Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Літ.: Ш е й н П.В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северозападного края. Т. 1, ч. 1. СанктПетербург, 1887; Л і с А. Валачобныя песні. Мінск, 1989; Земляробчы каляндар: абрады і звычаі. Мінск, 1990.
П.А.Гуд.
ВАЛАЧбБНЫЯ ПЁСНІ, песні, што выконвалі валачобнікі ў дні святка
192
ВАЛЕЎКА
вання Вялікадня. Спяваліся як у хаце, так і на панадворку, што патрабавала ад выканаўца наяўнасці моцнага голасу, навыкаў і ўменняў спеву як у памяшканні, так і на вольнай прасторы. Вызначаліся яскравым меласам, развітай кампазіцыйнай пабудовай, багаццем паэт. сродкаў, складанасцю экспазіцый, эпічнасцю муз. і рытмічнай пабудовы. У В.п., як правіла, услаўлялі гаспадара, гаспадыню і іх дзяцей, жадалідобрагаздароўя, ураджаю на полі, поспеху ў гаспадарцы. У песнях, адрасаваных гаспадыні, услаўляўся яе розум, яна паказвалася дарадчыцай мужа («Не смуціся, пан гаспадар, // Да калі будзем жыці да быці, // Садвінаград пазасаджваем, // Райскія птушкі папрынаджваем»). У песнях да дзяўчыны дамінавала тэма кахання, будучага замужжа, падарункаў сватам і інш. («Твой жа каханы на коніку едзе»). У творах да хлопца пераважалі вайсковыя і шлюбныя сюжэты («Хадзі, дзевачка, ты да восені, // Калі Бог судзіць, то мая будзеш»). Манера выканання В.п. антыфонная: «пачынальнік» выконваў запеў, астатнія валачобнікі падхоплівалі рэфрэн («Хрыстос уваскрос, сын божы», «Вяснакрасна на ўвесь свет!», «Да віно ж, віно зеляно!» і інш.), што ўзмацняла эмацыянальны сэнс зместу, абрадавай дзеі, стварала мажорны настрой. У адной В.п. разам з рэфрэнам магло налічвацца да 300 радкоў. Сярод інш. народаў В.п. найб. захаваліся ў беларусаў. Сучаснае іх існаванне магчыма ў розных тыпах фалькларызму: традыц., другасным, апрацаваным, стылізаваным, рэстаўрыраваным, рэканструяваным фальклоры і інш. Пры ўзнаўленні В.п. у формах другаснага фальклору перавага адцаецца творам з рысамі канцэртнасці, для якіх характэрны яскравыя мелодыі, разнастайная гармонія, дакладны рытм, пры гэтым тэксты могуць скарачацца, але без парушэння іх агульнага сэнсу і настрою, удакладняюцца тэмпы выканання, уводзіцца акампанемент нар. муз. інструментаў (дуда, цымбалы, дудка і інш.).
Літ.: Валачобныя песні. Мінск, 1980; JI і с А.С. Валачобныя песні. Мінск, 1989; Аляхновіч А.М. Беларуская традыцыйная музычная спадчына. Мінск, 2000.
А.М.Аляхновіч.
ВАЛЕВАЧЬІ, вёска ў Чэрвеньскім рне. За 19 км на ПнЗ ад г. Чэрвень, 26 км ад чыг. ст. Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, 80 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр Валявацкагас/с. 200 гаспадарак, 612ж. (2011).
У 1800 сяло ў Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ., 22 двары, уласнасць Манюшкаў. У 1897 тут 48 двароў, 254 ж., магазін. 3 20.8. 1924 вёска, цэнтр сельсавета Смілавіцкага рна Мінскай акругі (да 1930). 3 8.7.1931 у Чэрвеньскім рне, з 20.2. 1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.
У 2011 дзейнічаюць дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, клуб, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны.
ВАЛЁК, драўляная або жалезная качалка круглай, рабрыстай ці 4граннай формы для разгладжвання лямцу і скуры ў валюшным і гарбарным рамёствах.
Валёк.
