• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    1897 — 75 двароў, 506 ж., 2ярусная званіца. У 1905 сяло, 536 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Дунілавіцкага павета, 82 дамы, 469 ж. Побач існаваў фальварак В., 3 дамы, 22 ж. 3 1939 у БССР, вёска. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Докшыцкага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да пачатку ліп. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Глыбоцкім, з 25.12.1962 у Пастаўскім, з 6.1.1965у Докшыцкім рнах. У 1970 — 120 двароў, 374 ж. У 1995 — 160 гаспадарак,404 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункг, 2 магазіны. Помнік архітэктуры — касцёл Яна Хрысціцеля (19 — пач. 20 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВАЛКАЛАЦКІ КАСЦЁЛ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ, помнік архітэктуры неабарока ў в. Валкалата Докшыцкага рна. Пабудаваны ў 19 — пач. 20 ст. з бутавага каменю і цэглы. Трохнефавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Гал. фасад па гарызанталі падзелены на 3 ч., завершаны нізкім атыкам з вуглавымі пінаклямі, над якім узведзены прамавутольны шчыт з трохвугольнымі франтонамі і бакавымі стылізаванымі валютамі. Па восі цэнтр. часткі знаходзіцца прамавугольны партал з сандрыкам. Фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстаны кантраст паліхромнай бутавай муроўкі і атынкаваных пілястраў, карнізаў, ліштваў. Унутраная прастора падзелена 4 драўлянымі слупамі на 3 нефы, перакрыта плоскай столлю. У інтэр’еры гал. і 4 бакавыя алтары. Над уваходам размешчаны арганныя хоры. Храм абнесены мураванай агароджай з 2яруснай вуглавой званіцай і арачнай брамай у цэнтры. Храм і бакавыя алтары ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    А.М.Каласоўская.
    А.Валовіч.
    ВАЛбВІЧ Астафій Багданавіч (каля 1520—20.11.1587), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. 3 роду Валовічаў. Пісар ВКЛ у 1551—66, маршалак дворскі (гаспадарскі) у 1553—61, маршалак дворны ў 1561—69, падскарбі земскі ВКЛ у 1561—66, падканцлер ВКЛ у 1566— 79, кашталян трокскі ў 1569—79, канцлер ВКЛ і кашталян віленскі з 1579; падстараста брэсцкі з 1550, дзяржаўца медніцкі ў 1552—61, стараста магілёўскі ў 1554—56, азярышчанскі ў 1563, брэсцкі ў 1565—87, кобрынскі ў 1567—87 і рэчыцкі з 1576. Некалькі разоў ездзіў паслом у Маскву, у т.л. ў 1553, калі Івана IV не назваў царом. У Лівонскую вайну 1558—83 камандаваў харугвай пры аблозе і ўзяцці Полацка ў 1579, у 1580 са сваім атрадам узяў Усвяты. Адзін з лідэраў апазіцыі пры заключэнні Люблінскай уніі 1569. Разам з інш. магнатамі — праціўнікамі аб’яднання ВКЛ з Каронаю пакінуў Люблінскі сейм, паслаў на Падляшша і Валынь адозвы з заклікам змагацца супраць уніі. За гэта быў пазбаўлены каралеўшчын (дзярж. маёнткаў) на Падляшшы, якія былі вернуты яму пасля падпісання уніі.
    195
    ВАЛОГА
    Разам з Я. Г.Хадкевічам выступіў супраць кандыдатуры Стэфана Баторыя на каралеўскі трон, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага Эрнста, але пасля абрання Баторыя перайшоў на яго бок. Адзін з арганізатараў падрыхтоўкі Статута ВКЛ 1566. Садзейнічаў уключэнню ў яго прагрэсіўных норм. Паводле веравызнання кальвініст, у канцы жыцця прыхільна ставіўся да антытрынітарызму, падтрымліваў гуманістаў В.Цяпінскага, Якуба з Калінаўкі і С.Буднага. Апошні прысвяціўяму кн. «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562). У сваім тастаменце загадаў вызваліць усіх сваіх нявольных людзей.
    Літ.: Саверчанка I. Астафей Валовіч: (гіст.біягр. нарыс). Мінск,1992.
