• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БЯРЗЗІНСКІ СТРОЙ, традыцыйны варыянт беларускага народнага касцюма ўсх. часткі б. Ігуменскага павета Мінскай губ. (цяпер Бярэзінскі рн). Быў пашыраны ў канцы 19 — пач. 20 ст. Арнаментальнакампазіцыйнае і колеравае вырашэнне Б.с. адпавядае традыцыям, якія склаліся ў цэнтр. Беларусі. Комплекс жаночага адзення складаўся з ільняной сарочкі з адкладным каўняром і прамымі палікамі, прышытымі па утку, андарака, які шылі з 5 полак ільняной, шарсцяной ці паўшарсцяной саматканкі, ільнянога фартуха, кароткай безрукаўкі (кабата), пояса і галаўнога ўбору. У замужніх жанчын ён складаўся з чапца і завітай паверх яго наміткі ці павязанай хусткі. Зграбнасць жаночай постаці падкрэслівалася
    доўгімі андараком і фартухом, запрасаванымі ў вузкія складкі, і ўзорыстым поясам, які двойчы ахопліваў стан і ззаду завязваўся на бант. Касцюм спалучаў некаторыя архаічныя рысы — лаканічнасць арнаментальных кампазіцый, прастату геаметрычных матываў, стрыманасць каларыту з адначасовым ужываннем складаных тэхн. прыёмаў шматнітовага ткацтва. Для льняных андаракоў, вытканых на 6 ці 8 нітах, характэрны просты, але вытанчаны дэкор, які ўтвараўся структурай тканіны і
    Бярэзінскі строй.
    выяўляўся святлаценем. Афармленне фартуха, рукавоў і каўняра сарочкі, наміткі гарманічна спалучалася з падолам, упрыгожаным нешырокім бардзюрам чырвонага ромбагеаметрычнага арнаменту, выкананым у тэхніцы бранага ткацтва. 3 шарсцяных нітак ткалі андаракі ў асн. аднакаляровымі ці ў вузкія падоўжныя палоскі. Найб. дэкаратыўнымі былі паўшарсцяныя андаракі ў паліхромныя папярочныя палоскі, якія ў ніжняй частцы падола ўтваралі шырокі шматколерны шляк. Шыйных упрыгажэнняў было няшмат, што адпавядала агульнай стрыманасці ў маст. вырашэнні касцюма. Мужчынскі касцюм Бярэзіншчыны меў рысы,
    176
    «БЯРЭСЦЕ»
    падобныя комплексам адзення астатніх раёнаў цэнтр. Беларусі.
    М.М.Віннікава.
    БЯРЙЗІНСКІ СЯДЗІБНЫ ДОМ, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Беразіно. Належаў Патоцкім. Пабудаваны ў 1й пал. 19 ст. Прамавугольны ў плане будынак, 2павярховы, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры гал. фасада мезанін на 4 пілонах, завершаны трохвугольным франтонам з радамі дэнтыкулаў. 3 бокудваровага фасада — скруглены эркер, накрыты сферычным купалам і члянёны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены руставанымі лучковымі броўкамі. 3 боку паўд. тарцовай часткі 2павярховая прыбудова. Дом уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    БЯРДЗІНСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1979 у г. Беразіно пры раённым Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.В.Панкевіч. У складзе ансамбля 58 чал. У рэпертуары танцы народаў свету, харэагр. кампазіцыі («Чарговая полька», «Манжарок», «Вясёлы калейдаскоп», «На зялёным лугу», «Беларуская замалёўка», «Шчаслівае дзяцінства», «Усходнія казкі», «На свяце ў Біла» і інш.), быт. нар. танцы, запісаныя ў в. Капланцы Бярэзінскага рна («Гусі», «Каробачка», «Гапак», «Падушачка» і інш.), жартоўныя танцы («Хованкі», «Заляцанне», «На вясковым падворку») і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестываляў дзіцячага танца «Бусляняткі» (г. Стоўбцы, 2003, 2008), харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (гарады Клецк, Салігорск, 2002, 2009), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2006), нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (2004) і інш. А.В.Панкевіч.
