• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2011 дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, філіял муз. школы, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, ФАП, магазін. Брацкая магілапартызан, якія загінулі ў 1919 у баях супраць войск Польшчы. Магілы ахвяр фашызму, В.В.Куканава — сав. воіна, які загінуў у Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — паселішча.
    БЯРОЗАЎКА, вёска ў Калінкавіцкім рне. За 39 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Калінкавічы на лініі Гомель—Лунінец, 162 км ад Гомеля. Цэнтр Бярозаўскага с/с. 151 гаспадарка, 368 ж. (2011).
    Вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1911 уладанне Аскеркаў. У 1834 — 42 двары. Памешчык Пржыбара меў у вёсцы зямлю, маслабойню, конны млын і карчму. У 1897 у Юравіцкай воласці, 82 двары, 497 ж., школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1908 — 90 двароў. 3 20.8. 1924 цэнтр сельсавета Юравіцкага, з 3.7.1939 Калінкавіцкага рнаў Рэ
    чыцкай, з 9.6.1927 Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акрут, з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У 1930 — 97 двароў, 541 ж. Побач у пач. 1920х гг. засн. в. Новая Бярозаўка. У 1926 у в. Старая Б. 785 ж., ув. Новая Б. 226 ж. У 1929 працавалі вятрак, 2 кузні, пачатковая школа, пераўгвораная пазней у 7гадовую (у 1935 — 291 вучань). У Вял. Айч. вайну ням.фаш. захопнікі спалілі вёску. У 1959 у в. Старая Б. 702 ж., у в. Новая Б. 423 ж. У снеж. 1966 вёскі аб’ядналіся ў адзін нас. пункт — Б. У 1970 — 268 двароў, 960 ж. У1995 — 215 гаспадарак, 460 ж.
    У 2011 сярэдняя школа, бка, Цэнтр фальклору, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — неалітычнае паселішча.
    бярОзаўская крыжаўзвйканСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцызму ў в. Бяроза Кобрынскага рна. Пабудавана ў 1864 на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная шатровая званіца з цыбулепадобнай макаўкай у завяршэнні, выцягнутая трапезная і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з цыбулепадобным гранёным купалам
    Бярозаўская Крыжаўзвіжан ская царква.
    на 8гранным светлавым барабане ў завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простыхліштвах. Уваходны партал аформлены 6калонным порцікам. У інтэр’еры іканастас з разнымі царскімі варотамі (19 ст.), абразы «Святы вялікапакутнік Панцеляймон», «Узнясенне Хрыстова», «Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы» (17—19 ст.) і інш. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БЯРОЗАЎСКАЯ СЯДЗІБА. Знаходзіцца ў в. Бярозаўка Докшыцкага рна. Належала Свентаржэцкім. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк, вадаёмы, бровар, капліцу. Стваралася ў некалькі этапаў. Сядзіба 19 ст. не мае выразнай асн. восі. Сядзібны дом, да якога прымыкаў гасп. двор, размяшчаўся з боку ад вадаёмаў і парку. Парк быў спланаваны ў выглядзе баскета, які ўтваралі лінейныя пасадкі ліпы. У цэнтры быў разбіты сад. Усх. алея, закладзеная ў канцы 19 — пач. 20 ст., у цяперашні час праходзіць уздоўж вуліцы вёскі. За баскетам размяшчалася капліца. Каля яе раслі рады бэзу і рабіннік, быў пракладзены паўкруглы канал. У 1862 на беразе аднаго з вадаёмаў (пл. 2 га), які размешчаны з 3, узведзены цагляны будынак (28 х 8 м) бровара.
    163
    БЯРОЗАЎСКАЯ
    Захаваліся бровар, руіны капліцы, рэшткі парку і саду, 2 вадаёмы.
    Літ.: Памяць: Докшыцкі рн. Мінск, 2004.
    БЯРОЗАЎСКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ МАСТАЦТВАЎ «ПАЛЁТРА». Створана ў 2004 у г. Бярозаўка Лідскага рна пры гар. Доме культуры. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.У. Мінько. У складзе студыі 15 чал. ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне айчыннай, сусв. маст. культуры, развіццё творчай фантазіі і здольнасцей вучняў, выхаванне маст. густу. Напачатку студыя дзейнічала як пачатковае звяно ў падрыхтоўцы размалёўшчыкаў шкловырабаў завода «Нёман», з 2006 працуе як дзіцячая студыя выяўл. мастацтва. Калектыў — удзельнік маст. конкурсаў: міжнар. «Мой дзённік» (г. Беласток, Польшча, 2007), абл. «Зямля і людзі: сёння, учора, заўтра» (г. Ляхавічы, 2005), грамадскакульт. акцыі «Мы — беларусы» (г. Ліда), абл. выстаўкі «Скарбонка талентаў» (г. Гродна, абедзве 2008).
