар Дзярж. маст. музея БССР А.В.Аладава і жонка мастака А.А.Біруля. Аснову музея склалі матэрыялы аб жыцці і творчасці нар. мастака Беларусі В.К.БялыніцкагаБірулі.
Асн. фонд налічвае каля 580 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 130 (2011). Экспазіцыя размешчана ў 4 залах. У раздзеле «Пейзажы народнага мастака Беларусі і Расіі В.К.БялыніцкагаБірулі» прадстаўлены творы, напісаныя ў 1920—40я гг.: «Восень», «Лёд прайшоў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі» і інш. Экспануюцца партрэт В.БялыніцкагаБірулі, напісаны ў 1939 яго сябрам — нар. мастаком СССР І.Э.Грабаром, і скульпт. пар
Будынак Бялыніцкагараённага мастацкага музея.
трэт, выкананы З.Азгурам. Выстаўлены пэндзлі, палітра, якімі карыстаўся жывапісец; сігнальны экзэмпляр паштовага канверта, які выпусціла Мінва сувязі СССР у 1972 з нагоды 100гадовага юбілею В.К.БялыніцкагаБірулі; паштовая марка з рэпрадукцыяй пейзажа мастака «Ранняя вясна» (1912). У экспазіцыі «Жывапіс Беларусі 20 ст.» творы В.Цвіркі, У.Лагуна, А.Шыбнёва, А.Бархаткова, У.Сеўрукаі інш. У раздзеле «Скульптура Беларусі 20 ст.» экспануюцца творы А.Заспіцкага, С.Селіханава, Л.Палійчука, І.Міско і інш. Экспазіцыю «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» складаюць творы ўдзельнікаў міжнар. пленэраў па жывапісе Дз.Алейнікава, А.Бархаткова, І.Сцяпанава і інш. Музей праводзіць выстаўкі твораў навучэн
155
БЯЛЫНІЦКІ
цаў дзіцячай школы мастацтваў імя В.К.БялыніцкагаБірулі, нар. умельцаў Бялыніч. 3 фондаў музея арганізоўваюцца перасоўныя выстаўкі твораў жывапісу, графікі ў школах раёна і раённым Цэнтры культуры. Супрацоўнікі музея выступаюць з лекцыямі аб творчасці мастакоў, праводзяць музейныя заняткі для вучняў школ раёна, творчыя сустрэчы з мастакамі і пісьменнікамі. Н.І.Палоннік.
БЯЛЫНІЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1991 у г.п. Бялынічы на базе раённага Дома культуры. 3 2004 размешчаны ў спецыяльна ўзведзеным будынку. Агульная пл. памяшканняў 4368 м2, у т.л. прызначаных для клубнай работы 930 м2; мае глядзельную залу на 423 месцы. Дзейнічаюць 23 клубныя фарміраванні (з іх 10 дзіцячыя), у т.л. са званнем «народны» 7 калектываў: эстр. студыя «Колеры», вак. ансамбль «Славяне», фалькл. ансамбль «Бялыніцкія музыкі», агітбрыгада «Заўсёды ў дарозе», тэатр юнага гледача, хор ветэранаў працы, вак. ансамбль «Бялыніца»; са званнем «узорны» — харэагр. калектыў «Сузор'е». Калектывы Цэнтра культуры — удзельнікі і дыпламанты фестываляў, у т.л. рэгіянальнага фестывалю песні «Залатая мелодыя», абл. — «Суквецце талентаў фестывальнай Магілёўшчы