    А.П.Грыцкевіч.
    ВАЛбГА, малочная поліўка (паранае малако, разведзенае вадой), з якой елі густы кісель. У пост або пры адсутнасці малака В. рабілі з тоўчанага канаплянага семя. Яго залівалі вадой, шалупінне асядала на дно, а зверху адстойвалася В. — «бы малако». Найб. пашырана была ў цэнтр. Палессі. У некаторых раёнах Беларусі В. называлі закрасу з масла (кашу «заваложвалі»).
    ВАЛбЖЫН, горад, цэнтр Валожынскага рна, на р. Валожынка. За 75 км
    Уцэнтры г. Валожын.
    на ПнЗ ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, на аўтадарозе Мінск—Гродна. 11,1 тыс. ж. (2010).
    Вядомы з 14 ст. ў складзе ВКЛ. У 1407 вял. князь літоўскі Вітаўт падараваў горад старасце віленскаму В.Манівіду. Каля 1475 Манівідамі ў В. засн. касцёл. 3 1549 уласнасць вял. князя літоўскага і караля польск. Жыгімонта II Аўгуста. 3 1566 у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. У 1681 маршалак надворны Ю.Б.Слушка заснаваў у горадзе кляштар бернардзінцаў. У 1683 створана праваслаўнае брацтва. 3 канца 17 ст. цэнтр староства. У пач. 18 ст. ў В. 107 двароў, 5 вуліц, 2 царквы, 2 касцёлы. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губ. У 1803—1942 у В. існавала (з перапынкамі) яўр. духоўная акадэмія (ешыбот). У 1897 тут 4533 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у складзе БССР. 3 15.1.1940 цэнтр раёна Баранавіцкай, з 20.9.1944 Маладзечанскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 5.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне каля 2 тыс. чал. У 1959 у В. 4,8 тыс. ж. 3 20.1.1960 цэнтр раёна Мінскай вобл. У 1962—65 у Маладзечанскім рне. У 1998 зацверджаны сучасны герб горада: у чырвоным полі «ва
    ражскага» шчыта залатая літара «W» з чорнымі стужкамі.
    Структура сучаснага горада сфарміравалася ў канцы 18 — пач. 19 ст. ў выніку рэканструкцыі пад уплывам класіцызму, пры якой выкарыстана рэгулярная геаметрычная схема планіроўкі з сеткай дробных прамавугольных кварталаў. Гал. планіровачная вось — вул. Савецкая (старая дарога з Мінска ў Вільню), якая перасякае горад з У на 3. У яе сярэдняй частцы, на высокім узгорку, які крута спускаецца да ракі, утворана гал. пл. Свабоды — гіст. і сучасны цэнтр горада. 3 Пд яе замыкае палацавапаркавы комплекс, з У — касцёл св. Юзафа з брамайзваніцай. Цэнтр. частка В. забудавана 3—5павярховымі жылымі дамамі. Паводле генплана 1995 прадугледжана захаванне існуючай планіровачнай структуры з функцыянальным заніраваннем тэр., развіццё грамадскага цэнтра ўздоўж вул. Савецкая, будаўніцтва жылых шматпавярховых дамоў на зах. і ўсх. ускраінах, катэджная забудова па індывід. праектах у паўн.зах. напрамку. Зона адпачынку — гар. парк з добраўпарадкаваным вадаёмам. Пабудаваны 5павярховыя жылыя дамы па вуліцах Савецкая і Міра, аўтазаправачная станцыя, кафэ «XXI стагоддзе», праведзена рэканструкцыя будынкаў «Белаграпрамбанка» і пракуратуры, абсталяваны гар. спарт. пляцоўкі, добраўпарадкаваны вуліцы Партызанская, Чапаева, Міра. Вядзецца будаўніцтва сістэмы водазабеспячэння са станцыяй абезжалезвання вады (2010).