    Ж.В.Вініцкая.
    БЯРбЗАЎСКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ НАРОДНАЙ ЦАЦКІ «ЛЯЛЬКІ». Створана ў 1993 у г. Бяроза пры Доме піянераў і школьнікаў (з 1999 Цэнтр пазашкольнай работы) як гурток мяккай цацкі, з 1995 сучасная на
    Бярозаўская ўзорная студыя народнай цацкі «Лялькі».
    зва. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Л.У.Ківатыцкая. У складзе студыі каля 12 чал. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчай асобы, фарміраванне яе маст. культуры, далучэнне да свету мастацтва праз асабістую творчасць, засваенне маст. нар. вопыту. Работа вядзецца ў 2 кірунках: стварэнне лялек і кампазіцый з тканіны, футра, ільновалакна. На занятках студыйцы знаёмяцца з гісторыяй нар. цацкі, творамі нар. майстроў. Калектыў — дыпламант і лаўрэат выставак: рэсп. дэкар.прыкладнога мастацтва «Саматканы цуд» (Мінск, 2009), абл. мяккай лялькі (2001,2003,2005,2007,2009), фотаработ і дэкар.прыкладной творчасці з удзелам дзяцейінвалідаў (2006), дзіцячых работ «Прыгажосць божага свету» (2007, усе г. Брэст), удзельнік міжнар. творчага конкурсу «Як вам падабаецца мая творчасць?» (г. Сафія, 2006), рэсп. выстаўкіконкурсу нар. творчасці «Юннат» (Мінск, 2009). Адбыліся персанальныя выстаўкі студыі ў гарадах Бяроза (2002, 2006) і Пружаны (2002, 2007).
    Л.У.Ківатыцкая.
    БЯРОЗАЎСКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «ARTVOICE». Створана ў 2004 у г. Бярозаўка Лідскага рна пры гар. Доме культуры. У 2009 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік
    В.Ю.Карней. У складзе студыі 28 чал. ва ўзросце ад 7 да 39 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё вак. здольнасцей удзельнікаў студыі. У рэпертуары эстр. творы бел., рус., замежных кампазітараў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант конкурсаў: нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2006), рэсп. маладых выканаўцаў бел. песні «Маладзечна2007», абл. дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей» (г. Масты, 2008—09), удзельнік раённых конкурсаў.
    Ж.В.Лебядзевіч.
    БЯРбЗАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЗКА. Адкрыта ў 1944 у г. Бяроза як раённая бка. Першыя кнігі паступілі з Уладзімірскай вобл. (Расія). У1945 кніжны фонд налічваў каля 1 тыс. экз. У 1960 дзейнічалі 21 перасоўная і 3 хатнія бкі; адкрыта дзіцячая бка. У 1975 у адзіную цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму былі аб’яднаны 53 раённыя бкі. У складзе раённай бкі створаны новыя аддзелы: камплектавання і апрацоўкі лры, кнігасховішча, методыкабібліяграфічны. 3 1974прыёйпрацуеліт.паэт. група. 3 мэтай набліжэння спец. лры да чытача створаны і працуюць 16 бібліятэчных пунктаў. У 2010 кніжны фонд склаў 89,5 тыс. экз., штогод абслугоўвае каля 5,6 тыс. чытачоў. Бка з’яўляецца сучасным даведачнаінфармацыйным, культ.асветным, кансультацыйнаметадычным цэнтрам. Асн. мэты дзейнасці: патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне, адраджэнне культ. традыцый, прававая і экалагічная асвета, папулярызацыя лры пра родны край. Бка рэалізуе шэраг мэтавых праграм, праводзіць месячнікі, дні абітурыента, экалогіі, бел. пісьменнасці і друку, літ. радыёагляды, арганізоўвае творчыя вечарыны і інш. Штогод выдае бібліяграфічныя паказальнікі, серыйныя інфармацыйныя выданні. Пры бцы працуюць аматарскія аб’яднанні.
