Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Вадзяніцы. Малюнак В. Слаука. 2005.
184
ВАДОХРЫШЧА
студз.). Хрысціянская рэлігія звязвае В. з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на р. Іардан і са з’яўленнем усіх асоб Святой Тройцы. На В. ў храмах адбываецца асвячэнне вады, якую некалі бралі з бліжэйшай рэчкі, возера (у гэты дзень усе вадасвятныя месцы называліся Ярданямі), прасякаючы на лёдзе вял. крыж. Пры адсутнасці адкрытых вадаёмаў бралі ваду з калодзежаў, апусціўшы туды крыжык, зроблены з лучыны. Смельчакі на В. акунаюцца ў палонку да ўсходу сонца, каб ачысціцца ад грахоў. Яшчэ з дахрысціянскіх часоў людзі верылі ў цудадзейную моц асвячонай вады: яе давалі выпіць хвораму, ёю апырсквалі свойскую жывёлу адразу пасля ацёлу і перад першым выпасам, новую хату перад за
Вадзяныя знакі на паперы: 1 — «Апостала» Ф. Скарыны (1525); 2—8 — якая выраблялася ў Заслаўі (Мінскірн), Гальшанах (Ашмянскірн), Смаргоні, Ружанах (Пружанскі рн); Паставах, Дуброўне, Свіслачы.
папярочных палос («вежэ»). В.з. вывучаюцца філіграналогіяй. У кнігазнаўстве дапамагаюць дакладна датаваць рукапісы і старадрукаваныя выданні. Г.Я.Галенчанка.
ВАДОХРЫШЧА. Хрышчэнне, Богаяўленне, зімовае свята народнага календара, дзень завяршэння Каляд (19 студз. па н.ст.). У католікаў мае назву «Тры каралі» (6
Вадзяныя знакі на паперы: 1 — Полацкага евангелля (15 cm.); 2 — «Апостала» (1460); 3, 4 — Біблейскага зводу (1я пал. 16ст. і 1514);5мінеі(16 cm.); 6, 7«Псалтыра» Ф.Скарыны (1517 і 1522); 8рукапіснага збору з прадмовай В.Цяпінскага (1570я гг.); 9 — рукапісу теораў І.Кунцэвіча (каля 1610); 10 — паслання слуцкага архіепіскапа М.Казачынскага (1735).
На Вадохрышчы ў г. Шчучын. 2002.
сяленнем і гасп. пабудовы, труну перад тым, як пакласці ў яе нябожчыка, і інш. Найб. памоцнай лічылася вада, узятая з 3, а яшчэ лепей з 7 Ярданей, дзеля чаго пасылалі людзей у розныя месцы. Ha В. таксама пяклі з цеста крыжыкі, выконвалі розныя магічныя дзеянні, варажылі на гасп. справы і на суджанага. Існавала шмат звязаных з гэтым святам прадказанняў надвор’я і ўраджаю. Калі на В. сцюдзёна — у жніво будзе вельмі горача; хрышчэнскі снег абяцаў урадлівы год, грыбное лета, але чакалася чарвівая капуста. Калі на В. было цёпла, спадзяваліся, што густа ўзыдзе збажына. Воблачнае В. прадказвала добры год, а калі на небе чыста, то і ў засеках будзе чыста. Малады снег, што выпаў на вадохрышчанскую раніцу, лічьгўся добрым сродкам адбельвання палатна і лямцавання сукна.
185
ВАДЭВІЛЬ
На Вадохрышчы ў г. Шчучын. 2002.
В. звычайна супадала з самымі халоднымі днямі зімы, пасля якіх год паварочваў на лета: «Трэшчы не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы. He к Раству, a к Пятру!».
Літ.: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2. Жыцця адвечны лад. Мінск, 1998. У.А.Васілевіч.