    У 2010 у горадзе 3 дзіцячыя сады, дзіцячы Цэнтр развіцця, гімназія, с.г. прафес. ліцэй, 2 сярэднія і муз. школы, ДзЮСШ, Цэнтр пазашкольнай работы, раённы Цэнтр культуры, 2 бібліятэкі, бальніца, паліклініка, аптэка, дзіцячы сац. прытулак, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», тэлеграф, гасцініца, кінатэатр, камп’ютэрны клуб, рэстаран, сталовая, кафэ, магазіны. Дзейнічаюць 2 стадыёны, спарт. залы і
    196
    ВАЛОЖЫНСКАЕ
    пляцоўкі. Гісторыкакраязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: палац (1806), будынак ешывы (яўр. духоўная акадэмія, 1806), касцёл св. Юзафа з брамайзваніцай (1816), царква Канстанціна і Алены (1866), дом, у якімжыўу 1895—1925 ураджэнец В., бел. паэт і публіцыст Стары Улас, жылыя дамы (пач. 20 ст.). Дзве брацкія магілы сав. воінаў і партызан, 3 магілы ахвяр фашызму, магіла сав. воіна і Я.І.Каваленкі, які хаваў яго ад ворага, загінуўшых у Вял. Айч. вайну. Помнікі: Вызвалення, у гонар 50годдзя сав. улады і 60годдзя Сав. Арміі, Герою Сав. Саюза В.В.Шчарбіне. Мемар. дошка супрацоўнікам міліцыі, што загінулі ў Вял. Айч. вайну і ў барацьбе супраць ворагаў сав. улады. Помнік археалогіі — гарадзішча.
    ВАЛбЖЫНКІ, вёска ў Шаркаўшчынскім рне, За 15 км на ПнЗ ад rap. пасёлка і чыг. ст. Шаркаўшчына на лініі Варапаева—Друя, 233 км ад Віцебска, на аўтадарозе Глыбокае—Браслаў. Цэнтр Валожынскага с/с. 60 гаспадарак, 139 ж. (2011).
    У пач. 20 ст. ў Ёдскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губ. У 1905 — 95 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Ёдскай гміне Дзісенскага павета Віленскага ваяв., 15 дамоў, 93 ж. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у
    Шаркаўшчынскім рне Вілейскай, з 20.9.1944 Полацкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 1993 цэнтр сельсавета. У 1996 — 72 гаспадаркі, 181 ж.
    ВАЛОЖЫНСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ НАРОДНЫХ МАЙСТРбЎ «СКАРБНІЦА» Створана ў 1997 у г. Валожын пры раённым Доме культуры (з 1998 раённы Цэнтр культуры). У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Г.Барадака (з 1997), З.Ф.Пратасевіч (з 2001), Т.В.Ланько (з 2002). Аб’ядноўвае 48 майстроў раёна. Асн. мэты дзейнасці — зберажэнне і захаванне лепшых нар. традыцый, промыслаў, рамёстваў, прапаганда нар. творчасці і далучэнне дзяцей і моладзі да традыц. маст. кулыуры. Майстры аб’яднання праводзяць семінарыпрактыкумы, майстаркласы для работнікаў клубных устаноў і кіраўнікоў гурткоў па дэкар.прыкладным мастацтве, кіруюць гурткамі па саломапляценні, разьбе па дрэве, бісерапляценні, выцінанцы, габелене, ткацтве на кроснах, пояса і лозапляценні, вышыўцы, пашыву мяккай цацкі і інш.
    Калектыў — удзельнік рэсп. выстаўкі «Валёнкі ўчора, сёння, заўтра» (в. Гарадзечна Валожынскага рна, 2007), выстаўкіконкурсу «Папяровы свет» (Мінск, 2008), выставаккірмашоў «Камарова кола дзён» (в. Камарова Мядзельскага рна) і прысвечанай 65годцзю вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў «Горад майстроў» (Мінск, абедзве 2009), святконкурсаў: рэгіянальных саламянага мастацтва «Саламяны павук» (г. Валожын, 2007) і ткацтва «Матчыны кросны» (г. Старыя Дарогі, 2008), абл. майстроў лозапляцення «Лазовыя карункі» (г. Вілейка, 2008), тканага ручніка «Млечны шлях ад рук бабулі» (в. Семежава Капыльскага рна, 2009), фестываляў: рэсп. нац. культур «Сонечны птах» (Мінск, 2009), абл. сямейнай творчасці (г. Дзяржынск, з 2005 штогод).