• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    173
    БЯРЭЗІНСКАЯ
    У рабоце над «Лексіконам...», якая працягвалася каля 30 гадоў, Б. выкарыстоўваў лінгв. працы сваіх папярэднікаў, у т.л. ўсходнеслав. азбукоўнікі, глосы з выданняў Ф.Скарыны, «Лексіс» Л.Зізанія (1596) і інш., a таксама ўласныя выбаркі з разнастайных рукапісных і друкаваных крыніц. У «Лексіконе...» пры дапамозе сродкаў старабел. і ўкр. моў тлумачацца словы і фразеалагізмы царкоўнаслав., польск., чэшскай, нямецкай, грэч., лац. моў. «Лексікон...» Б. адрозніваецца наяўнасцю не толькі перакладу, але і энцыклапедычнага тлумачэння многіх тэрмінаў, у т.л. абстрактных паняццяў; некаторыя артыкулы дапоўнены цытатамі і спасылкамі на кнігі Бібліі, творы айцоў царквы і інш. «Лексікон...» з’яўляецца багатай крыніцай для вывучэння ўсходнеслав. лексікі 17 ст.
    Літ.'. Булахов М.Г. Восточнославянскне языковеды: бнобнблногр. словарь. Т. 1. Мннск, 1976; Запаско Я., I с а е в н ч Я. Пам’яткн кннжкового мнстецтва: кат. Кн. 1. Львів, 1981. К.В.Суша.
    БЯРЙЗІНСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЗКА. Засн. ў 1904 у г. Беразіно пры тве ў падтрымку бедных. 3 1925 першая публічная бка горада, з 1976 сучасная назва. У 2010 кніжны фонд налічваў 47 тыс. экз., штогод абслугоўвае больш за 3,2 тыс. чытачоў. 3 1976 з’яўляецца каардынацыйным, навук.метадычным цэнтрам для бібліятэкраёна. У чытальнай зале сабраны звесткі аб гісторыі і развіцці Бярэзінскага рна. Mae публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2003). Бка працуе па мэтавых доўгатэрміновых праграмах: «Адрас міласэрнасці — бібліятэка», «Мастацкая літаратура — акно ў свет», «Выбірай здароўе», «Давайце вучыцца дабрыні», «Святло знаёмай зоркі», «Усёй грамадой — супраць п’янства» і інш.; арганізоўвае кніжныя выстаўкі. На базе бкі выдадзены 18 збкаў творчасці землякоў «Пішуць бярэзінцы» (2004—09), 2 вып. бібліяграфічнага серыйнага выд. «Даследчыкі малой радзімы» (2005— 06), інфармацыйнакраязнаўчы зб. «Яны прайшлі дарогамі Афганістана» (2008), бібліяграфічныя паказальнікі: «Бярэзінскі раён у суквецці
    Мінскай вобласці» (2009), 2 вып. серыі «Гонар і слава Бярэзіншчыны» («Мастакі», 2004; «Пісьменнікі», 2009); 3 вып. краязнаўчых збкаў серыі «Славутыя людзі Бярэзіншчыны» («Музычная зорка Бярэзіншчыны на небасхіле сусвету: М.Равенскі», 2006; «Заснавальнік беларускага жывапісу: В.Ваньковіч», 2007; «Вучоны родам з вёскі: М.Барысевіч», 2009), рэтраспектыўны бібліяграфічны паказальнік «Бібліятэкі Бярэзіншчыны: 40 гадоў у перыядычным друку. 1967— 2007 гг.» (2009). Пры ўстанове дзейнічаюць тэатр аднаго акцёра «Жывое слова», музейтэатр «Праклён вайне», школа міласэрнасці і аптымізму «Не выжываю, а жыву», салонгалерэя «Талент. Творчасць. Энтузіязм людзей Бярэзіншчыны», аматарскія клубы — творчых сустрэч «На агеньчык да земляка», прававой адукацыі «Філін». Т.М.Круталевіч. бярЗзінскі нарОдны анСАМБЛЬ ПЁСНІ «ЛЯВбНІХА». Створаны ў 1965 у в. Трасцянка Бярэзінскага рна як фалькл. ансамбль пры сельскім клубе. 3 1990 дзейнічае пры раённым Доме культуры г. Беразіно, з 2008 сучасная назва. У 1970 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.А.Яфрэмаў (з 1965), Р.І.Чарапаха (з 1992), У.М.Някрасаў (з 2002), М.П.Палянская (з 2009). У складзе ансамбля 26 чал. Асн. мэты дзейнасці: развіццё і папулярызацыя бел. нар. песні і пе
    Бярэзінскі народны ансамбль песні «Лявоніха».
