• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВАЛЙЭШНЯ, валюш, фолюш, сукнавальня, вытворчая пабудова для валення сукна і лямцу. У Бе
    ларусі В. вядома з 16 ст. Уяўляла сабой прамавугольны ў плане 1павярховы драўляны будынак, накрыты 2схільным або вальмавым дахам з дранкі ці саломы. В. дзейнічалі па прынцыпе вадзянога млына, у якім замест жорнавых паставаў выкарыстоўвалі ступы з таўкачамі, дзе выраблялі сукно. Асн. рабочы орган — вадзяное кола, якое рухала таўкачы. Існавалі пераважна ў буйных фальварках і часта належалі мяшчанам. Звычайна будаваліся на рэках, праточных азёрах, сажалках, балотах. У 20 ст. на В., акрамя вадзянога кола, выкарыстоўвалі паравы рухавік і электрапрывод. У вёсках шырока бытавалі ручныя В. — своеасаблівыя станкі (пераносныя на падстаўцы або стацыянарныя на ножках), на якіх валялі сукно. Замочанае ў гарачай вадзе сукно клалі на рабрыстую паверхню і раскатвалі яго рабрыстай дошкай, якую за ручку цягалі 2—4 работнікі. В. выйшлі з ужытку ў 1930я гг.
    Н. I. Буракоўская.
    вампГр, тое, што і вупыр.
    ВАНАГ (Vanags) Юлій Пятровіч (8.7. 1903, в. Медню Екабпілскага рна, Латвія — 12.10.1986), латышскі пісьменнік. Засл. дзеяч культуры Латвіі (1953). У 1954—65 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Латвіі. Аўтар зборнікаў вершаў, празаічных твораў, п’ес. На латышскую мову пераклаў многія творы бел. пісьменнікаў: кн. «Беларускія народныя казкі» ў апрацоўцы А.Якімовіча (1960), аповесці «Дрыгва» Я.Коласа (1962), «Гандлярка і паэт» і «Шлюбная ноч» (абедзве 1979) І.Шамякіна, раманы «Людзі на балоце» (1966) і «Подых навальніцы» (1969) І.Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля (1968), аповесць «Карнікі» А.Адамовіча (1981), паэмы «Над ракою Арэсай», «Тарасовадоля» Я.Купалы (1982) і інш.
    Тв.: Бел. пер. — Вялікія справы маленькага Мікіня. Мінск, 1978.
    ВАНГІН (Б л а ж э в і ч) Андрэй Аляксандравіч (30.11.1895, г.п. Відзы Браслаўскага рна — 15.5.1977), беларускі акцёр. 3 1920 адзін з вядучых акцёраў трупы У.Галубка ў Мінску. Характарны акцёр. Выконваў ролі ў пастаноўках У.Галубка (дэбютаваў у
    спектаклі па яго п’есе «Суд»), п’есах А.Астроўскага і інш. 3 1945, знаходзячыся ў Гдыні (Польшча), прымаў удзел у спектаклях Рус. культ. тва. 3 1967 працаваў у Гданьскім аддз. Бел. грамадскакульт. тва.
    ВАНДЗІЛбЎСКІ Пётр Віктаравіч (н. 12.7.1954, в. Малінаўка Чэрыкаўскага рна), беларускі дырыжор, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). У 1991—2001 гал. дырыжор дзярж. аркестра «Няміга», у 1992—2003 дырыжор Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1997 заг. кафедры, з 2000 кіраўнік камернага аркестра «Gradus ad Parnassum» Бел. акадэміі музыкі. У 2003—09 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. камернага аркестра Рэспублікі Беларусь. Запісаў шэраг твораў айчыннай і сусв. музыкі ў фонд Бел. радыё. Дыскаграфія: «QUO VADIS» (2000), канцэрт для гітары і струннага аркестра Г.Гарэлавай (2003), манаопера «Адзінокі птах» АЗалётнева (2004), канцэрт для скрьшкі і аркестра Л.Бетховена (2006), «Казкі чароўнага дрэва», «Каліпса» А.Літвіноўскага (2009). Лаўрэат рэсп. конкурсу аркестравых і харавых калектываў (Мінск, 1984, 1987).
    Г.І.Селядкова.