    БЯРбЗІНСКІ ЎЗбРНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1979 у г. Беразіно пры СШ № 2 (цяпер дзіцячая школа мастацтваў) як ля
    лечны гурток. У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Кіраўнікі: І.С.Падалка, А.В.Бабашаў (з 2004). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва, выхаванне і развіццё акцёрскіх здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары драм. п’есы для дзяцей бел., рус. і замежных драматургаў, у т.л. «Пэпі — Доўгая Панчоха» паводле А.Ліндгрэн (муз., 2007), «Снежная каралева» паводле Я.Шварца (2008) і інш. Калектыў — удзельнік канцэртных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе і раёне. А.В.Бабашаў.
    БЯРЭЗІНСКІ ЎЗбРНЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «СЮРПРЬІЗ». Створаны ў 1979 у г. Беразіно пры раённым Доме культуры як лялечны гурток. У 1990 прысвоена званне «ўзорны лялечны тэатр» і сучасная назва. Кіраўнікі: Л.М.Андрыевіч (з 1979), І.С.Падалка (з 1984), Т.І.Верамейчык (з 1995). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр.лялечнай творчасці, выяўленне і развіццё творчых здольнасцей дзяцей. У складзе калектыву 12 чал. Выкарыстоўваюцца лялькі пальчатачныя і трасцявыя. У рэпертуары пастаноўкі бел., рус. і замежных аўтараў для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту: «Я — кураня, ты — кураня» Г.Усачова і Я.Чапавецкага (1999), «Дзівоснае куранятка» В.Корнева
    Бярэзінскі ўзорны ансамбль танца «Вясёлка».
    (2001), «Спяваючае парася» С.Кавалёва (2005), «Вясёлыя пеўнікі» А.Мачурава (2007), «Кацяня ў кубачку» Н.Абрамцавай (2008), «Хатка для гідры» Л.Карсужскага (2010) і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), абл. фестывалю дзіцячай тэатр. творчасці «Чароўны куфэрак» (в. Сарачы Любанскагарна, 2009) і інш.
    Т. I. Верамейчык.
    «БЯРЭСЦЕ», Археалагічны м у з е й «Б я р э с ц е», філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Засн. ў 1972 у г. Брэст, адкрыты для наведвальнікаў у 1982. Размешчаны на Шпітальным востраве (Валынскім умацаванні) Брэсцкай крэпасці на месцы дзядзінца стараж. г. Бярэсце, закладзенага дрыгавічамі. У час раскопак 1969—81 і 1988 (кіраўнік П.Ф. Лысенка) супрацоўнікі Інта гісторыі АН БССР выявілі дзесяткі драўляных пабудоў 11—13 ст., вулічныя маставыя, агароджы, шматлікія прадметы матэрыяльнай культуры таго часу. Высокая канцэнтрацыя добра захаваных пабудоў на невял. тэр. дазволіла стварыць унікальны музей, для якога быў узведзены спец. павільён (памер 40 х 60 м) з бетону, шкла і анадзіраванага алюмінію.
    Асн. фонд музея налічвае больш за 43 тыс. адзінак захоўвання, на
    177
    БЯСЕДА
    Археалагічны музей «Бярэсце». Агульны выгляд экспазіцыі.
    вук.дапаможны — каля 500 адзінак (2011). Аснову экспазіцыі (раскоп пл. 1118 м2) складаюць 28 жылых і гасп. пабудоў 13 ст., якія дзякуючы магутнаму культ. слою (таўшч. 7 м) захаваліся на глыб. да 5—9 і нават да 12 вянцоў. У 14 залахнішах (з двух бакоў раскопа, агульная пл. 252 м2) прадстаўлены раздзелы: узнікненне і гісторыя стараж. Берасця, планіроўка і забудова горада, рамёствы (апрацоўка жалеза і каляровых металаў, кастарэзнае і гарбарнае рамёствы, прадзенне і ткацтва, ганчарства і дрэваапрацоўка), земляробства, жывёлагадоўля, паляванне і рыбалоўства, гандаль і культура; рэканструкцыя жытла берасцяніна 13 ст.; гісторыя даследавання Бярэсця. На стэндах, подыумах, у вітрынах дэманструюцца археал. знаходкі 11—14 ст., што сведчаць пра эканам., культ. жыццё стараж. горада, шырокае распаўсюджанне рамёстваў і развіццё гандлёвых зносін. Сярод экспанатаў інструменты, прадметы побыту (керамічны посуд, касцяныя іголкі, скураны абутак, жалезныя, драўляныя і каменныя прылады і інш.), упрыгажэнні, зброя і вайсковы рыштунак, a таксама рэдкія знаходкі — самшытавы грабеньчык з выразанымі кірылічнымі літарамі, касцяныя масціхін,
    пісала, драўляная дошчачка для пісьма — цэра, шахматныя фігуркі, дубовае рала з жалезным наканечнікам (адзінае ўцалелае ў Еўропе) і інш.
