• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БЯРбЗАЎСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «БЯРбЗАЎСКІЯ ПЕРАЛІВЫ». Створаны ў 1986 у в. Бярозаўка Калінкавіцкага рна пры сельскім клубе (з 1991 Цэнтр фальклору). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». К.іраўнік П.П.Лапацік. У складзе 18 чал. ваўзросцеад 18да60гадоў. Урэпертуары аўтэнтычны песенны фальклор Калінкаўшчыны («Запрагу я волы крутарогі», «Ой, пойду я ў лес па дровы», «Ой, да няма зімы, няма лёду», «Ой, у лузе пры дарозе», «Ой, гыля гусі» і інш.), нар. танцы («Каханачка», «Кадрыль», «Карапэт», «Матлёт» і інш.), абрады («Дабравешчанне», «Зажынкі», «Дажынкі», «Вяселле», «Хрэсьбіны» і інш.), вак.харэагр. кампазіцыі («Як у вас, так і ў нас весела ў хаце», «Добры дзень вам, землякі», «Ой, шчасліва тая ніва, дзе гуляюць і пяюць» і інш.). Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. «Спявай, маё Палессе» (г. Малін, Украіна, 1997), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (2002), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), абл. фалькл. калектываў (2004, усе г. Гомель), рэгіянальнага гарманістаў Палескага краю «Грай, гармонік» (г. Ельск, 2000,2005, 2007), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Столін, Мазыр, 1996, 2001), тэлеперадач «Землякі» (1997), «Спявай, душа» (2007) і інш. Пастаянны ўдзельнік усебел. фестывалю нар. гумару «Аўцюкі» (паміж вёскамі Малыя і Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага рна). Пры калектыве дзейнічае дзіцячы фалькл. ансамбль «Пацехі». П.П.Лапацік.
    БЯРбЗАЎСКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕтэрХнаў ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ «крыштАльныя КРЫНГЦЫ». Створаны ў 1983 у г. Бярозаўка Лідскага рна пры Палацы культуры шклозавода «Нёман». 3 2008 дзей
    168
    БЯРОЗАЎСКІ
    Дзіцячы фальклорны ансамбль «Пацехі» пры Бярозаўскім народным фальклорным ансамблі «Бярозаўскія пералівы».
    нічае пры гар. Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.Р.Бічэўская (з 1983), Р.А.Хайдарава (з 1987), акампаніятар Н.Ф.Рэшатоўская. У складзе хору 30 чал. ва ўзросце ад 55 да 80 гадоў. У рэпертуары бел., рус. нар. песні, творы бел. кампазітараў. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гродна, 1998), рэсп. творчасці інвалідаў (1997), рэсп. і абл. ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 1998—99; г.п. Іўе, 1998— 2009). Ж.В.Вініцкая.
    БЯРбЗАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтральнай частцы Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Бяроза. У раёне г. Белаазёрск, 110 сельскіх нас. пунктаў, 14 сельсаветаў: Белаазёрскі, Боркаўскі, Бярозаўскі, Здзітаўскі, Малецкі, Міжлескі, Нарутавіцкі, Першамайскі, Пескаўскі, Сакалоўскі, Сігневіцкі, Спораўскі, Стрыгінскі, Сялецкі. Пл. тэр. 1,5 тыс. км2, лясы займаюць 25%, балоты — 8%. Нас. (2010) 69,1 тыс. чал. Жывуць беларусы (87,8%), рускія (7,7%), украінцы (2,3%), палякі (1,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Брэст—Мінск (з адгалінаваннем Бяроза—Белаазёрск), аўтадарогі Брэст—Мінск, Мінск— Кобрын, Бяроза—Драгічын і інш.
