Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
В. Ф.Валчанецкая.
Беларусі (1955). Вучылася ў Маскоўскай кансерваторыі (1917—20). Працавалаўрозныхтэатрах. У 1940— 57 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага тэмбру і выдатнымі акцёрскімі здольнасцямі. Выканала ўпер
В. Ф.Валчанецкая ў ролі Графіні.
203
ВАЛЧОК
шыню шэраг партый у операх бел. кампазітараў: Ганка, Агата («Міхась Падгорны», «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Сцепаніда («Надзея Дурава» А.Багатырова). Сярод інш. партый: Аксіння («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага), Марыся Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Кармэн (аднайм. операЖ.Бізэ).
Літ.: С м о л ь с к і Б.С. Майстар музычнай справы (В.Ф.Валчанецкая) // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1960.
ВАЛЧбК Яўген Зіноўевіч (н. 14.2. 1940, г.п. Смілавічы Чэрвенскага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1989), праф. (1991). Скончыў Растоўскі пед. інт (1964). У 1970— 2007 у Бел. эканам. унце. Даследуе праблемы навук.тэхн. дзейнасці і яе сац. вынікі. Аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
Тв.: НТР: становленне, сутность, развнтне. Мннск, 1987; Соцнальная фнлософня // Фнлософня. Мннск, 2001; Фнлософня. Мннск, 2006.
ВАЛЧЙЦКІ Леанід Паўлавіч (18.9. 1913, в. Даўгінава Вілейскага рна — 30.10.1991), беларускі тэатральны дзеяч. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1963). Скончыў Мінскі пед. тэхнікум (1931), тэатр. студыю пры Другім бел. дзярж. тэатры ў Віцебску (1933). 3 1931 працаваўуБел.тэатрыімяЯ.Ко
В.Валынец.
Пейзаж з сухім дрэвам. 2005.
ласа. У 1951—74 дырэктар Брэсцкага абл. драм. тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі. Аўтар кн. пра К.Губарэвіча «Гады, спектаклі, ролі...» (1974), артыкулаў па праблемах тэатра.
ВАЛЫНЁЦ Вячаслаў Іванавіч (н. 2.7. 1948, в. Ятвезь Баранавіцкага рна), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатральнамаст. інт (1977). Працуе ў станковым жывапісе і кніжнай графіцы. Яго творы вылучаюцца выразнасцю малюнка, глыбокім псіхалагізмам персанажаў. Сярод работ: «Пад старай грушай», «Зімовы пейзаж» (абедзве 1980), «Вяселле» (1982), «Ахвяра», «Мёртвая вёска», «Багаты сусед» (усе канца 1980х — пач. 1990х гг.), нацюрморт «Палявыя кветкі» (2002), «Пейзаж з сухім дрэвам» (2005), паліптых «Поры года» (1977), серыі «Дварнягі» (1990—96), «Сухія кветкі», пейзажы «Мёртвыя дрэвы» (1996—2000), нацюрмортыабманкі (2006—08) і інш. Аформіў кнігі «У снягах дрэмле вясна» У.Караткевіча (1989), «Вечары на хутары ля Дзіканькі. Міргарад» М.Гогаля (1997), «Беларускія народныя казкі» (1990), казак «Хлопчыкзпальчык» (1992), «Чарадзейная хатка» (1994), «Сем вечароў з казкай», «Беласнежка 1 Алаквецік» братоў Я. і В. Грым (абедзве 1997), «Біблія для дзяцей» (2005) і інш.
ВАЛЫНЁЦ Таццяна Мікалаеўна (н. 1.5.1955, г. Сямёнаў Ніжагародскай
вобл., Расія), беларускі мовазнавец. Др філал. навук(1999), праф. (2008). Скончыла Гродзенскі пед. інт (1975). 3 1978 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1980 у БДУ. Даследуе пытанні марфалогіі, словаўтварэння, функцыянальнай граматыкі. Аўтар манаграфій «Мова дружбы» (1987), «Граматычны феномен дзеепрыметніка» (1998). Адзін з аўтараў падручнікаў па бел. і рус. мовах для сярэдніх школ.