    ВАНДРОЎНЫ ТЭАТР, тэатральны калектыў, створаны для паказу спектакляў у розных нас. пунктах, пераважна там, дзе няма стацыянарных тэатраў. У Беларусі ў сярэдневякоўі вандроўнымі былі першыя прафес. нар. акцёры скамарохі, батлейка, у 19 — пач. 20 ст. першыя бел. калектывы, якія перанялі нар. тэатр. традыцыі, — Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага і ў пэўнай ступені ДунінаМарцінкевіча тэатр. Найб. пашырыліся В.т. ў 1920—30я гг.: агітацыйныя тэатр. калектывы, у т.л. Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры, паказальныя тэатры — Першы, Другі і Трэці, калгаснасаўгасныя тэатры. У Вял. Айч. вайну існавалі франтавыя тэатр. брыгады. Класічны ўзор В.т. — Трупа Галубка, якая ў 1926—32 мела афіц. назву Бел. дзярж. вандроўны тэатр. У 1956 быў створаны Бабруйскі бел. вандроўны калгаснасаўгасны тэатр (з 1958 Бабруйскі
    208
    ВАРАБ’ЁЎ
    вандроўны беларускі драматычны тэатр; існаваўда 1962).
    ВАНДРОЎНЫЯ СЮЖЭТЫ, адносна ўстойлівыя спалучэнні фабульных элементаў у фальклоры розных народаў. Тэрмін узнік у сувязі з распаўсюджаннем ідэй школы запазычання, прадстаўнікі якой выяўлялі сюжэтныя паралелі ў творчасці розных народаў, шукалі шляхі міграцыі сюжэтаў і месца іх зараджэння. Пераважная большасць сюжэтаў бел. казак мае паралелі ўтворчасці інш. народаў свету, у прыватнасці, сюжэт вядомай казкі «Аб тым, як ксяндзы вылечыліся» даследчыкі параўноўваюць з 2й навелай 10га дня «Дэкамерона». Да В.с. адносяцца і некаторыя сюжэты пра хітрую лісу і дурнога ваўка, пра баязлівага зайца, пра начлег (зімоўку) свойскіх жывёл улесе і інш. Рус. літаратуразнавец і фалькларыст А.Весялоўскі лічыў, што пераход сюжэтаў ад аднаго народа да другога мог ажыццяўляцца літ. і вусным шляхам. Першы — пры дапамозе перакладаў усх. казачных збкаў «Панчатантра», «Сем мудрацоў» і інш.; другі — праз кантакты прадстаўнікоў розных этнасаў, шляхам развіцця гандлёвых зносін, паломніцтва, пад уплывам мангольскіх нашэсцяў і інш. Абмен культ. каштоўнасцямі, у т.л. і казачнымі сюжэтамі, пастаянна адбываецца паміж суседнімі этнасамі, якія перадаюць адзін аднаму не толькі свае здабыткі, аўтэнтычныя творы, але і запазычаныя з інш. крыніц у выніку непасрэдных кантактаў і з літ. крыніц. В.с. фалькл. паходжання можна назіраць у творах Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча, З.Бядулі, У.Дубоўкі, М.Танка і інш.
    К. П. Кабашнікаў.
    ВАНЖУРА (Wanzura, Vancura) Эрнест (1750?, г. Вамберк, Чэхія — 1802), чэшскі кампазітар і клавесініст. У 1780 запрошаны графам С. Г.Зорычам у яго прыдворны тэатр у Шклове, дзе ажыццявіў пастаноўку спектакля «Пантамімы з алегорыямі» (1780). 3 1783 уРасіі.
    ВАНТРАБЯНКА, традыцыйны беларускі мясны выраб, від лівернай каўбасы. Вырабляецца з унутраных
    органаў забітай свінні (лёгкія, печань, сэрца, ныркі), якія адварваюць, ахалоджваюць і прапускаюць праз мясарубку. Пасля гэтага дабаўляюць соль, перац, лаўровы ліст ці інш. прыправы і перамешваюць. Гэтай масай начыняюць добра прамытыя тоўстыя кішкі. Вырабленыя такім чынам каўбасы часта кладуць на ноч у халоднае месца і прыціскаюць чымнебудзь цяжкім. Ужываецца адразу пасля прыгатавання, бо тэрмін захоўвання яе кароткі. Э.М.Зайкоўскі.
    ВАНЬКОВІЧ Валенцій Мельхіёравіч (12.5.1800, в. Калюжыца Бярэзінскага рна — 12.5.1842), беларускі і польскі мастак, прадстаўнік рамантызму. Са стараж. бел. шляхецкага роду Ваньковічаў. Вучыўся ў Полацкім
    В.Ваньковіч.
    Аўтапартрэт.