    Раён утвораны 15.1.1940. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі на тэр. раёна больш за 58 тыс. чал., у т.л. прывезеных з Брэста, Пінска, інш. гарадоў, шэрага еўрап. краін. Месцамі масавага знішчэння людзей сталі руіны кляштара картэзіянцаў у Бярозе, урочышча каля чыг. ст. Бронная Гара, в. Смалярка. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б (са снеж. 1943) і ЛКСМБ (з 1.9.1943), партыз. брыгады «Савецкая Беларусь», імя Панамарэнкі, імя Свярдлова, імя Дзяржынскага, асобныя атрады імя Шчорса, 35ы, 357ы; камсамольскамаладзёжнае падполле на чыг. ст. БярозаКартузская і ў в. Блудзень. Каля в. Здзітава вясной 1944 базіраваўся Брэсцкі падп. абком КП(б)Б, адбываліся баі партызан з гітлераўскімі карнікамі. Раён вызвалены ў сярэдзіне ліп. 1944 часцямі 28йарміі 1га Бел. фронту ваўзаемадзеянні з партызанамі. У 1962—65 у склад Б.р. ўваходзілі г.п. Івацэвічы, г. Косава і 16 сельсаветаў скасаванага Івацэвіцкага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамсці. У раёне Белаазёрскі каледж электратэхнікі, гімназія, 20 сярэдніхі 5 базавых школ, вучэбныя комплексы сярэдняя школа—сад, базавая школа—сад і 3 пачатковая школа—
    сад, 3 школы мастацтваў, 3 муз. школы, 27 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльнапед., пазашкольнай работы, юных турыстаў (у в. Пескі), дзіцячаюнацкі спарт.эстэтычны, 2 ДзЮСШ, 2 фізкультурнаспарт. клубы (у Бярозе і Белаазёрску), дзіцячыя сац. прытулак і дом сямейнага тыпу. Працуюць 2 гар. і 16 сельскіх дамоў культуры, 18 сельскіх клубаў, 43 бкі, Цэнтр культуры і адпачынку, 22 кінавідэаўстаноўкі, 2 дамы сац. паслуг, гісторыкакраязнаўчы музей, карцінная галерэя. У сферы аховы здароўя працуюць 6 бальніц, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый, 22 ФАПы, 10 здраўпунктаў, 14 аптэк; санаторый РУП «Брэстэнерга» (на воз. Белае). У раёне зоны адпачынку Белаазёрск і Ясельда. Налічваецца 285 аматарскіх маст. калектываў, у т.л. 14 удастоены звання «народны» і 9 — «узорны». Выдаецца раённая газ. «Маяк». Дзейнічаюць 32 рэліг. абшчыны, у т.л. 16 праваслаўных, 4 каталіцкія, 12 пратэстанцкіх. Помнікі археалогіі: стаянкі перыяду мезаліту, ранняга неаліту каля в. Зарэчча, стаянкі Горбава1 (перыяду неаліту і бронзавага веку) і Горбава2 (перыяду неаліту) каля в. Здзітава, 2 стаянкі перыяду неаліту каля в. Спорава. Помнікі архітэктуры: касцёл Дзевы Марыі (1795) у в. Сігневічы, царква Іаана Багаслова (1817) у в. Стрыгінь, царква Іаана Хрысціцеля (1820) у в. Сакалова, Троіцкая царква (1827) і фрагменты сядзібнапаркавага комплексу (2я пал. 18 — 1я пал. 19ст.)у в. Пескі, Мікалаеўская царква (1825) у в. Чарнякава, Аляксееўскі касцёл (1912) ув. Сялец, рэшткі б. кляштара картэзіянцаў у г. Бяроза (1648— 89). Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан у г. Белаазёрск, вёсках Асаўцы, Першамайская, Падкраічы, брацкія магілы сав. воінаў у вёсках Пескі, Сялец, воінскія могілкі ў в. Шылін, мемар. комплекс «Здзітаўская абарона» ў в. Здзітава, магілы ахвяр фашызму ў г. Бяроза. У в. Пескі нарадзіўся ген.лейт. С.І.Любарскі (1896—1945), ув. Ціхны — Герой Сав. Саюза І.І.Валасевіч (1909—41).
    169
    БЯРОЗАУСКІ
    Бярозаўскі строй. Дзяўчына ў святочным касцюме.
    андарак«папярэчка», у якім кампазіцыі з рознакаляровых папярочных палос чаргаваліся з шырокімі аднаколернымі палосамі. Андарак і фартух запрасоўваліся ў буйныя складкі, што падкрэслівала зграбнасць сілуэта і стварала дадатковы дэкар. эфект. Галаўны ўбор надаваў жаночаму строю асаблівую выразнасць. Чапец, пашыты з тонкай баваўнянай тканіны белага колеру, спераду ўпрыгожваўся далікатнай белай вышыўкай або карункамі. Яго надзявалі на прычоску (накручаныя на «тканку» валасы, укладзеныя на вяршку галавы), пры гэтым валасы, разабраныя на два бакі і гладка прычэсаныя, спераду заставаліся крыху адкрытымі. Кампактна завітая намітка хавала пад сабой чапец. Замяніўшая намітку белая батыставая або шаўковая хустка, завязаная пад падбародак, пакідала адкрытай усю ўпрыгожаную пярэднюю частку чапца разам з павязанай чырвонай стужкай. Святочны жаночы абутак — высокія чаравікі на шнуроўцы. Мужчынскі касцюм складаўся з белай палатнянай сарочкі паліковага крою, палатняных ці суконных штаноў, тканага пояса. Летнім галаўным уборам быў саламяныя капялюш з шырокімі палямі. Зімой на
    сілі футравыя шапкі конусападобнай формы. Абуваліся ў лапці, боты, валёнкі. Мужчынскія і жаночыя світкі шылі з сукна хатняга вырабу, пераважна шэрага колеру, з вузкім каўняромстойкай, адваротамі на рукавах і бакавымі клінамі«вусамі», якія пашыралі сілуэт ад лініі таліі. Прамыя ці прыталеныя кажухі шылі з вял. адкладнымі каўнярамі.