ВАЛЬІНСКІ КАРбТКІ ЛЁТАПІС, помнік усходнеславянскага летапісання позняга сярэдневякоўя. Захаваўся ў Супрасльскім гіст. зборніку пач. 16 ст., у якім змешчаны таксама агульнарус. летапісны звод, блізкі да Аўрамкі летапісу (15 ст.), але даведзенытолькіда 1382 (заканчваеццалетапіснымі аповесцямі пра Кулікоўскую бітву і ўзяцце Масквы Тахтамышам). Першую палову летапісу складаюць пагадовыя запісы па гісторыі Русі (з 862) і ВКЛ (за 14—15 ст.), запазычаныя з агульнарус. летапісу, якім адкрываецца Супрасльскірукапіс. Найб. каштоўныя арыгінальныя звесткі пра падзеі канца 15 ст., прысвечаныя гал. чынам апісанню разбуральных нападаў татараў на Валынскую зямлю (адсюль назва летапісу). Храналагічна ахоплівае перыяд да 1514 уключна. Завяршаецца ўзнёслай «Пахвалой гетману Канстанціну Астрожскаму», у якой кніжнай мовай з выкарыстаннем літ. вобразаў і параўнанняў апяваецца яго перамога ў Аршанскай бітве 1514. Як паказваюць мова і стыль заключных арыгінальных запісаўзводу, насычаных царкоўнаславянізмамі, архаічнымі формамі і зваротамі, цытатамі з рэліг. твораў, летапіс узнік у асяроддзі бел.ўкр. праваслаўнага духавенства. Змест, некаторыя характэрныя дэталі і гіст. рэаліі, а таксама асобны запіс рукапісу пра наведванне ў 1543 каралём Жыгімонтам II Супрасльскага манастыра сведчаць пратое, што летапіс, відаць, складзены ў Супраслі ў 1й чвэрці 16 ст., дзе і захоўваўся да канца 18 ст.
Публ.: Супрасльская рукопнсь, содержашая Новгородскую н Кневскую сокрашенные летопнсн. М., 1836; Полное собранне русскнх летопнсей. Т. 35. М., 1980.
В.А. Чамярыцкі.
204
ВАЛЬНАДУМСТВА
ВАЛЬІНЦЫ, вёска ў Верхнядзвінскім рне, на р. Дрыса (прыток р. Зах. Дзвіна). За 23 км на ПдУ ад г. Верхнядзвінск, 7 км ад чыг. ст. Свольна на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), 152 км ад Віцебска. Цэнтр Валынецкага с/с. 350 гаспадарак, 812 ж. (2011).
У 18 ст. тут знаходзіўся Забельскі калегіум пры езуіцкім кляштары. У калегіуме дзейнічаў школьны тэатр. 3 1772 у складзе Рас. імперыі пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1904 мястэчка ў Філіпоўскай воласці Дрысенскага пав. Віцебскай губ., 84 двары, 445 ж., слабада на 31 двор, 141 ж., і пагост Забелы, 3 двары, 15 ж., праводзіліся кірмашы. 3 20.8.1924 цэнтр Валынецкіх сельсавета і рна ў Полацкай акрузе. 3 9.3.1929 у Боркавіцкім, з 8.7.1931 — Дрысенскім раёнах. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1935 — 196 двароў. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіравана. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 у Полацкай вобл. 3 25.12.1962 у Верхнядзвінскім рне. У 1995 — 394 гаспадаркі, 990 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца сястрынскага догляду, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны. Музей геолага, географа, даследчыка Сібіры І.Дз.Чэрскага, які нарадзіўся ў раёне. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік ландшафтнай архітэктуры — прысады дамініканскага кляштара (канец 16 — пач. 17 ст.).
ВАЛЬІНЧЫК Антон Міхайлавіч (18.7.1896, в. Мяльканавічы Слонімскага рна — 13.11.1985), беларускі харавы дырыжор, кампазітар. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1964). Скончыў Вышэйшыя муз. курсы Варшаўскай кансерваторыі пры Крамянецкім муз. ліцэі (1935). Да 1939 выкладаў спевы ў Клецкай і Навагрудскай гімназіях, арганізаваў аматарскія хары. 3 1947 хормайстар Маладзечанскага абл. ансамбля песні і танца, з 1961 Гродзенскага нар. ансамбля песні і танца «Нёман», у 1965—71 кіраўнік Гродзенскай нар. харавой капэлы настаўнікаў. Адначасова ў
А.М.Валынчык.
1961—76 заг. кафедры музыкі і спеваў Гродзенскага пед. інта. Аўтар хароў і песень, у т.л.: «Азязюлька кукавала», «За праўду», «Зайшло ўжо сонейка», «Устань ты, старонка» на вершы Я.Купалы, «Касцы», «Ліпы старыя», «Устаньце, хлопцы» на вершы Я.Коласа.
