• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2011 дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнікземлякам, якія загінулі ў Вял Айч. вайну. Радзіма акадэміка АН Беларусі І.З.Сурты, поўнага кавалера ордэна Славы С.А.Лупікава.
    БЯСЁДНЫЯ ПЁСНІ, застольн ы я п е с н і, песні, якія спяваліся ў час збору гасцей (родных, суседзяў, блізкіх знаёмых) з нагоды свят, сямейных урачыстасцей. У большасці
    выконваліся сітуацыйна. Вылучаюць Б.п. хрэсьбінныя, вясельныя, талочныя і інш. Б.п. — лірычныя выказванні, тэкстуальна звязаныя з эмацыянальным тонам застолля. Яны аб’ядноўваюць творы рознага тэматычнага зместу. Вылучаюць песнічаставанні («На піру былі, на бяседачцы»), песніжальбы маладой замужніцы («Каб я знала, каб я ведала»), песніўспаміны пра бацькоўскі дом («Старана мая, староначка»), песнізвароты да бацькі і маці («Дый ужо сонейка за лес коціцца»), песнішкадаванні аб няўдалым жыцці («Дзесь паехаў мой мілы ў дарогу»), песніскаргі мужа на жонкуняўдаліцу, жанчыны на мужап’яніцу («А ў полі жыта — не ярыца»), песніпапрокі сястры брату («У майго браціткі бяседачка», «Як сястрыца бедна жыла»), песні ўдавы («Упілася, удоўка, упілася», «Эй, у полі буён вецервее»), песнівелічанні («Ты, бабулька мая»), песніжарты («Як пазвалі мяне на бяседу», «Ойты, дубе»). БольшасцьБ.п. характарызуецца паэт. дасканаласцю, высокамаст. вобразнасцю, мілагучнасцю мелодыкі, трапным выкарыстаннем разнастайных выяўл. сродкаў, выразнай рыфмоўкай і стройнай рытмікай. У сучаснай культ. прасторы традыц. Б.п. прадстаўлены нязначнай колькасцю твораў (пераважна з жартоўнымі і любоўнымі матывамі).
    В.В.Прыемка.
    БЯСПАЛАЎ Мікалай Трафімавіч (31.10.1928, в. Церабаў Петрыкаўскага рна — чэрв.1999 ?), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1963). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча (1961). У 1948—55 кіраўнік Тураўскага хору. 3 1964 у Гомельскім абл. Доме нар. творчасці. У 1970—85 хормайстар нар. хору Палаца культуры ВА «Гомсельмаш» і нар. хору Палаца культуры ВА «Гомельдрэў». Адначасова ў 1975—80 хормайстар нар. хору клуба Гомельскага тва сляпых. У 1985—96 кіраўнік вак. ансамбля «Чырвоны гваздзік» Палаца культуры быт. абслугоўвання насельніцтва. Збіраў бел. песенны фальклор. Аўтар шматлікіх песень («Сабраліся хлебаробы», «3 сябрам», «Вецер веяў», «Край мой родны», «Гомельскі вальс»,
    «Песня пра Гомель») і апрацовак бел. нар. («Ой, ды прадай, бабулька, бычка», «Галубачка», «А я ў печы не паліла», «Цьмяны вечар», «Адзін месяц узыходзіць, а другі заходзіць», «Журавок», «Бочачка» і інш.).
    Г.Б.Лікоўскі.
    БЯСПАЛЫ Аляксандр Сяргеевіч (н. 8.11.1948, г. Полацк), беларускі акцёр і рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1999). Скончыў Усесаюзны дзярж.
    А.С.Бяспалы.
    інт кінематаграфіі ў Маскве (1973). Працаваў на к/студыі «Беларусьфільм», з 1981 у Тэатрыстудыі кінаакцёра. Яго мастацтва адметнае тэмпераментам і высокай пластычнай культурай. Паставіў спектаклі (усе з У.Грыцэўскім): «Фантазіі паводле Гогаля» (1987, і роля Гараднічага), «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча (і роля Япішкіна), «Мы ідзём глядзець «Чапаева» А.Данілава (абодва 1993, і роля Курачкіна), «Выкраданне Алены» Л. Вернейля (1995, і роля Бравена), «Апошняя жанчына сеньёра Хуана» Л.Жухавіцкага (1997), «Востраў нашага кахання і надзеі» Г.Салоўскага (2000), «Поле бітвы» С.Bap
    179
    БЯССМЕРТНЫ
    тохавай (2001), «Навечна ў памяці» А.Бяспалага і У.Грыцэўскага (2004, кінаспектакль) і інш. Здымаецца ў кіно («Ціхі Дон», «Чорны бусел», «Узяць жывым», «Настасся Слуцкая», «Глыбокая плынь», «Я памятаю...», «1612», «Браты Карамазавы», «Дом узорнага ўтрымання», «Першы дом», «Вока за вока» і інш.).