    Літ.: В і н н і к а в a М.М., Б о г д а н П.А. Скарбы з вясковых куфраў. Мінск, 2009. М.М.Віннікава.
    БЯРбЗАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ сучАснага танца «рйтмы ПЛАНЁТЫ». Створаны ў 1990 у г. Бярозаўка Лідскага рна як танц. гурток пры Цэнтры дзіцячай творчасці. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Л.А.Шарыч. У складзе ансамбля 95 чал. ваўзросце ад 5 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё харэагр. здольнасцей удзельнікаў, музычнамаст. выхаванне. У рэпертуары сучасныя танцы «Адпусцім птушак у неба», «Асарці», «Брэйкданс», «3 днём нараджэння», «Ляці, хмара», «Танец з веерам», «Rocknгоіі» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламантабл. фестывалю: абл. тан
    БЯРбЗАЎСКІ СТРОЙ, лакальны варыянт традыцыйнага беларускага касцюма. Бытаваў у канцы 19 — пач. 20 ст. на тэр. сучаснага Бярозаўскага рна. Жаночы касцюм складаўся з палатнянай сарочкі з прамымі палікамі, спадніцы або андарака, фартуха, пояса і галаўнога ўбору — чапца і наміткі або чапца і хусткі. Вылучаўся лаканічнасцю арнаментальнага аздаблення, якое складалася з папярочныхпалос. Белізнульняной сарочкі і фартуха падкрэслівалі насычаныя чырвоным колерам тканыя папярочнапаласатыя бардзюры, якія размяшчаліся на канцах адкладнога каўнерыка, на верхняй частцы пераду сарочкі, аплеччах, па нізе рукавоў і на манжэтах, а таксама па нізе фартуха. Каларыстычным акцэнтам святочнага строю быў чырвоны шарсцяны андарак у вузкія падоўжныя паліхромныя палоскі ці паўшарсцяны
    Удзельнікі Бярозаўскага ўзорнага ансамбля сучаснага танца «Рытмы планеты».
    170
    «БЯРОЗКА»
    ца «Гарадзенскія карункі» (г. Гродна, 2007), конкурсаў: рэсп. «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2005), абл. «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (г. Гродна, 2008), аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці (2001), рэгіянальнага фестывалюконкурсу дзіцячай харэагр. творчасці «Крыштальны чаравічак» (2009, абодва г. Ліда) і інш. Л.А.Шарыч.
    БЯРбЗАЎСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «КРЫШТАЛІКІ». Створаны ў 1994 у г. Бярозаўка Лідскага рна пры Палацы культуры шклозавода «Нёман». 3 2008 дзейнічае пры гар. Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». КіраўнікЖ.В.Лебядзевіч, акампаніятар А.А.Краўцоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне ўдзельнікаў ансамбля, творчае развіццё і прапаганда нац. культ. традыцый. У складзе ансамбля 64 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. У рэпертуары танцы бел. нар. («Вечарына ў Мікіты», «Лявоніха», «Гарэзлівая полька», полька «Весялуха», «Трасуха», «Бярозаўская полька»), інш. краін свету («Кавалер», «Разаначка», «Тэхаская полька», «Закарпацкі танец»), дзіцячыя сюжэтныя танцы («Антошка», «Чарлі», «Пастушок», «Прагулка»). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. танца (г. Лаздзіяй, Літва), «Славянскі кубак» (г. СанктПецярбург, абодва 2007), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), рэсп. нар. танца «Славянскі кубак» (Мінск), «Белыя крылы» (г. Маладзечна, абодва 2007), абл. сельскаіх танц. калектываў «Карэліцкі перапляс» (г.п. Карэлічы, 2007), танца (г. Гродна, 1998, 2000, 2002, 2004, 2006—08); аглядаў: абл. харэагр. мастацтва «Танцы і рытмы розных народаў» (2008), «Скокі ва ўсе бокі» (2009, абодва г. Гродна), рэгіянальнага фестывалюконкурсу дзіцячай харэагр. творчасці «Крыштальны чаравічак» (г. Ліда, 1997, 1999, 2001, 2009); дыпламант рэсп.: фестывалю «Танцуючы фламінга» (г. Гомель, 1997), тэлеконкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1999), тэлефестывалю юных талентаў «Усе