    БЯСЁДА, збор гасцей з пачастункам, на які запрашалі родных, суседзяў, блізкіх знаёмых з нагоды свят, сямейных урачыстасцей. Застолле суправаджалася пажаданнямі, прыга
    Ансамбль народнай музыкі «Бяседа».
    ворамі, ласкавымі прымусамі. Спявалі бяседныя песні.
    «БЯСЁДА», ансамбль народнай музыкі. Створаны ў 1991 у г. Мінск пры Нац. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. У 2005 прысвоена званне «заслужаны калектыў». Маст. кіраўнік Л.К.Захлеўны. У складзе ансамбля 13 чал. У рэпертуары бел. нар. песні («За маладых», «Маруся», «Запрагайка, бацька, коней», «Звіняць звончыкі», «Падаюць зоркі» і інш.), апрацоўкі, аўтарскія песні Л.Захлеўнага («Беларускае сала», «Вечарынка», «Вальс 44га года», «Спявай, душа народная», «Напярэдадні вайны», «Тальянка», «Ах, Таццяна Фёдараўна», «3 днём нараджэння, Перамога»), М.Алешкі («Ай, ды полька», «За зялёным гаем», «Цякла рэчка пад масточкам», «Ой, хадзілая, гуляла»). Калектыў — удзельнік міжнар. фес
    тываляў: нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2006, 2009), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2006—08), «Беларуская музычная восень» (па гарадах Брэсцкай вобл., 2007), муз. слав. мастацтва «Квітней, Дабравест» (г. Данецк, Украіна), Ю.Башмета (Мінск, абодва 2008), Нац. бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 2007), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Слуцк,
    178
    БЯСПАЛЫ
    Бабруйск, Рэчыца, Орша, Кобрын, 2005—09), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Камянец, 2005). Г.А.Жылко.
    БЯСЁДАВІЧЫ, вёска ў Хоцімскім рне, на р. Беседзь (прыток р. Сож). За 4 км на Пд ад г.п. Хоцімск, 42 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Клімавічы—Сураж (Расія), 211 км ад Магілёва. Цэнтр Бяседавіцкага с/с. 163 гаспадаркі, 415 ж. (2011).
    У1880 вёска Б. (яна ж Бясовіца) у Хоцімскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губ., 135 двароў, 960 ж., драўляная царква. У 1897 — 178 двароў, 1257 ж. У 1900 адкрыта земская школа, для якой у 1906 пабудавана памяшканне. Штогод тройчы праводзіліся кірмашы. У 1905 у школе навучаліся 44 хлопчыкі і 6 дзяўчынак, у 1907 — 65 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак. У 1909 — 178 двароў, 1198 ж. У 1918 арганізавана каап. тва, у 1919 створана с.г. тва. На базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені, у якой у 1925 было 118 вучняў. Дзейнічалі камсамольская ячэйка, пункт па ліквідайыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 1919 у Клімавіцкім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 у Хоцімскім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 8.7.1931 да 12.5.1935 у Касцюковіцкім рне. 3 15.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1928— 1225ж.У Вял. Айч. вайнузсярэдзіны жн. 1941 да 26.9.1943 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1950 у вёску пераселены жыхары з пас. Лаўроўскі. 3 17.4.1962 да 30.7. 1966 у Касцюковіцкім рне. Да вёскі ў 1967 далучана в. ДубраўкаСмародзіна. У 1986 — 75 двароў, 178 ж. У 1996 — 180 гаспадарак, 481 ж.