• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лыя (лазня, хлеў, пуня і інш.) і «пагранічныя» ці тыя, што асэнсоўваліся як межы паміж сваім і чужым (печ, парог, кут, вароты, калодзеж, ростані, могілкі і інш.). Найб. прыдатнымі для В. лічыліся мяжа дня і ночы, a таксама зімовага (Каляды) і летняга (Купалле) сонцаваротаў. Акрамя сямейнай, любоўнай, вьшучалася В. гаспадарчая, накіраваная на атрыманне ведаў пра будучы ўраджай, прыплод жывёлы, важныя падзеі, уласнае здароўе, час смерці.
    Літ.: Дай, Божа, знаць, з кім век векаваць: бел. нар. варажба. Мінск, 1993.
    Т.В.Валодзіна.
    ВАРАКСІН Уладзімір Мікалаевіч (5.7.1901, г. Омск, Расія — 2.1.1980), беларускі архітэктар, педагог. Засл. будаўнік Беларусі (1961). Скончыў Ленінградскі інт інжынераў камунальнага будаўніцтва (1934). Працаваў у інце «Белдзяржпраект», з 1954 у Бел. політэхн. інце. У 1971—75 заг. кафедры Брэсйкага інжынернабуд. інта. Асн. работы: у Мінску — Палац піянераў (1935—36), будынак ЦК КПБ (1940—47, абедзве ўсааўт.), Бел. інт нар. гаспадаркі (1954), жылыя дамы на вуліцах Захарава, К.Маркса (1949—55), кінатэатры «Радзіма» ў Магілёве (1939), імя М.І.Калініна ў Гомелі (1944—48), будынак абкома партыі ў Гродне (1948—50).
    В.Дз.Бажэнава.
    ВАРАНЁЦКІ Фама Сільвестравіч (н. 23.3.1938, в. Траскоўшчына Мінскага рна), беларускі акцёр, педагог. Засл. артыст Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961). Працаваў у Бел. тэатры імя Я.Коласа (да 1969), у 1971—2009 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Адначасова з 1990 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Выканаўца пераважна характарных роляў. Акцёрскай манеры В. ўласцівы дасканаласць, пластычнасць характару, стрыманасць пачуццяў. Сярод роляў: Салянік, Арцыбіскуп і Ваявода («Радавыя», «Князь Вітаўт» А.Дударава), Паніч («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Хірург («I змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Кузьма Прыбыткаў («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Жабрак («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ахіл («Ромул Вялікі» Ф.Дзюрэнмата) і інш. Здымаецца ў
    кіно («Залаты ганак», «Суседзі», «Літары на мармуры», «Першай па pace прайшла прыгажуня», «Раскіданае гняздо», «Пушча», «Плач перапёлкі», «Пастка для зубра», «Беларусь на крыжы стагоддзяў» і інш.).
    ВАРАНІЛАВІЦКІЯ ЦАРСКІЯ ВАрОты, помнік беларускага манументальнадэкаратыўнага мастацтва 17 ст. Належаць да рэнесанснараннебарочнай «беларускай рэзі». Зроб
    Варанілавіцкія царскія вароты. 17 cm.
    210
    ВАРАНЧАНСКАЯ
    лены для СпасаПраабражэнскай царквы ў в. Варанілавічы Пружанскага рна, магчыма, у 1644 невядомым «сапегаўскім» майстрам. Іканаграфічны змест кананічны: уверсе «Архангел Гаўрыіл» і «Дзева Марыя» з сюжэта «Дабравешчанне», ніжэй — 4 выявы евангелістаў. Творчым наватарствам майстра варот стала замена іканапісных выяў, традыц. для праваслаўнага храма 15—16 ст., паліхромнымі разьбянымі барэльефамі. Ініцыятарам такой замены мог быць адукаваны фундатар, вядомы аматар мастацтва пластыкі К.Л.Сапега. У якасці кампазіцый і іканаграфіі майстар скарыстаў бел. абразы сярэдзіны 17 ст. і гравюры віленскіх і куцеінскіх старадрукаў 1й пал. 17 ст. з іх характэрнымі архіт. фонамі. Разьба вызначаецца дакладнасцю малюнка і майстэрскай апрацоўкай паверхні матэрыялу. Падобныя да В.ц.в. скульпт. царскія вароты на працягу эпохі барока заставаліся вял. рэдкасцю. 3 1958 захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь. А.А.Ярашэвіч.