    БЯССМЁРТНЫ Аркадзь Львовіч (20.5.1893, г. Сураж Бранскай вобл., Расія — 3.9.1955), беларускі скрыпач, дырыжор, педагог. Засл. артыст Беларусі (1939). Праф. (1946). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1917). Адзін з арганізатараў першай у Беларусі нар. кансерваторыі (Віцебск, 1918). 3 1924дырэктар Бел. муз. тэхнікума, у 1932—55 заг. кафедры Бел. кансерваторыі. У Вял. Айч. вайну ўзначальваў франтавыя канцэртныя брыгады. Уюельн\нДзяржаўнага смычковага квартэта БССР. Кіраўнік канцэртаў сімф. аркестра муз. тэхнікума, Бел. радыёцэнтра, кансерваторыі. Выступаўякскрыпачсаліст. Яго ігра вылучалася выразнасцю, адухоўленасцю, тэхн. свабодай.
    БЯССОЛЬНІК, рэдкая страва, звараная на хлебным квасе з прасянымі ці інш. крупамі без солі. Запраўлялі Б. звычайна тоўчаным канапляным семем або смятанай. Найб. пашыраны быў у цэнтр. Палессі.
    БЯССЙНАЎ Пётр Аляксеевіч (16.6. 1828, Масква — 6.3.1898), рускі фалькларыстславіст, гісторык літаратуры, публіцыст. Скончыў Маскоўскі унт (1851). У 1864—67 узначальваў Віленскую археаграфічную камісію, быў дырэктарам Віленскай публічнай бкі, уваходзіў у склад камісіі па рэарганізацыі Віленскага музея старажытнасцей. Збіраў бел. фальклор, рукапісы, кнігі, экспанаты з прыватных кнігазбораў і калекцый. Падрыхтаваў і выдаў «Песні, сабраныя П.В. Кірэеўскім» (вып. 1—10, 1860—74), кн. «Калікі вандроўныя» (вып. 1—6, 1861—64),уякуюўвайшлі бел. і рус. духоўныя вершы. Асобным выданнем апублікаваў 1ы вып. «Беларускіх песень» (1871), аснову якога склалі творы, запісаныя Т.Я.Нарбутам у час экспедыцый. Быў прыхіль
    П.А.Бяссонаў.
    нікам міфалагічнай школы. У фалькларыстычных працах часта выкарыстоўваў параўнанні і супрацьпастаўленні абрадаў, звычаяў і песень розных слав. рэгіёнаў, высока ацэньваў уклад беларусаў у культуру ўсх. славян.
    Літ:. Ц в і к е в і ч А. Погляд П.Бяссонава на беларускую справу // Бел. сцяг. 1922. № 2—3; Л і с А. Самотны сярод абрусіцеляў, або Некалькі слоў пра Пятра Бяссонава // Спадчына. 1997. № 6; Г у л а к А. Народнік, далёкі ад народа // Полымя. 2000. № 4. А.М.Ненадавец.
    180
    В, трэцяя літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай В («ведзі»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай В («віта»), якая ў сваю чаргу з’яўлялася графічным відазмяненнем класічнай грэч. («бэта»), У кірыліцы мела лічбавае значэнне «два», з дадатковымі значкамі * В  2000, ®  20 000, В  200 000, в — 2 000 000. У 16 ст. акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф.Скарыны стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр. назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным. У сучаснай бел. мове літара «в» абазначае санорныя фрыкатыўныя губнагубныя зычныя гукі [в], [в’] (вада, вясна — «в’асна»), якія ў адрозненне ад рус. мовы не знаходзяцца ні ў якіх функцыянальных суадносінах з шумнымі глухімі фрыкатыўнымі губназубнымі зычнымі гукамі [ф], [ф’] і пасля галосных перад зычнымі, a таксама ў канцы слоў пераходзяць у [ў] (воўк, траўка, любоў).