ВАЛЁНКІ, в а л е н ц ы, зімовы абутак з валенай воўны. Працэс выпрацоўкі ўключае закладку вырабу, валенне, фармаванне, адцзелку (гл. Валюшнае рамяство). Бытавалі з 19 ст. (з’явіліся ў заможных сялян), а з пач. 20 ст. асабліва пашырыліся на У і ПнУ Беларусі. Катанне В. існавала ў вёсках да нядаўніх часоў. Майстрывалюшнікі выраблялі абутак з захаваннем традыц. тэхналогій і прылад працы. У наш час В. наладжаны прам. выраб.
ВАЛЁР (франц. valeur, літар. каштоўнасць), у жывапісе і графіцы абазначэнне сілы каляровага тону, багацця ў ім градацый святла і ценю. Ад дакладнай перадачы гэтых адценняў, суадносін і пераходаў тонаў зале
жыць праўдзівасць і паўната жыццёвавыразнага адлюстравання рэчаіснасці. Сістэма В. ў каларыце стварае паслядоўную, багатую і складаную градацыю святла і ценю ў межах аднаго колеру, дазваляе дасягнуць тонкасці і мяккасці колеравых суадносін і пераходаў, узмацняе адчуванне матэрыяльнасці святла, глыбіні прасторы, што дае магчымасць больш тонка і багата паказваць прадметы ў святлопаветраным асяроддзі (творы жывапісцаўкаларыстаў В.БялыніцкагаБірулі, В.Цвіркі, І.Хруцкага і інш.).
ВАЛЕЎКА, вёска ў Навагрудскім рне, на р. Нёўда. За 16 км на Пд ад Навагрудка, 29 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда, 178 км ад Гродна, на скрыжаванні аўтадарог Баранавічы—Навагрудак і Наваельня—Карэлічы. Цэнтр Валеўскага с/с. 173 гаспадаркі, 427 ж. (2011).
Згадваецца ва ўспамінах Ф.М. Еўлашоўскага (1602). У 17 ст. вёска належала Курчам. У 1685 падкаморы лідскі С.Курч заснаваў у В. касцёл і кляштар дамініканцаў. Пазней В. перайшла да Незабытоўскіх (набыла статус мястэчка), якія пабудавалі тут Петрапаўлаўскую царкву. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Райцаўскай воласці Навагрудскага павета. У 1798 — 20 двароў. У 1886 — 10 двароў, 126 ж., царк.прыходская школа. 3 1921 у складзе Польшчы. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Валеўскага рна Баранавіцкай вобл., з 25.11.1940 цэнтр сельсавета Карэліцкага рна. У Вял. Айч. вайнузчэрв. 1941 дапачаткуліп. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 1954 у Гродзенскай вобл. 3 1955 пры сярэдняй школе дзейнічае нар. краязнаўчы музей. 3 25.12.1962 у Навагрудскім рне. У 1970 — 139 двароў, 434 ж. У 1996 — 235 гаспадарак, 570 ж. 3 2010 аграгарадок.
У 2011 дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, дзіцячая муз. школа, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», урачэбная амбулаторыя, аптэка, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, помнік землякам, якія за
193
ВАЛЕЎСКАЯ
Валеўская Петрапаўлаўская царква.
гінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (1736). Археал. помнікі: курганны могільнік, стаянка.
ВАЛЕЎСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Валеўка Навагрудскага рна. Пабудавана ў 1736. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная чацверыковая званіца з невял. шатром з макаўкай у завяршэнні і 5гранная апсіда з бакавымі квадратнымі ў плане рызніцай і ахвярнікам. Храм накрыты агульным 2схільным гонтавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане ў завяршэнні, які над апсідай пераходзіцьу вальмавы. Гал. фасад несіметрычны. Яго фланкіруюць 2 аб’ёмы (ніжніяярусы б. вежаў, верхнія зняты ў 1840я гг.). Паўсім перыметры царквы праходзіць шырокі прафіляваны карніз. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках. Храм са званіцай унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВАЛІЦКІ Аляксандр (27.1.1826, Вільня — 1.6.1893), польскі літаратар, музычны крытык. Скончыў Маскоўскі (па некаторых звестках — Харкаўскі) унт. Вучыўся музыцы ў Слуцку і
Вільні, выступаўякспявак, выконваў песні С.Манюшкі. Меў у Мінску кнігарню (канец 1850 — пач. 1860х гг.), вакол якой групавалася прагрэсіўная інтэлігенцыя. За ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях 1863 сасланы ў г. Тамбоў (Расія). 3 1868 у Варшаве і Кракаве, з 1890 бібліятэкарархівіст у бцы Радзівілаў у Нясвіжы. Аўтар манаграфіі «Станіслаў Манюшка» (1873), дзе падрабязна разгледжаны сувязі кампазітара з грамадскасцю Мінска. У працы «Нашы памылкі ў размове і пісьме...» (1886) апісаў беларусізмы, што трапляліся ў польск. мове. Сябраваў з
В.ДунінымМарцінкевічам і Я.Лучынам, якому ў 1889 аказаў дапамогу ў выданні нарыса «3 крывавых дзён». Бел. творы В. не зберагліся.
