• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    160
    БЯРОЗА
    БЯРБЁРАЎ Хрыста Хрыстаў (28.8. 1935, Сафія — 23.12.1967), балгарскі публіцыст, перакладчык. Скончыў Маскоўскі унт (1959). Адным з першых у Балгарыі пачаў перакладаць на балгарскую мову творы бел. лры з арыгінала: некаторыя вершы А.Куляшова («Выбраныя вершы і паэмы», Сафія, 1963, з Н.Вылчавым), П.Броўкі, раман І.Шамякіна «Сэрца на далоні» (Сафія, 1965). У анталогіі «Беларускія апавяданні» (1968) у яго перакладзе змешчаны творы 29 бел. аўтараў.
    Лядовая арэна ў г. Бяроза.
    БЯРКбВІЧ Марыя Веньямінаўна (26.12.1909, г. Беразіно  19.9.1993), беларускі мастак кіно 1 жывапісец. Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі маст. інт імя Сурыкава (1939). У 1954—75 мастак па касцюмах на к/студыі «Беларусьфільм». Аўтар касцюмаў да к/фільмаў «Несцерка» (1955), «Міколкапаравоз» (1956), «Чырвонае лісце» (1958), «Апошні хлеб» (1963), «Чужое імя» (1966), «Вайна пад стрэхамі» (1967), «Вуліца без канца» (1972), тэлефільма «Доўгія вёрсты вайны» (1975) і інш. Майстар акварэлі. Сяродтвораў: пейзажы Мінска, Раўбічаў і інш.
    БЯРКбЎУладзімірФядотавіч(н. 1.4. 1936, в. ЛяхаўшчынаЧавускагарна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1981), праф. (1984). Скончыў БДУ (1959), у 1967—82 і 1990—96 працаваў у ім. У 1982—90 заг. кафедры Бел. політэхн. інта. 3 1996 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (у 1999—2002 заг. кафедры). Навук. работы па праблемах тэорыі пазнання, логікі і метадалогіі навукі.
    Тв.: Логнка. 9 нзд. Мннск, 2007 (разам з Я.С.Яскевіч, В.І.Паўлюковічам); Логнка: элементарный курс. 2 нзд. Мннск, 2009; Методологня наукн. Обшне вопросы. Мннск, 2009.
    БЯРбЗА (да 1940 БярозаКартузская, К а р т узБяр о за), горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Бярозаўскага рна, нар.Ясельда. За ЮОкм на ПнУ ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. БярозаКартузская на лініі Брэст—Баранавічы, на аўтадарозе Кобрын— Баранавічы. 29,5 тыс. ж. (2010).
    У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца пад 1477 як сяло Сялецкай воласці Слонімскага павета ВКЛ, з 1521 у Кобрынскім павеце. 3 1629 мястэчка ў Брэсцкім павеце. У 1689 у Б. пабудаваны кляштар картэзіянцаў. У 1772 у мястэчку пабудавана Петрапаўлаўская царква. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пружанскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1й пал. 19 ст. ў мястэчку праводзіліся 8 кірмашоў штогод. У 1833 у Б. каля 200 дамоў, 1,2тыс.ж. Паслябудаўніцтваў 1870я гг. МаскоўскаБрэсцкай чыг. пачаўся хуткі рост мястэчка. У 1897 тут 1075 будынкаў, 6226 ж., 2 нар. вучылішчы, фельчарскі пункт, аптэка, 19 прадпрыемстваў. 3 1921 у складзе Польшчы, у Пружанскім павеце Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1. 1940 горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайнуз 23.6.1941 да 15.7.1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі 7 тыс. чал. у створаным тут лагеры смерці. У 1956 у горадзе 5,6 тыс. ж. У 1992 —
    Фантан « Чаша слёз» і Міхайлаўская царква ў г. Бяроза, прысвечаныя памяці воінаў, якія загінулі ў Афганістане.
    26 тыс. ж. Сучасны герб: на блакітным полі сярэбраная брама, унізе — сярэбраныя хвалістыя стужкі.