    сень бел. кампазітараў, фарміраванне эстэтычнага густу насельніцтва. У рэпертуары песні бел. нар. («Калі каліна не цвіла», «Раса жыта расіла», «У полі бяроза стаяла», «Мае вочы чорныя», «Дробны дожджык»), творы бел. кампазітараў, фалькл.абрадавыя праграмы («Сватанне», «Вяселле ў хаце маладой», «Хрэсьбіны», «У карагодзе мы былі», «Каравайны абрад», абрад «Цягнуць каляду на дуба»). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. фальклору «Белыя ночы» (г. СанктПецярбург), раённага «Траецкі фэст» (г. Мар’іна Горка, 2008), канцэртных праграм да Дня Перамогі, 85годдзя Бярэзінскага рна, Дня Незалежнасці, свят горада і інш. Н.П.Аўчук.
    БЯРЭЗІНСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «РЙТРА». Створаны ў 1998 у г. Беразіно пры раённым Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Сакаў (з 1998), М.В.Міхайлоўскі (з 2001). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 30 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя эстр. песні, фарміраванне эстэтычнага густу насельніцтва. У рэпертуары папуры на тэмы песень сав. кампазітараў («Снегіры», «Макі» Ю.Антонава, «Сіняя хустачка» Е.Пецярбургскага, «Смуглянка» А.Новікава, «Кацюша» М.Блантэра, «Цёмная ноч» М.Багаслоўскага, «Нам патрэбна адна Перамога» Б.Акуджа
    174
    БЯРЭЗІНСКІ
    Бярэзінскі народны вакальны ансамбль «Рэтра».
    (з 1977), Р.Пекер (з 1980), І.Падалка (з 1986), М.Пытляк (з 1996). Сярод найб. значных пастановак: «Прымакі», «Паўлінка» Я.Купалы, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Лявоніха на арбіце» і «Трыбунал» А.Макаёнка, «Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка, «Юбілей», «Сватанне» і «Мядзведзь» А.Чэхава, «Вечна жывыя» В.Розава, «Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава, «А досвіткі тут ціхія...» Б.Васільева, «Энергічныя людзі» В.Шукшына, «Бяда ад пяшчотнага сэрца» А.Салагуба, «Восем любячых жанчын» Р.Тама і інш. Калектыў — удзельнік раённых і гар. мерапрыемстваў. М.М.Пытляк.
    вы), І.Лучанка («Жураўлі на Палессе ляцяць», «Добры вечар, дзяўчыначка», «Вераніка»), кампазіцыі Ц.Хрэннікава, А.Пятрова, песні бел. кампазітараў («Каля Чырвонага касцёла» Л.Захлеўнага). Гранпры рэгіянальнага фестывалю песні «Залатая мелодыя» (гарады Бялынічы, Беразіно, Крупкі, Талачын, 2009). Калектыў — дыпламант, лаўрэат і ўдзельнік фестываляў: абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2005), рэгіянальнага «Залатая мелодыя» (гарады Беразіно, Бялынічы, Крупкі, Талачын, 2005, 2007). А.Э.Шамко.
    БЯРЭЗШСКІ НАРбДНЫ КЛУБ МАЙСТРбЎ. Створаны ў 1998 у г. Беразіно пры раённым Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.А.Ждановіч, С.Я.Нікуліна, Т.А.Тарасенка, У.М.Лобач, Н.Я.Казлоўская. У складзе клуба 32 майстры, якія аб’яднаны ў секцыі: ткацтва, разьба па дрэве, вышыўка, саломапляценне, выцінанка, вязанне. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і перадача майстэрства дзецям і моладзі, удзел у выстаўках, святахконкурсах, знаёмства шырокага кола гледачоў і майстроў з інш. рэгіёнаў з творчасцю ўдзельнікаў. Пры клубе працуе секцыя для кіраўнікоў гурткоў дэкар.прыкладнога мастацтва клубных устаноў раёна. Майстры клуба праводзяць майстаркласы, арганізоўваюць прагляд і абмеркаванне прэзентацый. Члены клуба — удзельнікі абл.
    выставак «Саламяны павук», «Вырабы з паперы і металу» (абедзве г. Салігорск, 2008), свят сямейнай творчасці (г. Дзяржынск, 2006) рэзчыкаў па дрэве «Разьбы зачараванне» (г. Мядзел, 2007), святаконкурсу тканага ручніка «Млечны шлях ад рук бабулі» (в. Семежава Капыльскага рна, 2009) і інш. Г.А.Ждановіч.
    БЯРЭЗІНСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1970 у г. Беразіно пры раённым Доме культуры на базе драм. гуртка. У 1978 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Гушчык (з 1947), Н.Гаеўская (1952—70), І.Дашук(з 1973), В.Іваноў
    БЯРЭЗІНСКІРАЁН, адм.тэр. адзінка на У Мінскай вобл. Цэнтр — г. Беразіно. У раёне 218 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Багушэвіцкі, Бярэзінскі, Дзмітравіцкі, Капланецкі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі. Пл. тэр. 1,9 тыс. км2, лясы займаюць 50%, балоты — 7,4%. Нас. (2010) 24,9 тыс. чал., гарадскога — 48 %. Жывуць беларусы (93,3%), рускія (4,8%),украінцы (1,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,8%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мінск—Магілёў, з Беразіно на Барысаў, Клічаў, Новалукомль.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 9.6. 1927 у Барысаўскай, потым да 26.7. 1930 у Мінскай акругах, з 20.2.1938 у
    175
    БЯРЭЗІНСКІ
    складзе Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне больш за 3,1 тыс. мясц. жыхароў. У раёне дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б (20.7.1942— 2.7.1944) і ЛКСМБ (ліп.жн. 1941; 3.9.1942— 2.7.1944), Бярэзінская ваен.аператыўная група, партыз. брыгады 8я Рагачоўская, імя Шчорса, «Чырвоны Сцяг», партыз. палкі 15ы, 208ы, імя Сталіна, 277ы і інш. партыз. фарміраванні. Выдавалася падп. газ. «Сцяг Леніна». Раён вызвалены ў пачатку ліп. 1944 у ходзе Бел. аперацыі сіламі 42й Смаленскай 1 153й стралковых дывізій 49й арміі 2га Бел. фронту. 3 20.9.1944 раёнускладзе Мінскай вобл. 25.12.1962 Б.р. скасаваны, тэр. далучана да Чэрвеньскага рна. 6.1. 1965 адноўлены ў ранейшых граніцах.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, паліўнай, харчовай, лёгкай, льно і дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне (2010) гімназія, 23 СШ (у т.л. 16 комплексаў школа—сад), цэнтры — раённы адукац.інтэлектуальны і вучэбны райсельгасхарчу, ДзЮСШ, 24 дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Працуюць раённы і 15 сельскіх дамоў культуры, 2 сельскія клубы, Цэнтр нар. культуры ў в. Любушаны, дзіцячая школа мастацтваў, 26 бібліятэк, 2 бальніцы, паліклініка, 2 амбулаторыі, 18 ФАПаў. Зоны адпачынку рэсп. значэння — Беразіно, мясц. — Прырэчча. На беразе р. Бярэзіна — пансіянат «Сонечная паляна» РУП «МАЗ» (у в. Красны Бераг), санаторыйпрафілакторый «Бярэзіна — Новае Поле» ААТ «Новае Поле» (в. Гута). Выдаецца газ. «Бярэзінская панарама». У раёне 13 рэліг. абшчын, у т.л. 8 пратэстанцкіх, 3 праваслаўныя, 2 рымскакаталіцкія. Помнік архітэктуры — касцёл Яна Багаслова (сярэдзіна 19 ст.) у в. Багушэвічы. У в. Калюжыца нарадзіўся бел. мастак В.М.Ваньковіч (1800—42), у б. маёнтку Уборкі (цяпер у межах в. Астроўкі) — бел. жывапісцы 19 ст. Апалінар, Іпаліт, Гілярый Гараўскія.
    БЯРЭЗІНСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Дзейнічае з 1977 у г. Беразіно. Агульная пл. памяшканняў 2180 м2.
    Mae глядзельную залу на 450 месцаў, памяшканні для работы гурткоў, 2 фае для правядзення выставак і інш. Дзейнічаюць (2010) 6 клубных аб’яднанняў і 18 калектываў маст. самадзейнасці, 4 з іх маюць ганаровае званне «народны»: тэатр, ансамбль песні «Лявоніха», вак. ансамбль «Рэтра», клуб майстроў; 2 дзіцячыя калектывы — званне «ўзорны»: лялечны тэатр «Сюрпрыз» і ансамбль танца «Вясёлка». У Доме культуры працуюць клубы: маладой сям’і (з 1998), які на абл. конкурсе стаў лаўрэатам і атрымаў званне «клублідэр», для пажылых людзей — хор ветэранаў працы, для моладзі — эстр. студыя, клубы выхаднога дня, аматараў більярда, майстэрня саломапляцення. Асн. мэты іх дзейнасці — прапаганда здаровага ладу жыцця, экалагічнае, патрыятычнае выхаванне, творчыя сувязі з інш. клубамі, дабрачыннасць, развіццё маст.творчых здольнасцей дзяцей і бацькоў, арганізацыя спарт.забаўляльных праграм, турыстычных паходаў, калект. дзён адпачынку, нар. свят і інш. У Доме культуры праведзена 8 раённых і рэгіянальных конкурсаў маладых сямейных пар, традыцыйна праводзяцца балі выпускнікоў, святы дзяцінства, моладзі, горада, конкурсы «Міс горада», прыгажосці, тэатралізаваныя прадстаўленні, профішоу, святочныя провады ў армію, канцэрты, вечарыны і інш. М.П.Аўчук.