    ВАБА, в а б е н н е, спосаб палявання, заснаваны на прывабліванні дзічыны голасам або гукам на адлегласць выстралу. Патрабуе ведання звычак і паводзін прамысловых звяроў і птушак, умення пераймаць іх галасы. Паляўнічыя выкарыстоўваюць для В. разнастайныя гукапераймальныя інструменты (вабікі, вабілы): звярыныя рогі, дудачкі, трубы, свісткі, свістулькі з дрэва, кары ці косці. Напр., ласёў у перыяд гону прываблівалі голасам ласіхі, які імітавалі пры дапамозе хваёвага конуснага вабіка (у 1920—30я гг. выкарыстоўвалі лямпавае шкло або пустую пляшку з адрэзаным дном), аленяў — бычыным рогам, лісоў — драўлянай піскулькай, што імітавала мышыны піск, качак — пішчыкамі, ваўкоў — імітацыяй воўчага голасу, які ўтвараўся пры дапамозе вуснаў і далоней паляўнічага. Высокапрафес. разнастайнасць В. ваўкоў — паляванне з падыходу на падвыўку: у канцы лета ваўчанятам не хапае ежы і яны выпаўзаюць з логава насустрач бацькам на адлегласць 300—400 м. Вопытныя ваўчатнікі і ў наш час здабываюць ваўкоў такім спосабам. С. Ф. Цярохін.
    ВАБІК,навужнік, настаўка, с т а ў б у н, пастка для прываблівання і лоўлі пчаліных раёў. Выраблялі часцей з яловай кары. В. падобны да невял. калоднага вулля. Расстаўлялі на дрэвах вакол пасек, улесе ці на палявых межах. Для прынады сярэдзіну В. націралі мелісай, апырсквалі сытой, клалі кавалачкі сотавага мёду, галінку алешыны з маладымі лісточкамі. Аселены рой перасаджвалі ў вулей.
    Вабікі.
    ВАВЕРКА, вёска ў Лідскім рне. За 27 км на ПдЗ ад г. Ліда, 14 км ад чыг. ст. Курган на лініі Ваўкавыск—Ліда, 91 км ад Гродна, на шашы Астрына—Ліда. Цэнтр Ваверскага с/с. 221 гаспадарка, 639 ж. (2011).
    Верагодна, першапачатковая гісторыя вёскі звязана з летапісным г. Вевярэск. Згадваецца ў 1413, калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў тут касцёл св. Францішка. У дакументах 15—16 ст. называецца Вялікай (Старой) В. у адрозненне ад Малой (Новай) В., што знаходзілася непадалёку. У 1496 уладальнікам Вялікай В. быў Мікалай Жыгімонтавіч, у пач. 16 ст. — харужы земскі Мікалай Юндзілавіч. У 1522 В. належала Янушу Касцевічу — ваяводу падляшскаму, маршалку і дзяржаўцу гожскаму, пераломскаму і радунскаму. У 1559 — 54 дымы. У 1568 касцёл перададзены кальвіністам, у 1648 вернуты католікам. У 1570 мястэчка Лідскагапавета, у 1617 належала А.Галеўскаму. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, сяло Мытлянскай воласці Лідскага павета. У 1840 С.Кастравіцкі пабудаваў на месцы старога мураваны касцёл. На пач.
    181
    ВАВЕРСКІ
    Ваверскі Праабражэнскі касцёл.
    1880х гг. 3 двары, 34 ж., заезны дом, касцёл. У пач. 20 ст. 71 ж. Сумежна з сялом знаходзіўся засценак В. (Крупавічы) — 6 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Мытлянскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяв. У 1921 — 37 жылых пабудоў, 174 ж. Побач з мястэчкам існаваў фальварак В., 11 жылых пабудоў, 52 ж. 3 1939 у БССР, вёска. 3 12.10.1940цэнтрсельсавета Лідскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 1944 у
    Гродзенскай вобл. У 1970 — 98 двароў, 248 ж. У 1996 — 210 гаспадарак, 567 ж.
    У 2011 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, філіял муз. школы, Дом культуры, бка, аптэка, бальніца, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, гасцініца, сталовая, 3 магазіны. Помнік архітэктуры — Праабражэнскі касцёл (1932).
    ВАВЕРСКІ ПРААБРАЖЭНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры гістарызму з выкарыстаннем стылізаваных элементаў рэнесансу, барока, класіцызму, канструктывізмуўв. ВаверкаЛідскага рна. Пабудаваны ў 1932 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Трохнефавая, 2вежавая базіліка з шырокім трансептам і прамавуголь