    Архіт.планіровачную структуру горада вызначаюць вуліцы Леніна (гал. вось), 17 Верасня, Савецкая, Свярдлова, Чырвонаармейская і Камсамольская, якія разам з інш. вуліцамі ўтвараюць некалькі невял. кварталаў. Грамадскі цэнтр — пл. Леніна. Зона адпачынку — гар. парк. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 1974 (карэкціроўка 1993) у зах. і паўд. напрамках. Дамінуе забудова з 5павярховымі жылымі дамамі, па гал. вуліцы — малапавярховымі сядзібнага тыпу па індывід. праектах. Пабудаваны мікрараён Паўн. гарадок, будынак «Белаграпрамбанка», гандлёвы цэнтр «Паўночны», Троіцкі касцёл, лядовая арэна, плавальны басейн, праведзена рэканструкцыя чыг. станцыі і добраўпарадкаванне тэр., перабудавана Петрапаўлаўская царква (архіт. Л.В.Макарэвіч). У 2009 у Старым парку завершана стварэнне духоўнапатрыятычнага комплексу, прысвечанага памяці воінаў,
    161
    БЯРОЗАВІК
    якія загінулі ў Афганістане. Комплекс уключае Міхайлаўскую царквупомнік, стэлу памяці, фантан «Чаша слёз» і ўзоры баявой тэхнікі.
    У 2010 у горадзе 9 дашкольных устаноў, пачатковая, базавая і 3 сярэднія школы, прафес. ліцэй будаўнікоў, ДзЮСШ, коннаспарт. школа, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтры дзіцячаюнацкі спарт.эстэтычны і пазашкольнай выхаваўчай работы, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, бальніца, паліклініка, 6 аптэк, дзіцячы сац. прытулак, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», «Белінвестбанка», «Прыёрбанка», тэлеграф, гасцініца, кінатэатр, камп’ютэрны клуб, рэстаран, кафэ, магазіны. Дзейнічаюць лядовая арэна, басейн, стадыён, спарт. залы і пляцоўкі. Гісторыкакраязнаўчы музей з галерэяй мастацтваў. Помнікі архітэктуры: касцёл і кляштар картэзіянцаў (1648—89), капліца (2я пал. 19 ст.), дзейнічаюць Троіцкі касцёл (1998), Петрапаўлаўская царква (2003). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 3 магілы ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магілы: Ю.А.Нядзельскага — чл. Кампартыі Польшчы, які памёр у БярозаКартузскім канцэнтрацыйным лагеры ў 1938, А.А.Усцінава — супрацоўніка райаддзела Мінва дзярж. бяспекі СССР, што загінуў пры разгроме банды ворагаў сав. улады ў 1948. Помнікі: на месцы б. канцлагера, сав. лётчыкам. Мемар. дошкі: супрацоўнікам міліцыі, што загінулі ў Вял. Айч. вайну; Ф.Ф.Кудзюраву — камандзіру 205й матарызаванай стралковай дывізіі, якая ў першыя дні Вял. Айч. вайны змагалася з ням.фаш. захопнікамі, воінамвызваліцелям і партызанам. Радзіма бел. гісторыка, акадэміка НАН Беларусі П.В.Горына (1900—39), публіцыста А.Альшэўскага (1904—37), у чый гонарусталяваны мемар. дошкі і імёнамі якіх названы вуліцы ў Б.
    БЯРбЗАВІК, традыцыйны напой з бярозавага соку. У бочку з сокам дабаўляюць прарошчаны і падпражаны ячмень або сухары, часам крыху цук
    ру ці мёду, ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца ці закопваюць у зямлю. Праз 4—6 тыдняў атрымліваецца вытрыманы смачны квас, які добра наталяе смагу. Б. быў пашыраны на Пн, У, ПдЗ Беларусі і на Палессі. У наш час шырока вядомы на ўсёй тэр. рэспублікі.
    БЯРбЗАВІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Бярозавічы Пінскага рна. Пабудавана ў 1878. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму, накрытага 4схільным пакатым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 2ярусным 8гранным барабане ў завяршэнні, прымыкаюць прытвор і апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны ардзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з фігурнымі ліштвамі, дэкарыраваны разьбой па дрэве. Над прытворам узвышаецца званіца. У інтэр’еры абраз «Узнясенне» (17—18 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БЯРОЗАВІЧЫ (да 1964 П а р ш a в і ч ы), вёска ў Пінскім рне. За 20 км на 3 ад г. Пінск, 9 км ад чыг. ст. Малоткавічы на лініі Пінск—Брэст, 170 км ад Брэста, каля аўтадарогі Брэст—Гомель. Цэнтр Бярозавіцкага с/с. 273 гаспадаркі, 634 ж. (2011).
