Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
най апсідай з нізкімі бакавымі сакрысціямі пад вальмавымі дахамі. Трох’ярусны франтальны фасад расчлянёны пілястравай крапоўкай на 3 праслы, бакавыя з якіх завершаны 8граннымі ярусамі званіц пад звонападобнымі купаламі з ліхтарамі, сярэдняе — невял. фігурным франтонам. Плоскасныя сцены прарэзаны арачнымі, прамавугольнымі і квадратнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры ўнутраная прастора падзелена на нефы 2 радамі магутных аркатур на 4гранных пілонах. Храм абнесены
Вавуліцкая царква Раства Багародзіцы.
бутавай агароджай з 3пралётнай арачнай брамай. Касцёл дзейнічае.
ВАВЎЛІЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРбДЗІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Вавулічы Драгічынскага рна. Пабудавана ў 1737, перабудавана ў 1845. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць прытвор каркаснай канструкцыі і падоўжная 5гранная апсіда з рызніцай пад пакатым пакрыццём. Храм накрыты агульным 2схільным дахам, які над апсідай пераходзіць у гранёнапірамідальны. Вільчык даху па цэнтры з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане ў завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны высока ўзнятымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры драўляны іканастас (1830я гг.), абраз «Раство Багародзіцы» (18—19 ст.). Над уваходам размешчаны хоры на 2 слупах. Побач узведзена 2ярусная званіца пад пакатым 4схільным гонтавым дахам з прагібам над кансолямі бэлек. Храм са званіцай унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВАГНЕР Генрых Матусавіч (2.7.1922, г. Жырардаў, Польшча — 15.7.2000), беларускі кампазітар, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1963). Нар. артыст Беларусі (1988). У 1936— 39 вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі. Скончыў Бел. кансерваторыю
182
ВАДЖЭННЕ
Г.М.Вагнер.
па класах фп. (1948), кампазіцыі (1954). 3 1939 у Мінску. У 196295 выкладчык Бел. пед. унта (з 1988 праф.). Сярод твораў: опера «Сцежкаю жыцця» (паст. 1980), тэлеопера «Ранак» (1967), балеты «Падстаўная нявеста» (1958), «Святло і цені» (1963), «Пасля балю» (1971); 4сімфоніі (1970—96); канцэрты длясімф. аркестра (1991), для фп. (1964, 1977, 1981), кларнета (1982), скрыпкі (1985) з аркестрам, для цымбалаў з аркестрам нар. інструментаў (1985); Канцэртпаэма для хору а капэла (1995); хары, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў і к/фільмаў, апрацоўкі рус., бел., польск., румынскіх нар. песень для голасу з фп. Для муз. стылю В. характэрна тэатральнасць, дынамічнасць развіцця, яркі каларыт і нац. характэрнасць муз. мовы. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
ВАДА, паводле беларускай міфалогіі, адвечная субстанцыя, якая існавала заўсёды. Людзі лічылі В. жывой істотай, роўна як і зямлю, і неба, верылі, што яна не толькі ўсё адчувае і разумее, надае чалавеку сілу, здароўе, але можа і забіваць. Таму В. пакланяліся, прыносілі ахвяры, абагаўлялі. Вера ў саюз В., зямлі і неба, у час якога ўзнікае жыццё, знайшла адлюстраванне ў назвах рэчак, азёр і інш. вадаёмаў, а таксама ў легендах пра пераўвасабленне людзей у рэчкі і азёры і наадварот. У міфалогіі водная прастора была населена ўсемагчымымі персанажамі (вадзянікамі, русалкамі), рысы характараў якіх, у большасці, нагадвалі людскія, але самыя адмоўныя і негатыўныя. Асаблівае месца адводзілася В. ў замовах, нар. ме
дыцыне, дзе на яе ўскладваліся ачышчальнаўзмацняльныя функцыі. Гэта знайшло адлюстраванне ў чарадзейных казках, дзе герояў вылечвалі жывой В. Апатрапічная, ачышчальная і магічная функцыі В. з язычніцтва перайшлі ў хрысціянства і шырока захаваліся ў яго абраднасці (Вадохрышча, Вялікдзень, Тройца, Грамніцы). В. апырсквалі полеўчас заворвання першай баразны, ёю адганялі злых духаў ад хатняй жывёлы, калі яе першы раз вясной выганялі на пашу. Асвячонай В. крапілі мясціны будучых будоўляў і самі будынкі, каб засцерагчыся ад нячыстай сілы. Цудадзейную сілу прыпісвалі юр’еўскай pace, якая была сапр. лекамі для коней. 3 язычніцкай рэлігіі ў хрысціянскую перайшла вера ў тое, што ў В. зарадзілася жыццё і ў В. яно знікне (легенда пра сусв. патоп). Да нашага часу дайшлі гісторыі пра лекавую і гаючую сілу святых крыніц.
