• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    205
    ВАЛЬТЭР
    насць якіх была скіравана на крытыку рэлігіі, антыклерыкалізм, абарону свецкай маралі, гуманізму, барацьбу за свабоду сумлення, свецкую адукацыю, супраць войнаў, эксплуатацыі чалавекачалавекам. Сучасныя прынцыпы В. замацаваны ў заканадаўчых гарантыях свабоды сумлення і веравызнання. В.Р.Языковіч.
    ВАЛЬТЙР (Voltaire; сапр. Франсуа Мары Аруэ; Arouet; 21.11.1694, Парыж — 30.5.1778), французскі пісьменнік, філосаф, гісторык, публіцыст, адзін з прадстаўнікоў франц. Асветніцтва. Скончыў езуіцкі каледж. Чл. Франц. акадэміі (1746). Выступаў за прагрэс грамадства і адукацыю, роўнасць грамадзян перад законам, дэмакр. свабоды. Аўтар філас. твораў «Філасофскія пісьмы» (1733), «Трактат пра метафізіку» (1734), «Сакрат» (1759), «Філасофскі слоўнік» (1764— 69), гіст. прац «Нарыс пра норавы і духнародаў» (1756), «Гісторыя Расійскай імперыі ў царстваванне Пятра Вялікага» (1759—63) і інш. Літ. дэбют — трагедыя «Эдып» (паст. 1718), рымскія трагедыі «Брут» (паст. 1730), «Смерць Цэзара» (паст. 1735). Выкрыццю рэліг. нецярпімасці, фанатызму прысвечаны трагедыі «Заіра» (паст. 1732), «Фанатызм, або Магаметпрарок» (паст. 1742). Пісаўфілас. аповесці («Кандыд, або Аптымізм», 1759; «Прастадушны», 1767), паэт. творы («Арлеанская нявінніца», 1735; «Вавілонская прынцэса», 1768). У Беларусі творы В. вядомы з 18 ст. ў арыгіналах і перакладах на польск. і рус. мовы. У1776 у Гродне на польск. мове выдадзена філас. аповесць «Задыг, або Лёс» пад назвай «Усходняя гісторыя пра Задыга», у якой з’едліва высмеяны забабоны дваранства і рэліг. нецярпімасць. У 1793 у Вільні ў перакладзе на польск. мову выйшаў адзін з найб. вядомых гіст. твораў В. — «Век Людовіка XIV». П’есы В. ставіліся ўтэатрах Вільні, Нясвіжа, Слоніма і інш. Ідэі В. прапагандавалі бел. мысліцелі К.Багуслаўскі, Ф.Галянскі, І.Лялевель, філаматы. Цікавасцьда літ. і філас. творчасці В. ў Беларусі тлумачыцца тым, што ён у сваіх брашурах рэзка крытыкаваў фанатызм каталіцкай царквы, што панавала ў Рэчы Паспалітай, выкрываў
    жорсткія ганенні на пратэстантаў і праваслаўных. У1781 у Нясвіжы выйшла кн. «Жыццё і памылкі Вальтэра» — скарочаны пераклад на польск. мову паклёпніцкага твора абата К.Нанота «Памылкі Вальтэра». Аналагічны характар мела кніга праф. багаслоўя з Жэневы Ж.Вернэ «Філосаф без рэлігіі...», выдадзеная ў Вільні ў 1786. Магілёўскі архіепіскап Г.Каніскі выступаў супраць гэтага антыклерыкальнага твора, які пад назвай «Пісьмо Вальтэра» распаўсюджваўся ў Беларусі ў 2й пал. 18 ст.
    Тв.: Рус. пер. — Фйлософскяе сочяненйя. М., 1996; Фйлософскяе повестн. Фнлософскне пясьма. М., 2004.
    В.М.Іўчанка.
    ВАЛЬФСбН Сямён Якаўлевіч (8.6. 1894, г. Бабруйск — 1941), беларускі філосаф. Акадэмік НАН Беларусі (1928), праф. (1921). Скончыў Кіеўскі унт (1919). 3 1921 у БДУ. У 193138 дырэктар Інта філасофіі і права, адначасова з 1936 акадэміксакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. У 1936—37 адначасова намеснік гал. рэд. Гал. рэдакцыі Бел. Сав. Энцыклапедыі. Даследаваў пытанні гісторыі філасофіі, праблемы сям’і і шлюбу, навукі і культуры, стан рэліг. жыцця ў Беларусі, гісторыю сямейных адносін. Чл. ЦВК БССР у 192938.
    ВАЛЗЙКАВІЦКІ ДОМ ФАЛЬКЛбРУ. Засн. ў 1994 у в. Валэйкавічы Смаргонскага рна як музей фальклору, з 1995 сучасная назва. Mae ткацкую майстэрню, фалькл. гасцёўню.