    Упершыню згадваюцца ў 1492 як сяло ў складзе маёнтка княгіні М.Сямёнавай у Пінскім княстве ВКЛ. У 1596 цэнтр войтаўства ў Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. 3 1796 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло, 82 двары, 594 ж., магазін, царква. 3 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Жабчыцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Жабчыцкім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 14.10.1957 у Пінскім рне Брэсцкай вобл. У1970 у вёсцы 275 гаспадарак, 1042 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбула
    торыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін, кафэ. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1878). Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і ахвярам фашызму.
    БЯРОЗАЎКА. горад у Лідскім рне, за 1,5 км ад р. Нёман. За 27 км на ПдУ ад г. Ліда, 126 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Нёман налініі Ліда—Баранавічы, аўтадарогамі злучаны з Лідай і Навагрудкам. 11,7 тыс. ж. (2010).
    Вядомаз 1883якшклозаводуЛідскім павеце, які быў засн. майстрамі І.Столе і В.Краеўскім. У 1908 шклозавод атрымаў назву «Нёман». У 1910 буйное прадпрыемства, на якім працавала каля тысячы рабочых. 3 1921 у складзе Польшчы, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Навагрудскім рне, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 8.7.1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія разграмілі шклозавод. У 1941 акупанты загубілі ў Б. 200 сав. ваеннапалонных і расстралялі 2 пасялкоўцаў. Пасля вайны Б. адноўлена, рэканструяваны старыя і пабудаваны новыя карпусы завода «Нёман». У 1946 на базе завода створана рамеснае вучылішча. 3 15.5.1959 рабочы пасёлак Навагрудскага, з 25.12.1962 Лідскага рнаў. 3 24.6.1968 rap. пасёлак. У 1969 — 5,1 тыс. ж. 3 1982 дзейнічае ПТВ. 3 21.9.1990 горад. У 1999 — 12,2 тыс. ж.
    У 2011 3 дзіцячыя яслісады, 3 СШ, ліцэй, дзіцячая школа мастацтваў, ДзЮСШ алімпійскага рэзерву, гар. Дом культуры, Цэнтр дзіцячай творчасці, 2 бкі, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, Дом быту, аддз. сувязі, «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», аўтобусная станцыя, гасцініца, 3 кафэ, магазіны, музей; царква Жыровіцкай Маці Божай, касцёл Сашэсця Святога Духа. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла сав. ваеннапалонных, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БЯРбЗАЎКА. вёска ў Глускім рне, на р. Пціч (прыток р. Прыпяць). За 15 км на ПдУ ад Глуска, 17 км ад чыг. ст. Ратміравічы на лініі Бабруйск— Акцябрскі, 177 км ад Магілёва. По
    162
    БЯРОЗАЎСКАЯ
    бач аўтадарога Глуск—Ратміравічы. Цэнтр Бярозаўскага с/с. 135 гаспадарак, 334 ж. (2011).
    У 1838 вёска ў Бабруйскім павеце Мінскай губ., уласнасць памешчыка, 49 рэвізскіх душ. У 1847 цэнтр аднайм. маёнтка, 20 двароў, 146 ж. 3 1877 дзейнічаў вінакурны завод (у 1890 — 8 рабочых). У 1887 у Глускай воласці, 32 двары, 226 ж., магазін. У 1917 — 44 двары, 294 ж., у маёнтку 91 ж.; адкрыта школа. У 1920 дзейні чалі вінакурны завод, вадзяны млын. 3 24.8.1924 цэнтр сельсавета Глускага рна, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1926 — 55 двароў, 317 ж. У 1934 пабудаваны магазін, у 1936 узведзены новы будынак школы. У 1937 адкрыты ветэрынарны пункт. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях. 3 25.12.1965 у Баруйскім, з 30.7.1966 зноў у Глускім рнах. У 1970  292 ж., у 1986  108 двароў, 276 ж. У 1995 — 104 гаспадаркі, 382 ж.