Літ.: 3 е л е н й н Д.К. Восточнославянская этнографня. М., 1991; В й н о г р а д о в а Л.Н. Вода // Славянскле древностй. М., 1995. T.1; К о в а л ь У.І. Народныя ўяўленні, павер'і і прыкметы. Гомель, 1995; Я го ж. За смугою міфа. Мінск, 1999; Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. Мінск, 1998. Я.А.Ненадавец.
ВАДАНбСАЎ Мікола (Мікалай Міхайлавіч; 4.1.1923, Мінск— 10.4.2006), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў
Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1959). У 1966—82 працаваў у выдвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». У збках апавяданняў і аповесцей для дзяцей «Першае знаёмства» (1954),
«Апошні вадзянік» (1964), «Хатабычмалодшы» (1965), «Лясныя прыгоды» (1976), «Скарб Загорскай камяніцы» (1985) і інш. займальны сюжэт, элементы прыгодніцтва, пазнавальнасць. Гераізм народа ў гады Вял. Айч. вайны, падзеі партыз. барацьбы, маральнаэтычныя праблемы ў кнігах апавяданняў і аповесцей «У Баркоўскай пушчы» (1956), «Пераломнае лета» (1961), «Надзеі і здзяйсненні» (1963), «Падчужым паролем» (1971), «Дзень — і ўсё жыццё» (1988) і інш. Выступаў як гумарыст (зб. «Левыя ногі», 1983).
Тв:. Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1983; Канец «Клуба дзікуноў»: аповесць. Мінск, 1993.
ВАДАП’ЯНАЎ Павел Аляксандравіч (н. 10.2.1940, в. Паланая Карэліцкага рна), беларускі філосаф. Чл.кар. НАН Беларусі (2009). Др філас. навук(1983), праф. (1984). СкончыўЛенінградскі унт (1967). Працаваў у Інце філасофіі і права НАН Беларусі. 3 1982 заг. кафедры Бел. тэхнал. унта. Даследуе філас. праблемы прыродазнаўства, эвалюцыйнай біялогіі і сац. экалогіі. Распрацаваў тэарэтыкаметадычныя асновы канцэпцыі ўстойлівасці біясферы і заканамернасцей яе эвалюцыі.
Тв.: Экологчческйе последствня научнотехннческого прогресса. Мйнск, 1980; Дйнамйка бмосферы й соцмокультурные траднцйй. Мйнск, 1987 (разам з А.І.Зелянковым); Велчкйй день гнева: экологйя й эсхатологйя. Мйнск, 1993 (разам з В.С.Крысачэнкам); На путй кустойчлвому разввтйю: глобальные тенденцлн й особенностй в Беларусй. Мйнск, 1996 (у сааўт.).
ВАДЖЭННЕ I ПАХАВАННЕ «СТРАЛЬІ», гл. ўарт. «Страла».
«ВДДЖЭННЕ ЛУКЬ, язычніцкі абрад ваджэння карагода незамужнімі дзяўчатамі і маладымі жанчынамі, якія яшчэ ні разу не нараджалі. Упершыню зафіксаваны бел. этнографам П.Шэйнам у 2й пал. 19 ст. на Пн Беларусі. Праводзіўся на луцэ ракі ў канцы мая. Пад час абраду ўдзельніцы, спяваючы строга вызначаныя песні, вадзілі на лузе карагод пэўнага малюнку — 4пялёсткавай кветкі, якая сімвалізавала багацце, пладавітасць, росквіт жыцця. На Пд Бела
183
ВАДЖЭННЕ
русі зафіксаваны карагод, у якім дзяўчаты вытоптвалі «падкову». Лука, як і падкова, сімвалізавала кошык, што напаўняецца багаццем, звязаным з прыродным росквітам. Водзячы карагоды, дзяўчаты далучаліся да прыродных сіл, якія абуджаліся ад зімы, і набывалі магчымасць для ўласнай пладавітасці.
І.І.Мячыкава.
«ВАДЖЗННЕ МАІ», магічны абрад аграрнажывёлагадоўчай скіраванасці на Палессі. Выконваўся выключна маладымі дзяўчатамі. У час абраду адну з дзяўчын, Маю, убіралі ў зялёныя лісты папараці, на галаву надзявалі вянок з кветак. Потым з адпаведнымі песнямі і танцамі абыходзілі палі каля вёскі, хаты аднавяскоўцаў. Мая лічылася апякункай выспявання палявых культур, ушаноўвалася як даглядчыца коней. У 1831 польскі гісторык і этнограф Л.Галамбёўскі зафіксаваў своеасаблівы абрад ушанавання Маі на Піншчыне. Напачатку мая за вёскай у зямлю ўкопвалі спец. ссечанае дрэва, т.зв. майскае дрэва, упрыгожанае рознакаляровымі стужкамі, каля якога вадзілі карагоды, спявалі песні з рэфрэнам «О, Мая, Мая!». На Тройцу ўрачыстасць паўтаралася, на яе завяршэнні дзяўчаты вадзілі вясковай вуліцай Маю — сяброўку, ахутаную з галавы да ног бярозавымі галінкамі. Паступова майскі абрад, прымеркаваны да траецкай нядзелі, пераўтварыўся ў куставы (гл. «Куст»), Зафіксаваны Л.Галамбёўскім абрад таксама сустракаўся на Гомельшчыне. У цяперашні час абрад адноўлены фальклорнаэтнаграф. гуртом «Палескія напевы» з в. Новае Палессе Лельчыцкага рна.
