Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Бярозаўскі ўзорны дзіцячыхор «Ветразь надзеі».
мы родам з дзяцінства» (Мінск, 1999), лаўрэат рэсп. фестывалю дзіцячай творчасці «Дзвіна—Двнна—Даўгава» (г. Верхнядзвінск, 2004).
Ж.В.Лебядзевіч.
БЯРОЗАЎСКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР нарОдных інструмёнтаў «бяРОЗКА». Створаны ў 1983 у г. Бяроза пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1991 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Фяцісава (з 1983), Л.А.Сірынчык (з 1984), І.Р.Сірынчык (з 1987). У складзе аркестра 36 чал., у т.л. ансамбль гарманістаў «Картузяне». У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў, інструм. і акампанементы для салістаўвакалістаў і інструменталістаў, апрацоўкі нар. песень і танцаў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Магілёў, 1991), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, 1998), абл. рэгіянальнага фальклору «Галасы Палесся» (г. Іванава, 1995), вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (2002), абл. тура рэсп. нац. культур «Суквецце культур» (2009, абодва г. Брэст) і інш. Н.М.Кайровіч.
БЯРОЗАЎСКІ ЎЗбРНЬІ ДЗІЦЯЧЫ ХОР «ВЁТРАЗЬ НАДЗЁІ». Створаны ў 1984 у г. Бяроза пры дзіцячай муз. школе (з 1992 школа мастацтваў). У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.А.Рабава. У складзе хору 34 чал. ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў.
Асн. мэты дзейнасці — далучэнне дзяцей да сусветнага і нац. муз. мастацтва, павышэнне муз. культуры і выканальніцкага майстэрства. У рэпертуары духоўная музыка, творы кампазітараўкласікаў, бел. кампазітараў, апрацоўкі нар. песень. Калектыў — дыпламант рэсп. фестывалю акадэмічных вак.харавых калектываў імя Р.Шырмы (г. Белаазёрск, 1990), агляду харавых калектываў (г. Баранавічы, 1987), удзельнік абл. аглядаўконкурсаў вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (гарады Бяроза, Ляхавічы, 1996,2005), «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, 2004), вак.харавога мастацтва духоўнай музыкі «Песня песняў» (г. Бяроза, 2005), свята харавой музыкі (г. Брэст, 1990), святочнай праграмы, прысвечанай 1020годдзю Хрышчэння Русі (г. Бяроза, 2008). Л.А.Рабава.
«БЯРОЗКА», літаратурнамастацкі часопіс для дзяцей і падлеткаў. Выдаецца са снеж. 1924 у Мінску на бел. мове. Да вер. 1929 называўся «Беларускі піянер» (першы рэд. У.Дубоўка'), у кастр. 1929 перайменаваны ў «Іскры Ільіча», з чэрв. 1945 сучасная назва. У 1927—29 выходзіў 2 разы на месяц. 3 ліп. 2009 часопіс знаходзіцца ў складзе рэд.выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». У часопісе пачыналі свой творчы шлях журналісты, пісьменнікі, у т.л. Я.Маўр (надрукаваў тут свой першы твор), Я.Брыль, І.Шамякін, І.Навуменка, мастакі. Mae рубрыкі «Верасок», «Сучаснік», «Пытанні з пясочніцы»,
171
БЯРОЗКАЎСКІ
Вокладка часопіса «Бярозка».
Бярозкаўскінародны ансамбль народнай песні «Бярозка».
«Краіна замкаў», «Дагары нагамі», «Профіль», «Дагістарычныя вандроўкі», «Мой стьшь», «Спартпляцоўка» і інш. Друкуе творы бел. і замежных пісьменнікаў, матэрыялы па культуры, гісторыі, маральнаэтычнага характару, якія вучаць дабрыні і любові да роднай зямлі і роднай мовы, гіст. спадчыны, рознабакова развіваюць асобу юнага чытача.
А.С.Масло.
БЯРбЗКАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «БЯРбЗКА». Створаны ў 1973 у в. Бярозкі Хоцімскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: К.М.Лаушчанка (з 1973), І.М.Захаранка (з 1999). У складзе ан
самбля 15 чал. ва ўзросце ад 25 да 51 года. У рэпертуары песні бел. нар. («На вуліцы скрыпка грае», «Ці я ў мамкі не дачка», «Ой, каліна, ой, ма
Бярозкаўскі народны хор «Бярозкі».
ліна», «Падушачка», «Пойдзем, пойдзем лугам», «Там, дзе явар крута ўецца» і інш.), сучасных кампазітараў («Нехадзіжрадам, шчасце» М.Шьшкова, «Мужанёкпамочнік» М.Алешкі, «Край наш, беларускі край» А.Хлімановіча і інш.). Калектыў — удзельнік усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 1998). І.М.Захаранка.
БЯРбЗКАЎСКІ НАРбДНЫ ХОР «БЯРОЗКІ». Створаны ў 1984 у в. Бярозкі Гомельскага рна пры клубе племяннога завода «Бярозкі». 3 1999 дзейнічае пры сельскім Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Ю.Ф.Мінін, акампаніятар У.П.Ляйко. У складзе хору 35 чал. ва ўзросце ад 20 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: выхаванне моладзі на лепшых узорах муз. выканальніцтва, захаванне нар. муз. спадчыны. Хор мяшаны, манера выканання народная. У рэпертуары песні нар. шматгалосыя рус., укр. і бел. («Хадзілаблудзіла», «Пад гарою каліна», «Вяночак таночак», «Вярба, вярба» і інш.), у апрацоўцы Ю.Казлова («Ой, вярбічанька»), М.Дрынеўскага («Шумеў камыш», «Перамога»), аўтарскія Ю.Мініна («Ой, у полі туманочак» і інш.), рус. кампазітараў (М.Кудрына, А.Пахмутавай і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестываляў харавога мастацтва імя Т.Лапацінай (г. Рэчыца, 2005, 2007), харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2004, 2006) і інш. Хор неаднаразова прымаў удзел у запісах на абл. тэлебачанні і радыё. Ю. Ф. Мінін.
172
БЯРЫНДА
БЯРОЗКІ, вёска ў Докшыцкім рне. За 26 км на Пд ад г. Докшыцы, 38 км ад чыг. ст. Параф’янава на лініі Маладзечна—Полацк, 213 км ад Віцебска. Цэнтр Бярозкаўскага с/с. 127 гаспадарак, 293 ж. (2011).
У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. вёска Вітуніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губ. На пач. 20 ст. 19 двароў, 132 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Бягомльскага рна. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1944 створана машыннатрактарная станцыя. 3 1960 цэнтр сельсавета. У 1995 — 149 гаспадарак, 400 ж.
У 2011 комплекс сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік Герою Сав. Саюза А.І.Чарнышу, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
БЯРбЗКІ, вёска ў Хоцімскім рне, на р. Еленка (прыток р. Беседзь). За 17 км на ПдЗ ад Хоцімска, 24 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Клімавічы—Сураж (Расія), 194 км ад Магілёва. Цэнтр Бярозкаўскага с/с. 368 гаспадарак, 668 ж. (2011).
Вядомы з 1604 як сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ, казённая ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У1779 у Крычаўскім старостве, 34 двары, 255 ж., уласнасць памешчыка, мелася царква. У 1811 у Клімавіцкім павеце, 51 двор, 211 душ мужчынскага полу. У 1834 пабудавана царква. У 1858 — 258 рэвізскіх душ, заезны дом. У 1867 адкрыта школа (нар. вучылішча), у якой у 1889 навучалася 45 хлопчыкаў. У 1880 — 130 двароў, 640 ж. У 1885 цэнтр воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губ., 128 двароў, 879 ж., 2 ветраныя млыны. У 1897 — 175 двароў, 1200 ж., магазін, піцейны дом. У 1905 адкрыты прыёмны пакой і казённая вінная крама. У1908 для школы пабудавана памяшканне. У 1909 — 180двароў, 1274ж. 3 1919у Клімавіцкім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 у Хоцімскім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 8.7.1931 да 12.5.