ВАЛЬМА, трохвугольны схіл ад канька да карніза, элемент 4схільнага flaxy. Утвараецца дыяганальнымі кроквамі ці страпіламі, якія злучаюць тарэц вільчаковага бруса з вугламі сцен будынка. У Беларусі пры стварэнні В. звычайна выкарыстоўвалі каркасныя канструкцыі. на Прыпяцкім Палессі былі вядомы рубленыя варыянты («у рэж»), В. ўзбагачала сілуэтную кампазіцыю будынка і дазваляла атрымаць форму даху, якая эфектыўна супрацьстаяла ўздзеянню ветру, што было важна для пакрыцця з саломы, чароту, дранкі, гонты. Выкарыстоўвалася ў творах нар. дойлідства (хаты, гасп. пабудовы) і манумент. будынках. Вядомы варыянты вальмавых дахаў («з прычолкам», «з залобкам», «з дымнікам»), у якіх В. не даходзіла да верху або нізу даху. С.А. Сергачоў.
ВАЛЬНАДЎМСТВА, ідэйнафіласофская плынь, заснаваная на прызнанні права розуму на свабоднае крыт. стаўленне да рэлігіі, адмаўленне рэліг. вучэнняў 1 абрадаў ва ўмовах дамінавання царквы і рэліг. светапогляду. Звязана з паняццем свабоды сумлення; адстойвае права на крытыку існуючых парадкаў і поглядаў. Як гіст. феномен культуры В. ўзнікла на аснове рацыяналістычных ведаў пра свет і чалавека. Адкрытае сцвярджэнне права чалавека на свабоду думкі было вылучана ў еўрап. філасофіі
Новага часу (Б.Спіноза, Дж.Толанд). Паняцце «В.» распаўсюдзілася пасля з’яўлення работы Э.Колінза «Разважанне пра вальнадумства, што выклікана ўзнікненнем і развіццём секты пад імем «Свабодамысныя» (1713), дзе ён абвясціў: «Свабодна думаць аб рэлігійных пытаннях — абавязак усіх людзей». Формы і праяўленні В. — багаборніцтва, антыклерыкалізм, скептыцызм, гуманізм, рэліг. індыферэнтызм, пантэізм, дэізм, натуралізм, матэрыялізм, рацыяналізм, ерасі, атэізм і інш. Найб. пашырылася ў асветніцкай думцы. У Беларусі перадумовы В. склаліся ў 11—12 ст. і праявіліся ў фальклоры і тагачасных помніках пісьменства; пазней — у філас. і грамадскапаліт. думцы. У ерэтычных вучэннях гусітаў сустракаюцца элементы В.: крытыка царквы, духавенства, рэліг. абраднасці. Дзейнасць бел. першадрукара, гуманіста і асветніка Ф.Скарыны вылучалася імкненнем узвысіць чалавечы розум, узбагаціць яго біблейскай мудрасцю, дасягненнямі антычнай культуры. У гуманіст.асветніцкім кірунку В. развівалася ў творчасці С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія. Атэістычныя ідэі ўвасобіліся ў norflflflax К.Бекеша і С.Лована. Яскравае праяўленне В. 17 ст. — трактат К.Лышчынскага «Аб неіснаванні бога». Бел. вальнадумцы стваралі парадыйныя і сатыр. ананімныя творы, у якіх парадзіравалі біблейскія сюжэты, крытыкавалі царк. ўлады, абаранялі нац. культуру і мову («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча», «Казане руске схізматычнэ», «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе» і інш.). Антыклерыкальны кірунак у ананімных творах «Маё жыццё», «Дабрачынны цыган», «Падтрымка», «Роздум над жыццём Я.Замойскага», сатыры «Пісьмо сельскага жыхара да прыдворнага» Макульскага, пародыях «На гарадзенскі сойм» 1 «Фрагмент тарговіцкай Бібліі» Ю.Нямцэвіча. Пад уплывам прыродазнаўчанавук. думкі паступова разбуралася традыц. біблейская карціна свету. У канцы 19 ст. В. стала элементам рэв.дэмакр. ідэалогіі. У далейшым арганізоўвалася ў нац. і сусв. саюзы, у т.л. Сусв. саюз свабодамысных (1880), Міжнар. гуманіст. і этычны саюз (1952), дзей