    І.Л.Макарэвіч.
    БЯРбЗАЎСКІ ГІСТбРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Адкрыты ў 1963 у г. Бяроза як гісторыкарэв. музей, з 1993 сучасная назва. Асн. фонд налічвае каля 19,2 тыс. адзінак за
    164
    БЯРОЗАЎСКІ
    хоўвання, навук.дапаможны — каля 17,7 тыс. (2011). Экспазіцыя размешчана ў 5 залах. Музейныя экспанаты сабраны ў 19 калекцый: археалогія, нумізматыка, скарбы, баністыка, фалерыстыка, зброя, прадметы этнаграфіі і побыту, графіка, скульптура, жывапіс, дэкар.прыкладное мастацтва, муз. інструменты, дакументы, друкаваныя выданні, рукапісы, прыродазнаўчая калекцыя і інш. Найб. значныя і рэдкія сярод іх: манетны скарб ВКЛ 16 ст.; алтарная драўляная манастырская скульптура 17 ст.; калекцыя абразоў 17—19 ст.; кавалак бурштыну вагой 518 г, знойдзены натэр. Бярозаўскага камбіната сілікатных вырабаў. У экспазіцыі залы «3 глыбіні стагоддзяў» прадстаўлены матэрыялы раскопак са стаянак каля вёсак Зарэчча, Спорава, Стрыгінь, аб самых стараж. нас. пунктах — вёсках Здзітава (1005), Сялец (1397), Малеч(1427),г. Бяроза (1477), помніку архітэктуры правінцыяльнага класіцызму, неаготыкі і садовапаркавага мастацтва пейзажнага стылю 19 ст. — сядзібе графаў Пуслоўскіх, Бярозаўскім кляштары картэзіянцаў (2я пал. 17 ст.). У зале «Гісторыя і людзі» 1920—30хгг. зберагаюцца дакументы і матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей Бярозаўшчыны: гісторыкаў В.Д.Друшчыца, акадэміка НАН Беларусі П.В.Горына, аднаго з кіраўнікоў рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыста А.А.Альшэўскага, генераллейтэнанта С.І.Любарскага, Героя Сав. Саюза І.І.Валасевіча. Асобны раздзел расказвае пра створаны ўладамі Польшчы БярозаКартузскі канцэнтрацыйны лагер (1934—39), рэжым і знаходжанне ў ім вязняў. У экспазіцыі залы «Народныя рамёствы і промыслы» адлюстраваны старадаўнія промыслы беларусаў: ткацтва і саломапляценне, ганчарства, кераміка, лозапляценне і бондарства, калекцыя муз. інструментаў майстра Я.І.Шаўчука, унікальныя фотаздымкі Палесся 1934—37 Ю.Шыманчыка. У зале «Вялікая Айчынная вайна на Бярозаўшчыне» матэрыялы аб знішчэнні ў 1942 ням.фаш. акупантамі больш за 60 тыс. мірных жыхароў (у т.л. і з інш. еўрап. краін) на чыг. ст.
    Бронная Гара, пра партыз. барацьбу, Блудзенскае антыфаш. падполле, лясныя партыз. школы, Здзітаўскую абарону, вызваленне ад акупантаў Бярозаўшчыны ў 1944. Музей мае філіял «Галерэя мастацтваў» у г. Бяроза (адкрыты ў 2004), дзе захоўваюцца калекцыі: размалёўка па шкле, выцінанка, ручнікі, нац. строі, нумізматыка, іканапіс, карціны мастакоў Бярозаўшчыны, унікальныя вырабы і сувеніры з саломкі, дрэва і керамікі, мастацкае пляценне з лазы, эксклюзіўныя пано. У галерэі адбываюцца выстаўкі майстроў і мастакоў Бярозаўшчыны, з фондаў гісторыкакраязнаўчага музея, міжнар. выстаўкі і выстаўкі, дадзеныя ў часовае карыстанне замежнымі пасольствамі ў Беларусі. Музей праводзіць аглядныя і тэматычныя экскурсіі, урокі гісторыі, ведаў, лекцыі па краязнаўстве, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, мастакамі, пісьменнікамі, нар. ўмельцамі, арганізоўвае турысцкапазнавальныя экскурсіі па памятных мясцінах Бярозаўшчыны і інш.