Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВАЗбЎНЯ, гаспадарчая пабудова, дзе захоўваліся транспартныя сродкі. Звычайна мела выгляд прыбудаванай да хлява ці інш. гасп. пабудовы павеці з 1 ці 2схільным дахам. У В. захоўвалі таксама колатыя дровы і некаторыя с.г. прылады.
ВАЙНЙІЫ, вёска ў Чавускім рне, на р. Будлянка (прыток р. Раста). За 18 км на 3 ад Чавусаў, 5 км ад чыг. ст. Раста на лініі Магілёў—Крычаў, 33 км ад Магілёва. Цэнтр Вайнілаўскагас/с. 158 гаспадарак, 421 ж. (2011).
Вядомы з 1560 як сяло ў Магілёўскай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць. У 1563 — 15 дымоў, у 1580 аддадзена ў валоданне памешчыку, у 1604 у часовым валоданні шляхціца, працаваў млын. У 1742 у Гарбавіцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, 5 двароў, млын, карчма. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1858 у Чавускім павеце, 125 рэвізскіх душ. У 1880 — 60 двароў, 342 ж. У 1894 пачаладзейнічаць вінакурня (у 1913 — 8 рабочых, паравы рухавік). У 1897 у Галянёўскай воласці Чавускага павета, 72 двары, 461 ж. Побач былі фальварак (3 двары, 23 ж., вінакурня, паравы млын, кузня), заезны дом (1 двор, 3 ж.) і сядзіба (1 двор, 8 ж.). У 1909 — 87 двароў, 625 ж., адкрыта школа; у фальварку 1 двор, 13 ж. На базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені, у якой у 1925 было 98 вучняў. 3 17.7.1924уЧавускімрнеМагілёўскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. Дзейнічалі хатачы
тальня, гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1934 адкрыты дзіцячыя яслі. У 1940 — 132 двары, 580 ж. У Вял. Айч. вайну з 10.7.1941 да 25.6.1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў кастр. 1943 спалілі 70дамоў, загубілі 11 ж. 3 27.6.1969 цэнтр сельсавета. У 1970 — 251 двор, 716 ж. У 1995 — 253 гаспадаркі, 645 ж.
У 2011 дзіцячыя яслісад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны. Помнік землякам, магіла юнага партызанаразведчыка В. М. Папкова, якія загінуліў Вял. Айч. вайну. Радзіма бел. і ўкр. пісьменніка В.В.Сударэнкі.
ВАЙНбНЕН Васіль Іванавіч (21.2. 1901, г. СанкгПецярбург — 23.3.1964), балетмайстар. Засл. артыст Расіі (1939). Скончыў Петраградскае харэагр. вучылішча (1919). Працаваў у Ленін
В.І.Вайнонен.
градзе, Вял. тэатры ў Маскве. У 1944— 46 маст. кіраўнік балета Дзярж. вял. тэатра оперы і балета Беларусі. Паставіў на бел. сцэне спектакль «Арлекінада» Р.Дрыга (1945), танцы ў оперы «Кармэн» (1945). Аўтар сцэнарыяў балетаў «Князьвозера» В.Залатарова (з М.Клімковічам), «КанёкГарбунок» Р.Шчадрына (з П.Маклярскім). Дзярж. прэміі СССР 1947,1949.
ВАЙНШТбК (Уладзіміраў) Уладзімір Пятровіч (11.3.1908, г. СанктПецярбург — 18.10.1978), расійскі рэжысёр, сцэнарыст. Засл. работнік культуры Расіі (1969). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1978). Скончыў Ленінградскі інт экраннага мастацтва (1927). Працаваў на розных
к/студыях, у т.л. на студыі маст. фільмаў «Савецкая Беларусь». Сярод фільмаў: маст. «Рубікон» (1930, і аўтар сцэнарыя), «Ураган» (1931), «Слава свету» (1932), дакум. «Пра два заводы», «Знойдзеная зямля» (абодва 1930), «Бабруйскілесакамбінат» (1931) і інш.
ВАЙТбВІЧ Ніна Трафімаўна (10.7. 1913, г. Верхнядзвінск — 4.3.1976), беларускі мовазнавец. Др філал. навук(1967). СкончылаМінскіпед. інт (1937), працавала ў ім (з 1947 заг. ка
Н. Т.Вайтовіч.
федры). У 1956—76 у Інце мовазнаўства АН Беларусі. Даследавала актуальныя праблемы дыялекталогіі і гісторыю бел. літ. мовы. Аўтар манаграфій «Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі» (1968), «Баркалабаўскі летапіс» (1977). Адзін з аўтараў акадэмічных прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968— 69). Дзярж. прэмія СССР 1971.