ВАЛІШЧА, вёска ў Пінскім рне. За 38 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Пінск, 285 км ад Брэста, каля аўтадарогі Пінск—Івацэвічы. Цэнтр Валішчанскага с/с. 305 гаспадарак, 627 ж. (2011).
Вядома з 1560х гг. як сяло ў Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. 3 1796 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска, 79двароў, 526 ж. 3 1921 ускладзе Польшчы, у Лагішынскай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3
1939уБССР. 3 15.1.1940 уЛагішынскім рне Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. 3 12.10.1940уХвароснаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 19.1.1965 цэнтр сельсавета. У 1970 тут 351 гаспадарка, 1667 ж.
У 2011 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВАЛІ'ШЧАНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ДУДАРЫХІ». Створаны ў 1972 у в. Валішча Пінскага рна пры сельскім Доме культуры.
194
ВАЛОВІЧ
У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.М.Бурдзь (з 1972), В.К. Пячагіна, Г.А.Аляхновіч (з 1997), Л.С.Андрыевіч (з 1998), М.В.Гаўрусік (з 1999), В.С.Чачотка (з 2005), В.І.Башчук (з 2009). У складзе калектыву 14 чал. ва ўзросце ад 35 да 76 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел. («Ой, ты, вішанька, ты, чарэшанька», «Біла мяне Maui», «Дождж ідзе», «Ручнік белы» і інш.), укр. («Ой, лэтелі гусі з далекого краю», «Зозуля», «Ой, повэзлі Галю» і інш.), сав. кампазітараў («Добра вясною бродзіцца» М.Асокіна, «У парку ля Мамаева кургана» Я.Фрэнкеля і інш.), мясц. аўтараў («Аграгарадок», «Беларусь — Радзіма», «Наказ маці», «Жала жыта, жала», «Ой, сяло маё, сяло» М.Лявошка), абрады «Хрысціны», «Радзіны», «Шчодрык», «Замес каравая». Калектыў — удзельнік раённага фестывалю «Колеры Палесся» (в. Велясніца Пінскага рна, 2006), свят фальклору: раённага «Траецкі фэст» (в. Парэчча Пінскага рна), рэгіянальнага «Калядны фэст» (в. Валішча, абодва 2009) і інш.
Л.А.Каверчык.
ВАЛКАЛАТА, вёска ў Докшыцкім рне. За 22 км на 3 ад г. Докшыцы, 19 км ад чыг. ст. Параф’янава на лініі Маладзечна—Полацк, 219 км ад Віцебска. Цэнтр Валкалацкага с/с. 152 гаспадаркі, 360 ж. (2011).
Упершыню згадваецца ў 1522. У 1524 у складзе Мядзельскай воласці ВКЛ як частка маёнтка Альжбеты Багданаўны, удавы кн. М.Радзівіла. Пасля смерці Альжбеты (каля 1540) перайшла да яе дачкі Алены Радзівілаўны, жонкі кн. Ю.С.АлелькавічаСлуцкага. Пазней уласнасць князёў Слуцкіх. У 17 ст. мястэчка Ашмянскага павета, уласнасць ДолматІсайкоўскіх. У 1624 Я.ДолматІсайкоўскі заснаваў у В. касцёл. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1794 уласнасць К.Зяньковіча, потым Бжастоўскіх, Аскеркаў, Шышкаў; у Докшыцкім, з 1802 у Вілейскім паветах Віленскай губ. У1859 адкрыта нар. вучылішча. 3 1861 цэнтр воласці. У 1886 — 36 двароў, 246 ж., нар. вучылішча (30 вучняў), карчма, 2 ветракі, касцёл. У