    ВАРАНОВІЧ Адольф Усцінавіч (15.6.1940, в. Мікольцы Мядзельскага рна — 22.11.2001), беларускі пісьменнік. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1960). Да 1989 працаваў мастаком па тканінах на Аршанскім ільнокамбінаце, з 1991 учас. «Полымя». У празаічных творах паказваў жыццё сучаснай бел. вёскі, ствараў дакладны псіхал. партрэт герояў, надаваў увагу выразным дэталям. Аўтар збкаў апавяданняў і аповесцей «Высокі падмурак» (1978), «Агні хат» (1986), «Жывая душа» (1993) і інш.
    ВАРАНОВІЧ Васіль Васілевіч (н. 2.2.1945, г.п. Лельчыцы), беларускі танцоўшчык, балетмайстар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1989). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1974). 3 1963 танцоўшчык, у 1982—95 гал. балетмайстар Дзярж. акадэмічнага нар. хору Беларусі імя Г.І.Цітовіча. Сярод пастановак: «Завіруха», «Таўкачыкі», «Вялікі купальскі карагод», «Вербніца», вакальнахарэагр. кампазіцыі «Вясёлая старонка», «Вуліца малая, a карагод вялікі».
    В.В.Варановіч.
    ВАРАНЦЭВІЦКІ НАРОДНЫ КЛУБ БЕЛАРЎСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КЎХНІ «ПАЧАСТЎНКІ 3 ВАРАНЦЭВІЧ». Створаны ў 2002 у в. Варанцэвічы Талачынскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.В.Лазоўская (з 2002), В.М.Стальмахова (з 2005), А.В.Фядковіч (з 2009). Асн. мэты дзейнасці — засваенне і захаванне традыц. комплексу страў мясц. нар. кухні. У складзе клуба 15 чал. ва ўзросце ад 31 да 55 гадоў. Клуб — удзельнік абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Верхнядзвінск, 2004), раённых конкурсаў аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах «Краіна захапленняў», свята «Дажынкі» (абодва г. Талачын, 2002—10) і інш. Н.А.Іванова.
    ВАРАНЦЭВІЧЫ. вёска ў Талачынскім рне. За 15 км на ПдУ ад г. Талачын, 12 км ад чыг. ст. Зялёная на лініі Барысаў—Орша, 132 км ад Віцебска. Цэнтр Воўкавіцкага с/с. 152гаспадаркі, 380 ж. (2011).
    Варанцэвіцкі народны клуб беларускай нацыянальнай кухні «Пачастункі з Варанцэвіч».
    Вядомы з 15 ст., належалі князям ДруцкімПуцяцічам. 3 канца 15 — пач. 16 ст. яе ўладальнікамі былі Іллінічы, Кішкі, Радзівілы, Сапегі, Нарушэвічы, Пацы, Воўкі і інш. У канцы 16 ст. мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяв. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. 3 1861 у Аршанскім павеце Віцебскай губ. 3 сак. 1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Талачынскім рне Аршанскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 лютага 2009 цэнтр Воўкавіцкага с/с. У 2011 г. дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аддз. сувязі, магазін.
    ВАРАНЧАНСКАЯ СЯДЗІБА. Існавала ў 2й пал. 18 — пач. 20 ст. ў в. Варонча Карэліцкага рна. Належала Несялоўскім, Любанскім. Уключала сядзібны дом, флігелі, скарбніцу, бровар, гасп. пабудовы, пейзажны парк, касцёл. Драўлянысядзібныдом 1павярховы, прамавугольны ў плане (не захаваўся). Падзяляўся на парадную і жылую часткі. Уваходы ў іх былі вылучаны двума 4калоннымі порцікамі з мансардамі. Парадная частка ўключала вял. залу, прыхожую, гасціную, кабінет і інш. памяшканні (у некаторых сцены і столь былі ўпрыгожаны роспісам) з кафлянымі печамі і мармуровымі камінамі. Жылая частка складалася з некалькіх спальняў, алькова і каморы. Паміж сабой абедзве часткі звязваліся анфіладна. Пад домам знаходзіўся лабірынт скляпеністых падвалаў. Каштанавая ўязная алея пачыналася за 2 вярсты ад сядзібы. Уздоўж параднага партэ
    211
    ВАРАНЧАНСКІ
    Дом у Варанчанскай сядзібе. Малюнак Н.Орды. 1876.