ВАКАЛІЗ (франц. vocalise ад лац. vocalis галосныгук), 1) спеўнае практыкаванне для голасу без слоў, якое выконваецца на адных галосных гуках. З’яўляецца эцюдам для развіцця вак. тэхнікі, напр., прыёмаў выканання legato, staccato, non legato, выпрацоўкі кантылены і рухавасці голасу, выроўнівання рэгістраў і г.д. В. выдаюцца зборнікамі для розных галасоў, якія пішуць і складаюць кампазітары і вак. педагогі. 2) Муз. твор для голасу без слоў, п’еса для канцэртнага выканання. У бел. музыцы найб. вядомыя канцэрціна для голасу з ар
188
ВАКАЛЬНА
кестрам Дз.Лукаса (1960), «Вакаліз» для голасу з аркестрам памяці Дз.Шастаковіча (1976) і 2 В. з вак. цыкла «Ваенныя балады» Л.Абеліёвіча, 3 замалёўкі (В.) для голасу з аркестрам Я.Глебава (1974), «Вакаліз» для хору А.Мдывані (1985), канцэрт для голасу з аркестрам (1982) і кантата «Беларуская бахіяна» для спявання без слоў (1987) П.Альхімовіча. К.С.Бандарэнка.
ВАКАЛГЗМ (ад лац. vocalis галосны гук), сістэма галосных фанем мовы, дыялекту або гаворкі на пэўным этапе іх развіцця. Характарыстыка В. прадугледжвае апісанне колькасці галосных фанем, правіл іх выкарыстання ў розных фанетычных пазіцыях, магчымасцей фанетычнай варыятыўнасці фанем, асаблівасцей ужывання ў маўленні. Магчыма дыяхранічнае і сінхранічнае апісанне В. Сістэмы галосных фанем у розных мовах налічваюць розную колькасць адзінак. Сістэма В. бел. мовы сфарміравалася ў выніку працяглага гіст. развіцця шляхам паступовага скарачэння колькасці фанем і паслаблення іх сэнсаадрознівальнай функцыі. У агульнаўсходнеслав. мове да канца 9 ст. налічвалася 11 галосных фанем: [1], [ы], [y], [e], [o], [а], [ё] (галосны пярэдняга рада сярэдняверхняга пад’ёму; на пісьме абазначаўся літарай «яць» — і), [ь] і [ь] (рэдукаваныя), [q] і [q] (насавыя галосныя,
якія на пісьме перадаваліся з дапамогай т.зв. «юсаў» — Ж і А). Усе галосныя выступалі як самаст. фанемы і служылі для адрознення словаформ. Яны маглі выкарыстоўвацца пасля ўсіх зычных (аднак [ы], [о], [ь] не ўжываліся пасля спрадвечна мяккіх), галосныя пярэдняга ўтварэння ўздзейнічалі на папярэднія галосныя, што прыводзіла да іх палаталізацыі. Працэс замены насавых галосных ненасавымі ([q] > [y], [q] > [’а]) закончыўся ў пач. 10 ст. Рэдукаваныя [ь] і [ь] існавалі ў агульнаўсходнеслав. мове прыблізна да 2й пал. 12 ст., калі адбылося іх падзенне, якое прывяло да розных вынікаў: з [ь] у моцнай пазіцыі развіўся гук [о] («сыгь — сон»), а з [ь] — [е] («пьнь — пень»), у слабай пазіцыі рэдукаваныя страціліся. У сучаснай бел. літ. мове сістэму В. ўтвараюць 6 галосных фанем: [і], [э], [ы], [y], [о], [а]. Паўд.зах. дыялекту бел. мовы ўласціва наяўнасць дыфтонгаў — закрытых галосных гукаў [е] і [о]. Гук [е] адначасова нагадвае галосны [е] і галосны [ы (і)] і нярэдка ўспрымаецца як паслядоўнае спалучэнне названых галосных гукаў («лес — [л’іес]», «хлеб — [хл’іеп]»). Гук [6] адначасова нагадвае галосныя гукі [o] і [у] («нос — [ну°с]», «мёд — [м’у°т]»). У зах.палескіх гаворках галосны [ы] пасля цвёрдых характарызуецца больш пярэднім утварэннем і набліжаецца ў вымаўленні да аналагічнага галосна
га пасля мяккіх («ліпа — [лй'па], «няма — [ны'ма]» і інш.
Літ.: Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1989; Вэкслер П. Гістарычная фаналогія беларускае мовы. Мінск, 2004. Дз.В.Дзятко.
ВАКАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА, гл. Спевы.
ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ (ВІА), эстрадны калектыў, які працуе ў песенным жанры. Складаецца з 6—10 чал. і больш, мае некалькі вакалістаў і мультыінструменталістаў на чале з маст. кіраўніком. У Беларусі першыя ВІА узніклі ў сярэдзіне 1960х гг. на аснове спалучэння стылістыкі ранняй рокмузыкі з жанрам эстр. песні. Сярод муз. інструментаў: ударныя, электрагітары, клавішныя (электраарганы, сінтэзатары), радзей духавыя, нар. інструменты. Стыль музыкі ВІА спалучае ў сабе розныя элементы фальклору, нар. і аўтарскай песні, джаза, танц. музыкі, шматлікіх эстр. плыней. У рэпертуары аўтарскія песні патрыятычнай, ваен.патрыятычнай і лірычнай тэматыкі, апрацоўкі бел. нар. песень і эстр. песні, песенныя сюіты, мюзіклы, разгорнутыя інструм. кампазіцыі. Вял. ўплыў на станаўленне і развіццё ВІА зрабіла творчасць ансамбля «Песняры». Сярод інш. вядомых ансамбляў: «Верасы», «Сябры». Дзейнічаюць аматарскія ВІА: Брагінскі народны вакальнаінструментальны
Вакальнаінструментальны ансамбль «Сябры».
Вакальнаінструментальны ансамбль «Песняры». 1970я гг.
189
ВАКАЛЬНА
ансамбль «Бравіа», Бярозаўскі заслужаны аматарскі вакальнаінструментальны ансамбль «Шкляры», Гомельскі народны вакальнаінструментальны ансамбль «БанЖвірба», Нясвіжскі народны вакальнаінструментальны ансамбль «Нясвіж» і інш.
ВАКАЛЬНАСІМФАНІЧНАЯ ПАЭМА, буйны вакальнаінструментальны твор для аднаго ці некалькіх салістаў, хору і аркестра, аналаг кантаты. Адрозніваецца апавядальным характарам, свабодай пабудовы, частай наяўнасцю сюжэтналіт. асновы. У рус. музыцы прыклад В.с.п. — «Званы» С.Рахманінава. У першай бел. В.с.п. «Над ракой Арэсай» М.Аладава (паводле паэмы Я.Купалы, 1933) вял. ролю адыгрывалі харавыя нумары, насычаныя інтанацыямі нар. і масавых песень. 3 масавых песень, аб’яднаных адной ідэяй, складалася «Паэма аб Чырвонай Арміі» Р.Пукста (1938) для хору з сімф. аркестрам. Росквіт жанру В.с.п. прыпадае на 1960—80я гг., калі вядучай тэмай стала апяванне подзвігу народа ў гады Вял. Айч. вайны (паэмы «Вечна жывыя» Г.Вагнера, 1959; «Попел» С.Картэса, 1966; «Памяці герояў» Р.Суруса, 1975; «Героям Брэста» Г.Вагнера паводле «Паэмыбалады пра Брэсцкую крэпасць» Р.Барадуліна, 1975; «Памяць» В.Помазава, 1984). Грамадская тэматыка адлюстравана ў паэме «Янка Купала» В.Помазава (1983).
К. С. Бандарэнка.
ВАКАЛЬНАЯ МЎЗЫКА, музыка, прызначаная для выканання голасам — сола, ансамблем або хорам. Да В.м. адносяццатворы для аднаго, некалькіх або многіх галасоў без суправаджэння (сольныя песні, ансамблі, хары a cappella) і любая музыка для спеваў з інструм. суправаджэннем: розныя жанры камернавак. музыкі (раманс, песня, вак. ансамблі з суправаджэннем фп. або некалькіх інструментаў), хары з інструм. суправаджэннем (фп., арган, аркестр і інш.), опера. Класіфікацыя В.м. залежыць ад выканальніцкага складу (сольная, ансамблевая, харавая), наяўнасці ці адсутнасці інструм. суправаджэння, муз. фактуры (адна ці шматгалосая, гамафоннагарманічная, поліфаніч
ная). Ва ўсіх творах В.м. пераважная роля належыць голасу. Творы В.м. цесна звязаны са словам, паэт. тэкстам, за выключэннем нешматлікіх разнавіднасцей, напр., вакалізу. Спецыфіка В.м. — у спосабе сувязі музыкі і слова, музыкі і драм. дзеяння (у оперы), які можа быць сінкрэтычным, адвечным і непарыўным (песенны фальклор) або сінтэтычным, калі музыка і тэкст, створаныя як асобныя элементы, штучна аб’ядноўваюцца ў творах.