Літ.: Кавалёва Р.М. Абрысырытуальнамагічнай сферы беларускага фальклору. Мінск, 2005; Я е ж. Лакальнарэгіянальныя парадыгмы беларускага фальклору. Ч. 1. Заходнепалескія куставыя песні. Мінск, 2008. Р.М.Кавалёва.
ВАДЗЯНІК, Вадзяны, В а д з я н ы д з е д, дух, міфічны ўладар вадаёмаў. Уяўляўся старым дзедам з доўгімі валасамі і барадой, са скурай, пакрытай водарасцямі і цінаю, з расплывістым тварам і лупатымі вачыма, азызлым пузам і перапонкамі паміж пальцамі ног. Часам маляваўся з рагамі і хвастом, кіпцюрыстымі лапа
Вадзянік. Малюнак В. Слаука. 2005.
мі замест рук і ног або паўчалавекампаўрыбай са здольнасцю ператвараццаўлюбую рыбіну. Жыве В. пераважна ў затоках рэк, каля млыноў, пад шлюзамі. Без вады гіне. Можа разбураць млыны, плаціны, псаваць рыбалоўныя прылады. Каб задобрыць В., млынары прыносілі яму ахвяру: кідалі ў плаціну жывую курыцу, сцягно свінні, мяса, клалі пад кола вадзянога млына сала. Вобраз В. захаваўся ў нар. казках і паданнях і ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У маст. лры яго вобраз адлюстраваны ў творах М.Багдановіча, Я.Купалы, А.Лойкі, П.Макаля і інш.
Літ.: Беларуская міфалогія. Мінск, 2002; Чароўны свет. 2 выд. Мінск, 2010.
У.А.Васілевіч.
ВАДЗЯНІ'ЦЫ,рачныя дзеўкі, міфічныя істоты, тапельніцы. Уяўляліся маладымі дзяўчатамі з доўгімі распушчанымі валасамі, у белых празрыстых доўгіх сукенках і з лёгкім вэлюмам і вяночкам з белых кветак на галаве. Людзі верылі, што час ад часу В. выходзяць з вады, спяваюць сумныя і працяжныя песні і водзяць па беразе карагоды. Яны былі здольныя заманіць чалавека ў раку, у самы вір. Такая разнавіднасць русалак сустракалася ў легендах на Мядзельшчыне.
Літ.: Гл. да арт. Вадзянік.
У.А.Васілевіч.
ВАДЗЯНКА, бандарны выраб; пасудзіна ў форме кадушкі ці цэбра для вады. Мела накрыўку і чарпак (конаўка, карэц). Ставілі В. ў хаце каля парога ці ў сенцах. У наш час сустракаецца рэдка.
ВАДЗЯНЬІЯ ЗНАКІ, ф і л і г р а н ь, бачныя на прасвет відарысы (узор, малюнак, штрыхоўка, тэкст) на паперы, якія наносяцца ў працэсе яе вырабу; своеасаблівая марка вытворцы паперы. Атрымліваюцца ў працэсе адлівання паперы з дапамогай валіка — эгуцёра, на сетцы якога нанесены рэльеф (філігрань) адпаведнай выявы. Упершыню з’явіліся ў Італіі ў 13 ст. 3 2й чвэрці 16 ст. першыя В.з. зроблены на мясц. паперы ў Вільні. У 2й пал. 16—17 ст. В.з. пазначалася прадукцыя паперняў Радзівілаў у Слуцку, Любані, Кавячынскіх у Нясвіжы і Уздзе, Сапегаў у Гальшанах (Ашмянскі рн) і інш. Асн. сюжэтамі В.з. на паперы мясц. вырабу ў 16— 19 ст. былі гербы шляхецкіх родаў, у 18—19 ст. таксама выявы чалавечых фігур, жывёл, птушак і інш. В.з. карыстаюцца ў наш час пры вырабе папяровых грошай, дакументаў, каштоўных папер, каб пазбегнуць падробак; пры стварэнні кніг — на форзацы і вокладках, дзе выкарыстоўваецца папера з В.з. ў выглядзе падоўжных