    езуіцкім калегіуме (1811), на фце вольных навук Полацкай акадэміі (1813—17), у Віленскім унце ўЯ.Дамеля і Я.Рустэма (1818—24), Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1825— 28). 3 1829 жыў у Мінску, меў майстэрню ў Вял. Сляпянцы і Мінску (з Ч.Манюшкам). Сябраваў з А.Міцкевічам. Найб. вядомы як партрэтыст. Напісаў партрэты сястры С.Гарноўскай, В.Жукоўскага, Ю.Корсака, К.Ліпінскага, Д.Манюшкі, А.Адынца, АПушкіна, Э.Ромера, графа С.Строганава, М.Шыманоўскай, жонкі з дзецьмі (мініяцюры), А.Гарэцкага, В.Пуслоўскага і членаўяго сям’і, сяброў мастака па Віленскім унце К.Пясецкага, К. і А. Тавянскіх 1 інш. Аўтар карцін «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе» (1827), «Міцкевіч на скале Аюдаг» (1828), «Напалеон каля
    вогнішча» (1834). Сярод графічных работ: літаграфіі «Галава старога», «Аўтапартрэт»; рысункі «Від руін у Італіі», «Пейзаж», «Сажалка», «Калі хто хоча пайсці за мной...» (1837), абразы «Маці Божая Вастрабрамская», «Мадонна з Ісусам Хрыстом і Іаанам Хрысціцелем», «Евангеліст Іаан» і інш. 3 1839 выехаў за мяжу, памёр у Парыжы. У Беларусі твораў амаль не захавалася.
    Літ.'.Д, р о б а ў Л.Н. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. Мінск, 1971; П а н ь ш ы н a I. Ісціна вымалёўваецца: Валенцій Ваньковіч: новыя факты біяграфіі // Мастацтва. 1994. № 1; С ы ч о в a Н. Стваральнік класічных партрэтаў // Мастацтва. 2006. № 11. А.М.Коршак.
    ВАПЛЕР (В е п л е р) Андрэй, музыкант, капельмайстар і кампазітар 18 ст. Каля 1736 служыў у прыдворнай капэле кн. М.К.Радзівіла Рыбанькі ў Нясвіжы, у 1740—50я гг. працаваў у аркестры кн. Г.Ф.Радзівіла ў Слуцку. Гастраліраваў з аркестрам у Нясвіжы і ў г. БялаПадляска (Польшча).
    ВАРАБ’ЁЎ Алег Арсеньевіч (н. 1.4. 1947, г. Кракаў, Польшча), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (2003). Скончыў Бел. політэхн. інт (1971). У 1979—99 працаваў гал. архітэктарам у інтах «Мінскграмадзянпраект», «Мінскпраект». 3 1991 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы: дзіцячы комплекс (1981) і 21павярховы інжынерны корпус прадпрыемства «Беларуськалій» у г. Салігорск (1984); будынак «Белзнешэканомбанка» па вул. Заслаўская (1987), гасцініца «Арбіта» (1989—91), магазін «Кірмаш» па прце Дзяржынскага (1990), Міжнар. адукац. цэнтр па прце Газеты «Правда» (1994, у сааўт.), «Бізнесцэнтр» па вул. Гікала (2001), банк «Масква— Мінск» па вул. Камуністычная (2003), рэканструкцыя і рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры па вуліцах Герцэна і Замкавая (2000) у Мінску; будынкі філіялаў «Прыёрбанка» ў г. Ліда (2002), «Беларусбанка» ў г. Маладзечна (2003) і інш.
    ВАРАБ’ЁЎ Анатоль Міхайлавіч (н. 10.1.1942, в. Люшнева Баранавіцкага рна), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, балетмайстар, рэжысёр.
    209
    ВАРАЖБА
    Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Нар. артыст Беларусі (1987). Вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе Усерас. цэнтр. савета прафес.
    саюзаў у Ленінградзе (1984—86). 3 1967 кіраўнік Брэсцкага заслужанага аматарскага ансамбля танца «Радасць». У пастаноўках выкарыстоўвае бел. танц. фальклор («Беларускае вяселле», «Валёнкі», «Дажынкі», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Сувенір»). Рэжысёр канцэртных праграм на рэсп. фестывалікірмашы «Дажынкі» (г. Пружаны, 2003), творчай справаздачы Брэсцкай вобл. (Мінск, 2008) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
    ВАРАЖБА, абрады і рытуалы, якія нібыта прадказвалі будучыню ці неабходныя паводзіны чалавека з дапамогай звышнатуральнай сілы. У аснове В. ляжаць універсальныя вераванні ў тое, што пры выкананні пэўных умоў (выбар часу і месца, асаблівыя паводзіны, выкарыстанне спец. прадметаў і інш.) чалавек з дапамогай звышнатуральных сіл можа атрымаць знакі, у якіх «зашыфраваны» яго будучы лёс, і правільна вытлумачыць іх. Першапачаткова В. прадугледжвала ўстанаўленне кантакту з прадстаўнікамі іншасвету, каб атрымаць веды пра будучыню. Адрасатамі В. часцей за ўсё выступалі святыя, продкі, мароз, свіння, месяц і інш., a таксама персаніфікаваныя атрыбуты (трыпутнік, грэбень, куцця і інш.), сімвалымедыятары. Значная частка В. суправаджалася вербальнымі формуламіпрыгаворамі. Спрыяльнымі для В. заўсёды лічыліся месцы нежы