ВАДЭВІЛЬ (франц. vaudeville), камедыйная п’еса з займальнай і нярэдка заблытанай інтрыгай, у якой драм. дыялогі і маналогі спалучаюцца з музыкай, танцамі, песеннымі куплетамі; жанр драматургіі. Іх выкананне звычайна вызначаецца імправізацыйнай лёгкасцю і нязмушанасцю, пластычнай грацыёзнасцю, музыкальнасцю. У Беларусі элементы В., які ўзнік у Францыі ў 15 ст., прысутнічаюць у бел. інтэрмедыях фалькл. тэатра 16—19 ст. У прафес. драматургіі жанр В. распрацоўваў В.ДунінМарцінкевіч, які, спалучаючы ўласна драму з музыкай, песнямі, танцамі, імкнуўся да сінтэтычнасці ў тэатр. мастацтве. Свае п’есы «Пінская шляхта» (1866) і «Залёты» (1870) ён адносіў да жанру фарсаВ. У бел. драматургіі В. у чыстым «класічным» выглядзе не сустракаецца і мае сваю ўласную нац. адметнасць. Большасць твораў вадэвільнага плана маюць сатыр. і фарсавы ўхіл. Элементы В. ў пабудове інтрыгі ёсць у «Модным
шляхцюку» К.Каганца (1910), «Прымаках» Я.Купалы (1913). Жанрам В. пазначаны «Снатворны мак» К.Лейкі (1912). На фарсававадэвільных сітуацыях засн. п’есы «Пасланец» (1918), «Конскі партрэт» (1920), «Збянтэжаны Саўка» (1921) Л.Родзевіча. Шмат песень, куплетаў, скокаў у драм. творах Ф.Аляхновіча. Найб. блізкая да жанру В. яго п’еса «Чорт і Баба» (1918). Элементы В. ёсцьу творах «Пісаравы імяніны» (1917) і «Суд» (1920) У.Галубка, «Мікітаў лапаць» М.Чарота (1923), «Мужчына, будзь мужчынам!» М.Матукоўскага (1966), «Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка (1974). 3 часам В. якжанр не атрымаўразвіцця. У драм. мастацтве В. замяняе камедыя, у муз. — аперэта, a цяпер і мюзікл. А.В. Сабалеўскі.
ВАЕННАЯ АКАДЭМІЯ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Створана ў 1995 у Мінску на базе Мінскага вышэйшага ваен. інжынернага (засн. ў 1953) і Мінскага вышэйшага ваен. каманднага (засн. ў 1980) вучылішчаў. Рыхтуе афіцэрскія кадры для Узброеных
Да арт. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь. Уладальнікі Гранпры 12га тэлефестывалю армейскай песні «Зорка» Ю.Навамір і Р.Мачуленка (1) і лаўрэат конкурсу патрыятычнай песні Нершамайскага раё'на вакальная група «Акадэмія» (2). Мінск. 2009.
2
Сіл, Пагранічнага кта, унутраных войск Мінва ўнутраных спраў (МУС) Рэспублікі Беларусь. У 2010 — 8 фтаў: агульнавайсковы, сувязі і АСК, супрацьпаветранай абароны, ваен. разведкі, авіяцыйны, унутраных войск МУС, каманднаштабны; Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Ад’юнктура (з 1956), дактарантура (з 1993), магістратура (з 2005). Саветы па абароне дысертацый: доктарскі па тэхн. навуках (з 1978), кандыдацкі па ваен. навуках (з 1998). Выдае часопісы «Вестннк Военной академнн Республнкн Беларусь», «Сборннк научных статей Военной академнн Республнкн Беларусь», газ. «Время патрлотов». Дзейнічае літ. клуб «Творчасць» студыі ваен. пісьменнікаў. Афіцэры і курсанты акадэміі — неаднаразовыя пераможцы і лаўрэаты ўсеармейскага тэлевізійнага конкурсу салдацкай
186
ВАЗОК
песні «Звязда», міжнар. конкурсу армейскай песні «Віват, Перамога» (Масква), конкурсаў патрыятычнай песні (Мінск).
ВАЁННЫ АРКЁСТР, гл. ў арт. Духавы аркестр.
ВАЖНІЦА, тып старадаўняга збудавання ў гарадах і мястэчках ВКЛ, дзе ўзважвалі і вымяралі прывезеныя купцамі на продаж збожжа, воск, жалеза і інш. тавары. Уяўляла сабой 1павярховы мураваны ці драўляны будынак, накрыты 2 або 4схільным дахам. Унутры вылучаліся 2 памяшканні: уласна В., дзе захоўваліся гар. вагі і меры, і «мерніца», дзе ўзважвалі і вымяралі тавары. У Беларусі В. з’явіліся ў 15—18 ст. Плата за ўзважванне тавараў (важніцкае) была важнай крыніцай даходаў велікакняжацкага або гар. скарбаў. В. звычайна існавалі на гандлёвых плошчах ва ўсіх значных гарадах. Часам іх блакіравалі з ратушамі і гандлёвымі радамі. Радзей В. будавалі на гал. дарогах у комплексе з брамамі і таможнямі.
В. С. Пазднякоў.
ВАЗА (франц. vase ад лац. vas, пасудзіна), агульнаўжывальная назва посуду утылітарнага і дэкар. прызначэння. Вядома са стараж. часоў. Выкарыстоўваецца для пластычнага і каляровага ўзбагачэння інтэр’ера, часам выступае яктвор манументальнадэкар. мастацтва (на фасадах будынкаў, агароджах і інш.). Вырабляецца са шкла, фарфору, фаянсу, гліны, хрусталю, вырабных камянёў, металаў. У Беларусіў 18—19ст. В. вырабляліся ганчарамі Слуцка, Барысава, Магілёва, на Радзівілаўскіх і Целяханскай фаянсавых мануфактурах (гл. Целяханскія фаянсавыя вырабы). Цяпер В. вырабляюць на Добрушскім фарфоравым, Барысаўскім хрустальным імя Ф.Э.Дзяржынскага заводах, шклозаводзе «Нёман», у канцэрне «Белмастацпромыслы», на Барысаўскім камбінаце дэкар.прыкладнога мастацтва імя А.Кішчанкі. У наш час В. ўпрыгожваюць парапеты, паркі адпачынку, парадныя інтэр’еры грамадскіх і прыватных будынкаў, іх выявы шырока прымяня
Вазіла. Малюнак В. Слаука. 2005.