1935 у Касцюковіцкім рне. 3 20.2. 1938 у Магілёўскай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені, у якой у 1925 навучалася 214 вучняў. Дзейнічалі камсамольская ячэйка, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 2.5.1923 створана меліярацыйнае тва. У 1924 адкрыта хатачытальня, у 1926 — ФАП. У 1928 — 1264 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 27.9.1943 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962 да 30.7.1966 у Касцюковіцкім рне. У 1975 да Б. далучана в. Ганнаўка. У 1986 — 292 двары, 726 ж. У 1995 — 563 гаспадаркі, 1305 ж.
У 2011 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Два помнікі землякам, помнік камандзіру партыз. атрада П.С.Антоненку (і яго радзіма), магіла лётчыка У.Г.Маркава, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
БЯРОЗКІН Рыгор Саламонавіч (3.7. 1918, г. Магілёў — 1.12.1981), беларускі крытык. Вучыўся ў Мінскім пед. інце (1936—38). Працаваўу перыяд. друку, у 1970—75 у рэдакцыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Даследаваў пытанні культуры творчасці, паэзію Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне бел. і рус. лр. Аўтар нарысаў «Паэзія праўды» (1958), «Спадарожніца часу» (1961), «Пімен Панчанка» (1968), «Постаці» (1971), «Аркадзь Куляшоў» (1978), кніг «Свет Купалы» (1965), «Чалавек на досвітку» (1970, на рус. мове), «Звенні» (1976). У 1941 і 1949 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.: Кніга пра паэзію. Мінск, 1974; Чалавек напрадвесні: расказ пра М.Багдановіча. Мінск, 1986; Паэзія — маёжыццё. Мінск, 1989.
БЯРЬІНДА Памва (П а н в а, П a в е л) (? — 13.7.1632), усходнеславянскі вучоны, лексікограф, друкар, пісьменнік, перакладчык. Паміж 1610 і 1613 пастрыгся ў манахі, верагодна, у брацкім Ануфрыеўскім манастыры на р. Рось (Украіна). Займаўся выдавецкай справай у Страцінскай друкарні (засн. ў канцы 16 — пач. 17 ст. львоўскім епіскапам Гедэонам Бала
П.Бярында. «Лексіконь славеноросскій й ймень тоткованіе». Тытульны ліст. Куцейна, 1653.
банам, у 1616 вывезена ў Кіеў і стала асновай друкарні КіеваПячэрскай лаўры), у друкарні Львоўскага Успенскага стаўрапігіяльнага брацтва, быў архітыпографам друкарні КіеваПячэрскай лаўры. Выдаў «Да нараджэння Хрыстова вершы для ўцехі праваслаўным хрысціянам» (Львоў, 1616), «Анфалагіён» (Кіеў, 1619), «Номаканон» (Кіеў, 1620), «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў апостала Паўла» (Кіеў, 1623), «Гутаркі Іаана Златавуста на дзеянні святых апосталаў» (Кіеў, 1624), «Тлумачэнне на Апакаліпсіс» (Кіеў, 1625), «Трыёдзь постную» (Кіеў, 1627), «Імналогію» (Кіеў, 1630), «Трыёдзь кветную» (Кіеў, 1631) і інш. У 1626—29 падрыхтаваў да выдання некалькі серый гравіраваных аркушаў з дрэварытамі рэліг. зместу. Пісаў вершы духоўнага зместу, лісты, празаічныя прадмовы і пасляслоўі. Аўтар слоўніка «Лексікон славенароскі і імён тлумачэнне» (Кіеў, 1627; перавыд. ў 1653 у Куцейне пад рэд. І.Труцэвіча; факсімільна перавыд. ў Кіеве ў 1961) — адной з найлепшых прац усходнеслав. лексікаграфіі 17 ст., якая ўключала каля 7 тыс. артыкулаў і мела рысы перакладнога, тлумачальнага, энцыклапедычнага і этымалагічнага слоўнікаў.