    ра, аформленага 2 круглымі газонамі, цягнуліся 2 вял. сажалкі. У парку, які плаўна пераходзіў у лясны масіў з маляўнічымі пагоркамі і лагчынамі, раслі ліпы, каштаны, клёны, дубы і інш. В.с. апісана А.Міцкевічам у паэме «Пан Тадэвуш». Захаваліся бровар, касцёл, у крыпце якога пахаваны навагрудскі ваявода Ю.Несялоўскі, рэшткі парку.
    Літ.: Aftanazy R. Dziej rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Cz. 1. Wroclaw, 1991; Страчаная спадчына. Мінск, 2003.
    ВАРАНЧАНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТбЙ ГАННЫ, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Варонча Карэліцкага рна. Пабудаваныў 1773, перабудаваны ў 1809, рэстаўрыраваны ў 1990я гг. Мураваная 3нефавая 2вежавая базіліка з бакавымі паўкруглымі каплічкамі. Фасад фланкіраваны дзвюма
    Варанчанскі касцёл святой Ганны.
    3яруснымі 4граннымі вежамі з паўцыркульнымі праёмамі і трохвугольным франтонам паміж імі. Гал. фасад вылучаны прысценным 6калонным дарычным порцікам з антаблементам, дэкарыраваны рустам. Бакавыя сцены расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, каплічкі — лучковымі і круглымі. У інтэр’еры часткова збераглася насценная размалёўка ў выглядзе архіт. куліс. У храме быў хрышчоны бел. паэтЯ.Чачот. Касцёл дзейнічае.
    ВАРАПАЕВА, гарадскі пасёлак у Пастаўскім рне. За 27 км на У ад Паставаў, 223 км ад Віцебска; чыг. вузел (лініі на Лынтупы, Друю, Крулеўшчызну), аўтадарогай злучана з Глыбокім і Паставамі. Цэнтр пасялковага Савета. 2912 ж. (2011).
    Упершыню ўпамінаецца пад 1800 у Дзісенскім павеце Мінскай губ., фальварак, уладанне графіні Пшаздзецкай. 3 1843 у Віленскай губ. У 1860я гг. ў фальварку В., які здаваўся ў арэнду і ўваходзіў у маёнтак Паставы, працавалі цагельны завод, вадзяны млын з сукнавальняй і карчма (шынок). У 1896—97 пракладзена чыгунка. У 1897 у Пастаўскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губ., фальварак (6 двароў, 69 ж., штучны вадаём, млын, сукнавальня, крама, карчма, смалярны завод), станцыя (2двары, 18ж.),хутар (2 двары, 11 ж.; штучны вадаём, вузкака
    лейка, млын і інш.). У канцы 19 ст. пабудаваны шкіпінарны завод, працаваў вадзяны млын, пры якім было валяльнае аддз., Варапаеўская дача (лясніцтва). 3 1921 у складзе Польшчы, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяв. Меліся лесапільны і цагельны заводы. Працавалі вадзяны, паравы і электрычны млыны. Адбудаваны графскі палац (знішчаны ў 1ю сусв. вайну), у якім было звыш 20 пакояў, меліся багатая бка, калекцыя зброі і муз. інструментаў. У1923 адкрыта пачатковая школа, клуб моладзі. У 1933 адкрыта вузкакалейка Варапаева— Друя. У фальварку Варапаева была зімовая цяпліца, плодагадавальнік. 3 1939 у БССР. 3 1940 у Дунілавіцкім рне Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайнузчэрв. 1941 да4.7.1944акупіравана ням.фаш. захопнікамі, разбурана. 3 8.6.1950 гар. пасёлак, цэнтр Дунілавіцкага рна. Працавалі цагельны завод (77 рабочых), мэблевая фабрыка (60), лесапільны завод (25), кавальскаслясарны цэх (6) і інш. 3 1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 20.1.1960 у Глыбоцкім, з 25.12.1962 у Пастаўскім рнах. У1969 —4,2тыс.ж. У 1996 —4тыс.ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, гар. Дом культуры, заводскі клуб культуры, дзіцячая і дарослая бкі, раённая бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. хуткай мед. дапамогі, дзіцячая кансультацыя, участак электрасувязі, аддз. сувязі і «Беларусбанка», камбінат быт. абслугоўвання, фізічнааздараўленчы комплекс, гасцініца, кандытарскі цэх, кафэ «Вясна», 17 магазінаў; царква Уваскрэсення Хрыстова (1993), Міхайлаўскі касцёл (1996). Помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік: сядзібнапаркавай архітэктуры — сядзіба (канец 19 ст.).