юцца як дэкар. матыў у размалёўцы па шкле, метале, кераміцы, ткацтве.
ВАЗІЛА, Канькач, Т а б у н н і к, міфічная істота, апякун коней. Уяўляўся чалавекам з конскімі вушамі і нагамі з капытамі. Аберагаў коней і ў хляве, і калі яны пасліся ўтабуне. У кожнага гаспадара быў свой В. Людзі верылі, што ён незаўважна падмешвае коням нейкую траву, ад якой тыя становяцца дужэйшымі. У народзе казалі: «Вазіла павязе», што значыла «коні самі даедуць».
ВАЗНЯСЁНСКІ, пасёлак у Чачэрскімрне, нар. Сож (прытокр. Дняпро). За 6 км на Пд ад Чачэрска, 37 км ад чыг. ст. БудаКашалёўская на лініі Гомель—Жлобін, 65 км ад Гомеля. Цэнтр Ленінскагас/с. 176гаспадарак, 456 ж. (2011).
Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 у Бердыжскім с/с Чачэрскага рна Гомельскай акругі, 16 двароў, 65 ж., паштовае аддз. У 1940 —25двароў, 115ж. УВял. Айч. вайну ў жн.—вер. 1943 акупанты спалілі 22 двары і загубілі 11 ж. У 1959 — 131 ж. У1962 да В. далучаны пас. Шохаўка. У 1970 — 50 двароў, 96 ж. У 1995 — 137 гаспадарак, 399 ж.
У 2011 9гадовая школа—дзіцячы сад, клуб, бка, аддз. сувязі і «Бела
русбанка», ФАП, комплексны прыёмны пункт, кафэ, магазін.
ВАЗНЯСЁНСКІ Аляксандр Мікалаевіч (17.7.1888, с. Чукалы, Мардовія — 16.1.1966), рускі і беларускі літаратуразнавец. Др філал. навук (1944), праф. (1927). Скончыў Варшаўскі унт(1913). Працаваўу Расіі. У 1921 — 30 у БДУ. Даследаваў гісторыю рус. і ўкр. лр, дакастр. лру Беларусі, бел. тэатр 1920х гг. Абгрунтаваў думку аб пачэсным месцы бел. лры сярод інш. еўрапейскіх, вылучыў тэарэт. праблему нац. спецыфікі літ.знаўства, рэаліст. і рамантычныя тэндэнцыі ў дакастр. бел. лры, даў параўнальнатыпалагічную характарыстыку творчасці Я.Купалы ў кантэксце еўрап. лр. Аўтар работ «Паэтыка М.Багдановіча» (1926), «Паэмы Янкі Купалы» (1927), «Сучасны беларускі тэатр (21—26 год)» (1927), «Ля вытокаў мастацкай прозы Якуба Коласа» (1928—29), «Другі Беларускі дзяржаўны тэатр» (1929), «Перспектывы сучаснага беларускага тэатра» (1930) і інш.
Тв.: Асноўныя прынцыпы пабудовы беларускай навукі аб літаратуры. Мінск, 1927.
ВАЗбК, лёгкія выязныя сані. Іх выгляд, як і вупраж, адлюстроўваў заможнасць і сац. прыналежнасць уладальніка. Дэкаратыўна аздоблены і абшыты лубам ці тонкімі дошкамі кузаў меў звычайна козлы для вазніцы. У заможнай шляхты яго абівалі знутры сукном, высцілалі футрам; ён часам меў закрыты ці паўзакрыты верх. Спінку і перадок часта ўпрыгожвалі контурнай або прапілаванай разьбой, размалёўвалі разнаколернымі
Вазок з в. Вулька Драгічынскага рна.
187
ВАЗОЎНЯ
расліннымі ці геаметрызаванымі ўзорамі. Мясц. майстры дасягалі разнастайнасці ў афармленні асобных элементаў, узгодненасці іх форм і прапорцый, што надавала ўсёй канструкцыі функцыянальную мэтазгоднасць, лёгкасць і выразнасць. В. вядомы са старажытнасці. У сярэдневякоўі важныя службовыя асобы, магнаты вакарыстоўвалі іх ва ўрачыстых выездах нават улетку. Сялянам замест В. звычайна служылі развалкі, паверх якіх у задняй частцы мацавалася трохбаковая спінка (драбінка) або плецены палукашак. У сельскай мясцовасці В. зрэдку сустракаецца і ў нашчас. В.С.Цітоў.