    Валэйкавіцкі народны фальклорны калектыў «Валэйчанка».
    Пры ўстанове працуюць калектывы: Валэйкавіцкі народны фальклорны гурт «Валэйчанка», Валэйкавіцкіўзорны тэатр народнай песні «Кропелькі».
    ВАЛЭЙКАВІЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ ШЕКТЙЎ «ВАЛЭЙЧАНКА». Створаны ў 1976 у в. Валэйкавічы Смаргонскага рна пры сельскім клубе (з 1995 Дом фальклору). У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.С. Будзько. У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 40 да 71 гадоў. У рэпертуары песні быт., жартоўныя, абрадавыя, карагоды «Як я молада была», «Траўкамураўка», танец «Ланчык» і інш., канцэртная праграма «3 куфэрка бабулі Гані», у аснове якой фалькл. матэрыял, запісаны ад мясц. жыхаркі Г.І.Стурліс. У аўтэнтычнай манеры ўдзельнікі выконваюць песні «Марыня», «У Марцінавым саду», «Чэраз бор зялененькі», «А ўжо сонейка за лес коціцца», «Ці свет, ці світае», «Ці я ў маці не дачка», «Пойду я да броду», «Ходзілаблудзіла сіротка одна» і інш. Адноўлены абрады «Калядкі», «Вялікдзень», «Сустрэча вясны», «Вяселле», «На дажынкі да Дзядка». Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 1994), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2004), дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), удзельнікрэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2000) і
    206
    ВАЛЮТА
    інш. Выступаў на Бел. тэлебачанні ў тэлепраграме «Запрашаем на вячоркі». М.С.Будзько.
    ВАЛЗЙКАВІЦКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТР НАРОДНАЙ ПЁСНІ «КРОПЕЛЬКІ». Створаны ў 1988 у в. Валэйкавічы Смаргонскага рна пры сельскім клубе (з 1995 Дом фальклору). У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр». Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя фалькл. песні і ўзнаўленне нар. абрадаў. У складзе тэатра 14 чал. ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні «Захацела бабуленька раптам збагаціці», «Бяроза з лістком», «Дзед вёз на базар», «Саўка ды Грышка», «Пасеяў дзед грэчку», «Вясна, вясна, пакажыся», «Ты, пчолачка ярая», «Чычычы, верабей», «Запражыце сівых коней», «Святы вечар», «Прыехала каляда», «У карагодзе мы былі». Пастаўлены абрады «3 куфэрка бабулі Гані» (1995), «Імяніны сакавічка» (1998), «Вяселле вераб’я» (2000), «Калядкі» (2005), «Восеньскі кірмаш» (2007), «Вясна на хутары Лісова» (2009) і інш. Калектыў — удзельнік раённых і рэгіянальных мерапрыемстваў. В.В.Роля.
    ВАЛЮМІНА ЛЁГУМ (лац. Volumina Legum, збор законаў), шматтомны збор законаў, сеймавых пастаноў, прывілеяў і інш. заканадаўчых актаў, якія дзейнічалі натэр. Польшчы, Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны з 1347 да 1793—95. Прыватнае выданне ордэна піяраў, арганізаванае пры падтрымцы Ю.Залускага і С.Канарскага. Прызначалася для практычнай арыентацыі юрыстаў, суддзяў, паліт. дзеячаў і інш. у заканадаўчым матэрыяле. Публікаваўся на польск. і лац. мовах з загалоўкамі, без каментарыяў, у канцы тамоў прыкладзены рэестр канстытуцый і прывілеяў за адпаведны перыяд. Упершыню т. 1—6 (акты 1347—1736) выдадзены ў Варшаве ў 1732—39, т. 7—8 (акты 1764—80) — у 1782. Гэтыя 8 тамоў перавыдаў і дадаткова паказальнікі да іх выдаў І.П.Агрызка ў 1859—60 у Пецярбургу. У 1889 у Кракаве выйшаў т. 9 (акты 1782—92), у 1952 у Познані — т. 10 (з матэрыяламі Гродзенскага сейма 1793). Некато
    Валэйкавіцкі ўзорны тэатр народнай песні «Кропелькі». Выкананне абраду «Калядкі».
    рыя сеймавыя матэрыялы да 1526 увайшлі ў выд. О.Бальцара «Збор законаў Польшчы» (т. 3—4, 1906— 10). Прадметнатэматычныя паказальнікі (інвентар) да В.л. падрыхтаваў і апублікаваў у 1685 у Варшаве сакратар кароннай канцылярыі М.Ладоўскі (дапоўнены да 1726 Залускім, перавыд. ў 1733). У 1754 і 1782 выйшлі падрыхтаваныя А.Жагліцкім і Т.Вагам дапоўненыя выданні інвентароў.
    В.л. — неафіц. выданне і не з’яўляецца поўным зборам законаў. У ім змешчаны акты, узятыя з арыгінальных крыніц і з прац асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі ВКЛ значную каштоўнасць маюць акты, што адносяцца да дзейнасці органаў дзярж. кіравання і ўлады і адлюстроўваюць паліт. і сац.эканам. адносіны: прывілей купцам Польшчы і ВКЛ 1424; канстытуцыя Люблінскага сейма 1569; асобныя канстытуцыі ВКЛ (выдаваліся з пач. 17 ст.) і інш. Шмат канкрэтных звестак па паліт., гасп. і адм. справах на тэр. Беларусі: пацвярджэнне падзелу бел. уладанняў князёў Радзівілаў (1589), вызначэнне межаў Полацкага (1590), Падляшскага і Берасцейскага (1598, 1607) ваяводстваў, дазвол на арганізацыю кірмашу ў Мінску (1601), пайменны спіс шляхты Віцебскага, Навагрудскага, Полацкага ваяводстваў.
    Г.Я.Галенчанка.
    ВАЛЮТА (ад італьян. voluta завіток, спіраль), архітэктурны матыў у форме спіралепадобнага завітка з круж
    ком («вочкам») у цэнтры; элемент іанічнай капітэлі. Уваходзіць у склад карынфскай і кампазітнай капітэлей. У архітэктуры Беларусі была пашырана ў перыяд позняга Адраджэння (касцёл Божага Цела ў Нясвіжы) і барока (Віцебская ратуша, Слонімскі Андрэеўскі касцёл, калегіум езуітаў у Пінску). Выразнасць маст. формы В. выкарыстоўвалася для ўпрыгажэння кансолі карнізаў, абрамленняў дзвярэй, акон, у нар. дойлідстве — ліштваў і аканіц хат. Формы В. адлюстроўвалі дынаміку, напружанне і пластычна ўзбагачалі архіт.маст. вобразы. У 1950я гг. В. ўжывалася для
    Валюта.
    207
    ВАЛЮШНАЕ
    стварэння маст. вобразаў класічнай архітэктуры (будынкі абл. драм. тэатра ў Гомелі, Бел. кансерваторыі, арка пры ўваходзе ў парк імя М.Горкага ў Мінску) і інш. В. як архіт. дэталь садзейнічала аб’яднанню асобных частакбудынка. С.А.Сергачоў.
    ВАЛЮШНАЕ РАМЯСТВб, валенне сукна, а таксама выраб галаўных убораў, абутку, гасп. рэчаў з воўны шляхам валення (катання). У Беларусі В.р. вядома з даўніх часоў, а найб. пашырэнне атрымала ў 19 ст. 3 валенага сукна звычайна шылі верхняе адзенне — світы, сярмягі, буркі, бурносы, курты і інш. Працэс апрацоўкі валеных вырабаў (магерак, брылёў, валёнак, лямцу для конскай збруі) уключаў 4 этапы: закладку вырабу, валенне, фармаванне і аддзелку. Воўну насцілалі на стале на змочаным вадой кавалку палатна (плацік), потым яго скачвалі разам з воўнай у трубку і камячылі рукамі да ўтварэння тонкага пласта (пляйстры). На яго праз палатняную пракладку клалі новы пласт воўны, накрывалі плацікам і зноў камячылі. Потым даставалі пракладку, надавалі пляйстрам форму вырабу, злучалі абодва пласты, аблівалі кіпенем і для ўшчыльнення шмат разоў раскатвалі і цёрлі спец. качалкамі (валёк, пруток, рубцы). Загатоўку насаджвалі на драўляныя калодкі (балванкі, правідлы) для надання патрэбнай формы. Пасля сушкі ў печы выраб на калодцы расчэсвалі жалезнай шчоткай, цёрлі пемзай, абпальвалі ворс. Пры вырабе лямцу этап работы на калодках выключаўся. Шапавальства пераважала ў форме адыходнага промыслу. Асабліва сваім майстэрствам славіліся дрыбінскія шапавалы Чавускага павета і рамеснікі з в. Кабылёў Рэчыцкага павета. 3 пранікненнем у вёску фабрычных тавараў у 2й пал. 19 ст. маштабы В.р. паступова скараціліся. Пачалі выходзіць з ужытку лямцавыя магеркі, брылі і суконныя світы (у пач. 20 ст. яны канчаткова зніклі). Разам з тым вытворчасць валёнак значна пашырылася, іх вырабляюць і ў наш час. Н.І.Буракоўская.